Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі
Змест
1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР
2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак
3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзі-нага народна-гаспадарчага комплекса СССР
4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі
5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы
6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай катастрофай
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР
Першая сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямец-кая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе на-роднай гаспадарцы. У канцы 1920 г. з былой БССР узору 1 студзеня 1919 г. засталося толькі 6 паветаў Мінскай губ., з плошчай 52,3 тыс. кв км з насельніцтвам каля 1 600 тыс. чал. З 715 прадпрыемстваў заста-лося толькі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгунач-ны і рачны транспарт амаль не дзейнічалі. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася каля 30 тыс. рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, колькасць коней – да 80%, буйнарагатай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. Пакупная здольнасць рубля на 1 студзеня 1920 г. зменшылася ў 2 420 разоў.
Другім фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся наступствы так званай палітыкі ваеннага камунізму з уласцівай ёй на-цыяналізацыяй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дык-татурай і інш. Гэта палітыка давала кіруючай партыі магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэсурсы для таго, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Вымушаны ха-рактар палітыкі «ваеннага камунізму» усведамлялі і сяляне, уся пра-дукцыя якіх (хлеб, жывёла, сыравіна), за выключэннем часткі, неаб-ходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве.
Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх на-строяў. 1 сакавіка 1921 г. паўстаў гарнізон Кранштадта пад лозунгам: «За Саветы без камуністаў!» Для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і ўзросшую палітычную напружанасць у грамадстве, ленінскі ўрад быў вымушаны пайсці на не ўласцівыя дыктатуры пралетарыята захады, названыя новай эканамічнай палітыкай.
Першыя крокі да выхаду з крызісу вызначыў X з’езд РКП(б) (1921). Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка ЎЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад раней-шага, прычым, рэштку прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах.
Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фак-тычнае ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г. Дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую за-цікаўленасць у індывідуальнай гаспадарцы.
Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасо-білася ў лозунгу: «Сяляне, узбагачайцеся!» А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя кіраўнікі ўсведамлялі, што заможная сялянская гаспадарка будзе толькі спрыяць эканамічнаму ўздыму. Так, у 1923-1928 гг. 25 % сялянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасялілася на хутары. Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысло-вых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сваёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны.
Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку ў дачыненні тых гаспадароў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспя-ховых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках, «кулакоў», збіраліся большыя падаткі, іх уступ-ленне ў крэдытныя таварыствы і калгасы быў абмежаваны.
У цэлым, НЭП прычыніўся да істотных станоўчых перамен у сельскай гаспадарцы БССР. Па-першае, скасаванне харчразвёрсткі да-зволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз кааперацыю або непа-срэдна на рынку. Да 1927 г. сельская гаспадарка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, пагалоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень.
Ініцыятары новай эканамічная палітыкі ў прамысловасці сыходзі-лі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі рыначныя адносіны, прыватныя ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і выкарыстанне наёмнай працы. У выніку, буйныя прадпрыемствы за-ставаліся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дроб-ныя і частка сярэдніх (усяго каля 300), былі перададзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзена ў арэнду. Гандаль, акрамя аптовага і замежнага, таксама перадаваўся з прыватныя рукі. У выніку плённасць новай палітыкі выявіла сябе ў павелічэнні колькасці пры-ватных прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178.
НЭП адкінула ранейшыя ўстаноўкі «ваеннага камунізму». Зараз дазвалялася выкарыстанне наёмнай працы, а абавязковая працоўная павіннасць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся. З’явіліся пры-ватныя кааператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыватны сектар у прамысловасці склаў 96, 4 %, а ў гандлі – 90 %. Дзяржава праз сістэму падаткаў і ільгот імкнулася ўплываць на прыватны ган-даль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў.
Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмо-вы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўз-дым прадпрыемстваў. У 1926–1927 гг. быў завершаны працэс аднаў-лення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваен-ны ў 1, 8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах заробку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння.
Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання прамысловасцю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспада-рання сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Першыя – «Скуратрэст», «Харчтрэст», «Дзяржспірт» і інш. аб’ядноўвалі прадпрыемствы аднаго ці блізкага профілю, а другія кіравалі прадпрыемствамі, размешча-нымі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкоў-валіся Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі (ВСНГ) БССР. У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне. Ствараліся сіндыкаты, якія зай-маліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, гандлёвымі апера-цыямі. Асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць – 58 %, дзе было занята 73 % рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый у Гомелі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцый-ны ўзровень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны.
Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыя-тывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922-1924 гг. і з’яўлення канверсаванай валюты – чырвонца, забяспечанай зола-там. Адначасова адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – «чырвоны» рубель. Грашовая рэформа значна ажыві-ла эканамічнае жыццё, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку – "каланіяльныя" тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўзмацніўся экспарт тавараў, у асноўным драўніны.
У 1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбыт- ку, затое ў наступныя гады ён ужо склаў адпаведна 4 і 8 млн руб. У 1927 годзе разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, яе аснову яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гар-барная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, метала-апрацоўчай і электраэнергетычнай прамысловасці.
У той самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая мела праблемы са збытам, у той час як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах.
У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыя-лістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гаспадарцы, у многім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вызначальных палітычных рычагоў спаборніцтва паміж імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэ-лым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў інтарэсах сацыялізма дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках працы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі паспяховае ад-наўленне і далейшае развіццё эканомікі БССР.
2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак
НЭП дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбураную эка-номіку. Зараз яна з’яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капі-талістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспадаркі. У снежні 1925 г., на XIV з’ездзе РКП(б) быў прыняты курс на развіц-цё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамы-словасці, здольнай вырабляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары і г. д. Пагроза капіталістычнага акружэння і задачы сусветнай рэвалюцыі настойліва патрабавалі ад кіраўніцтва СССР не-адкладных захадаў па прамысловай мадэрнізацыі краіны. Патрэба ў ёй разглядалася не толькі з эканамічнага пункту гледжання, а і ў кантэк-сце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР.
Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Па прычыне пераважна аг-рарнага характару яе эканомікі, адсутнасці металаапрацоўкі і радові-шчаў карысных выкапняў, з-за праблемы кадраў, немэтазгоднасці раз-мяшчэння буйной вытворчасці паблізу ад граніцы і інш. індустрыялі-зацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоў-чых заводаў і фабрык і будаўніцтва новых прадпрыемстваў.