Смекни!
smekni.com

Рэвалюцыйна - вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (стр. 2 из 2)

Эканамічны крызіс моцна ўдарыў і па весцы. Рэзка знізіліся цэны на сельскагаспадарчыя прадукты, а на прамысловыя тавары ўзняліся ў некалькі разоў. У той час частай з’явай былі неўраджаі (1928,1931,1933), у выніку якіх голад ахапіў сотні тысяс сялян. Так, толькі ў пяці паветах Віленскага ваяводства галадала каля 200 тыс. чалавек.

Цяжкія ўмовы жыцця працоўных выклікалі ў 1929-1933 гг. Моцную хвалю стачачнай барацьбы, якая пранеслася па ўсей Заходняй Беларусі. Вясной і летам 1929 г. баставалі 186 рабочых трох лесапільных заводаў Брэста, рабочыя лесапільных заводаў у Гродне, Івацевічах, Стаўбцах, 300 рабочых Гродзенскага шклянога завода і шэрага іншых прадпрыемстваў у розных гарадах Заходняй Беларусі. У 1931 баставалі рабочыя шклозаводаў у Вільні і Ганцавічах, Гродзенскай тытуневай фабрыкі,камунальных прадпрыемстваў Слоніма. У гэтым годзе ў гарадах, паводле няпоўных данных, адбылося 19 забастовак, якія ахапілі 15,2 тыс. рабочых. У 1931 г. прайшлі выступленні деспрацоўных у Кобрыне, Баранавічах, Навагрудку, Слоніме, Лідзе. Выступаўшыя выстаўлялі антыўрадавыя лозунгі, патрабавалі работы і жылля. Забастовачная барацьба ўзмацнілася ў 1923 г. Яна ахапіла 30 фабрык і вылілася ва ўсеагульную стачку рабочых тэкстыльнай прамысловасці.

У 1933г. забастовачная барацьба дасягнула свайго найвышэйшага ўзроўню. Адбылася 81 забастоўка, у якой ўдзельнічала 36,7 тыс. рабочых. Усе частей эканамічныя стачкі перарасталі ў палітычныя, якія нярэдка завяршаліся сутычкамі з паліцыяй. Вясной 1933г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым сялянскага руху. Барацьба набывала розныя формы, пачынаючы ад масавых хваляванняў да актыўнага ўзброеннага супраціўлення ўладам. Для падаўлення сялянскіх выступленняў улады пасылалі карныя экспедыцыі паліцыі, вайсковыя падраздяленні. Карныя атрады дзейнічалі ў весках Брэсцкага, Кобрынскага, Навагрудскага і іншых паветаў.

Пасля рывалюцыйнага ўздыму 1936-1937 гг. у Заходняй Беларусі пачаўся спад рабочага сялянскага гуху. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічаў неабгрунтаваны роспуск у 1938г. Выканкамам Камінтэрна КПП і яе састаўных частак- КПЗБ і КПЗУ. У ліку апыштаваных былі члены ЦК КПЗБ Я.К. Лагіновіч, А.С.Славінскі, А.А.Альшэўскі, В.З.Харужая, дзесяткі актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчай дарацьбы працоўных Заходняй Беларусі. Амаль усе яны загінулі ў турмах і лагерах.

Гераічная барацьба працоўных Заходняй Беларусі за свае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне мела вялікае гістарычнае не толькі для народных мас заходніх абластей, але і для ўсяго беларускага народа. Сваей упартай рэвалюцыйнай барацьбой яны засведчылі імкненне да ўз’яднання з Савецкай Беларуссю, да кансалідацыі беларускай нацыі ў адзінай дзяржаве.


Літаратура

1. "Гісторыя Беларусі", другая частка, Ладысеў У.Ф., М., 2002г.

2. "Гісторыя Беларусі", Несцяровіч Я.Ю., М., 1996г.

3. Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.

4. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: "Экаперспектыва", 1997.

5. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

6. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.

7. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.