У гарадах з’явіўся штодзённы лавачны гандаль харчовымі прадуктамі і прамысловымі таварамі, а таксама ўтвараліся штотыднёвыя кірмашы. Прадукты сельскай гаспадаркі, а таксама лес з’яўляліся асноўным таварам, які вывозіўся купцамі за межы Беларусі.
Такім чынам, умовы рынку выводзяць на першыя ролi у гаспадарчым жыццi тых, хто меў грошы, але не схаваныя ў куфэрак або скарбонку, а змешчаныя ў банк пад пэўны працэнт прыбытку або ў вытворчасць і продаж пэўнай прадукцыі. Уладальнiкi банкаў, як правiла, былыя купцы, крэдытавалі тых, хто гарантаваў вяртанне пазыкі з працэнтамi. У лiку апошніх была частка памешчыкаў, якiя iмкнулiся да пераўтварэння сваіх натуральных гаспадарак у таварныя. Тыя з іх, якiя патрацiлi грошы на мадэрнiзацыю гаспадаркi, мелi шанец атрымаць прыбытак i надалей павялічваць абаротныя сродкі. Такім чынам, узнікаў капiтал (грошы, аблігацыі, акцыі), які не траціўся, а шляхам абарачэння прыносiў прыбытак у тым цi iншым эквiваленце. Больш актыўна капітал дзейнiчаў у галiне прамысловасцi, там, дзе былі прадпрымальнiкi i рынак наёмнай рабочай сiлы, дзе работадаўцаў i работнiкаў звязвала эканамiчная зацікаўленасць. Гэтая сістэма з’яўлялася больш прагрэсіўнай у параўнанні з феадальнапрыгонніцкай.
Царскі ўрад усведамляў важнасць удасканалення гаспадарчага і сацыяльнага становішча сялян. Так, мiнiстр дзяржаўных маёмасцяў П. Кiсялёў выказаў клопат аб тых беларускіх сялянах, якія належалі казне. У вынiку ў 1839 г. выйшла распрацаванае ім «Палажэнне аб кiраваннi дзяржаўнымi маёнткамi у заходнiх губернях i Беластоцкай вобласцi», паводле якой стваралася ўстойлівая сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Падругое, у адпаведнасці з «люстрацыяй (апісаннем) дзяржаўных уладанняў» з 1844 г. сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк, для іх усталёўваўся сярэдні памер зямельнага надзелу і ўчастка лесу, засноўваліся бальніцы і хлебныя склады. Патрэцяе, арандатары не мелі права чыніць суд над дзяржаўнымі сялянамі. Такім чынам, становішча апошніх мусіла палепшыцца.
У 1840 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыступіўся да выпрацоўкі ўмоў рэформы гаспадарчага ўкладу прыгонных сялян, якая прадугледжвала ўпарадкаванне памераў сялянскіх надзелаў і аб’ём павіннасцей. На падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. ажыццяўленне рэформы пачалося пры ўдзеле інвентарных камітэтаў і да 1848 г. абавязковыя нормы (інвентары) былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках Беларусі (за выключэннем яе ўсходніх губерняў).
У 1855 г. Дзяржаўны Савет пастанавiў, каб памешчык вылучыў на кожную рэвiзскую душу па 3,75 дзесяцiны зямлi. Памер паншчыны з цяглага двара вызначаўся 3 мужчынскiмi i 3 жаночымi днямi на тыдзень. Усе іншыя адпрацоўкi скасоўвалiся. Тым не менш, новыя правiлы ўводзiлiся толькi у дзесятай частцы ўсiх памешчыцкіх маёнткаў, ды і то вялікай карысці сялянам не прыносілі. Памешчыкі непрыхільна сустрэлі рэформу, яе ажыццяўленне зацягнулася да 1857 г. і фактычна не закранула асноў феадальнай сістэмы.
5. Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы
На месцах частка памешчыкаў пачынала ўсведамляць, што існаваўшая прыгонніцкапаншчынная сістэма гаспадарання з’яўляецца заганнай. Яны лічылі, што экстэнсіўныя метады гаспадарання (пашырэнне пасяўных плошчаў, у тым ліку за кошт абшчынных, павелічэнне падаткаў і павіннасцей) сітуацыі не палепшаць, што патрэбны іншыя спосабы развіцця эканомікі, найперш, па заходнееўрапейскаму тыпу, калі адбываецца выкарыстанне зацікаўленых у выніках сваёй працы наёмных рабочых, новых агратэхналогіі і машын. У мэтах пошуку і прапаганды прагрэсіўных спосабаў гаспадарання асобныя памешчыкі аб’ядналіся ў Беларускае вольнае эканамічнае таварыства.
Але аднаго жадання асобных, нават перадавых памешчыкаў, якія станавіліся на шлях капіталістычных метадаў гаспадарання, было мала. Агульныя тэндэнцыі развіцця сельскай гаспадаркі абумоўлівала буйное землеўладанне. Вялікая колькасць прыгоннага сялянства дазваляла яму весці гаспадарку пастарому, не баючыся разарэння. У 1859 г. на Беларусі 4,4 % памешчыкаў валодалі 44, 2 % ад усёй зямлі. Памешчыкі сярэдняй заможнасці (23, 3 % ад агульнай колькасці), якім належала па 100 500 душ прыгонных, мелі 39 % зямлі; ва ўласнасці дробных памешчыкаў з колькасцю прыгонных менш за 100 душ) – знаходзілася 16, 8% зямель.
Большасць памешчыкаў не мелі іншых спосабаў павысіць даходнасць сваіх гаспадарак, акрамя ўмацавання падатковага і адпрацовачнага прыгнёту сваіх прыгонных, а таксама скарачэння іх зямельных надзелаў. Невыпадкова, у другой палове 50х гг. XIX ст. у маёнтках Беларусі было звыш 200 тыс. беззямельных сялянбабылёў і агароднікаў. Удзельная вага прыгонных сялян за палову стагоддзя скарацілася з 84, 8 да 70, 9 % і працягвала скарачацца далей. У вынiку падрывалася сама феадальнапрыгонніцкая сiстэма.
Да сярэдзіны ХІХ ст. прыкметы крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зніжэнні прадукцыйнасці працы, павышэнні сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Не толькі сялянскія, а і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэдытораў і разбураліся.
Такім чынам, феадальнапрыгонніцкія адносіны, якія да гэтага часу панавалі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці Расійскай імперыі, набылі прыкметы разлажэння. Разам з тым у іх нетрах сталі з’яўляцца парасткі новага, больш прагрэсіўнага капіталістычнага ўкладу, заснаванага на эксплуатацыі працы вольнанаёмных рабочых як у горадзе, так і вёсцы, актывізацыі ўнутранага і знешняга рынку, росце таварнасці сельскай гаспадаркі. І перадавой грамадскасці, і ўладам было відавочна, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тормаз на шляху развіцця краіны.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн., 19932003.
2. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. – Мн., 2000.
3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.
4. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.