Смекни!
smekni.com

Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў (стр. 2 из 4)

Прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі за пяць год склаў 25 %. Сама сельская гаспадарка ўпершыню зрабілася рэнтабельнай. Колькасць стратных гаспадарак скарацілася з 59 % у 2001 г. да 16 % у 2004 г. Па вытворчасці важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва (збожжа, бульба, гародніна, мяса, малако, яйкі) Беларусь выйшла на першыя пазіцыі сярод краін Еўропы і СНД.

Асновай далейшага развіцця аграпрамысловага комплекса стала Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 – 2010 гг. Акрамя нарошчвання тэмпаў аграрнага вытворчасці, яна заклікана забяспечыць рост дабрабыту сельскага насельніцтва, стварэнне сучаснай сацыяльнай інфраструктуры на сяле, у тым ліку будаўніцтва дарог і газіфікацыю.

Беларусь гандлюе з 174 краінамі свету. З 2001 г. аб’ём знешняга гандлю ўзрос з 15, 7 млрд. дол. да 30, 3 млрд. дол., а за дзесяць год – амаль у 3, 5 раза. 43% беларускага экспарту ішло ў Еўропу і 36 % – у Расію. Былі створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных інвестараў, налічваюцца каля 3, 5 тыс. кампаній, арганізаваных з удзелам інвестараў з 90 краін свету. Пачынаючы з 2002 г., на Беларусь паступіла больш 4,6 млрд долараў інвестыцый.

Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 гг. яны выраслі на 76, 5 % (пры плане 58 – 63 %), а рэальная заработная плата – на 103, 3% (пры плане 80-85 %). Заданне ўраду давесці да канца 2005 г. узровень сяредняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце. Тэмпы інфляцыі ў Рэспубліцы Беларусь апынуліся ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі і Украіне. Беларускі рубель у адносінах да долара і расійскага рубля таксама ўмацаваўся.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг., складзеная на прынцыпах функцыянавання ўласнай мадэлі, была паспяхова выканана і нават перавыканана. Грамадства зробіла ўпэўнены крок у напрамку пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.


3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

Курс на паляпшэнне жыцця народа быў замацаваны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., зацверджанай Указам Прэзідэнта № 384 ад 12 чэрвеня 2006 г. У прыватнасці, азначаная пяцігодка мусіла зрабіцца важным этапам па дасягненні стратэгічнай мэты развіцця краіны – павышэння дабрабыту на аснове рацыянальнай занятасці насельніцтва, яго сацыяльнай абароненасці да ўзроўню перадавых краін. Плануецца павелічэнне ВУП на ўзроўні 146–155 % да папярэдняга пяцігадовага перыяду. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны ўзрасці на 46-56 %, рэальная заработная плата – на 52-58 %.

Рэалізацыі палажэнняў Праграмы паспрыяла апрабаваная сацыяльна-эканамічная мадэль, у тым ліку, узважаная палітыка прыватызацыі. Так, пры акцыяніраванні прадпрыемстваў буйнейшыя з іх засталіся ва ўласнасці дзяржавы. Менавіта дзяржаўныя прадпрыемствы выпрацоўваюць 75 % ВУП. Найбольш прыбытковыя з іх, якія даюць палову экспартнай выручкі, вытворчыя аб’яднанні «Белнафтахім», куды ўваходзяць Мазырскі і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы, «Беларуськалій», «Гроднаазот», а таксама «Белэнерга», «Белтрансгаз».

Беларусь засталася буйным экспарцёрам аўтамабіляў (МАЗ, БелАЗ), трактараў (Беларус), дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі (Амкадар), тэлевізараў (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікаў (Атлант), хімічных валокнаў (Полімір), калійных угнаенняў (Беларуськалій), прадукцыі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Нацыянальная сацыяльна-эканамічнай мадэль Беларусі, заснаваная на інтэграцыі з Расіяй, пацвердзіла сваю дзейснасць у экспартна-імпартных статунках. Так, па-ранейшаму Расійская Федэрацыя заставалася буйнейшым спажыўцом нашых тавараў, куды накіроўвалася 60-70 % усяго экспарта сродкаў транспарту, машын і абсталявання. Акрамя таго, да канца 2006 г. Беларусь мела магчымасць закупаць у яе нафту па ўнутраных расійскіх цэнах і экспартаваць нафтапрадукты па сусветных цэнах, што дазваляла не толькі задавальняць унутраныя патрэбы краіны ў нафтапрадуктах, але і атрымоўваць значныя даходы. Гэтыя сродкі дазволілі, у прыватнасці, пачаць рэалізацыю праграмы адраджэння сяла і ўзводзіць аграгарадкі.

Адным са сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню жыцця жыхароў Беларусі і ўмацавання нацыянальнай бяспекі называўся інавацыйны шлях развіцця. Як вынікала з праграмы, яго асноўнымі аб’ектамі з’яўляліся рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі; новыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі; медыцына і фармацыя; інфармацыйнныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і захавання сельскагаспадарчай прадукцыі; прамысловыя біятэхналогіі; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Навуковы патэнцыял Беларусі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах, канструктарскіх бюро, ВНУ. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ажыццяўляюць амаль 30 тыс. чал. у 300 арганізацыях. У сталіцы засяроджана 73 % даследчых і навуковых арганізацый, у Гомельскай і Мінскай абласцях – 10,4 % і 5,2 % адпаведна. Далей ідуць Магілёўская, Гродзенская, Віцебская і Брэсцская вобласці.

