Смекни!
smekni.com

Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім (стр. 1 из 3)

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт

Мiжнародны iнстытут дыстанцыйнай адукацыi

Iнфармацыйныя сiстэмы и тэхналогii.

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

па дысцыплiне: “Гiсторыя Беларусi”

Царкоўна–рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім

Выканаў: студэнт.

Праверыў: Шибалко В.В.

Мiнск 2010


Уводзіны

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў сярадзіне ХІІ ст. па

ўмовах барацьбы з крыжацкай агрэсіяіі і пад пагрозай мангола-

татарскага нашэсця. 3 самага начатку продкі беларусаў прынялі ўдзел у стварэнні дзяржавы і яе пашырэнні, развіцці эканомікі і культуры. 3 часам ВКЛ стала адной з найбуйнейшых дзяржаў Еўропы: яго тэрыторыя ў пачатку XV ст. раскінулася ад Балтыйскага да Чорнага мора. У складзе ВКЛ сфарміраваліся беларускі, літоўскі, украінскі народы. На яго тэрыторыі пражывалі таксама рускія, палякі, татары, яўрэі, немцы, цыгане і інш. Афіцыйнай мовай была старабеларуская. Знаходзячыся на рубяжы ўсходу і захаду Еўропы, жыхары ВКЛ успрымалі ўсё перадавое і каштоўнае са здабыткаў цывілізацыі. Дзяржава стала не толькі адной з найвялікшых, але і найбольш уплывовых у еўрапейскай палітыцы.

1. Унутраная структура праваслаўнай царквы. Іерархія

У ВКЛ былі распаўсюджаны некалькі веравызнанняў і канфесій: праваслаўе, каталіцтва, пратэстанцтва, іслам, іудаізм.

Сабраныя матэрыялы сведчаць, што ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім існавала некалькі буйных царкоўных арганізацый, якія мелі ў сваёй структуры епархіі і былі зацверджаны ў Канстанцінопалі.

Структура епархій амаль не змянялася да Люблінскай уніі 1569 г. Землі Беларусі ў ХV ст. уваходзілі ў склад Наваградскай, Полацкай (Полацка-Віцебскай), Тураўскай, часткова - мітрапаліцкай, Уладзімірскай (Уладзімірска-Берасцейскай), Смаленскай епархій. Невялікая частка паўднёва-ўсходніх зямель з Гомелем і Чачэрскам былі аднесены да Чарнігаўскай епархіі.

Практычна немагчыма вызначыць колькасць прыходскіх і іншых цэркваў на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы і ва ўсім Княстве Літоўскім у ХV ст., але агульная колькасць цэркваў шматкратна пераўзыходзіла колькасць каталіцкіх касцёлаў. Сельскія праваслаўныя цэрквы звычайна будаваліся з дрэва (у вопісах Полацкага павета XVI ст. яны называліся "клеткі", без адрозненняў ад жылых ці іншых дваровых забудоў) і каштавалі нядорага. Некаторыя цэрквы ставілі на свае абшчынныя грошы самі сяляне, чаго ніколі не рабілі яны для храмаў іншых хрысціянскіх канфесій. Жыццё простых папоў, дзякоў, псаломшчыкаў за межамі храма амаль не адрознівалася ад паўсядзённага побыту паспалітага беларускага сялянства, мяшчанства. Яны толькі на словах і па сваіх абавязках мелі нейкае ўскоснае дачыненне да прывілеяванага духоўнага стану. Многія папоўскія сем'і перадавалі свой статус па спадчыне. Кафедральныя (нярэд-ка каменныя) цэрквы былі створаны ў епархіяльных і мітрапаліцкіх цэнтрах з развітой дваровай структурай, памяшканнямі для белага духавенства, служак і інш.

У другой палове ХV ст. на землях Беларусі дзейнічалі некалькі дзесяткаў праваслаўных манастыроў, болып за ўсё ў старых рэгіёнах рассялення "рускага" насельніцтва (Полаччына, Наваградчына, Піншчына). Болыпасць манастыроў налічвала вельмі нязначную колькасць чорнага духавенства (да 15-20 манахаў), і толькі некаторыя з іх ператвараліся ў значныя цэнтры царкоўна-манастырскага выхавання, адукацыі, літургічных і багаслоўскіх традыцый, пісьменнасці, царкоўных спеваў, артыстычнага рамяства і мастацтва, гаспадарчай і рамесніцкай дзейнасці.

