Смекни!
smekni.com

Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў (стр. 4 из 7)

Апошні, сёмы нумар «Мужыцкае праўды» пабачыў свет ужо ў часе нацыянальна-вызваленчага паўстання. Тут гучыць адкрыты заклік да змагання з расійскімі каланізатарамі: «Падумайце добра да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашу вольнасць! Нас цар ніц не падмане – непадвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя – нічогане бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшаць з віламі ды з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагчы будзем да ўведамляць, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам».

За кароткі час газета ў поўным сэнсе слова абляцела ўсе губерніі і ўезды Беларусі, частку Літвы і Латвіі. Мабыць, менавіта таму Герцэн і пісаў, што нумары “Мужыцкай праўды” ператвараюцца “лятучыя лісткі”.

Асабліва актыўную дзейнасць развярнулі распаўсюджвальнікі газеты на тэрыторыі Беларусі. А распаўсюджваннем нумароў выдання займаліся члены рэвалюцыйнай арганізацыі, а таксама патрыятычна настроеная моладзь, сяляне і нават самівыдаўцы – Ражанскі,Урублеўскі і Каліноўскі.

У 1862 годзе Каліноўскі ўжо ўваходзіў у склад Літоўскага правінцыйнага камітэту (ЛПК) – цэнтральнага органа падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю (зараз – тэрыторыя паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі). А ўвосень таго ж году стаў яго старшынёй. Кастусь стаяў на чале часткі рэвалюцыянераў, якіх адрозна ад лібералаў ("белых") звалі "чырвонымі". Гэты напрамак вызваленчага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай.

Аднак старшынстваваў Каліноўскі ў віленскім паўстанцкім камітэце нядоўга. Неўзабаве пасле выбуху паўстання, варшаўскі цэнтр і мясцовыя абшарнікі дамагліся роспуску ЛПК. Каліноўскага накіравалі на родную Гродзеншчыну на пасаду паўстанцкага камісара ваяводства.

Актыўная праца Каліноўскага ва ўмовах паўстання на пасадзе ваяводскага камісара паспрыяла таму, што менавіта на Гродзеншчыне інсургенты мелі найбольш баяздольную, магутную арганізацыю, прыцягнулі да барацьбы шмат сялянаў. Іншыя гісторыкі лічаць, што прычынай гэтага была найбольш высокая доля ў гэтым рэгіёне польскага насельніцтсва. На ўсходзе сялянства ў асноўным не падтрымала паўстанне і нават былі створаны сялянскія атрады для барацьбы з паўстанцамі.

З мэтай аператыўнага кіравання К. Каліноўскі падзяліў Гродзенскую губернію на тры часткі, назначыў туды кіраўнікамі Э. Заблоцкага, А. Гафмейстэра і У. Урублеўскага. Кожнаму з іх быў дадзены загад “кіраваць незалежна [ад Вільна], злучацца толькі з камісарам [Каліноўскім] і ад яго толькі атрымліваць загады”.

У чэрвені 1863 году з-за поспехаў царскіх войскаў і масавых арыштаў паўстанцаў Каліноўскі вымушаны вярнуцца у Вільню, дзе дзейнічае пад канспірацыйнымі прозвішчамі Макарэвіч, Чарнецкі, Хамовіч, Хамуціус. Там ён зноў бярэ цэнтральнае кіраванне ў свае рукі. Спрабуючы рэанімаваць паўстанне, Кастусь выдаў «Прыказ да народу зямлі літоўскай і беларускай». Аднак было позна. Паўстанне на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю ўжо было ў асноўным падаўлена. Асноўныя сілы паўстанцаў былі разбітыя царскімі атрадамі пры дапамозе беларускіх сялян.

Паліцыя безперапынна шукала Кастуся Каліноўскага. Аднак пошукі не прыносілі жаданых вынікаў. Да гэтага часу ўсе бліжэйшыя яго паплечнікі былі арыштаваны, ці эмігравалі. Каліноўскі застаўся адзін. Ен сам пісаў і рассылаў інструкцыі, загады, клапаціўся пра забеспячэнне паўстанцкіх атрадаў зброяй, вопраткай і харчаваннем. Але ўладам стала вядомае сапраўднае прозвішча кіраўніка паўстання. У іх рукі трапіў фотаздымак, які быў выстаўлены на ўсіх віленскіх вуліцах. За галаву Каліноўскага Мураўеў абяцаў значную ўзнагароду.

З восені 1863 году К. Каліноўскі сканцэнтраваў намаганні на назапашванні сіл для новага выступлення ўвесну. Але, выдадзены камісарам Магілёўскай губэрні Вітаўтам Парфяновічам, ён быў у ноч на 29 студзеня 1864 году арыштаваны ў Святаянскіх мурах (побач з саборам Святога Яна), дзе хаваўся пад імем Ігната Вітажэнца. Святаянскія муры – вялікі квартал. Тут, у будынках, што раней належылі універсітэту, мясцілася гімназія, музей старажытнасцяў, цэнтральны архіў, абсерваторыя, а таксама кватэры для служачых. У адной з іх другі месяц здымаў пакой Каліноўскі. А непадалек – праз вуліцу – знаходзіўся генерал-губернатарскі палац. Так, па волі выпадку, у апошнія дні паўстання рэвалюцыйны камісар і яго кат жылі побач. Паколькі дакладны адрас Каліноўскага быў невядомы, спатрэбілася дзве роты салдат, каб акружыць квартал і пачаць вобыск. Калі пастукалі ў кватэру рэвалюцыянера, дзверы адчыніў малады чалавек і спакойна назваў свае імя і прозвішча “Ігнат Вітажэнец”. У той жа момант ен быў арыштаваны.

