З другога боку, важнейшым патрабаваннем пры прыёме на працу ў дзяржаўную ўстанову ці на транспарт з’яўлялася абавязковае вало-данне польскай мовай. Перадача тэлеграм на пошце на беларускай мо-ве забаранялася. Усе вывешаныя шыльды павінны былі быць напіса-нымі толькі на дзяржаўнай мове. Наогул, культурнае жыццё беларус-кага народа пастаянна абмяжоўвалася. Дзякуючы беларускім парты-ям і арганізацыям, а таксама такім энтузіястам як Р. Шырма, М. Забэйда-Суміцкі, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, С. Новік-Пяюн, М. Танк і інш., беларусы не парывалі са сваёй мовай і самабытнай культурай.
Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было неспрыяльным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няўхільна ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам тытульнай нацыі пагражала этнічная асіміляцыя.
5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова
З сярэдзіны 30-х гадоў ХХ в. Германія ізноў выйшла на першыя ролі ў еўрапейскай палітыцы. Найперш гэта было абумоўлена яе эканамічным уздымам, выкліканым вялікімі замежнымі інвестыцыямі (1926-1928) і спыненнем рэпарацый (1932).
Вяртанне краіны на перадавыя пазіцыі ў Еўропе была звязана з прыходам да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай нямецкай ра-бочай партыі, якая на выбарах у парламент (Рэйхстаг) перамагла каму-ністаў і сацыял-дэмакратаў і сфарміравала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ўльтранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест, заключаны ў так званых 25 пунктах, быў скіраваны на скасаванне зневажальных умоў Версаль-скага і Сен-Жэрменскага мірных дагавораў, аб’яднанне ўсіх немцаў у «Вялікую Германію» і забеспячэнне для іх «жыццёвых прастораў». У ліку першых крокаў на шляху да ўсталявання «тысячагадовай імпе-рыі» або «трэцяга рэйха» былі «скасаванне наёмнага войска і ўтва-рэнне народнай арміі» праз увядзенне ўсеагульнай вайсковай павін-насці. За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалва-ніць увесь народ, пераканаць яго ў расавай выключнасці, праве на су-светнае панаванне, выключных якасцях фюрэра нацыі А. Гітлера.
Насуперак існаваўшым дагаворам, гітлераўская Германія прыступілася да фарміравання магутнай арміі, авіяцыі і флота. За кароткі час з дапамогай замежных, галоўным чынам амерыканскіх інвестыцый у Германіі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 год павялічылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым узброеных сіл (вермахта) стаў А. Гітлер. Тады ж, пасля праведзенага ў Саарскай вобласці рэферэндума яе жыхары выказаліся за ўз’яднанне з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону і яна ізноў стала належаць рэйху.
У 1936 г. ліку саюзнікаў Германіі былі Італія і Японія. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скіраваны супраць СССР і «сусветнага камунізму» падпісалі Германія, Японія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія і інш.
Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лігі Нацый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абісініі ў 1936 г. Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936-1939 гг. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэс-публікі. На баку першых змагалася дабрахвотнікі звыш 35 тыс. чал. з 54 краін свету, у тым ліку 3 тыс. – з СССР. Антырэспубліканскі мя-цеж на чале з генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Герма-ніяй і Партугаліяй скончыўся ўсталяваннем дыктатуры Ф. Франка.
Характэрна, што Англія і Францыя, замест таго, каб сваім аўта-рытэтам спыніць кравапраліцце, заняла пазіцыю неўмяшальніцтва. Заганнасць такой палітыкі дазволіла Германіі 12 сакавіка 1938 г. шляхам увядзення сваіх войск у Аўстрыю «ўз’яднацца» з ёю, а фактычна далучыць яе да рэйха.
Відавочна, што англа-французская палітыка «утаймавання» Германіі, якая заключалася ў задавальненні яе прэтэнзій на тыя ці іншыя тэрыторыі, спрыяла рэалізацыі захопніцкіх амбіцый Гітлера. Так, на шляху ўтварэння «Вялікай Германіі» паўстала Чэхаславакія, значную частку насельніцтва якой складалі судэцкія немцы. Нежаданне ўрада прэзідэнта Э. Бенеша прадаставіць ім аўтаномію выклікала палітыч-ную напружанасць у краіне. А. Гітлер не рызыкнуў увесці ў Судэты свае войскі, паколькі СССР і Францыя ў 1935 г. заключылі з Чэхасла-вакіяй дагаворы аб узаемадапамозе. Але вясной 1938 г. прэм’ер-міні-стры Англіі і Францыі заявілі Э. Бенешу, што яны будуць ваяваць за Чэхаславакію, калі тая не саступіць Германіі.
У такіх умовах 29-30 верасня 1938 г. ініцыятыве А. Гітлера ў Мюнхене адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі і Італіі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здраду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.
Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змовы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Судэтаў, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна пазбаўлялася Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Германіі чэхасла-вацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Славакіі, а 8 кастрычніка – Закарпацкай Украіне. 2 лістапада «сваю долю» – гарады Ўжгарад, Мукачава і інш. атрымала Венгрыя. Нарэшце ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны немцамі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай «пратэктарат Багемія і Маравія». Акрамя вялі-кіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і людскіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял значна ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў «Шкода» і інш., дзе вырабляліся тан-кі, аўтамабілі і інш. узбраенне.
Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала банкруцтва палітыкі «ўтаймавання агрэсара», якая ўрэшце рэшт прычынілася да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць саміх «утаймавальнікаў.
6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе
Захоп Германіяй Аўстрыі, Чэхаславакіі, Клайпедскай вобласці актуалізаваў ідэю стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Так, 31 са-кавіка 1939 г. Урады Англіі і Францыі прадаставіла гарантыі Поль-шчы на выпадак агрэсіі, а ў маі паслалі свае дэлегацыі ў Маскву для абмеркавання ўмоў ваеннага супрацоўніцтва. Аднак перагаворы выя-вілі нежаданне англійскіх і французскіх дыпламатаў падпісваць ваен-ную канвенцыю, а затым – адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў. У выніку палітыка калектыўнай бяспекі пацярпела крах.
Амаль адначасова, 15 жніўня 1939 г. нямецкі пасол у Маскве В. Шуленбург паведаміў новаму наркаму замежных спраў В. Молата-ву аб гатоўнасці міністра замежных спраў Германіі І. Рыбентропа су-стрэцца з савецкім урадам для «высвятлення германа-рускіх адносін». У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі замежных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву ў Еўропе.
Паводле пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Прыбалтыцы ўва-ходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі – Літва. Сферы ўплыву ў Польшчы павінны былі праходзіць па лініі рэк Нараў – Вісла – Сан. Германія не пярэчыла імкненню СССР уключыць у сферу сваіх інта-рэсаў Бесарабію. У германскую сферу адыходзілі Францыя, Англія і іх афрыканскія калоніі.
Такім чынам, Савецкі Саюз пазбаўляўся пагрозы агрэсіі як з заха-ду, так і ўсходу. Узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам змяніліся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Разам з тым звесткі аб савецка-германскім дагаворы выклікаў у свеце негатыўную ацэнку, у першую чаргу з боку найбольш развітых на той час краін – ЗША, Англіі, Францыі і нават Японіі. Савецкі Саюз панёс значныя маральныя страты ў грамадскай думцы прагрэсіўнага чала-вецтва і міжнародным камуністычным руху. Не ўсе савецкія людзі, асабліва тыя, хто змагаўся на баку рэспубліканскай Іспаніі, прынялі раптоўны паварот І. Сталіна да збліжэння з фашысцкай Германіяй.
Нарэшце, заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-палітычную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзеянняў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі дагавор даў яму магчымасць дасягнуць мэты больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава-Рыбентропа» дазваляў дамагацца яе адкрыта, усімі сіламі вермахта і дзяржавы.
7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР
Пасля захопу Германіяй Чэхаславакіі пагроза агрэсіі навісла над Польшчай, урад якой адмовіў А. Гітлеру ў магчымасці пабудовы на сваёй тэрыторыі транспартнай камунікацыі з Данцыгам. У адказ фюрэр дэнансаваў польска-германскі пакт аб ненападзе ад 1934 г. 31 сакавіка 1939 г. прэм’ер-міністр Англіі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў палякаў ва ўзброенай падтрымцы, калі ў тым з’явіцца патрэба. На той час саюзнікі мелі 172 дывізіі супраць 103 нямецкіх, каля 4 000 танкаў супраць 3 200, звыш 7 600 самалётаў супраць – 4 000), да 36 000 гармат і мінаметаў супраць 26 000.
Тым не менш А. Гітлера гэта не спыніла. Неўзабаве пасля заклю-чэння дагавора з СССР, 31 жніўня 1939 г. часці вермахта атрымалі ад-паведную дырэктыву фюрэра па рэалізацыі плана «Вайс», разлічанага на разгром Польшчы. Сілам уварвання (1, 6 млн. салдат, 2800 танкаў, 2000 самалётаў, 6000 гармат, 100 караблёў) процістаяў 1 млн поль-скіх, украінскіх і беларускіх салдат, 870 танкаў, 4 300 гармат, 407 са-малётаў, 13 караблёў.
Каб надаць сваёй акцыі справядлівы характар, службы абвера і гестапа 31 жніўня ў 20 гадзін ночы інсцэніравалі напад польскіх салдат на радыёстанцыю, размешчаную ў нямецкім гарадку Глейвіц. «У адказ» 1 верасня 1939 г. в 4 гадзіны 45 хвілін раніцы часці вермахта без аб'яўлення войны перайшлі польскую мяжу. Аэрадромы, чыгуначныя вузлы, іншыя ваенныя аб’екты трапілі пад артылерыйскі абстрэл і бамбардыроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бранемашын і часці пяхоты. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне палякаў, ім не ўдалося разбіць і нават прыпыніць ворага. У баях з агрэсарам загінула каля 65 тыс. воінаў, прыкладна 140 тыс. былі паранены, у палон тра-піла каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.