Вяршыняй духоўнай іерархіі былі архірэі: мітрапаліты і епіскапы.

Цэласная тэрытарыяльна-адміністрацыйная структура праваслаўнай царквы ў Беларусі, Літве, Украіне і іншых рэгіёнах ВКЛ усталявалася ў сярэдзіне XV ст. Наступныя не вельмі значныя змены залежалі галоўным чынам ад тэрытарыяльных межаў ВКЛ і Рускай дзяржавы.

2. Узаемаадносіны праваслаўвай царквы са свецкай уладай

У сярэдзіне XV ст. праваслаўная вера і грэка-візантыйская (праваслаўная) царква панавалі на ўсіх рускіх1 землях ВКЛ, паўднёва-ўсходняй Польшчы, паўднёвай, усходняй і паўночна-заходняй Русі. Па хрысціянскіх канонах праваслаўная царква, як і каталіцкая, не павінна была прэтэндаваць на палітычную ўладу, якая належала мірскім колам, а тыя - ўмешвацца ў яе духоўныя справы.

Пры ўсіх значных супярэчнасцях царкоўнага і свецкага права, палітыкі вярхоў, жыццёвай рэальнасці праааслаўная царква заставалася ў Беларусі і іншых рускіх землях ВКЛ самай уплывовай, распаўсюджанай, паспалітай (па колькасці прыхаджан, храмаў, кліру, памерах сваёй кананічнай тэрыторыі, устойлівасці традыцый). Царква панавала ў паўсядзённым, духоўным, культурным жыцці Беларусі, у звычайных умовах была адным з асноўных інстытутаў сацыяльнага існавання і канфармізму. Яна асвячала сямейныя падзеі, грамадскае жыццё, купецтва, уладу, нярэдка падтрымлівала жыхароў у бядотах, змагалася з ерасямі і грахамі, несла прыхаджанам надзею і веру. У сферы знешніх зносін царква захоўвала кананічныя сувязі з кан-станцінопальскім патрыярхатам, а таксама царкоўнай іерархіяй Паўночна-Усходняй Русі. Ва ўсходніх землях Беларусі полацкія епіскапы клапаціліся пра захаванне гандлёвых і прававых пагадненняў з суседнімі княствамі, Рыгай, мяшчанскіх і купецкіх правоў Полацка, Віцебска, грашова-вагавых эквівалентаў.

Між тым адзначаны перыяд (сярэдзіна XV ст.) ужо вылучаецца значнай каталіцкай экспансіяй на землях Беларусі.

Статус і сферы дзейнасці праваслаўнай царквы вызначаліся цар-коўным і свецкім правам, актамі духоўнай іерархіі, мітрапалітаў, епіска-паў, сабораў, уставамі князёў, "ряднымі" (дагаворнымі) граматамі, агульназемскім, земскім і гарадскім заканадаўствам, гаспадарскімі і прыватнымі прывілеямі, даравізнамі, традыцыямі.

3. Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. Каталіцкая царква ў Беларусі

Неадэкватнасць агульнадзяржаўнага статуса праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, ускладненне геапалітычага становішча ВКЛ і растучыя ўплывы беларуска-ўкраінскай знаці адбіваліся на стаўленні да праектаў уніі ўсіх новых мітрапалітаў другой паловы XV ст.

Большасць паспалітага насельніцтва Беларусі і Украіны, епіскапату і простага кліру, праваслаўных князёў прытрымлівалася "грэцкіх" царкоўных канонаў, абраднасці і ўсяго ўнутранага ладу праваслаўнай царквы.

У канцы XV - пачатку XVI ст. пад уздзеяннем унутраных супярэчнасцей і драматычнай ваенна-стратэгічнай кан'юнктуры ў асяроддзі вярхоўнай улады зарадзіліся новыя планы адраджэння уніяцкай ідэі. Польская каталіцкая іерархія пастаянна выступала за поўную каталізацыю "схізматычнай" царквы.