Пад час следства і суду Кастусь Каліноўскі цверда стаяў на сваёй пазіцыі і адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам. Даўшы паказанні па сваёй уласнай дзейнасці, ён адмовіўся даваць інфармацыю па іншых асобах, якія цікавілі следчую камісію, матывуючы гэта так: "...грамадская адкрытасць з'яўляецца станоўчай рысай асобы, але шпіёнства апаганьвае чалавека... мае паказанні па [іншых] асобах... не могуць спрыяць замірэнню краю... ...усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху."

З турмы Каліноўскі перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы»:«...Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,- но не жаль згінуць за тваю праўду... Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку... . Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу... Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе. Твой слуга Яська – гаспадар з-пад Вільні»

Царскі ваенна-палявы суд вынес пастанову: пакараць Каліноўскага смерцю на шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні. Са словаў вачадкікаў Каліноўскі ішоў на пакаранне смела. Калі яму чыталі канфірмацыю, ен стаў рабіць заўвагі; так, напрыклад, калі назвалі яго імя: дваранін Вікенцій Каліноўскі, ен ўсклікнуў: “У нас няма дваран, усе роўныя”.

У момант катавання Кастусю Каліноўскаму толькі споўнілася 26 гадоў. Ен пайшоў з жыцця ў самым яго росквіце, поўны планаў і ідэй. Такім ен і застаўся назаўседы ў памяці народа – маладым, мужным і прыгожым [11. с. 87].

Сярод самых цікавых светапоглядаў вядомага беларускага рэвалюцыянера можна вылучыць думкі аб стварэнні сялянскага абшчыннага сацыялізму, інакш кажучы першыя калектывістскія захады; ліквідацыю ўсіх класавых, нацыянальных і рэлігійных прывелей і абмежаванняў, з мэтай зрабіць галоўнай каштоўнасцю чалавечай асобыпрацу, ацэньваць чалавека за справы. Вялікую ролю як у працэсе пераўтварэння старога грамадства, так будаўніцтва новага жыцця К. Каліноўскі адводзіў жанчыне. Ен добра бачыў прыгнечанае становішча беларускай сялянкі, жыцце якой было яшчэ больш цяжкім, чым у мужчыны. Каліноўскі бачыў не толькі горкі лес жанчыны-працаўніцы, але і жанчыны-маці. Рэвалюцыянер быў за сацыяльнае вызваленне працоўнай жанчыны і дасягненне яе фактычнай роўнасці з мужчынамі. А найлепшай формай дзяржаўнага ладу Каліноўскі лічыў дэмакратычную рэспубліку.

Кастусь Каліноўскі – магчыма самая значная фігура ў беларускай гісторыі. І не толькі таму, што ён узначаліў паўстанне 1863-64 гг. на Беларусі; не толькі таму, што прыняў пакутніцкую смерць за Бацькаўшчыну. Самае галоўнае у ягонай постаці – ён стаў гістарычным мастом паміж старажытнай ідэяй дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага і ідэямі беларускага нацыяналізму 20-га стагоддзя, якія увасобіліся ў стварэньні БНР у 1918 г., а іх лягічным завяршэньнем стала стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы ў 1991 г.


3. НАСТУПСТВЫ ПАЎСТАННЯ ДЛЯ ЯГО ЎДЗЕЛЬНІКАЎ І ІНШЫХ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ

Паўстанне 1863-1864 гг. па сваіх мэтах было спробай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі, накіраванай на звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне нацыянальнай і сацыяльнай роўнасці. Аднак, абмежаваная праграма паўстання выключыла з удзелу ў ім шырокія масы сялянства. Расійская грамадскаць таксама не падтрымала выступленні – спачуваў паўстанцам, бадай, адзін толькі герцэнаўскі "Колокол". Адсутнасць адзінага плана, узаемадзеянняў паміж атрадамі, сакавіцкі пераварот і чатырохмесячнае кіраванне "белых" – усё гэта разам і прывяло інсургентаў да паражэння. Калі на чале паўстання зноў сталі "чырвоныя", выратаваць яго было ўжо немагчыма.

Царскі ўрад рукамі віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва за лічаныя месяцы задушыў паўстанне. Апошняя рэвалюцыйная арганізацыя на Беларусі была ліквідавана ў 1864 годзе на Навагрудчыне. З гэтага часу Беларусь стала арэнай дзікай рэакцыі.

Увогуле за ўдзел у паўстанні 128 чалавек былі пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 – у Сібір. Асабліва трагічныя наступствы мела паўстанне для яго актывістаў, асабліва тых, хто адмовіўся пасля затрымання супрацоўнічаць з уладамі. Сярод самых вядомых былі:

Авейдэ Оскар (Овейде) - (1837-1897) Юрыст і эканаміст, удзельнік польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Паводле палітычных перакананняў быў блізкі да памяркоўных "чырвоных", супрацьстаяў "сепаратысцкім" памкненням Каліноўскага. З 1862 г. член ЦНК, а з выбухам паўстання ўвайшоў у склад варшаўскага Нацыянальнага ўрада. Рэдагаваў дэкрэт аб надзяленні сялян зямлёй. У ліпені 1863 пасланы варшаўскім цэнтрам на Літву і Беларусь у якасці паўнамоцнага камісара, дзе і быў неўзабаве арыштаваны. Падчас следства выдаў жандарам шэраг удзельнікаў руху. У 1866 г. высланы ўладамі на жыхарства ў Вяцкую губерню, якую не пакідаў да самае смерці.