Смекни!
smekni.com

Этногенез белорусов (стр. 2 из 3)

Можна гаварыць і аб пачатку складання рэгіёна Заходняга Палесся, якой, у асноўным, супадае з палескай групай гаворак і арэалам пражскай культуры 5 – 7 стст. н.э. на Беларусі (Белорусская археология, 1987, с. 75 – 77). Да гэтага часу, уключаючы і 8 – 9 стст. н.э., адносяць і з'яўленне ранніх славізмаў у балцкіх мовах (Топоров, 1991, с. 9). Але немагчыма адносіць Заходняе Палессе да прарадзімы славян. Справа ў тым, што раней тут пражывалі плямёны вельбарскай культуры, якія належалі да готаў (усходнегерманскія плямёны).

Складаней справа для астатняй частцы Беларусі. Справа ў тым, што абедзве асноўныя археалагічныя культуры (днепра-дзвінская і штрыхаванай керамікі) знікаюць у 5 ст. н.э. У гэты час на тэрыторыі паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй Беларусі (І – ІІІ регіёны) распаўсюджваюцца помнікі банцараўскай, тушамлянскай і калочынскай культур, а таксама носьбіты культуры пскоўскіх доўгіх курганоў (атокінскі варыянт) (Штыхаў, 1992). Помнікі первых трох культур раней аб'ядноўвалі ў адзіную культурную еднасць тыпа Банцараўшчыны-Тушамлі-Калочына. Але ў апошні час стала відавочна, што яны яўляюцца рознымі культурамі і адрозніваюцца па асаблівасцях узнікнення (розны час і розныя культуры, на выснове якіх яны складаюцца), па рысах матэрыяльнай культуры (асаблівасці пахавальнага абрада, керамічны комплекс). Пра банцараўскую і тушамлянскую культуры можна сцвярджаць, што яны ўзніклі на аснове папярэдніх культур (банцараўская як вынік развіцця культуры штрыхаванай керамікі ў 5 ст. н.э., тушамлянская – з старажытнасцей днепра-дзвінскай культуры Смаленшчыны ў 3 - 4 стст. н.э.(Шмидт, 1996)). Калочынская культура ўзнікае на выснове развіцця насельніцтва кіеўскай культуры ў 5 ст. н.э.

Атокінскі варыянт з'яўляецца часткай вялікага арэалу культуры пскоўскіх доўгіх курганоў. Прыход новага насельніцтва адзначаны толькі для тэрыторыі апошняй культуры (паўночная Віцебшчына).

На гэты час матэрыялы даследаванняў не дазваляюць дакладна вызначыцць межы гэтых чатырох культур. Таму цяжка рабіць супастаўленні з межамі рэгіёнаў і дыялектаў (гаворак). Так, не выключана верагоднасць супадзення арэалу калочынскай кульутры з мозырскай групай гаворак. Але ўдакладняецца паўночная мяжа распаўсюджання помнікаў гэтай культуры (магчыма, яны сустракаюцца і далей на поўнач). Арэал банцараўскай культуры ахоплівае Цэнтральны рэгіён і паўднёвую частку Паазер'я.

Вельмі цікавая сітуацыя назіраецца ў паўночна-усходняй Беларусі, дзе па дадзеных лінгвістыкі бачна налажэнне паўночнай і віцебска-магілёўскай груповак говараў паўночна-усходняга дыялекту. Такая сітуацыя адбываецца і ў гісторыі насельніцтва (змене археалагічных культур). Так, паўночная частка мяжы віцебска-магілёўскай групоўкі адпавядае мяжы паміж дзвюма лакальнымі групамі днепра-дзвінскай культуры (заходняя і смаленская). Пазней, у 3 - 5 стст. н.э. менавіта на месцы гэтых груп узнікаюць атокінская (заходняя) і тушэмлянская (усходняя) культуры (Шадыро, 1985, с. 108 – 112; Шмидт, 1991, с. 40). З арэалам тушамлянскай культуры можна суаднесці распаўсюджанне віцебска-магілёўскай групы гаворак. Пазней, у 8 ст. н.э. у паўночню частку арэалу тушэмлянскай культуры прыходзяць з захаду носьбіты культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Мясцовае насельніцтва значна скарачаецца (Енуков, 1990, с. 127 – 128; Шмидт, 1991, с. 41). Таму да гэтага часу можна аднесці фарміраванне складанай моўнай сітуацыі (накладанне гаворак) на паўночным усходзе Беларусі.

