Смекни!
smekni.com

Тадеуш Костюшка (стр. 3 из 4)

Супраць «найвялікшага злачынства» ў красавіку 1794 года выбух-нула паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і Літве. Начальнікам яго абралі Тадэвуша Касцюшку; на Літве і Беларусі выступленне ўзначаліў Якуб Ясінскі, інжынерны палкоўнік. Апоўначы 22 красавіка загучалі касцёльныя і царкоўныя званы ў Вільні. Гэта быў сігнал падрыхтаваным атра-дам і насельніцтву: «Да зброі!» А трэцяй гадзіне паўстанцы перамаглі супраціўленне царскага гарнізона. Намесніка генерала Арсеньева арыштавалі. Гетмана Шымана Касакоўскага, стаўленіка Кацярыны II, пасля непрацяглага бою схапілі ў ягоным палацы. Нянавісць, якую ён выклікаў сваімі бруднымі справамі, вылілася ў суровы прыгавор рэвалюцыйнага суда: адправіць здрадніка на шыбеніцу. Назаўтра на рыначнай плошчы апошні гетман Вялікага княства Літоўскага завіснуў у пяньковай пятлі. Побач з ім аказаўся другі таргавічанін, маршалак віленскай канфедэрацыі Швыкоўскі.

Трэба адзначыць, што паўстанне на Літве і Беларусі выбухнула пасля ўдачнага яго пачатку ў Польшчы, дзе 24 сакавіка ў Кракаве Касцюшка абвясціў «Акт паўстання», а 4 красавіка разбіў пад Рацлавіцамі войска генерала Тармасава. У тым баі асаблівай мужнасцю і самаахвярнасцю вызначыліся атрады касінераў. Праз два тыдні гарадскімі нізамі была вызвалена Варшава. 7 мая Тадэвуш Касцюшка выдаў «Маніфест», так званы «Паланецкі універсал», які надзяляў сялян асабістай воляй пры ўмове, што яны разлічацца з панамі і дзяржавай, прызнаваў за імі права на зямлю, якую яны апрацоўвалі, абмяжоўваў паншчыну. Гэта схіліла сялян да паўстання, у ім удзельнічала больш за 150 тысяч чалавек. Пры Касцюшку стварылася Найвышэйшая нацыянальная рада.

Якуб Ясінскі (падчас паўстання меў трыццаць тры гады, узначальваў тайную арганізацыю віленскіх якабінцаў) як левы радыкал быў прыхільнікам самых рашучых рэвалюцыйных дзеянняў, адмены прыгоннага права, звяржэння тыраніі па прыкладу Французскай рэвалюцыі. Добра ведаючы беларускую мову, пісаў вершаваныя пракламацыі для сялян па-беларуску. Для кіраўніцтва выступленнем і грамадскім жыццём Ясінскі стварыў Найвышэйшую літоўскую раду. Яшчэ 24 красавіка ён падпісаў Акт аб закліку народаў Беларусі і Літвы да паспалітага рушэння. Праз чатыры дні паўстанцы перамаглі ў Гродне, потым — у Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пінску, Наваградку, Кобрыне, Ашмянах, Лідзе, Браславе. На прапаганду віленскіх якабінцаў аб скасаванні пры-гнёту адгукнулася вёска. Да Ясінскага пад час бою з рускімі войскамі каля Палянаў далучыліся 700 сялянкасінераў. Шматлікія атрады ўзначалілі генерал гвардыі Стэфан Грабоўскі, князь Сапега, генерал Зайёнчак, вялікі падскарбі літоўскі, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, якому на-лежыць «Марш пастанцаў 1794 года». Атрадам у 4 тысячы чалавек камандаваў Якуб Ясінскі.

