Вытвараючы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселішчаў, зручнае для жывёлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло мела напалову зямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ачагом. Павелічэнне прадукцыйнасці працы вяла да яе індывідуалізацыі. Пры захаванні агульнародавай уласнасці працэс накаплення прылад працы і атрыманых прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтравання ў распараджэнне асобных сем’яў на чале з мужчынам, сацыяльная роля якога ў гэты час значна ўзрасла. Цяпер жанчына, беручы шлюб, мусіла пераходзіць у чужы род. Імкненне мужчыны як главы сям’і абмежаваць колькасць карыстальнікаў і спажыўцоў сямейнай маёмасцю толькі дзецьмі і іншымі бліжэйшымі родзічамі прымушала яго весці асобную ад іншых членаў рода гаспадарку. Вядома ж, у новых умовах роднасць стала весціся па мужчынскай лініі. Вялікая патрыярхальная сям’я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жанатых сыноў і іх дзяцей. Распад родавых абшчын на вялікія патрыярхальныя сем’і паслужыў першам этапам яе разлажэння.
Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пражывання родаў. Для кіравання новай, тэрытарыяльнай абшчынай спатрэбілася вылучэнне адмысловай групы людзей – патрыярхальнай знаці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж родамі і плямёнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маёмасці. Адпаведна ўзрасла роля мужчынвоінаў. З іх удзелам адбывалася абмеркаванне родавых спраў, абранне старэйшын, вызначэнне адносін з суседнімі абшчынамі. Такі грамадскі лад мае назву ваеннай дэмакратыі. Павелічэнне ваенных сутыкненняў абумовіла з’яўленне адмысловых паселішчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, – гарадзішчаў.
Да сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі была вынайдзена металургія жалеза, заснаваная на яго выплаўцы з бурага жалезняку ў гліняных домніцах. Металургі, як правіла, з’яўляліся і кавалямі. У ліку найбольш запатрабаваных вырабаў з’яўляліся сякера, нарогі для сахі, матыка, серп і інш. Істотна палешыліся зброя для палявання і ваеннай справы. Новыя прылады працы і зброя паступова выцесніла ранейшыя каменныя вырабы.
Выкарыстанне жалезных прылад працы адкідвала неабходнасць апрацоўкі зямлі ўсім родам, сумеснага нагляду за статкам, палявання і г.д. Патрыярхальная сям’я канчаткова ператварылася ў асноўную вытворчую адзінку, а сямейная ўласнасць замяніла абшчынную і родавую. У працэсе вытворчых і сацыяльных перамен паміж сем’ямі ўзмацнялася няроўнасць, што спрыяла разлажэнню першабытнага ладу. Замест родавых адносін усталёўваліся адносіны эканамічныя. Апаведна і родавая абшчына канчаткова саступіла месца абшчыне суседскай.
Прагрэс у гаспадарцы суправаджаўся істотнымі зменамі ў светапоглядзе і духоўнай культуры людзей. З пераходам да жалезных прылад працы каменным сякерам надаваўся сакральны сэнс. Вялікія валуны зрабіліся аб’ектамі пакланення. Паранейшаму заставаліся вера ў душу, духаў, абаронцаў або ворагаў роду. Узрастанне ролі земляробства і жывёлагадоўлі прывялі да ўзнікнення антрапаморфных і заа морфных культаў (язычніцтва), адмысловых месцаў – (капішчаў), дзе адбываліся рытуалы з прынясеннем ахвяр.
2. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў
Першыя звесткі пра славян адносяць да I–II ст. Пытанне радзімы славян застаецца нявырашаным. Мяркуюць, што ёй магло быць міжрэчча Віслы і Одэра. У ІІІУ стагоддзях пад уздзеяннем «вялікага перасялення народаў» славяне з захаду сталі рассяляцца па Ўсходняй і Паўднёвай Еўропе. Аб іх з’яўленні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі так званай пражскай культуры. У VІ –VІІ ст. асноўнай тэрыторыяй іх пражывання быў басейн Прыпяці. Развіццё земляробства і адсутнасць міжплемянных сутыкненняў змяншала патрэбу ва ўмацаваных паселішчах – гарадзішчах, на змену якім прыйшлі селішчы. Славянскія сем’і будавалі жытло ў выглядзе паўзямлянкі, дзе размяшчалася печ, зробленая з каменю або гліны. Да іншых характэрных прыкмет славянскай культуры адносяць мову, неарнаментаваную кераміку карычневага колеру, выкарыстанне каменных жорнаў, абрад трупаспалення і пахаванне гліняных урн з попелам, як правіла, у курганных насыпах.
У VІІІ–ІХ ст. у выніку каланізацыі славян тэрыторыі пражывання балтаў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфарміраваліся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну сучаснай Беларусі – ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны. Іх пераважна славянская культура была аздоблена элементамі культуры балцкай (спіральныя пярсцёнкі, бранзалеты з выявамі змяіных галоў), а таксама запазычанымі назвамі рэк (Арэса, Лань, Цна). У назве «дрыгавічы» захаваліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкі корань (палітоўску «drёgnas» – сыры, вільготны) і славянскі канчатак («ічы»). Радзімічы пражывалі паміж Дняпром і Дзясной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Яны запазычылі значна больш элементаў балцкай культуры (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіралевідныя кольцы, касцяныя прывескі ў выглядзе качак). У назве «радзімічы» таксама захаваліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкая аснова (палітоўску «radimas» – месцазнаходжанне) і славянскі канчатак («ічы»).
Крывічы засялялі поўнач Беларусі і выходзіўшыя за яе межы раёны сучасных Пскоўшчыны і Смаленшчыны). Мова і культура крывічоў з’яўляліся славянскімі. Сляды балцкага субстрату захаваліся ва ўпрыгожаннях (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіральныя пярсцёнкі, галаўны вянок і інш.). Верагодная версія паходжання назвы гэтай новай этнічнай супольнасці звязваецца з рэльефам мясцовасці (ад літоўскага «kreivas», «krеіvіs» – крывы, крывізна).
У славян навакольныя землі, лясы, паша, водныя і іншыя ўгоддзі належалі суседскай абшчыне. Тут захоўваліся традыцыйныя спосабы здабычы ежы і сыравіны праз паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, але вырошчванне пшаніцы, жыта, проса, пшаніцы, грэчкі, лёну, каноплі і іншых культур давалі магчымасць стабільнага існавання ўсім суродзічам, таму земляробства ператварылася ў іх асноўны занятак. Пераход ад падсечнаагнявога да ворнага метаду апрацоўкі глебы, выкарыстанне сахі і конскай цяглавай сілы, жалезных сярпоў, кос, іншых прылад значна павысілі прадукцыйнасць працы, што абумовіла падзел і замацаванне пэўных участкаў абшчыннай ворнай зямлі за асобнымі вялікімі (патрыярхальнымі) і малымі сем’ямі.
Развядзенне свойскай жывёлы – коней, кароў, коз, свіней, якое адыгрывала важную ролю ў гаспадарчай дзейнасці славян, таксама стала адбывацца сіламі асобных гаспадарак. Натуральна, што не ўсе яны былі аднолькава заможнымі або беднымі. У лепшым стане апынуліся тыя, каму даставаліся лепшыя ўчасткі, а таксама тыя, дзе было больш рабочых рук, дасканалых прылад працы, цяглавай сілы і г. д. У выніку адзіная абшчынная гаспадарка губляе прыкметы агульнасці і распадаецца на некалькі індывідуальных, сямейных. Адбываецца пераход ад родавай абшчыны да сямейнай (суседскай), заснаванай, галоўным чынам, на эканамічных сувязях і інтарэсах.