Але ўсё вышэйсказанае можа быць доказам працэса фармiравання розных субстратных традыцый для этнічнай прасторы Беларусі. Але патрэбна некая надбудова над гэтым прасторам (магчыма, адзіны этнічны слой – суперстрат), якая і аб'яднала гэтыя рознакультуровыя і рознаэтнічныя традыцыі ў напрамку фармавання новай этнічнай еднасці – беларусы.

Дадзеныя аб стварэнні такой дастаткова адзінай этнічнай прасторы можна атрымаць пры аналізе карты дыялектаў і груповак гаворак. Для ўсёй Беларусі характэрна наяўнасць дзвух асноўных дыялектаў (паўднёва-заходні і паўночна-усходні) з пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі і існаваннем ізаглос, якія аб'ядноўваюць абодва дыялекты. У асноўных рысах гэты падзел супадае з племяннымі арэаламі дрыгавічоў і крывічоў (Клiмчук, 1983, с. 26; Лысенка, 1991, Штыхаў, 1992). Тым больш, што ў цэнтральнай частцы Беларусі і было месца церазпалоснага пражывання абодвух плямёнаў.

Наяўнасць адзіных ізаглос прывяло да таго, што Ф.Д. Клімчук прызнаў існаванне балта-славянскай еднасці на Беларусі ў больш ранні час (6 – 8 стст. н.э. – банцараўская культура) (Клiмчук, 1983, с. 26). Да таго ж гэтая канцэпцыя не дазваляе вызначыць вытокі радзімічаў (у адрозненні астатніх славянскіх плямёнаў яе носьбіты не адбыліся на карце дыялектаў асобнай групай).

Але для гэтага часу нельга гаварыць аб кантактах (ці сувязях) паміж носьбітамі пражскай і банцараўскай культур. Продкамі летапісных дрыгавічоў былі носьбіты кульутры тыпу Лука-Райкавецкая (Лысенко, 1991, с. 95; Седов, 1982, с. 116), якая ўзнікае на выснове культуры Прага-Корчак і на Беларусі займае яе арэал.. Дрыгавічы пачалі асвойваць землі на левабярэжжы Прыпяці не раней 9 – 10 стст. (Лысенка, 1991, с. 96), але большасць помнікаў банцараўскай кульутры знікаюць раней, у 8 ст. н.э. (Митрофанов, 1978, с. 153) і толькі малая іх частка існуе ў пачатку 9 ст. Але у гэты час (9 – 10 стст.) дрыгавіцкія могільнікі ў Падняпроўі займалі толькі былы Рэчыцкі павет і ніжняе цячэнне Беразіны (Лысенко, 1991, с. 94), т.ч. па-за арэалам банцараўскай культуры. Поўнае засяленне дрыгавічамі ўсёй сваёй тэрыторыі можна аднесці да 10 – 11 стст. (Заслаўе) (Лысенка, 1991, с. 124), а ў Верхнім Падняпроўі яны з'яўляюцца ў канцы 10 – пачатку 11 стст. (Лысенко, 1991, с. 99). Такім чынам, распаўсюджанне славян на ўсёй Беларусі (як і пачатак працэсу складання беларускай мовы) нельга адносіць раней за 10 стст. (магчыма, у нейкай меры і да 9 ст.). Але гэта час вельмі складаных падзей ва Ўсходняй Еўропе (складанне дзяржавы Старажытная Русь суправаджалася сур'ёзнымі зменамі ў рассяленні розных плямён і нават ва ўсіх галінах жыцця).

