Смекни!
smekni.com

Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс (стр. 3 из 3)

У снежні 1917 г. — студзені 1918 г. на тэрыторыі Беларусі адбылася яшчэ адна падзея — мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю.Даўбар-Мусніцкага.

Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай' дывізіі, асабісты настрой камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі размешчаны ў раёне Віцебска-Мінска—Жлобіна і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоў-накамандуючы Л.Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта Ю.Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам.

У дні Кастрычніцкага паўстання А.Керанскі спрабаваў выкарыстаць польскія часці для барацьбы з рэвалюцыйным Петраградам. Але салдаты Заходняга фронту перагарадзілі шлях Ю.Доўбар-Мусніцкаму. Пасля гэтага Доўбар-Мусніцкі заявіў аб сваім нейтралітэце ў адносінах да савецкай улады. Сваю пазіцыю ён абгрунтаваў "правам на самавызначэнне і фарміраванне нацыянальных аб'яднанняў". Савецкі ўрад не перашкаджаў стварэнню нацыянальных ваенных атрадаў, бо лічыў, што гэта права кожнай нацыі, якая пражывала на тэрыторыі Расіі. Аднак вылучэнне нацыянальных часцей з рускай арміі ў самастойныя фарміраванні павінна было праходзіць толькі пасля рэферэндуму ў гэтых часцях і з улікам стратэгічных абставін на фронце

За адмаўленне падпарадкавацца савецкім уладам і каб прадухіліць узброены канфлікт з польскімі легіянерамі, ВРК Заходняй вобласці і фронту арыштаваў афіцэраў пгтаба на чале з генералам Ю.Доўбар-Мусніцкім, які быў вымушаны заявіць аб сваіх лаяльных адносінах да савецкай улады. Аднак далейшыя падзеі паказалі, што ён збіраў паплечнікаў і рыхтаваўся да барацьбы з савецкай уладай. Легіянеры корпуса рабавалі, забівалі сялян, арганізоўвалі пагромы ў Барысаўскім і Магілёўскім паветах.

14 снежня 1917 г. А.Мяснікоў выдаў загад, у якім зноў гаварылася пра падпарадкаванне Ю.Доўбар-Мусніцкага камандаванню Заходнім фронтам і неабходнасць правесці дэмакратызацыю польскага корпуса. Але і гэты загад не быў выкананы.

12 студзеня 1918 г. польскія легіянеры пачалі ваенныя дзеянні супраць савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў. Часці Ю.Доўбар-Мусніцкага вялі наступ-ленне ў двух напрамках: на Мінск і Магілёў. Перад польскай дывізіяй была пастаўлена задача захапіць Магілёў і ліквідаваць рдвалюцый-ную Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія павінна была захадіць Мінск, а 3-я — Жлобін, Тым самым контррэвалюцыя разлічвала нанесці ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі і адрэзаць іх ад Расіі.

Контррэвалюцыйнае выступленне польскага корпуса стварыла сур'ёзную небяспеку для савецкай улады. Мяцеж пачаўся ў той мо-мант, калі асноўныя сілы Савецкай дзяржавы вялі баі на Доне з войскамі А.Каледзіна і Цэнтральнай радай на Украіне; СНК РСФСР даў указанне камандаванню Заходнім фронтам падавіць мяцеж. Ге-нерал Ю.Доўбар-Мусніцкі быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі. У ноч на 31 студзеня 1918 г. была разбіта 1-я польская дывізія і вызвалены Рагачоў. У пачатку лютага савецкія войскі перашлі ў наступленне ў раёне Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта.

Такім чынам, першы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі1917 года пажар вайны на Беларусі быў патушаны. На ўсей тэрыторыі, часова акупіраванай корпусам, была адноўлена савецкая ўлада. За ўдзел у мяцяжу былі арыштаваны прадстаўнікі польскай буржуазіі, памешчыкаў і тыя лідэры кадэтаў і Саюза зямельных ўласнікаў, якія дапамагалі корпусу Ю. Доўбар-Мусніцкага весці вайну супраць савеукай улады. Дэкрэтам СНК Заходняй вобласці і фронту ад 30 студзеня 1918 г. Была распушчана Цэнтральная беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступленне корпуса. Поруч з карэннымі мерамі вялася прапагандысцкая работа па схіленні былых салдат корпуса на бок савецкай улады.


Спіс літаратуры

1. Багдановіч А. Праблемы нацыянальнай дзяржаўнасці: БНР, 1917-18 гг. // Беларуская думка. –1996. – №7.

2. Брыгадзін П., Ладысеў Р. Рада БНР пасля Рыжскага дагавора 1921 г., ці канец нацыянальнага рамантызму // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – № 1.

3. Государственность Беларуси: Проблемы формирования в программах политических партий / В.К. Коршук, Р.П. Платонов, И.Ф. Романовский, Е.Г. Богданович. – Мн., 1999.

4. Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. – Мн., 1996.

5. Запруднік Я. Гістарычныя і культурныя асновы беларускай нацыянальнай свядомасці // Спадчына. – 1992. – № 2.

6. Игнатенко И.М Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. – Мн., 1992.

7. Ігнаценка І. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: Асаблівасці і вынікі. – Мн., 1995.

8. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.

9. Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917-1922 гг.). – Мн., 1999.

10. Усебеларускі з'езд 1917 года: сведчанне сучасніка / Прадмова і публікацыя В. Скалабана // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 1.

11. Юхо Я. Беларускія ўрады 1918 – 1921 гг. і іх паўнамоцтвы // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 4.