Смекни!
smekni.com

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года на Беларусі (стр. 3 из 5)

Ствараліся перадумовы для падпісання мірнага пагаднення на ўсім расійскагерманскім фронце. Надзвычай важнай задачай Савецкай улады было правядзенне ў жыццё Дэкрэта аб зямлі. З'езды сялянскіх дэпутатаў выказалі надзею на тое, што патрабаванні народных мас новай уладай будуць задаволены. Так, III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў адзначыў, што Савецкая ўлада паўсюдна замацуе зямлю за сялянствам. У якасці перадумоў справядлівага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд паставіў задачы абраць новыя валасныя камітэты і валасныя земскія ўправы, замяніць камісараў, якія былі прыэначаны былым Часовым урадам, стварыць новую міліцыю. Першачарговай задачай вапасных органаў кіравання з'езд лічыў правядзенне ўліку зямлі, рабочай жывёлы, інвентару. Гэтая работа пачалася з падрыхтоўкі адпаведных дакументаў і кадраў. Абласны і губернскія выканкамы Саветаў распрацавалі інструкцыі, праводзілі нарады, пасяджэнні зямельных камітэтаў, сходы сялян, на якіх растлумачваліся ўсе мерапрыемствы па выкананні Дэкрэта аб эямлі. У паветы і воласці ВРК накіраваў упаўнаважаных па ажыццяўленні Дэкрэта[10].

Падрыхтоўчая работа выклікала павышаную актыўнасць тых сіл, якія былі зацікаўлены ў тым, каб калі не сарваць, то перашкодэіць паспяховаму правядзенню Дэкрэта ў жыццё. У гэты час у Саветах сялянскіх дэпутатаў, органах мясцовага самакіравання, зямельных камітэтах было шмат правых эсэраў, антысавецкі настроеных спецыялістаўінтэлігентаў. Многія з іх разам з былымі чыноўнікамі, памешчыкамі, паліцзйскімі пры кожным зручным выпадку імкнуліся стварыць беспарадкі, правакацыі. Так, у Лепельскім павеце публікацыя Дэкрэта аб зямлі ў друку была забаронена. У Гарадоцкім павеце былі арганізаваны масавыя пажары і грабяжы маёнткаў. Паўсюдна праводзіўся масавы забой жывёлы. Памешчыкі імкнуліся калі не прадаць, то разбурыць пабудовы, энішчыць інвентар. Апорай антысавецкай дзейнасці былі зямельныя і харчовыя камітэты. Як паведамлялі ў СНК РСФСР з Віцебскай губерні, харчовы камітэт губерні не прызнае ўлады Савета Народных Камісараў. У рэзалюцыі сялянскага сходу в. Медкаўка Соінскай воласці Мсціслаўскага павета адзначалася, што ў воласці захаваліся дакастрычніцкія парадкі, якія ажыццяўляюць чыноўнікі былога Часовага ўрада. Кіраўнікі Аршанскага павятовага выканкама з мэтай перашкодэіць намерам сялян Старасельскай воласці, якія пад кіраўніцтвам настаўнікабальшавіка Пратакоўскага правялі канфіскацыю маёнткаў "Цітова" і "Боркі", насуперак просьбам сялян перавялі настаўніка на работу ў іншую воласць.

Хоць антысавецкія сілы імкнуліся абвастрыць становішча, зацягнуць ажыццяўленне Дэкрэта аб зямлі, тым не менш работа паступова ўзмацнялася. У пісьмах, рэзалюцыях з'ездаў, валасных і сельскіх сходаў, якія паступалі ў савецкія органы, цэнтральныя газеты, непасрэдна У.Леніну, сяляне дзякавалі Савецкай уладзе за тое, што ў адпаведнасці з Дэкрэтам II з'езда Саветаў "долгожданная крестьянская земля перешла в их руки". Так, у рэзалюцыі III з'езда сялян Мінскай і Віленскай губерняў (лістапад 1917 г.)адзначалася, што толькі ўлада Саветаў вырашыла перадаць сялянству ўсю зямлю, пачаць мірныя перагаворы, увесці кантроль за вытворчасцю і размеркаваннем. Так сяляне дамагаліся ажыццяўлення Дэкрэта неадкладна, не чакаючы склікання Устаноўчага сходу[11].