Эканамічныя пераўтварэнні ў славян абумовілі ўсталяванне і замацаванне ў іх адпаведнай сацыяльнай арганізацыі. Вылучаліся вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Апошні складаўся з усіх мужчын, здольных насіць зброю. Менавіта сход, а не абіраемы правадыр вырашаў усе асноўныя пытанні, таму час, калі існаваў такі лад, мае назву перыяду ваеннай дэмакратыі, які заставаўся апошняй прыступкай на шляху да ўзнікнення дзяржавы.
Такім чынам, на апошнім этапе першабытнаабшчыннага ладу насельніцтва Беларусі перайшло да вытворчай гаспадаркі і адпаведнай сацыяльнай арганізацыі, стварыўшы перадумовы для ўзнікнення дзяржавы і фарміравання адзінай усходнеславянскай супольнасці.
3. Усходнеславянская супольнасць
Агульнаўсходнеславянскі народ і яго этнічная тэрыторыя пачалі фарміравацца паза межамі нашай Бацькаўшчыны – у Сярэднім Падняпроўі і Паволхаўі. Зараджэнне новага народа ў гэтых дзвюх аддаленых адна ад адной мясцовасцях адбывалася адначасова – у ІХХ стст. Этнастваральны працэс у славян Сярэдняга Падняпроўя быў паскораны развіццём вытворчай гаспадаркі, а таксама неабходнасцю абароны ад ваяўнічых качэўнікаў. Вядома, што славяне, у тым ліку радзімічы, плацілі даніну хазарам. Невыпадкова ў гэтым рэгіёне ўзнік новыя паселішчы – гарады, якія ўвасаблялі сабой не толькі месца жыхарства рамеснікаў і гандляроў, а палітычныя і ваенныя цэнтры з адпаведнымі кіруючым органам і ўзброенымі сіламі. Буйнейшым цэнтрам такога кшталту стаў Кіеў.
Другім цэнтрам фарміравання агульнаўсходнеславянскага этнасу і яго тэрыторыі з’яўляліся землі ад вярхоўяў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі да Фінскага заліву і Ладагі. Развітое земляробства і рамесная вытворчасць паспрыялі ўзнікненню гандлю, а разам з ім – гарадоў. Так, у VІІІХ стст. на тэрыторыі пражывання славенаў была заснавана Ладага і Ноўгарад, на тэрыторыі крывічоў – Пскоў і Ізборск. Гэтыя рэгіёны паводле этнічнага складу былі прадстаўлены славенамі і крывічамі. Фіна і германамоўныя элементы (чудзь і варагі) складалі значную меншасць і паступова аславяньваліся. Прадстаўнікі варажскага племені «русь» на чале з конунгам Рурыкам, якія рассяліліся ў азна чаных гарадах і ўзначалілі кіраванне ўсімі паўночназаходнімі землямі, спрыялі палітычнай і культурнай кансалідацыі ўсяго насельніцтва ў новы этнас. Яшчэ ў другой палове Х ст. гэтая тэрыторыя набыла назву «Руская зямля» або «Русь», яе жыхары – русаў, русічаў, русінаў, рускіх, а іх мова – рускай. Да канца стагоддзя важнейшыя яе гарады і іх князі сталі звацца рускімі. Ранейшыя племянныя назвы «паляне» і інш. сталі губляцца. Назва «русь» стала не толькі найменнем тэрыторыі дзяржавы, але і этнонімам.
Такім чынам, у асноўным у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фарміраванне новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб крывічах – да 1162, аб радзімічах – да 1169 г. Гэтыя назвы замяняюцца адной агульнай – рускія, русічы, русы, а землі – крывіцкая, радзіміцкая і дрыгавіцкая – Рускай зямлёю, Руссю. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Загінуўшых удзельнікаў бітвы на Нямізе ў 1067 г. аўтар «Слова аб палку Ігаравым» (каля 1187 г.) называе «рускімі сынамі».