Пачтпкам Контррэфармацыі ў Вялікім княапве Літоўскім лічыцца 1569 г., калі першыя езуіты з'явіліся ў Вільні. Яны ўвайшлі ў палацы багатых людзей як духоўнікі, дарадчыкі, хатнія настаўнікі. На моладзь езуіты ўплывалі праз школу. Прапаведнікі ордэна запоўнілі кніжны рынак Беларусі друкаванай прадукцыяй, у якой дыскрэдытаваліся праваслаўная і пратэстанцкая цэрквы і прапагандавалася каталіцкае веравучэнне. Паступова каталіцтва пачало выціскаць кальвінізм, лютэранства, арыянства і іншыя пратэстанцкія плыні. Літоўска-беларуская знаць, зацягнутая раней у рэфармацыйны рух, пе-раходзіла ў лона каталіцкай царквы.
Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі, мелі свае асаблівасці. Па-пер-шае, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі супалі па часе ў сваім развіцці, што прывяло да канфесійнай напружанасці ў дрўгой палове XVI — пачатку XVII ст. Разам з тым суіснаванне дзвюх, а потым трох хрысціянскіх цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай) выпрацавала нормы талерантнасці (цярпімасці), што не дазволіла суправаджаць Контррэфармацыю суровымі палітычнымі і рэлігійнымі ганеннямі, як гэта адбывалася ў іншых краінах. Па-другое,калі ў заходнееўрапейскіх краінах у выніку Рэфармацыі ад каталіцкай царквы аддзялілася яе частка і ўтварыла нацыянальныя пратэстанцкія цэрквы, то ў Беларусі сілам Контррэфармацыі ўдалося вярнуць у каталіцтва захопленую пратэстанцтвам каталіцкую знаць, а таксама далучыць да яго знаць праваслаўную і наблізіць да каталіцтва праз унію народныя масы. Па-трэцяе, Контррэфармацыя ў Беларусі была накіравана не толькі супраць пратэстанцызму, але і супраць праваслаўя - апазіцыйнай сілы каталіцызму.
Пасля падпісання Люблінскай уніі ўзмацняецца насаджэнне каталіцызму на беларускіх землях. 3 аднаго боку, магнатам, якія перайшлі ў каталіцкую веру, даваліся розныя льготы і прывілеі, а з другога - ажыццяўлялася вялікая ідэалагічная работа па падрыхтоўцы пераходу ў каталіцызм асноўнай масы насельніцтва.
Разам з ідэалагічным ўздзеяннем на непісьменнае насельніцтва выка-рыстоўваліся бізун, ціск, прымус і г. д. Гэта прывяло да расколу ў асяроддзі праваслаўных епіскапаў. Пачалася барацьба. На саборы праваслаўных епіскапаў у Брэсце вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэнні заключыць саюз з каталіцкай царквой. У выніку вялікіх намаганняў Папы Рымскага і каталіцкага духавенства, а таксама кіраўніцтва Рэчы Пашалітай канчатковае рашэнне аб зліцці праваслаўнап і каталіцкай царквы адбылося 6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце.
У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. была створана уніяцкая царква.
Уніяцкая царква падпарадкоўвалася Папе Рымскаму. Уніяцтва ўводзілася гвалтоўна, пры падтрымцы польскага караля і польскай дзяржавы, іншы раз з заклікамі знішчаць праваслаўных.
Гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва выклікала моцыае супраціўленне з боку праваслаўнага насельніцтва.
Тым не менш польска-каталіцкая экспансія ў Беларусі ажыццяўлялася паспяхова. Колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася ў два разы, Праваслаўная царква захавалася астраўкамі. Яна жыла і змагалася за сваю будучыню.
Уніяцкая царква была ліквідавана рашэннем Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. Яна ператваралася ў праваслаўную. Каталіцкая экспансія на беларускія землі пацярпела паражэнне. Вернікі беларускіх зямель вярталіся да сваіх праваслаўных вытокаў.
5. Культура Беларусі ў другой палове XV - канцы XVIII ст.
Адметнай рысай тагачаснага грамадскага і культурнага жыцця Беларусі было панаванне ў ім царквы. У шэрагу гарадоў ды мястэчак пры храмах і манастырах дзейнічалі школы граматы, дзе ўсе жадаючыя маглі засвоіць асновы пісьма, чытання і лічэння (звычайна на гэта адводзілася два-тры гады). Шырокай папулярнасцю карысталіся вандроўныя настаўнікі - "майстры граматы", якія за грошы, а часам і проста за харчы вучылі дзяцей асновам азбукі і пісьменнасці. У якасці падручнікаў выкарыстоўваліся даступныя настаўнікам кнігі (пераважна рэлігійнага характару).
