Смекни!
smekni.com

Унутраная палітыка Альгердавічаў у Великом княжестве Литовском у канцы ХIV - пачатку XV ст. (стр. 2 из 3)

Тым самым Гарадзельскі прывілей 1413 г. са сваімі папярэднікамі 1387 г. і 1401 гг. рабіу "рускую" праблему галоўным канфліктным полем, што ставіла пад пагрозу перспектыўнае ўнітарнае адзінства шматэтнічнага, шматрэлігійнага дзяржаунага ўтварэння, якім з’яўлялася Вялікае княства Літоускае, рускае, Жамойцкае і іншых зямель.

Праўда, неабходна адзначыць, што ў часы Вітаўта прывілеі практычна не дзейнічалі. Вырашаць рэлігійныя супярэчнасці вялікі князь хацеў шляхам уніі дзвюх плыняў хрысціянства ("закону рымскага і грэцкага"). 3 гэтай мэтай ён збіраў у 1415 г. у Наваградку з’езд праваслаўных мітрапалітаў і адпраўляу у Канстанц на Усяленскі сабор мітрапаліта Рыгора Цамблака. Пасля няўдалай спробы рэалізацыі свайго пачынання, вялікі князь літоўскі здзейсніў сваё гаспадарства пад эгідай першай у Вялікім княстве літоўскім формулай рэлігійнай талеранцыі: "...каторы б русін. хацеў бы па сваёй волі хрысціцца, няхай хрысціцца, а каторы б не схацеў, хай будзе ў сваёй веры." Але ў паслявітаўтавы перыяд "руское" пытанне адыграла сваю разбуральнуа ролю для Вялікага княства літоўскага ў часы грамадзянскай вайны 30-х гадоу ХУ ст., антыказіміраўскай кіеўскай змовы 1481 г. і; урэшце, мяцежа Глінскага І508 г.

Захады па цэнтралізадыі. ўдады. Выкарыстаўшы на сваю карысць "рускую" праблему дзеля захопу вядікакняжацкай улады ў Вялікім княстве Літоўскім, Вітаут галоўчай задачай сваёй унутранай палітыкі 90-х гг. ХІУ ст. — пачатку ХУ ст. зрабіў яе ўмацаванне. У першую чаргу гэта рабілася шляхам больш цеснага падпарадкавання цэнтру існуючых адміністрацыйных адзінак дзяржавы— абласных княжэнняў. Метады правядзення гэтай палітыкі, у залежнасці ад сітуацыі, сягалі ад папяровага адміністравання да ваенна-гвалтоўнага ўціску. Маштабнасць справы ліквідацыі ўдзельных княстваў была відавочная (яна павінна была ахапіць геаграфічны арэал ад падзвіння да Падодля), таму патрабавала і часу, і значнай падтрымкі. Справа ў тым, што за час здоўжанай на паутара дзесяцігоддзі дынастычнай барацьбы за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда удзельныя князі адчулі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам у іх практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна. Маючы свае ўладанні на ўскраінах дзяржавы, абласныя правадыры ўяўлялі сабой небяспечную сепаратысцкую дэцэнтралізуючую дзяржаву сілу. Напрыклад увакняжыўшыся ў Падольскай зямлі недзе ў 1388 – 1390 гг. князь Фёдар Карыятавіч, напачатку 90-х гг. ХІУ ст. прызнаў сваю залежнасць ад венгерскага караля. Па смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Улляны, якая па спадчыннаму праву княжыла ў Віцебску, адзін з яе сыноў Свідрыгайла Альгердавіч самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад.

Менавіта ў сувязі з падобнай набіраючай моц адасобленасцю і непадначаленасцю ўдзельных князёў навядзенне парадку ў абласных княствах была актуальнай праблемай для гаспадара ВКЛ Вітатўта.