Беларускія і літоўскія паўстанцы выказалі шырокую актыўнасць. Вось што дакладаў аб іх дзеяннях на пачатку мая менскі генерал-губернатар:«Г-н бригадир Беннигсен подтвержда­ет, что при удалении его к стороне Вишнева мятежники другою колон­ною, в числе 3 тысячи из Вильно при­бывших, пошли к стороне Постав, дабы соединяся с браславскою конфедерациею, войти там в пределы им­перии. Сие заставит г-на Беннигсена обратиться опять к Сморгони и далее в тот край, а посему и нужно, чтоб авангард корпуса соединился тогда с подполковником Сакеном, чтобы прикрыть губернский город Минск.

При усиленном стремлении регу­лярных войск и сконфедерированно-го шляхетства с вооруженными мя­тежниками из-под Вильно на грани­цу Минской губернии при Ракове, отколь одним маршем в губернский город Минск прийти они могут, полу­чил я вдруг три известия: 1) что Бе­ляк, кн. Сапега и Заиончек через Слоним пришли с войсками в Столовичи и действительно сорвали уже пост наш на границе при Ляховичах; 2) что колонна в 3 тысячи регулярных и сконфедерированных войск из-под Вильно сближилась к грани­цам нашим противу Постав с наме­рением, чтоб, соединяся с конфедера­цией) в Браславском повете и вооруженными мятежниками из поселян, внесть смятение в пределы империи... 3) что авангард князя Цицианова, поставленный при мосте через Неман у Николаева, имел стычку с конфедератами, и там показавшимися... Не имея здесь войск, кои бы мятежни­кам противу поставить было можно, я... прошу удовлетворить представле­нию моему от 16 числа минувшего апреля, повелев полкам, из Минской губернии удаленным, сюда возвра­титься. Движением их спасён будет отряд в Пинске обще с сим городом, который для соблюдения спокойствия и в полуденных губерниях удержать весьма нужно, поелику засевшего там неприятеля выживать весьма будет трудно по причине многих дефилей, которыми токмо к Пинску приближиться можно.

Умножением войск приобрету я возможность деташамент бригадира Беннигсена при Ракове, закрывающего губернский город, обратить к Друе для уничтожения толико опасных неприятельских намерений, к Ракову же подвинул тогда г-на генерал-майора Ланского с 8 драгунскими эскадронами и с неполным батальоном егерей, в чем и состоит весь его отряд, поелику другой батальон егерей с ротами ростовского пехотного полка отправлен на подкрепление бригадира Беннигсена, а затем ожидаемые войска употреблены будут на защиту Несвижа и Слуцка с прилеглыми поветами...».

Ясінскі з 4-тысячным атрадам выступіў да Смаргоні насустрач атрадам генерала Зубава і брыгадзіра Бенігсена. Атакай ён выбіў рускі гарнізон з мястэчка Солы. Каб да рэгулярнага войска Вялікага княства і сканфедэраваных атрадаў не далучаліся «мяцежнікі з сялян», распачалася контрпрапаганда: ад імя царскіх генералаў распаўсюджваліся чуткі, што сялянам будуць перадавацца секвестраваныя маёнткі шляхты і магнатаў і што трэба ціха чакаць, пакуль рускія войскі перамогуць паўстанцаў — тады і адбудзецца надзяленне панскай зямлёй. Гэтая гульня на сялянскім прастадушшы мела пэўны вынік. Адначасна некалькі стратэгічных памылак зрабіў Тадэвуш Касцюшка, калі надаў Ясінскаму чын генерал-лейтэнанта і паставіў яго на чале першага корпуса, а другі і трэці карпусы даверыў Хлявінскаму і Сапегу. У войску Вялікага княства не аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе. Ясінскі спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку небяспеку такой сітуацыі. У адказ агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і Літве было даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму. Уступаючы ўціскушляхецкіх колаў, якім не падабалася рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх якабінцаў, Касцюшка абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях, накіраваных супраць «уніі братніх народаў», распусціў яе і стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства, куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы паўстання, што асцерагаліся ўзбройваць сялянства. Ясінскі выехаў да Варшавы. Боязь Касцюшкі разарваць з абмежаванай шляхецкай праграмай, абаперціся на народ, здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове сапраўднага скасавання прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да перамогі. Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што было засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і беларуска-літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася няўдачамі.

