Нядаўні рэспубліканскі генерал, галоўны інжынер амерыканскай арміі, Касцюшка глыбока адчуваў ганебнасць такога ладу жыцця, ды і сам быў немаёмным. Апошняя акалічнасць, дарэчы, адбілася на другім яго каханні, якое ён памятаў да канца дзён. Закахаўся Касцюшка ў Тэклю Журоўскую, дачку брэсцкага харунжага. Апошні хоць і не вылучаўся заможнасцю, але быў не меней фа набэрысты і пыхлівы, чым ваявода Сасноўскі. На бацькоў каханак Касцюшку сапраўды не шанцавала. Ён пасватаўся, але пан Журоўскі наравіўся, як бык. «Валацуга! — даводзіў ён суседзям.— Гойсаў па Амерыцы, як татарын па стэпе, нічога не прыдбаў. І да таго ж злодзей — хацеў пана ваяводы Сасноўскага дачку ўкрасці! Хаты не мае, дзе жонку трымаць!» Тэклюся рыдала і ўсё жыццё потым трымала ў медальёнчыку выяву свайго любага і кудзярок яго валасоў. Касцюшка таксама пакутаваў і да апошняга дня лічыў найкаштоўным скарбам лісты Тэклюсі. Аднак наезд на пана харунжага не зрабіў і дачку ў бязлітаснага бацькі сілай не ўзяў. Можа, у старэчыя бяссонныя ночы ён і шкадаваў аб гэтым, бо яго пазнейшыя пісьмы да пані Тэклі працятыя старасвецкай сентыментальнасцю і замілаваннем перад памяццю аб днях вялікага шчасця.
Неўзабаве Касцюшка атрымаў патэнт генерал-маёра, а потым — генерал-лейтэнанта. Францыя ўжо святкавала другія ўгодкі рэвалюцыі.
У Варшаве трэці год працягваўся вальны сейм. Нарэшце, пад уплывам французскіх падзей сейм прыняў шэраг рэформаў, а 3 мая 1791 года зацвердзіў Канстытуцыю, якую склалі Сапега, Малахоўскі, Калантай і Патоцкі. Звод законаў абвяшчаў спадчыннасць праўлення і свабоду веравызнання, знішчаў «ліберум вета», уроўніваў перад законам усе саслоўі, у тым ліку і сялян, шляхце дазваляў гандляваць, мяшчанству — займаць ваенныя і свецкія пасады, у склад сейма ўводзіў прадстаўнікоў гарадоў. Але на шляху ўвасаблення Канстытуцыі 3 мая ў жыццё паўсталі магутныя перашкоды. Вось што пісаў пра гэта Фрыдрых Энгельс: «Французская рэвалюцыя 1789 года адразу ж знайшла свой водгук у Польшчы. Канстытуцыя 1791 года, якая абвясціла правы чалавека і грамадзяніна, сталася сцягам рэвалюцыі на берагах Віслы, зрабіўшы Польшчу авангардам рэвалюцыйнай Францыі, і як раз у той момант, калі тры дзяржавы, аднойчы ўжо абрабаваўшыя Рэч Паспалітую, аб'ядналіся, каб пайсці на Парыж і задушыць рэвалюцыю. Хіба маглі яны дазволіць, каб у цэнтры кааліцыі моцна звіла сабе гняздо рэвалюцыя? — Ні ў якім выпадку. Зноў накінуліся яны на Полыычу, на гэты раз з намерам канчаткова пазбавіць яе нацыянальнага існавання».