Маючы за плячыма моцны тыл у выглядзе падтрымкі буйных баяраў і дробных князёў, што змагаліся разам з Вітаўтам за яго ўвакняжанне, равялікі князь на працягу 1393—1395 гг. ліквідавау буйныя ўдзельныя княжанні у Полацку й Віцебску, Смаленску, Ноугарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі. Там, дзе не было аказана Вітаўту супраціву, мясцовыя былыя валадары надзяляліся іншымі княствамі, але больш дробнымі і невызначальнымі (кіеускі князь Уладзімір Альгердавіч, напрыклад, атрымаў Капыль). Калі ж абласныя правадыры аказвалі вялікаму князю ваеннае супраціўленне, то з дапамогай той жа ваеннай сілы аказваліся без сваіх пасадаў, а замест дробнага княжання атрымлівалі турэмнае зняволенне (князь Ноўгарада Северскага Дзмітры Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч).

Найбольш драматычныя падзеі пад час адабрання ў былых валадароў абласных княжанняў адбываліся ў Смаленску, да якога належала частка беларускіх зямель. Напачатку 90-х гг. ХІУ ст. у гэтым старажытным цэнтры княжыу былы стауленнік князя Скіргайлы Адьгердавіча Юры Святаславіч, знаёмы нам па падзеях выступлення супраць Ягайлы Андрэя Полацкага. У час ліквідацыйнай удзельнай кампаніі Вітаўт здрабніў яго княжанне да невялікага Рослаўльскага. У Смаленску гаспадар пасадзіў брата Юрыя -- Глеба. паміж смаленскімі князямі пачалася цяжба за першынства. Трацейскім суддзёй вызваўся быць вялікі князь Вітаўт. Распусціўшы чуткі, што ідзе на татар, гаспадар нечакана з’явіўся пад Смаленскам. Там Вітаўт прапанаваў усім мясцовым князям, якія сабраліся на з’езд у свой сталічны горад, з’явіцца да вялікага князя дзеля вырашэння канфліктау. Тыя з задавальненнем згадзіліся. Спрэчка за першынства ў Смаленскай зямлі Вітаутам была вырашана самым простым спосабам. Усе князі смаленскія былі арыштаваны і адпраулены углыб Вялікага княства літоўскага, а намеснікам у Смаленску быу прызначаны прыбліжаны Вігаута. Праўда, князю Юрыю Святаславічу удалося збегчы ад вялікакняскага гаспадара да свайго цесця князя Алега Разанскага. Праз шэсць гадоу Юры здолеў вярнуць сабе Смаленскае княжанне. Але ў 1405 г. Вітаўт з вялікім войскам і артылерыяй зноў быў пад сценамі цвярдыні на Дняпры. На гэты раз ён пакарыў Смаленск канчаткова. Там валадарылі толькі стаўленікі вялікіх князёў

Ва усіх ад папярэдняй улады удзелах Вітаўт садзіў сваіх намеснікаў. Напрыклад, у Віцебску гэта быў Фёдар Вясна, у Кіеве Іван Гальшанскі і г.д. Усе яны былі служылымі людзьмі і свята вы-конвалі волю гаспадара, абяцаючы яму сваю вернасць. Ва ўсім жа астатнім у далучаных да Вялікага княства літоўскага ў ХІУ ст. землях нічога не змянялася. Пры гэтым Вітаўт не парушаў выпрацаваную продкамі традыцыю "старыны не рухаці, новіны не вводтіці", захоўваючы за абласцямі пэўную аўтаномнасць і самабытнасць. Аб гэтым сведчаць тыя ж абласныя прывілеі, якія выдаваліся як Вітаўтам так і яго спадкаемцамі. Але ўсё ж неабходна адзначыць, што ўвядзенне намесніцтвау, па-першае, скіравала абласныя ўскраіны Вялікага княства літоўскага да больш шчыльнай сувязі з цэнтрам, па-другое, умацавала матэррыяльна вярхоўную ўладу для падтрымкі ўнутранага адзінства і цэласнасці дзяржавы. Калі раней вялікі князь атрымліваў даходы непасрэдна ад сваіх удаданняў і дапаўняу іх дастаткова нязначным агульнадзяржаўным падаткам (у землях Полацкай і Віцебскай ён называўся сярэбшчынай, а на Палессі — пасошчынай), то з ліквідаваннем удзельных княжанняу да яго ў скарб пайшлі прыбыткі, якія да гэтага належалі абласным валадарам. А сродкі то былі немалыя: грашовая даніна, мядовая, бабровая, кунічная, ваверкамі, лісамі, хлебная, мясная, разнастайныя мыты, судовыя спагнанні ("віны") ды інш. Плюс да гэтага ўсе былыя мясцовакняжацкія гаспадарчыя двары перайшлі у рукі вялікага князя. Павялічылася ў вялікакняжацкім фондзе агульная колькасць зямель, на якіх ён мог развіваць сваю ўласную гаспадарку, ці здарваць яе за службу іншым асобам.