Айчыннае мастацтва перыяду ХV - ХVI ст. вызначалася шэрагам адметных рыс. Па-першае, яно па-ранейшаму мела пераважна рэлігійны характар, але колькасць твораў, арыентаваных на свецкае грамадства, увесь час павялічвалася. Па-другое, узмацненне цэнтральнай улады спрыяла ўзрастанню ролі вялікакняскага двара як у палітычна-гаспадарчым, так і ў культурным жыцці краіны. Па-трэцяе, дамінаванне "заходняга вектара" ў знешняй палітыцы ВКЛ прывяло да таго, што візантыйскія культурныя традыцыі пачалі паступова выцясняцца з шырокага ўжытку заходнееўрапейскімі мастацкімі стылявымі напрамкамі.
У выніку гэтага айчыннаму мастацтву гэтага часу быў ужо ўласцівы сінтэз розных культурных традыцый. У мастацтве таксама панавала рэлігійная тэматыка, але з падачы каталіцкай царквы галоўнай мэтай тагачасных жывапісцаў было жаданне адлюстраваць менавіта магутнасць і веліч Бога. 3 гэтым звязана і пашырэнне выяў Страшнага Суду. Выява Бога-Айца, таксама як і фігура Хрыста, заўсёды дамінавала над астатнімі, значна пераўзыходзячы іх па памерах.
Станаўленне кнігадрукавання на беларускіх землях звязана з уздымам рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэта так званае рэфармацыйнае кнігадрукаванне, якое знаходзілася пад патранатам уплыво-вых феадалаў, прыхільнікаў пратэстантызму - Радзівілаў, Валовічаў, Глябовічаў, Кішак і інш. У другой палове XVI - першай палове XVII ст. на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі, дзе дзейнічалі найболып буйныя пратэстанцкія абшчыны, узнік шэраг рэфармацыйных друкарняў.
Крызіс рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVI - першай палове XVII ст. прывёў да аслаблення рэфармацыйнага кнігадрукавання. У сярэдзіне XVII ст. на тэрыторыі Беларусі працягвала дзейнічаць толькі адна рэфармацыйная друкарня ў Любчы.
У канцы XVI ст. узнікае шэраг прыватных друкарняў. Адна з іх была заснавана рускім першадрукаром Іванам Фёдаравым і яго паплечнікам.
XVI ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі пашыраецца ўплыў на асвету рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гг. XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы.
Арыянскія школы былі двух тыпаў - пачатковыя і гімназіі.
Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага светапогляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новымлітаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.
Значнае месца ў жыцці насельніцтва Беларусі займала царкоўнаямузыка. Да нашых часоў захаваліся помнікі праваслаўнай музыкі - зборы царкоўных гімнаў, ірмалоі XVI - XVIII стст. (Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).
Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватпныя капэлы.
Ідэі Адраджэння, а затым эстэтыка барока праніклі ў майстэрні мастакоў.
У XVIII ст. у іканапіс пранікае стыль барока, для якога характэрны афармленне абкладам, вянцом, дэкарыраванне тканінай, ляпным арнаментам і г. д. На Беларусі існавала некалькі іканапісных школ: магілёўская, полацка-віцебская, па-леская, гродзенская, слуцка-мінская. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.
У XVI - першай палове XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стылі барока.
Да XVII ст. Мінск быў драўляны.Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з імкненнем праваслаўных, католікаў і уніятаў засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам пабудовы манументальных мураваных храмаў і кляштараў.
У XVII ст. у Мінску былі пабудаваны касцёл і кляштар бенедыкцінак, што размяшчаліся на.старой Кальварыі (Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёне цяперашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальыай і праспектам Незалежнасці).
Працягвалася культавае будаўніцтва. У другой палове XVI - пачатку XVII ст. былі створаны Троіцкі касцёл у в. Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Новы Свержань і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі раён), фарны касцёл у Гродне, фарны касцёл у Нясвіжы, касцёл Ушэсця Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, касцёл у в. Галыпаны (Ашмянскі раён), кальвінскія зборы ў Смаргоні, в. Асташына (Навагрудскі раён) і ў в.Кухцічы (Уздзенскі раён).
Такія асноуныя накірункі развіцця культуры на беларускіх землях у XV – XVIII стст. Гэта яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, пашырэнні культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.
Літаратура
1. Саракавік I.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый. Пад. рэд. В. I. Галубовiча и Ю.М. Бохана. – Мн.: 2009.
2. Гісторыя Беларусі ў 2 ч. – Мн.: 2006.
3. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 2008 г. – Мн.: 2009.
4. Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешней палітыкi Беларусі. –Мн.: 2003.
5. Котов А.И. История Белоруси и мировая цивилизация. – Мн.:, БГУ, 2004.
6. Ермаловіч М.І. Беларуская джяржава Вялікае княства Літоускае.– Мн.: 2004