Мiнiстэртсва Адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Установа адукацыi
“Брэсцкi Дзяржаўны Тэхнiчны Унiверсiтэт”
Кафедра сацыяльна-палiтычнчх i гiстарычных навук
Рэферат па гiсторыi Беларусi на тэму:
“Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства”
Выканаў: студэнтка ЭФ
гр. Ф-7
Глебiк Н.Е.
Праверыў: Малыхiна Л.Ю.
Уводзiны………………………………………………………………………….
1. Перашкоды на шляху да вывучэння рэлiгii старажытных славян………...
2. Рэлiгiя старажытных славян…………………………………………………
3. Народныя святкаваннi iабрады……………………………………………..
3.1 Народны каляндар……………………………………………………….
3.2 Абрадавая творчасць…………………………………………………….
4. Прыняцце i распаўсюджанне хрысцiянства…………………………………
4.1 Хрысцiянiзацыя беларускiх зямель…………………………………….
4.2 Дваяверства………………………………………………………………
4.3 Унутраная структура царквы…………………………………………...
Спiс лiтаратуры………………………………………………………………….
Уводзiны
Фармiраванню як самой беларускай народнасцi, так i яе культуры папярэднiчаў велiзарны адрэзак часу з усiмi характэрнымi для яго супярэчнасцямi i складанасцямi, што адлюстравалася i ў змесце, i ў формах культуры. На працягу ўсяго перыяду iснавання Старажытнай Беларусi ў яе духоўным жыццi, акрамя ўласна свайго, мясцовага, даволi выразна прасочваюцца асноўныя прыкметы i рысы агульнай для ўсiх усходнеславянскiх плямен культуры. I гэта нядзiўна, бо за час iх няхай сабе i не дужа працяглага жыцця ў складзе Кiеўскай Русi, альбо Старажытнарускай дзяржавы, паспела ў асноўным сфармiравацца досыць блiзкая ў этнiчным плане для ўсяго яе насельнiцтсва матэрыяльная i духоўная культура, якая пазней стала найважнейшым субстратам беларускай, рускай i ўкраiнскай культур.
Характэрнай прыкметай таго часу з’яўляецца цеснае перапляценне культуры з рэлiгiйнымi вераваннямi. Сказанае тычыцца як язычнiцтва, так i хрысцiянства. Разгледзiм рэлiгiйныя вераваннi старажытных славян да прыняцця хрысцiянства i змены, якiя адбылiся ў iх жыццi з распаўсюджваннем хрысцiянскай веры.
1. Перашкоды на шляху да вывучэння рэлiгii старажытных славян
Да нядаўняга часу гісторыяй беларускай царквы пагарджалi, практычна адсутнічалі навуковыя работы, прысвечаныя дахрысціянскім абрадам. Бясспрэчна, існавала шмат прычын і цяжкасцей, якія перашкаджалі гісторыкам заняцца гэтай праблемай, але тэма эаслугоўвае больш уважлівага вывучэння. Нешматлікія даследаванні па гісторыі Беларусі даюць толькі агульную і невыразную схему дахрысціянскіх вераванняў. Мы будзем здольны зразумець ментальнасць старажытных жыхароў Беларусі толькі тады, калі будэем ведаць сэнс шматлікіх старажытных беларускіх ралігійных звычаяў.
Значнасць даследавання беларускай міфалогіі не можа быць узята над сумненне. Аднак умовы палітычнага развіцця на працягу апошніх двух стагоддзяў паслужылі прычынай таго, што крыніцы і традыцыі беларускага перыяду аказаліся пакрытымі цемрай невядомасці.
Адна з найбольш сур'ёэных цяжкасцей заключаецца у адсутнасці вялікай колькасці пісьмовых крыніц. Старажытныя беларускія летапісы згублены або загінулі у час шматлікіх раэбуральных войнаў супраць манголаў, крыжаносцаў і рускіх. Фальклорныя творы беларусаў эахаваліся у вялікай колькасці, але з цягам часу на іх аказала вялікі ўплыў хрысціянства.