Вызначальная роля ў вырашэнні інавацыйных задач ускладзена на Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі. Выкананыя ў Інстытуце цепла- і масаабмена даследавання працэсаў гарэння прычыніліся да стварэння новага класа энергетычных магутнасцей, радыяцыйных награвацеляў, хімічных рэактараў для энергетыкі, прамысловасці, экалогіі. Праведзены паспяховыя работы па тэматыцы калійных угнаенняў, дарожна-будаўнічых матэрыялаў.

У 2006 г. на VI Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый беларуская навукова-тэхнічная прадукцыя была адзначана 7 залатымі, 7 срэбранымі, 11 бронзавымі медалямі і 25 дыпломамі.

У 2008 г. супрацоўнікі Акадэміі навук паспяхова завяршылі праекты па падтрымцы прадпрыемстваў МТЗ, БелАЗ, «Віцязь», распрацоўцы суперкамп'ютэрных тэхналогій СКІФ: для банкаўскай сістэмы, Камітэта дзяржбяспекі і інш. Імі было выпушчана інавацыйнай прадукцыі на суму 88, 2 млрд руб. На вытворчым аб’яднанні «Белаўта- МАЗ» наладжаны выпуск сямейства аўтамабіляў, якія адпавядаюць стандартам ЕЎРА-3, ЕЎРА-4. На заводзе «Гомсельмаш» наладжаны выпуск сучасных збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

Такім чынам, уклад навукі ў ажыццяўленне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Дзякуючы ёй, а таксама прадуманай стратэгіі вядзення народнай гаспадаркі, яшчэ задоўга да завяршэння пяцігадовага плана працоўным рэспублікі ўдалося дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, у 2007 г. рост ВУП склаў 8, 2 %, прамысловай вытворчасці – 8, 5 %, інвестыцый у асноўны капітал – 15, 1 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва склаў 10 900 дол. ЗША. Далейшае развіццё набылі такія галіны, як аўтамабіле–, трактара- машына- і, станкабудаванне, вытворчасць падшыпнікаў, здабыча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў і мінеральных угнаенняў, фармацэўтыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

На Беларусі вялікую ролю адыгрывае чыгуначны, аўтамабільны і трубаправодны транспарт. Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне рэспублікі спрыяе папаўненню бюджэту за кошт транзітных перавозак грузаў і транспарціроўкі нафты і газу на Захад.

Курс урада на адраджэнне вёскі і ўздым сельскай гаспадаркі цалкам апраўдаў сябе менавіта ў апошнія гады, калі сусветныя цэны на прадукты харчавання рэзка ўзняліся. Таму такія таварныя віды прадукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, прадукты раслінаводства (бульба, жыта, ячмень, цукар, алей) і інш. прыносяць вялікія прыбыткі. У гэтай сувязі вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі магутнасцей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і нарошчванню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. Важнай інавацыйнай задачай работнікаў аграрнага сектару з’яўляецца вытворчасць элітнай жывёлы і прадукцыі селекцыйных комплексаў. Да новых тэндэнцый эканамічнага развіцця Беларусі апошняга часу варта аднесці ўзмацненне дзяржаўных інвестыцый у аграрны сектар, што дае магчымасць, па-першае, узняць экспарта арыентаваную вытворчасць харчовых прадуктаў, а, па-другое, шляхам пабудовы аграгарадкоў вырашыць праблему замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў.

Да асноўных тендэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі можна аднесці паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Так, Беларусь прызнана экспертамі ААН краінай з дастаткова высокім узроўнем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу. Па такіх паказчыках, як кольксць валавога ўнутранага прадукта на душу насельніцтва, працягласць жыцця, дзіцячая смяротнасць, адукаванасць насельніцтва і інш. у 2007 г. Беларусь заняла 64-е месца ў спісе з 177 краін.

У канцы 2008 – пачатку 2009 г. у станоўчай дынаміцы сацыяльна-эканамічнага развіцця адбыўся збой, калі наша краіна, дзе эканоміка з'арыентаваная ў асноўным на экспарт, адчуць праявы сусветнага крызісу. У выніку, курс беларускага рубля ў адносінах да долара знізіўся на 20 %, зменшыліся экспартныя пастаўкі тавараў традыцыйным спажыўцам і, наогул, узнікла небяспечная тэндэнцыя да перавышэння імпарту над экспартам – 39, 2 млрд дол. супраць 33 млрд.

У мэтах выхаду са складанага становішча кіраўніцтвам рэспублікі распрацаваны шэраг дадатковых захадаў у напрамках вырашэння энергетычных праблем, уздыму сельскай гаспадаркі, пошуку замены імпартных тавараў айчыннымі і інш. Як і раней, важная роля ўскладаецца на інавацыі. Вялікія спадзяванні ўскладаюцца на навукова-тэхнічныя цэнтры, асабліва – Парк высокіх тэхналогій. У Акадэміі навук ствараецца Цэнтр святлодыёдных і оптыка-электронных тэхналогій. Напрыканцы 2009 г. у межах Нацыянальнай касмічнай праграмы запланаваны запуск беларускага спадарожніка. У межах інавацыйнай праграмы «Біятэхналогія» запланавана замена імпартных тавараў з эканамічным эфектам не менш 100 млн. руб. у год. Плануецца павелічэнне долі біяпаліва ў аўтатранспарце да 10% і г.д.