Смекни!
smekni.com

Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ ст. (стр. 3 из 4)

Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пестэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiнскай губерняў. У распрацаванай ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не могуць быць самастойнымі і зза слабасці сваёй ніколі не змогуць стварыць асобнай дзяржавы.

М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii у складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўскабеларускiя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са сталiцай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску).

Члены Паўднёвага таварыства С. МураўёўАпостал, М. БястужаўРумiн i iншыя, якiя служылi у Бабруйску, распрацавалi план дзяржаўнага перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I, яго брата Мiкалая i усёй свiты ў час меўшага адбыцца наведвання імі бабруйскай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi у змоўшчыкаў і царская інспекцыя бабруйскай крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў.

Свае планы адносна расійскага самаўладдзя будавала і польская шляхта. Так, у 1820х гадах у Царстве Польскім група афiцэраў стварыла так званае «Патрыятычнае таварыства», якое мела свой Статут, Цэнтральны камiтэт, а таксама 7 правiнцыяльных аддзелаў, у тым лiку Лiтоўскi з цэнтрам у Вiльнi. Асноўнай мэтай усёй арганiзацыi з’яўлялася адраджэнне РП у межах 1772 г. У Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт уваходзiлi К. Радзiвiл, генерал Вайнiловiч, граф Солтан і інш. Члены таварыства шукалі прыхільнікаў у Лiтоўскiм корпусе, стваралi арсенал зброi у Вiльнi, але зза правалаў у Варшаве былі вымушаны перапыніць сваю дзейнасць. Пасля разгрому паўстання на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 г. следству стала вядома аб кантактах дзекабрыстаў і асобныя члены Патрыятычнага таварыства былі асуджаны.

У 18211826 гг. у Беластоцкай i Свiслацкай гiмназiях дзейнiчала тайнае таварыства культурнаасветніцкага накірунку «Заране» у ліку 50 чал. на чале з Ф. Ляховiчам. Яны ставілі на мэце ўдасканаленне сваіх характараў, фарміраванне грамадскіх густаў, захаванне польскай мовы, што, на іх думку, магло паспрыяць адраджэнню РП. Каб абуджаць патрыятычныя пачуцці, заране насілі прозвішчы славутых суайчыннікаў (Б. Харобрага, С. Баторыя, Ю. Панятоўскага).

У 1825 г. Ф. Ляховіч даведаўся аб існаванні ў Беластоку «Таварыства ваенных сяброў» і прыняў рашэнне наладзіць з ім сувязі. Гэтае таварыства ў складзе 45 чал. узнікла па iнiцыятыве былога фiламата М. Рукевiча і афіцэраў асобага Лiтоўскага корпуса капiтана К. Iгельстрома і паручыка А. Вягелiна. Да восені 1825 г. беластоцкія «Заране» дзейнічалі сумесна з імі, а затым самастойна.

Адгалоскi паўстання сталічных дзекабрыстаў мелі месца на Беласточчыне i у Бабруйску. Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мiкалаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны кіраўнікі і шэраговыя члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром.

Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўладамі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каштоўнасці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, заранамі і інш., спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і патрыятызму. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці таварыстваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (18301831) пад лозунгам адраджэння РП у межах 1772 г.

4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва

Феадальнае землеўладанне, якое ўсталявалася на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў часы ВКЛ і ахоплівала амаль 75% ад усіх зямель, набыло далейшае развіццё ў Расійскай імперыі. Па занятасці насельніцтва і аб’ёму прадукцыі сельская гаспадарка адыгрывала вядучую ролю ў эканоміцы. Асноўнымі пастаўшчыкамі хлеба на ўнутраны і знешні рынак з’яўляліся памешчыкі. Галоўную вытворчую сілу складалі прыгонныя, колькасць якіх у 1795 г. дасягала 84,4 % усіх сялян. Пры гэтым у заходніх губернях больш актыўна выкарыстоўвалася праца парабкаў. У 18401850х гг. у фальварках і маёнтках сталі ўкараняцца новыя метады апрацоўкі глебы, выкарыстоўвацца першыя сельскагаспадарчыя машыны. Са збожжавых культур большае распаўсюджанне мела азімае жыта, яравыя ячмень і авёс. З кожнага пасеянага зерня збіралася 3 або 3, 5. У канцы ХІХ да традыцыйных тэхнічных культур – ільну і канопляў далучылася бульба. Вытворчасць збожжа набывала таварны характар. Да канца XVIII ст. буйныя гаспадаркі пастаўлялі на рынак каля 75 % жыта, 4555 % – ячменю, аўса, гароху, бульбы.

У сярэдзіне ХІХ ст. пасевы цукровых буракоў узраслі да 2 400 дзесяцін, а ўраджайнасць узрасла ў 6 разоў.

Жывёлагадоўля таксама з’яўлялася важнай галіной сельскай гаспадаркі. Акрамя мясамалочнай жывёлагадоўлі, у Мінскай і Гродзенскай губ. пашырылася развядзенне мерыносавых авечак у мэтах вытворчасці і нарыхтоўкі танкаруннай воўны для суконных мануфактур. Для ўласных патрэб сяляне разводзілі лён, каноплі, тытунь, буракі і інш. Ураджай збожжавых (сам–23) быў горшым, чым у панскай гаспадарцы. Акрамя таго, невялікія памеры зямельных надзелаў (1215 дзес. – у заходніх паветах Беларусі, і нават 812 – у астатніх) пры адсталай тэхніцы і тэхналогіі землеапрацоўкі і іншыя фактары не маглі задаволіць патрэбы вясковых працаўнікоў у хлебе. Невыпадкова, у другой палове ХІХ ст. найважнейшым харчовым прадуктам сялянскай сям’і зрабілася бульба.