Але каб накінуцца, патрабаваліся фармальныя зачэпкі. За імі справа не стала, бо заўжды на гэтым свеце добрыя перамены сустракаюць зацятых ворагаў і здраднікаў. Рэакцыйная групоўка магнатаў, у якой тры-малі вяршэнства Ксаверы Браніцкі, Шчэнсны Патоцкі і Севярын Ржэвускі, стварыла ўзброеную канфедэрацыю і звярнулася за дапамогай да Кацярыны II. Акт канфедэрацыі, напісаны пад пільным назіраннем расійскай імператрыцы і абвешчаны ў мястэчку Таргавіца Кіеўскай губерні, заклікаў змагацца супраць Канстытуцыі 3 мая за абарону вольна-сцяў шляхты і каталіцкай царквы. У маі 1792 года рускае войска ў 32 тысячы салдат на чале з генерал-майорам Крачэтнікавым уступіла на Беларусь. Другая руская армія, якую вёў генералмаёр Кахоўскі, рухалася на Польшчу з Украіны. За імі пасоўваліся таргавіцкія канфедэраты. Адпор гэтым сілам узначалілі Панятоўскі і Касцюшка. Але вельмі хутка арміі Крачэтнікава і Кахоўскага захапілі Падолле і Валынь, большую частку Беларусі, Гродна і Вільню. Пасля няўдачных бітваў пад Мірам і Брэстам войскі Вялікага княства перайшлі Буг. Гэта адбылося 23 ліпеня, а назаўтра кароль зразумеў, што вайна прайграна і далучыўся да таргавіцкай канфедэрацыі. Супраціўляцца тым болып было немагчыма, бо адначасна з рускімі арміямі супраць Польшчы выступіла прускае войска Фрыдрыха II.
У верасні таргавіцкія канфедэрацыі Кароны і Княства аб'ядналіся ў «Найсвятлейшую канфедэрацыю абодвух народаў». Рэформы, прынятыя Чатырохгадовым сеймам, і Канстытуцыя 3 мая страцілі сілу. Скасаванне Канстытуцыі Карл Маркс пазней тлумачыў так: «У 1793 годзе, калі Расія, Аўстрыя, Прусія дзялілі паміж сабой Полыпчу, гэтыя тры дзяржавы спасылаліся на Канстытуцыю 1791 года, якая была аднадушна асуджана за яе нібыта якабінскія прынцыпы. Што ж яна абвяшчала, гэтая польская Канстытуцыя 1791 года? Усяго толькі канстытуцыйную манархію: перадачу заканадаўчых функцый у рукі народных прадстаў нікоў, свабоду друку, свабоду сумлення, галоснасць судаводства, адмену прыгнёту і г. д. І ўсё гэта менавалася чысцейшым якабінствам». А паколькі менавалася, дык і не меліся «Найсвятлейшая канфедэрацыя» і царскі ўрад такі грэх дараваць. Сотні прагрэсіўных дзеячаў, тысячы сумленных патрыётаў мусілі пакінуць краіну. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Прусія ат-рымала Торн і Гданьск з землямі. Да Расіі адышлі Валынь, Падолле, Менскае ваяводства агульнай плошчай 4550 квадратных міль і з насельніцтвам у тры мільёны чалавек. 27 сакавіка ва ўсіх цэрквах і касцёлах прылучаных зямель абвясцілі Маніфест генерал-аншэфа Крачэтнікава, які тлумачыў гэтым тром мільёнам, што з імі здарылася:
«Участне ее величества императрицы всероссийской, прнемлемое в делах польских, основывалось всегда на ближайших, коренных н взаимных пользах обоих государств. Что не только тщетны были, но и обратились в бесплодную тягость и в такое же понесение бесчисленных убытков все ее старания о сохранности в сей соседней ей области покоя, тишины и вольности, то неоспоримо и ощути-тельно доказывается 30-летнею испытанностью. Между неустройствами и насилиями, происшедшими из раз-доров н несогласий, непрестанно республику Польскую терзающих, с особливым соболезнованием ее императорское величество всегда взирало на те притесненни, которым земля и грады, к Российской империи прилеглые, некогда сущим ее достоянием бывшие н единоплеменниками ее населенные, созданные и православною христианскою верою просвещенные и по сие время оную исповедующие, подвержены были, ныне же некоторые недостойные поляки, враги отечества своего, не стыдятся возбуждать правление безбожных бунтовщиков в королевстве французском и просить их пособий, дабы обще с ними вовлещи Польшу в кровавое междоусобие. Тем вящая от наглости их предстоит опасность как спасительной христиан-ской веры, так н самому благоденствию обитателей помянутых земель от введения нового пагубного учения, стремящегося к расторжению всех связей гражданских и политических, совесть, безопасность и собственность каждого обеспечивающих, что помянутые враги и ненавнстники общего покоя, подражая безбожному, неистовому и развращенному скопищу бунтовщиков французских, стараются рассеять и распространить оное по всей Польше и тем самым навеки истребить, как собственное ее, так и соседей ее спокрйствие...