Калі пачыналася паўстанне, нара-дзілася і спявалася ў атрадах «Песня беларускіх жаўнераў».

Спяваць, вядома, было няцяжка, але тымі «маскалюшкамі», рубіць якіх збіраліся «малайцы-дзесятнікі», аказалася рэгулярнае, напрактыкаванае ў турэцкай вайне войска, з цвёрдай дысцыплінай, дасведчанымі, вопытнымі афіцэрамі, таленавітымі генераламі. Супраць паўстанцаў ішлі Ферзен і Сувораў. Так што ўсё атрымалася наадварот, чым у песні. У чэрвені быў разбіты атрад Агінскага. У жніўні рускія войскі ўзялі Вільню — трохмесячнае рэспубліканскае праўленне на Беларусі і Літве скончылася. На пачатку верасня пад Любанню пацярпеў паражэнне атрад Грабоўскага, 17 верасня Сувораў перамог пад Крупчыцамі корпус Серакоўскага, потым — атрад Князевіча. Харугвы паўстанцаў пачалі адступаць у Польшчу. У сваім маёнтку Залессе каля Смаргоні Агіньскі напісаў сумны паланез «Развітанне з Радзімай». Хто на гады, хто назаўжды развітваліся з радзімай дзесяткі тысяч людзей.

10 кастрычніка здарылася бітва пад Мацяёвіцамі — пераломная ў паўстанні. Калоне, якую Тадэвуш Касцюшка вёў на Варшаву, перакрыў шлях корпус Ферзена. Бой цягнуўся амаль поўны дзень. Гарматны агонь рускіх рассеяў конніцу, у схватках з пяхотай палеглі касінеры, кіраваць боем стала немагчыма, было відавоч-на, што рускія бяруць перамогу. І Касцюшка на чужым кані ў роспачы блукаў па полі бітвы, сярод параненых і палеглых, адшукваючы сваю кулю сярод мноства тых, што пасвіствалі навокал. Але куля трапіла ў каня, калі Касцюшка ўцякаў ад купкі казакаў. Падсечаны конь паваліўся, Касцюшка вылецеў з сядла і, не жа-даючы ганьбы палону, уклаў пісталет ў рот і спусціў курок. На бяду ці на дабро, бог ведае,— асечка. Набеглі казакі, адзін стрэліў, другі зканя ўдарыў Касцюшку пікай у нагу;

неяк аказаўся тут карнет Фёдар Лысенка - распалены боем, ён ўдарыў бяззбройнага паўстанца палашом па галаве і пашкодзіў чэрап. Касцюшка страціў прытомнасць. Казакі сцягнулі з яго боты, з кішэні вынялі залаты гадзіннік, з пальцаў знялі некадькі пярсцёнкаў з надпісам «Айчына— абаронцу свайму», якімі Касцюшка ўзнагароджваў замест медалёў. Побач ляжаў драгун з ягонай конніцы, што прыкінуўся забітым. Але бачачы, як рабуюць Касцюшку, як заліла ягоны твар кроў, ён не стрываў і стаў крычаць: «Начальніка забілі! Касцюшку!..» Казакі збянтэжыліся, пачалі крычаць Касцюшку ў вуха, каб прывесці ў сябе. Нарэшце абмылі твар вадой, Касцюшка апрытомнеў, тады адзін спытаў: «Ты — Касцюшка?». Той шэптам вымавіў: «Так. Вады...» Палон кіраўніка паўстання шмат што абяцаў казакам; узрадаваныя, яны панесліся дакладваць па камандзе. Прымчалі афіцэры, знайшлі нейкую падводу, Касцюшку паклалі на голыя дошкі і павезлі. Падводу трэсла на няроўным полі, галава яго білася аб дошку. Трэба аддаць доўжнае ка-закам, яны не вытрывалі такое назіраць і нехта разважлівы сказаў: «Хоць гэта і вораг, але ўсё ж і ён чалавек». Казакі надзелі на пікі два шынялі, і на такіх насілках панеслі палоннага да генералаў.