Канфесійная палітыка на землях ВКЛ пераважна вызначалася яе сувязямі з Польшчай, Цэнтральыай і Заходняй Еўропай, адносінамі з Маскоўскай Руссю, ростам палітычнай актыўнасці беларускай і літоўскай шляхты і магнатэрыі.

З аслабленнем вярхоўнай улады (змяншэннем дамена і ростам скарбовых расходаў) у канцы XV — сярэдзіне XVI ст. значна ўзрасла патранальная і фінансавая падтрымка каталіцкай царквы ВКЛ (уключаючы фундушы на заснаванне новых парафій і намінацыі на высокія духоўныя пасады) з боку каталіцкіх магнатаў і радных паноў або адасобленых груповак і кааліцый, што выступалі супраць прэтэнзій праваслаўных "нуворышаў".

Каталіцкая царква публічна (найболып выразна ў адносінах з лацінскай Еўропай і ў шэрагу земскіх прывілеяў) па-ранейшаму прагалошвалася "нашай" канфесіяй.

Яе канфесійныя і палітычныя ўплывы былі асабліва адчувальныя ў прыдворных і заможных літоўскіх шляхецкіх колах, духоўнай іерархіі, якія былі аацікаўлены ў захаванні свайго стагуса.

У першай палове XVI ст. каталіцкая іерархія ВКЛ, у першую чаргу віленскія біскупы прыкладалі значныя намаганні да рэфармавання яе царкоўнага статуса, стала удзельнічалі ў радзе паноў, вальных сеймах, у знешнепалітычных кантактах з Польшчай і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дыпламатычных адносінах з свецкімі і царкоўнымі ўладамі і баярамі каталікі часам супрацоўнічалі з праваслаўнымі мітрапалітамі ВКЛ.

Вышэйшая іерархія каталіцкіх біскупстваў ВКЛ (уключаючы членаў капітулаў), як і раней, пераважна паходзіла са шляхецкага стану.

Да ўтварэння Рэчы Паспалітай на землях ВКЛ дзейнічалі 8 каталіцкіх ордэнаў, 18 манастыроў у Віленскай дыяцэзіі, 7 - у Луцкай, у Кіеўскай -1.

Развіццё і пашырэнне каталіцкай арганізацыйнай структуры на землях Беларусі было галоўным чынам звязана з ростам польскага і літоўскага асадніцтва.

Тэрытарыяльная экспансія каталіцкай царквы закранала сацыяльныя інтарэсы сялян і мяшчан Беларусі, як і прадстаўнікоў іншых этнічных груп, у тым ліку літоўцаў, якія былі ёй падначалены.

У канцы XV - першай палове XVI ст. некалькі ўзрасла колькасць рэлігійных канверсій з боку праваслаўных паноў, шляхты, пераважна звязанай з прыдворнай ці іншай службовай дзейнасцю, асобных прадстаўнікоў мяшчанскага стану.

Правы каталіцкай царквы сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульнадзяржаўных прывілеях. Юрыдычна захоўвалася таксама большасць старых "канфесійных" артыкулаў, што датычыліся праваслаўнай царквы.

Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ у другой-трэцяй чвэрці XVI ст. дадаткова ўскладніла манапольную двухканфесійную царкоўна-хрысці-янскую супольнасць, але наўрад ці значна пахіснула рэлігійныя трады-цыі гарадскога і тым болып вясковага насельніцтва.

Пагадненні з Польшчай у другой палове XV — першым дзесяцігоддзі XVI ст., як і асобныя перыяды пвўнай самастойнасці ВКЛ, не сталі пера-ломным этапам у гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Яны мала закранулі яе матэрыяльныя асновы, бо і раней пажалаванні вярхоўнай улады і літоўскай знаці не былі значнай падмогай для асноўных мітрапаліцкіх і епархіяльных цэнтраў і ўсёй праваслаўнай іерархіі. Змены адбіліся на персанальным складзе пргваслаўных архіпастыраў, колькасці манастыроў, цэркваў і праваслаўнага насельніцтва што ў значнай ступені было абумоўлена дэмаграфічнымі і каланізацыйнымі зрухамі.