И потому имеет все и каждый, начиная от знатнейшего дворянства, чиновников и до последнего, кому надлежит, учинить в течение одного месяца торжественную присягу в верности при свидетельстве определен-ных от меня к тому нарочных людей. Если же кто из дворянства и нз дру-гого сословия, владеющий недвижимым имением, небрежа о собственном своем благополучии, не захочет присягать, тому дозволяется на продажу недвижимого своего имения и добровольный выезд вне границ 3-месячный срок, по прошестви которого все остающееся инмение его секвестровано и в казну взято быть имеет.
Духовенство высшее и нижнее долженствует подать собою, яко пастыри душевные, первый во учении присягн пример и в повседневном господу богу публичном принесении теплых молитв о здравии ее императорского величества всемилостивейшей государыни и дражайшего ее сына и наследника цесаревича вели-кого князя Павла Петровича и всего высочайшего императорского дому по тем формам, которые им для сего употребления дадут». Каб прылучэнне зямель і ўрачыстыя прысягі, і «теплые молитвы о здравни императрицы, цесаревича и всего высочайшего дома» набылі фантастычны характар добраахвотнасці, па загаду Кацярыны сабраўся Гродзенскі сейм, які атрымаў назву «нямога». Дэпутаты павінны былі ўхваліць другі падзел сваёй радзімы. Тры дні яны маўчалі, ніхто не вымавіў ані слова. Нарэшце хтосьці з адказных назіральнікаў сказаў: «Молчание — знак согласия». Падзел палічылі ўхваленым. У наступныя два гады з уніі ў праваслаўе перавялі 463 прыходы, 330 тысяч чалавек, по-тым 100 тысяч і затым яшчэ 100 тысяч. Да таго ж з 28 мая 1772 года на беларускіх землях пачала здзяйсняцца русіфікацыя. Пачатак ёй паклаў «Наказ» Кацярыны II генерал-губернатарам на прылучаных землях, дзе 31-шы пункт абвяшчаў: «Дела вы имеете производить на российском языке, т. е. все издаваемые от вас какого бы звания ни были приговоры, решения или повеления, присовокупляя к тому переводы, где оные нужны будут, и припечатывая их губернской печатью». Паланізацыя праз школу пачала замяняцца русіфікацыяй праз школьнае навучанне. Галоўнымі дысцыплінамі ў 4- і 2-класных народных вучылішчах сталі руская мова, руская гісторыя і геаграфія, «закон божы» праваслаўнай традыцыі. Старыя выкладчыкі саступалі месца выпускнікам Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі. Зразумела, гэта недастатковыя падставы для сур'ёзнага незадаволення. Больш значнымі прычынамі былі секвестраванне маёнткаў, раздача зямель і сялян рускаму дваранству, вялізная страта тэрыторый і насельніцтва, скасаваная чужынцамі Канстытуцыя, адсутнасць перспектывы палепшання народнага жыцця. Натуральна, што перадавыя колы Рэчы Паспалітай, патрыятычныя пачуцці, гістарычная свядомасць большасці жыхарства не маглі змірыцца са здзекамі над краінай, якія ўчынілі манархі Прусіі, Расіі і Аўстрыі, гэтыя, па словах У. I. Леніна, «каранаваныя разбойнікі». «Найвялікшым злачынствам,— удакладняў Ленін,— было тое, што Польшча была падзелена паміж нямецкім, аўстрыйскім і рускім капіталам...»