У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 гг. на рэспубліканскі рахунак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн руб.
У 1928 г. выпускам на мінскім заводзе «Энергія» 200 свiдраваль-ных i 15 такарных станкоў быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод «Камунар», у Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штуч-нага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску – пан-чошнай фабрыкi «КІМ» і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Абароны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх балотах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэтах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў.
Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38, трэці – на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9).
Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіра-ванне тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры гады!». Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на зак-лік партыі, але перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. пры-чыня-ліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі.
Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабу-дова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да кан-ца 1929 г. эканамiчная палiтыка была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г., ВСНГ БССР быў пера-твораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысло-васці.
Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі «шкоднікамі» і «ворагамі народу», на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі.
Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – у Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы.
Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ема пра-мысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся ма-шынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спе-цыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капі-талістычных элементаў і знікненне беспрацоўя.
Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР так-сама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскава-тараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – пра-цоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытвор-часці. Увайшлi у строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Го-мельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, Аршанскi iльнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павя-лічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамы-словасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная пра-мысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку.
У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пя-цігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму ва-лавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час са-цыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 гг. беларускія рабочыя пабуда-валі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная.
Адпаведных перамен патрабавала і сельская гаспадарка. Але пе-ракосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі, бо збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгод-ных дзяржаве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на за-можныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і кал-гасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам.
У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней – аб’яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калга-сы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д.
Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не пад-лягалі, тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу.
Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. за-вяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Бела-русі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так званых ку-лакоў і праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяс-коўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар.
2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з’явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэн-ня прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў». У адказ на Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11, 1 %. Мясцо-выя арганізатары калгасаў абвясцілі прычынай іх распаду кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць аб-вінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала узрастаць.
У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць прымусовых метадаў ка-лектывізацыі. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрым-ка (падатковыя ільготы, крэдыты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыгрывала павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40, 1 % (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 % і 388 тыс.
Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. 57 МТС апрацоўвалі палеткі 33 % калгасаў. Акрамя таго, пры станцыях былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты ба-рацьбою з кулакамі, «шкоднікамі» і іншымі «ворагамі народа». На тое ж быў скіраваны выдадзены ў жніўні 1932 г. закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні са-цыялістычнай законнасці». Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты пазбаўляўся волі на пяць год, а за агітацыю су-праць калгасаў – да 10 год. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увя-дзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў – у калгасы было аб’яднана 93, 4 % гаспадарак і 96, 2 % пасяўных пло-шчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы.
Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадук-цыйнасці працы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяль-ным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-аднаасобнікаў утварылася новая сацыяльная су-польнасць – калгаснае сялянства.
3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзі-нага народна-гаспадарчага комплекса СССР
За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага на-роднагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіў-ны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага пра-дукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадаран-ня і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспа-дарчым характарам эканомікі БССР.
Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабу-дове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцяў; ства-рэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станкабудаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, ка-лійныя солі і інш.) асушэнні балот; павелічэнні парка сельскагаспа-дарчых машын і г. д.