Смекни!
smekni.com

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі (стр. 5 из 5)

У адпаведнасці з рашэннямі сакавіцкага (1965) і майскага (1966) Пленумаў ЦК КПСС разгарнулася асушэнне забалочаных зямель, у першую чаргу Палескай нізіны, плошча якой перавышала 6 млн. га. Сапраўдны кошт «дармавога» міліёна гектараў сельгасугоддзяў выя-віўся ўжо праз 10 год, калі істотна змяніліся прыродны ландшафт, фаўна і флора, калі высахлі рачулкі і абмялелі суднаходныя рэкі.

Суцэльная выбарка торфу пакідала глебу непатрэбнай для сель-скай гаспадаркі і летам спараджала пыльныя буры. Моцны ўрон усяму жывому наносілі горы неўтылізаваных адходаў дзейнасці гіганцкіх птушка- і жывёлагадоўчых комплексаў.

У выніку сацыялістычная сістэма гаспадарання і экстэнсіўны тып росту эканомікі БССР прычыніліся да сур’ёзных негатыўных наступ-стваў у жыцці людзей. Адбывалася так, што ім ужо нельга было піць ваду з адкрытых вадаёмаў, ужываць у ежу злоўленую там рыбу, пасвіць жывёлу ў зоне дзейнасці таго ці іншага прадпрыемства і г. д.

Партыйныя кіраўнікі, работнікі саўнаргасаў і міністэрстваў доўгі час не лічылі злабадзённымі гэтыя акалічнасці, пакуль яны не сталі ператварацца ў сацыяльную з’яву, якую ўжо нельга было ігнараваць. Адпаведныя дзяржаўныя ўстановы прымалі пэўны захады: у мэтах ад-наўлення ляснога балансу плошчы высечак засяваліся маладымі дрэў-цамі, асобныя прадпрыемствы сталі выносіцца за межы населеных пунктаў, а іх кацельні пераводзіліся на газавае паліва. Вакол гарадоў сталі будаваць кальцавыя магістралі і г. д. Гэтая і іншыя захады нават пры самым актыўным удзеле грамадзян не маглі прынесці дзейснага плёну, паколькі запланаваныя ў чарговых пяцігодках сродкі на ахову прыроды складаліся па «рэшткавым прынцыпе».

26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (г. Прыпяць, Украінская ССР) у выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены па ўстараненні пазаштатнай сітуацыі выбух на чацвёртым энергаблоку. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыёактыўных рэчываў. 60 % іх асела на тэрыторыі Беларусі. ЦК КПСС і Саўмін СССР у першыя дні абралі тактыку замоўчвання ін-фармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі захады, якія маглі б паменшыць адмоўнае ўздзеянне радыяцыі на насельніцтва. Як звычайна, 1 мая ва ўсіх гарадах і пасёлках СССР, у тым ліку набліжа-ных да Чарнобыля, адбыліся святочныя дэманстрацыі.

З моманту ўзнікнення аварыі ліквідацыяй яе наступстваў і аказаннем неабходнай дапамогі насельніцтву заняліся Ўсесаюзная і рэспуб-ліканскія ўрадавыя камісіі. У 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС сталі прыбываць «ліквідатары» – камандзіраваныя спецыялісты, пажарныя, ваеннаслужачыя, ваеннаабавязаныя-запаснікі, усяго не менш за 600 тыс., з якіх 115 тыс. – рэкрутаваных з Беларусі.

4 мая 1986 г. па распараджэнні з Масквы рэспубліканская камісія прыняла рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кіламетровай зоны ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раё-наў. Да канца года было адселена 27, 7 тыс. чалавек. Але гэтыя мера-прыемствы не ўнеслі заспакаення ў беларускае грамадства. Памылкі ЦК КПБ на чале з І сакратаром М. Слюньковым у справе інфарма-вання насельніцтва, забеспячэння яго прыборамі кантролю і дазі-метрыі і г.д. сур’ёзна скампраметавалі ўсю КПСС і распачатую ёю палітыку перабудовы.

З цягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыёактыўнаму забруджванню падверглася 56 з 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Гомельшчыны. Радыяцыя выклікала пагаршэнне здароўя соцень тысяч людзей.

Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Многія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі выпуск прадукцыі. Апынуліся непрыгоднымі для выкарыстання сотні тыс. га лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку нафтаносныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абароту амаль 265 тыс. км кв (29 % усіх зямель і ўгоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд дол., або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г.

Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР не ў ста-не справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зразумелі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад міжнароднай гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР было вырашана скласці комплексную Дзяржаўную праграмму на 1990-1992 гг. па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У сувязі з крахам перабудовы ажыццяўленне праграмы пачалося толькі пасля ўтварэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі ў дакументах i матэрыялах. – Мн., 1998

3. 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. – Мн., 1994.

4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.