Смекни!
smekni.com

Каменны век на Беларусі (стр. 3 из 3)

Крывiнскiя стаянкi славяцца ў археалагiчнай навуцы сваiмi вырабамi з костак i рога. На стаянцы Асавец iх знойдзена каля 450 – наканечнiкi стрэл i дроцiкаў, шылы, праколкi, цяслы, сякеры, гарпуны, вастрыі, кiнжалы, рыбалоўныя кручкi. Унiкальнымi з’яўляюцца выява барадатага мужчыны, выразаны з косткi твар — «асавецкая мадона», фiгуркi змея i птушак, лася, падвескi з зубоў i скiвiц бабра. Знойдзены бурштынавыя i касцяныя падвескi, пацеркi, кольцы, накладкi, мабыць, на вопратку. Тарфовiшча захавала ў сябе i шэраг драўляных вырабаў – рэшткi чоўна i вясла, лыжкi, рукаяткi прылад. Вельмi цiкавая знаходка – iдал у выглядзе шыракатварага мужчыны. Для нарвенскай культуры характэрны вузкiя гаршкi з высокай канiчнай або яйкападобнай доннай часткай. Арнаментацыя складалася з рэдкiх папярочных стужак або радоў. Яны ўтваралiся насечкамi, наколамi, ямкамi, рэдка ванесенымi дробназубчатымi адбiткамi. Пазней паверхня гаршкоў пачала штрыхавацца, i толькi потым пакрывалася арнаментамi.

Такім чынам прыкладна 4000—2000 гг. да н. э. тэрыторыя Беларусi стала сэрцавiнай вялiкай этнакультурнай вобласцi плямён чатырох археалагiчных культур, з грабенчатай керамiкай. На тэрыторьи Беларусi арэалы культур у асноўным супадалi з басейнамі рэк Заходняй Дзвiны (нарвенская) і дняпра (верхне-дняпроўская). Прыпяцкае Палессе падзялiлi дзве культуры – нёманская i днепра-данецкая. Контуры гэтай вобласцi з цягам часу iстотна змянiлiся. Вiдаць, у сувязi з нацiскам плямён старажытнаямнай культуры з паўдневага усходу і дзяснінскай культуры з усходу ў сярэднiм Падняпроўi знiкала днепра-данецкая культура, а ў басейне Сожа з’явiлiся паселiшчы з ямачна-грабенчатай керамікай, характэрнай для фiна-угорскага насельнiцтва басейнаў Дзясны i Акi. На поўдзень ад Палесся насельнiцтва трыпольскай культуры пачалi пацясняць вандроўнiкi, якiя хавалi памёрлых у ямах пад курганамi. Шматлiкiя плямёны з такiм звычаем утва ралi вялiх культурную супольнасць.

Этнакультурная вобласць з старажытнаямнымi пахаваннями ўтваралася на працягу ад Арала да Дуная за 3-4 тысячы год да н.э. як вынік рассялення старажытных iндаейрапейцаў з сваёй прарадзiмы. Затым плямёны культуры лейкападобных кубкаў, якая склалася ў паўночнай частцы цэнтральнай Еўропы, у сваёй экспансii на паўднёвы усход дасягнулi Валынi i Палесся, сутыкнулiся з насельнiцтвам культуры ямных пахаванняў. У вобласць Павiслення пачалi рассяляцца плямёны нёманскай культуры. Магчыма, да гэтага iх прымушала пранiкненне на поўнач Усходняй Еўропы, у Прыбалтыку заходняй галiны фiна-угорскiх плямён.

Мясцовая нарвенская керамiка ўзбагацiлася некаторымi вiдамi ямачна-грабеньчатых арнаментаў. У працэсе ўзаемадзеяння з тутэйшымi плямёнамi адбываўся абмен культурнымi i гаспадарчымi дасягненнями. Амаль паўсюдна на поўдзень ад Заходняй Дзвiны прышэльцы былi асiмiляваны лепш прыстасаванымi да ўмоў мясцовымi жыхарамi. Большую варожасць сустрэлi плямёны лейкападобных кубкаў. Таму яны прымуша ы былi насыпаць вакол сваiх паселiшчаў валы i абгароджвацца тынамі. Тым не менш уплыў iх на мясцовае насельнiцтва 6ыў досыць вялiкiм, як сведчаць археалагiчныя матэрыялы. З цягам часу мяняецца i культура лейкападобных кубкаў. У яе складзе з’яўляецца ўсё больш шарападобных амфар, адчуваецца ўплыў старажытна-ямнай культуры. Большасць даследчыкаў лiчаць, што ў вынiку шэрага пераўтварэнняў склалася культура-нашчаднiца, названая паводле выгляду шарападобнага посуду. На Беларусi яе помнікі выяўлены каля пас. Краснасельскi i Малыя Ёдкавiчы на Гародзеншчыне.