Вельмі складанай эадачай для Савецкай улады было стварэнне галіновых органаў кіравання. Да Кастрычніцкай рэвапюцыі гэтыя функцыі выконвалі гарадскія думы і эемскія органы, якія мелі кадры высокай кваліфікацыі і добрых практыкаў ва ўсіх галінах гаспадаркі і культуры. Сярод рабочых, салдат і сялян такіх квапіфікаваных спецыялістаў не было. На Беларусі забеспячэнне мясцовых органаў кіравання кадрамі вырашалася як шляхам уключэння многімі Саветамі ў сваю структуру існаваўшых органаў самакіравання цалкам без якіхнебудзь эмен, так і шляхам расфарміравання гэтых органаў і ўключэння ў сістэму створаных савецкіх органаў спецыялістаў з расфарміраваных структур. Але задачу стварэння сістэмы мясцовага кіравання за кошт старых органаў і іх спецыялістаў вырашыць поўнасцю не было магчымасці.

Пасля III Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў гарадскія думы, павятовыя і валасныя земствы былі ліквідаваны. Да канца студзеня 1918 г. старыя органы былі ліквідаваны ў Аршанскім, Клімавіцкім, Чавускім, Мсціслаўскім, Гомельскім паветах Магілёўскай губерні, Рэчыцкім, Барысаўскім і іншых паветах Мінскай губерні, Дзісенскім павеце Віцебскай губерні. Іх функцыі перайшлі да Саветаў, якія станавіліся адзінымі органамі ўлады. Да пачатку лютага 1918 г. Саветы былі арганізаваны і пачалі працаваць у гарадах, павятовых цэнтрах, многіх валасцях і мястэчках.

Значна актывізаваўся працэс дзяржаўнага будаўніцтва на вёсцы. Саветы ў сельскай мясцовасці ўтвараліся трыма шляхамі. Першы шлях. Некаторыя павятовыя і валасныя эемствы самі спынялі сваю дзейнасць, і іх функцыі пераходзілі да Саветаў сялянскіх дэпутатаў, якія існавалі да гэтага часу паралельна з імі. Частка старых кадраў пераходзіла ў новыя органы кіравання. Другі шлях. Саветы зліваліся э валаснымі і павятовымі земствамі. Пры гэтым у шэрагу выпадкаў земствы пераймяноўвалі сябе ў Саветы і амаль усе службовыя асобы заставаліся на ранейшых пасадах. Трэці шлях. Многія Саветы ствараліся шляхам ліквідацыі старой сістэмы органаў мясцовага кіравання, кадры якіх у асноўным па палітычных матывах жадалі сумленна выконваць свае абавязкі ў новых умовах. У большасці выпадкаў яны з'яўляліся членамі буржуазных партый або партый правых эсэраў, правых меншавікоў, народных сацыялістаў. Такія кадры замяняліся новымі з ліку левых эсэраў, бальшавікоў, лаяльных да Савецкай улады беспартыйных. 3 гэтай нагоды адзін з кіраўнікоў Палескага камітэта РСДРП(б) М.Хатаевіч у сваіх успамінах адзначаў: "В уезде непосредственно после переворота власть от правых эсеров перешла к левым эсерам млм, точнее, некоторая часть правых сразу стала "левыми"...". Такая сітуацыя была характэрная для многіх паветаў.