Такім чынам, умацаванне вялікакняжацкай улады, як палітычнае, так і эканамічнае, праз ліквідацыю ўдзелаў і ўвядзенне намесніцтваў, было ведьмі значным. З аднаго боку, былі ліквідаваны карані мажлівага сепаратызму ці дынастычных прэтэнзій, з другога – вялікі князь непасрэдна пад сваю ўдаду атрымаў мноства ваеннага служылага люду, якому ён быў ў стане аплочваць іх паслугі для вернай службы яму і дзяржаве.

Сацыяльная палітыка вярхоўнай улады. Якія б унутраныя і знешнія перыпетыі дзяржава не перажывала, але сацыяльная яе арыентацыя быда адназначнай — скіраванай у бок падтрымкі інтарэсаў землеўлаладьнікау. Менавіта напрыканцы ХІУ ст. пачаўся працэс уціску шырокага кола знаці — ад дробнага баярства да княжацкіх асоб — па вярхоўную ўладу дзеля надання ёй сацыяльна-эканамічных прывілеяў, грунтуючыся на якіх яны ўмацоўвалі б сваё сацыяльна-палітычнае і маёмаснае становішча. Пачатак таму быў пакдадзены вядомым прывілеем Ягайлы 1387 г. Гэты прывілей, як ужо адзначалася, зрабіў землеўдальнікаў (калі зямля не перадавалася па спадчыне, магла адчужацца вярхоўным уласнікам — вялікім князем) землеўласнікамі (калі ўдадальніку зямлі даравалася права свабодна ёй распараджацца і валодаць вечна). Праваслаўным феадалам падобнае права было прадстаўлена ў 1432 г. Акрамя таго прывілей 1387 г. дазваляў знаці свабодна выдаваць сваіх дочак і сваячаніц замуж; даваў права ўдовам валодаць маёнткам мужа да смерці, ці да паўторнага выхаду замуж, пасля чаго зямля адыходзіла дзецям ці родным мужа; вызваляў ад адпрацовачных павіннасцей на карысць вялікакняскага двара. Практычна феадалам заставаўся адзін абавязак — ваенная служба і дадаткова праца падданых на ўтрыманне і будаўніцтва дзяржаўных абарончых збудаванняў. Праўда, не вызваляў яшчэ прывілей 1387 г. баярства і князёў цалкам ад выплаты грашовых і натуральных данін і пакідаў пад сваёй вялікай княжацкай юрысдыкцыяй. У кірунку здабычы судовага і скарбавага імунітэту ішла далейшая барацьба феадалаў за пашырэнне сваіх правоў. Урэшце рэшт для гэтага у іх існаваў прыклад Віленскага біскупства, якое Ягайла ў 1387 г. вызваліу ад усіх павіннасцей і падаткаў на карысць дзяржавы, а таксама звольніў ад вялікакняжацкай ды наогул свецкай юрысдыкцыі. Каб дабіцца жаданага выніку землеўдаснікам не спатрэбілася шмат часу. Ужо прывілеі 1413 і 1432, 1434 гг. фіксавалі недатыкадьнасць як удаданняў феадалау, так і іх асоб. Без судовага разбіральніцтва баяраўын не падлягаў юрысдыкцыі караля. Гэтыя ж прывілеі канчаткова вызвалялі зямельных валадароў ад дзяржаўных і дваровых павіннасцей і падаткаў.