Каб знайсці сродкі на падтрыманне жыццядзейнасці сям’і і выплату падаткаў селянін быў вымушаны ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займацца хатнімі (ткацтва, ганчарства, бандарства і інш.) і адхожымі промысламі. Будаўнічыя, дарожныя і іншыя работы давалі магчымасць сялянам палепшыць стан сваёй гаспадаркі. Памешчыкі прагрэсіўных поглядаў не перашкаджалі ім у пошуку дадатковага заробку і не душылі іх падаткамі. У выніку хатняе рамяство, адхожыя промыслы, сувязь з рынкам давала магчымасць асобным сялянам забыцца на беднасць. У выніку нават у асяроддзі прыгонных сталі з’яўляцца заможныя гаспадары, які мелі магчымасць браць у арэнду памешчыцкую або дзяржаўную зямлю, і нават выкарыстоўваць наёмную працу сваіх аднавяскоўцаў. Але ў цэлым па прычыне поўнай залежнасці селяніна ад памешчыкаў яго ўцягненне ў працэс фарміравання капіталістычных адносін адбываўся значна павольней.

Узрастанне эксплуатацыі працы парабкаў было звязана з інтэнсіфікацыяй працэсу абеззямельвання прыгонных сялян. Па меры ўцягнення паноў у рынак, доля сялянскіх зямель у іх маёнтках (фальварках) скарацілася з 2/3 да 1/3 і нават менш, а колькасць агароднікаў, халупнікаў і бабылёў, наадварот, стала ўзрастаць.

Гэты працэс стаў няспынным і разбуральным у сувязі з павелічэн нем памешчыцкай вытворчасці таварнага хлеба, што патрабавала ўключэння ў севазварот дадатковых, за кошт сялян, пасяўных плошчаў. Адпаведна ў паноў узрастала патрэба ў павелічэнні адпрацовачнай павіннасці, што выклікала перавод аброчных прыгонных у паншчынныя, і неўзабаве, да сярэдзіны ХІХ ст. іх колькасць узрасла з 77 да 97%. Селянін павінен быў адпраўляць 6 разоў на тыдзень аднаго з членаў сваёй сям’і на панскія палеткі.

Акрамя павіннасцей на карысць сваіх гаспадароў, сяляне былі абавязаны выплочваць дзяржаве падушны падатак і земскі збор (57 руб. з двара), пастаўляць рэкрутаў (1 з 200 двароў), даваць прытулак і харчаванне прысланым на пастой салдатам, перавозіць ваенныя грузы.

Збядненне і разбурэнне сялянскіх гаспадарак вяло да ўзрастання сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Так, з 1800 па 1839 г. адбылося 160 выступленняў сялян Беларусі. Асноўная іх колькасць насіла негвалтоўны характар і адбывалася ў форме падачы скаргаў на свавольства памешчыкаў або адміністрацыі, на цяжар павіннасцей і інш. Былі выпадкі, калі сяляне тысячамі ўцякалі ад сваіх гаспадароў у суседнія губерні. Так, у пачатку 1840х гг. пад уздзеяннем чутак аб магчымасці пазбавіцца ад прыгону сяляне цэлымі вёскамі рушылі ў напрамку Крыма, Бесарабіі, Каўказа. Каб іх спыніць, спатрэбіліся войскі. У 1847 г. сяляне Віцебскай губ., паддаўшыся чуткам аб вызваленні ад прыгону будаўнікоў Мікалаеўскай чыгункі, тысячамі рушылі ў раён Пецярбурга. У выніку звыш 4 тыс. сялян былі высечаны розгамі, а звыш 100 асуджана ваеннапалявым судом да турэмнага зняволення.

Аб узнікненні ў нетрах феадалізму новых, капіталістычных адносін можа лічыцца з’яўленне вольнанаёмных рабочых. Але ў Расійскай імперыі выкарыстанне іх працы замянялася прыгоннымі. На Беларусі значны прыбытак панам давала вінакурства. Акрамя бровараў, у маёнтках засноўваліся ткацкія, шкляныя і іншыя прадпрыемствы, на якіх выкарыстоўвалася прыгонная праца. З 1796 па 1860 г. на Беларусі іх колькасць узрасла з 51 да 70, а іх валавая прадукцыя – у 2,1 раза.

З выкарыстаннем паравога рухавіка, які замяняе ручную працу машыннай, узнікае новы від прадпрыемства – фабрыка. Іх колькасць павялічылася з 2 да 12, а аб’ём выпушчанай імі прадукцыі – у 5, 6 раза. Але ў гэты час наёмная праца толькі спадарожнічала прыгоннай. Да часу купецкая (капіталістычная) мануфактура ці фабрыка, размешчаная ў горадзе, пакуль не магла канкурыраваць з вотчыннай, якая існавала ў маёнтках паноўпрадпрымальнікаў.

У першай палове ХІХ ст. у выніку адмысловай палітыкі царызма ў дачыненні яўрэяў насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак узрасло ў 4 разы і дасягнула 320 тыс. чал. Вялікая колькасць таннай рабочай сілы стымулявала павелічэнне колькасці рамесных майстэрань і мануфактур. Характэрна, што ў гэты час беларускія рамяство і гандаль пачалі імкліва выцясняцца яўрэйскім.