Асаблівасці складання паўночна-усходняга дыялекту мовы, як і наяўнасць адіных ізаглос, што аб'ядноўваюць абодва дыялекты, можна звязваць са складаным працэсам фарміравання крывічоў. Так, у матэрыяльнай кульутры (пахавальны абрад і інвентар) смаленска-полацкіх доўгіх курганоў існуюць дзве традцыі. Помнікі з першай традыцыяй (звязаны з балтамі, верагодна, латгаламі) з'яўляюцца ў 7 – 8 стст. у Полацкім Падзвінні і ў сярэдзіне 8 ст. распаўсюджваюцца ў Смаленскім Падняпроўі. У выніку гэтага на Смаленшчыне знікае тушамлянская кульутра. Пазней, у Днепра- Дзвінскім міжрэччы з'яўяюцца помнікі з другой традыцыяй (славяне). Але толькі ў 9 ст. гэтая традыцыя пераважае у культуры. З сярэдзіны 9 ст. носьбіты кульутры (але ўжо са значным уплывам славян) пачынаюць міграцыю на захад, у Віцебскае Падзвінне. І толькі ў канцы 9 – пачатку 10 стст. у Смаленскім Падняпроўі ў выніку прыходу новай хвалі славян культура доўгіх курганоў знікае. Але на захадзе, у Падзвінні яна існуе да канца 10 – пачатку 11 стст. (яе элементы адзначаны і пазней у старажытнарускіх курганах з трупапалажэннем) (Енуков, 1990, с. 126 – 130). Насельніцтва, якое прынесла асаблівасці другой традыцыі культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў, прыйшло з поўдня (курганы з трупаспаленнямі Гомельска-Магілёўскага Падняпроўя) уздоўж Дняпра ў 9 ст. і несла кераміку, якую можна звязваць з культурамі тыпу раменска-боршаўскай і Лукі-Райкавецкай.

Пры такім складаным шляху фарміравання летапісных крывічоў ёсць магчымасць вызначыць спрэчныя пытанні. Так, з'яўленне ізаглос, якія аб'ядноўваюць абодва дыялекты мовы, можна аднесці толькі да 9 ст. і звязаць з існаваннем культуры Лукі-Райкавецкай на поўдні Беларусі (продкі дрыгавічоў) і пранікненне носьбітаў гэтай культуры на поўнач (другая традыцыя ў культуры смаленка-полацкіх доўгіх курганоў). У такім разе, летапісных крывічоў след лічыць у этнічных адносінах балта-славянамі (да канца 9 ст. у Смаленскім Падняпроўі, да канца 10 ст. у Падзвінні) і адзначыць (асабліва для Падзвіння) павольную асіміляцыю славянамі мясцовага насельніцтва. Да таго ж гэты абшар знаходзіцца на вельмі ажыўленых гандлёвых шляхах (з варагаў і грэкі з Ловаці да Дняпра, так і па Заходняй Дзвіне), таму тут ў складаных этнічных працэсах маглі прымаць удзел і іншыя этнасы (варагі і ноўгарадскія словене (па летапісу "Полоцк – город Словеньск")).

Доказам аб павольным характары асіміляцыі мясцовага, балцкага насельніцтва на поўначы Беларусі можа быць і такая асаблівасць мовы як аканне. Яе высновы былі закладзены ў папярэдні час (Седов, 1970, с. 184 – 185) і захаваліся таму, што этнакультурныя і камунікатарныя сувязі засталіся нязменнымі і з прыходам славян (Чекмонас, 1983, с. 67 – 68). Час гэтага прыходу можна праверыць з дапамогай дадзеных з літоўскай і латгальскіх моў. Справа ў тым, што інтэнсіўныя сувязі паміж усходнебалцкімі і ўсходнеславянскімі мовамі пачаліся ў 9 – 10 стст., а з літоўскай – нават з другой паловы 9 ст.

Такім чынам, пачатак фарміравання дыялектаў пачынаецца і 9 – 10 стст. Відавочна, што значную ролю ў этнічных працэсах мелі і знешнепалітычныя ўмовы. Да таго ж з'яўленне дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы), якія ўключалі ў свой склад значныя часткі Беларусі з арэаламі будучых дыялектаў, стваралі спрыяльныя ўмовы для этнакультурнага развіцця.

Тут след падкрэсліць асаблівасці развіцця тэрыторыі радзімічаў. У адрозненне ад астатніх славянскіх плямёнаў Беларусі яны займалі адносна невялікую тэрыторыю. У іх матэрыяльнай культуры бачны значны балцкі кампанент. Але развіццё гэтай тэрыторыі не прывяло да фарміравання асобнага этнаграфічнага ці лінгвістычнага абшару. Усё гэта было абумоўлена складанай гісторыяй гэтага рэгіёну (Пасожжа).