Неалiтычньгя плямёны падзялiлiся памiж сабой. Гаспадарка адных, хаця i заставалася прысвойваючай, зрабiлася высокаспецыялiзаванай і засноўвалася на развiтым рыбалоўстве. Другiя распачалi пераход да прымiтыўнага земляробства. На гэтай аснове паглыбляўся буйны грамадскi падзел працы. Усё больш разгортваўся абмен памiж абшчынамi, родамi i нават плямёнамi. Вылучэнне плямён з вытворчай гаспадаркай з агульнай масы першабытнага насельнiцтва адбывалася на стадыі познеродавай абшчыны. Нягледзячы на ўсе гаспадарчыя дасягненнi i ўдасканаленне сродкаў вытворчасцi, прадукцыйнасць працы заставалася недастатковай для таго, каб сям’я магла здабываць сабе ўсё неабходнае. Па-ранейшаму большую частку прадуктаў давалi калектыўныя формы рыбалоўства i палявання. Агульныя намаганнi патрабавалiся пры расчыстцы лясоў пад палi, ахове родавых i племянных уладанняў. Таму члены абшчыны i роду, як у старажытныя часы, сумесна валодалi асноўнымi сродкамi вядзення гаспадаркi. Вельмi павольна ўразняльнае размеркаванне прадуктаў выцiскалася iншым звычаем, калi здабытчык або земляроб пакiдаў сабе большую долю. Сям’я магла ашчаджаць нейкую маёмасць, ствараць запасы. Тым самым яна паслабляла сваю залежнасць ад абшчыны, рабiлася больш трывалай.

Мацярынскi род набываў у неалiце сталыя формы, найвышэйшага развiцця дасягнуў рода-племянны лад. Колькасць рода i абшчыны значна зрасла. Замест старога племеннога шлюбнага парадку, пры якім муж павiнен быў належаць iншаму роду прыходзіць новы, па якім жанчына магла за сябе толькi супляменнiка, экзагамія змяняецца эндагаміі. Гэтыя варункi садзейнічалi захаванню адметных прыкмет плямён, iх культурных дасягненняў, абрадаў і мовы, тыпаў упрыгожання і арнаментацыі керамікi, забяспечвалi пераймальнасць вытворчых навыкаў.

У сувязi з павелiчэннем колькасцi насельнiцтва частка рода была нярэдка вымушана аддзяляцца i пераходзiць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямён, якiя размаўлялі на блiзкiх мовах. У месцах судакранання розных племянных груп адбывалiся складаныя этнiчныя працэсы. Яны суправаджалiся культурнымi i моўнымі запазычаннямi i часам прыводзiлi да асiмiляцыi асобных iншамоўных плямён.

У эпоху неалiту пачалi ўтварацца значныя этнiчныя супольнасцi, якiя насялялi выразна акрэсленыя вобласцi. Кожная група плямёнаў адрознiвалася ад суседняй як матэрыяльнай культурай, так i своеасаблiвасцямi духоўнага жьщця – культаў, уяўленняў, звычаяў i традыдый. Помнiкi матэрыяльнай культуры (рэшткi паселiшча, майстэрня, культавых месцаў, прылады працы, упрыгожаннi, формы i арнаментацыя посуду i iнш.), якiя засталiся на месцы жыхарства пэўнага этнасу, звычайна даволi спецыфiчныя. Яны аб’ядноўваюць адну сукупнасць – археалагiчную культуру. Яна магла змянiцца роднаснай культурай, калi развiццё этнасу працягналася ў новых гiстарычных умовах, i непадобнай на ранейшую, чужыннай, калi насельнiцтва эмянялася. Что датытычыцца вялікіх дэмаграфiчных і этналагічных, то яны адбылiся пазней, ужо ў наступным веку.


Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994, Ч.1

2. Гісторыя БССР. Мн., 1974, Т.1

3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993