Надзвычай актуальным было і нацыянальнае пытанне. Як вядома, нацыянальнае пытанне не было вырашана Лютаўскай рэвалюцыяй. У Грамаце да беларускага народа, якая была выдадзена 27 кастрычніка 1917 г., Вялікая беларуская рада (ВБР) вырашыла склікаць 5 снежня 1917 г. Усебеларускі з'езд для вырашэння пытання аб нацыянальным самавызначэнні Беларусі. Грамата ВБР была негатыўна сустрэта бальшавікамі і іх лідэрамі ў Маскве і на Беларусі. У пэўнай меры такая пазіцыя была вынікам таго, што абласная арганізацыя бальшавікоў, якая бадай на 80% складалася з людзей рускай, украінскай, латышскай, літоўскай, яўрэйскай і іншых нацыянальнасцей, не жадала 'падымаць гэтае пытанне. Кіраўнікі бальшавікоў лічылі, што беларускай нацыі няма, а таму няма ніякай высновы для пастаноўкі пытання пра нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Другая прычына негатыўных адносін цэнтра да самавызначэння Беларусі была абумоўлена планамі ЦК РСДРП(б) і У.Леніна выкарыстаць яе тэрыторыю для канцэнтрацыі сіл з мэтаю ажыццяўлення экспарту рэвалюцыі на Захад. Невыпадкова ЦК РСДРП(б) настойліва прапагандаваў ідэю аб высокай інтэрнацыянальнай свядомасці рэвапюцыйнага народа, пра быццам бы яго імкненні садзейнічаць раэвіццю сацыялістычнай рэвалюцыі ў Германіі, Польшчы і іншых краінах. Натуральна, у такой сітуацыі нацыянальнае самавызначэнне Беларусі не магло ўваходзіць у планы ЦК і Савецкага ўрада. Гэтая прычына з'явілася гапоўнай, а лінія абласных савецкіх і партыйных органаў на непрызнанне беларускай нацыі з'яўлялася толькі прыкрыццём пазіцыі цэнтра[12].

Усебеларускі з'езд не прызнаў законным утварэнне Заходняй вобласці і Заходняга фронту як адміністрацыйнай адзінкі. Сфарміраваную ўладу з'езд не лічыў уладай рабочых, сялян і салдат Беларусі, паколькі ў яе органах прадстаўнікі Заходняга фронту складалі звыш 90%. Члены абласнога камітэта, Аблвыканкамзаха і СНК не з'яўляліся беларусамі па нацыянальнасці і нават жыхарамі Беларусі. Уся дзейнасць гэтых органаў была падпарадкавана інтарэсам фронту.

Значная група дэлегатаў Усебеларускага з'езда прапанавала аб'явіць незалежнасць Беларусі. Абкам РСДРП(б) і Выканкам Заходняй вобласці і фронту прыйшлі ў замяшанне. Але палова дэлегатаў упарта адстойвала лінію на стварэнне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай рэспублікі. З'езд прыняў кампраміснае рашэнне аб часовым устанаўленні на Беларусі ўлады Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў і даручыў яму ў бліжэйшы час склікаць Устаноўчы сход, на якім і павінна быць вырашана пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Здавалася, выхад з тупіка быў знойдзены. Аднак такое рашэнне не задавальняла бальшавікоў, і на падставе рашэння СНК Заходняй вобласці і фронту ў ноч э 17 на 18 снежня 1917 г. з'езд быў насільна разагнаны. Гзта быў удар кіруючай партыі на гэты раз ад імя Савецкай улады па дэмакратыі, якая толькі пачынала складвацца.

Нацыянальнае пытанне на Беларусі абмяркоўвалася на Трэцяй надзвычайнай абласной канферэнцыі РСДРП(б) (снежань 1917 г.). Але тэкст даклада В.Кнорына, матэрыялы яго абмеркавання і рзэалюцыя канферэнцыі па гэтаму пытанню ў архівах пакуль што не знойдзены. Па шэрагу ўскосных дадзеных ёсць падставы меркаваць, што канферэнцыя прыняла рашэнне аб правядзенні ў лютым 1918 г. Беларускага з'езда. ёсць звесткі пра тое, што падрыхтоўка да такога з'езда была распачата. У пратаколе № 11 пасяджэння СНК Заходняй вобласці і фронту ад 26 студзеня 1918 г. адзначана, што на пасяджэнні СНК абмяркоўваўся даклад камісара па нацыянапьных справах аб скліканні Беларускага з'езда. У выніку абмеркавання была прынята пастанова: "Созыв сьезда не разрешать". Ніякіх іншых запісаў па гэтаму пытанню ў пратаколе няма[13].