Другой перашкодай для правільнага ўяўлення аб прадмеце з'яўляецца той факт, што у час перадфеадальнага перыяду у некаторых з цэнтральных усходнеславянскіх княстваў былі спробы аб'яднаць розныя формы яэычніцкай рэлігіі шляхам зліцця культаў разнастайных плямён. Так, перад прыняццем хрысціянства Уладзімір Кіеўскі стварыў у сваей сталіцы нешта накшталт пантэона, у які сабраў разам ідалаў розных племянных божастваў, у тым ліку і тых, якім пакланяліся беларускія плямёны. Эксперымент Уладзіміра працягваўся нядоўга і закончыўся пасля пры-няцця ім хрысціянскай веры. Аднак і пасля спробы Уладзіміра ўпарадкаваць племянных багоў блытаніна у значэнні таго ці іншага язычніцкага бажаства сустракаецца у старажытных ле-тапісах і у фальклоры.
Таксама павінна быць прынята пад увагу табу, якое, па крайняй меры тэарэтычна, накладвалася на імёны шматлікіх божастваў. Беларускі фольклор паказвае, што гэта табу на святыя імёны больш выразна назіралася менавіта сярод беларускіх плямён. Так, можна сустрэць прыкаэку: "Я сказаў бы табе нешта, ды печ у хаце". Печ была, беэумоўна, месцам знаходжання хатніх духаў, а таму, наэываючы іх прыстанішча, чалавек мог пазбегнуць вымаўлення іх імён. У другой прыказцы гаворыцца: "Пакланіся лясному гушчару, і ён дасць табе кавалак хлеба". Можна меркаваць, што лес з'яўляецца месцам, дэе жывуць духі, якія апекуюць вёску. Мясцовыя звычаі служаць дадатковым доказам табу на імёны. Так, да нядаўняга часу на Палессі імя "Трасца-Чухна" ніколі не вымаўлялася ўслых, бо, паводле старажытных павер'яў, гэты дух мае добры слых і вельмі помслівы да тых, хто асмеліўся вымавіць яго імя. Па гэтай прычыне і каб не зняважыць сваіх божастваў і духаў, старажытныя беларусы давалi ім вобразныя мянушкі у дадатак да іх уласных імёнаў. Тэта выклікала блытаніну у назвах. Так, да Трасцы-Чухны, духу трасцы, звярталіся больш фамільярна – Цётка, а Грамавіца, жонка бога Перуна, таксама мела больш блізкае імя – Цёця. Другі прыклад: Дзед – гэта мянушка не толькі духа продкаў, а вялікага бажаства – Белбога. Пасля прыняцця хрысціянства сярод летапісцаў з'явілася тэндэнцыя не эвяртаць увагі на імянныя табу. Аднак не трэба забываць, што яны не мелі намеру даваць дакладныя апісанні язычніцкай рэлігіі мінулага. Гэтым у некаторай ступені тлумачыцца тое, што табу на імёны не толькі стварала блытаніну у наменклатуры беларускай дэманалогіі, але таксама вяло да страты і знікнення істотнай часткі народнай міфалогіі.
Яшчэ адна перашкода на шляху да рацыянальнага вывучэння была створана у XIX ст. некаторымі даследчыкамі, якія, спрабуючы пашырыць межы славянскай міфалогіі, уносілі чужародныя элементы, запазычаныя у іншых народаў і культур. Адны аўтары звярталіся да іранскіх традыцый, другія імкнуліся ўстанавіць сувязі э міфалогіяй германцаў. І.Гануш, які вывучаў Індыю, эаўсёды спрабаваў правесці паралелі э індыйскай міфалогіяй. Гэтыя тэорыі пакінулі свой адбітак і на сучасных этнаграфічных зборніках. Цяпер некаторыя беларускія этнолагі, такія, як С.Хмара, вырашылі пайсці следам за тэорыяй Гануша, але вопыт паказвае, што такія сумніўныя аналогіі мала садзейнічаюць правільнаму накірунку у даследаванні прадмета і ўносяць блытаніну на старонкі розных выданняў.
2. Рэлiгiя старажытных славян
Паводле класічных падручнікаў па гісторыі Беларусі, рэлігія "старажытных беларусаў мела форму язычніцтва, заснаванага на абагаўленні сіл прыроды[1]. Аднак гэта спрааядліва толькі для больш позняга часу. Пытанне заключаецца у тым, якія формы рэлігіі існавалі у далёкім мінулым. Ці была рэлігія старажытных славян эаўсёды політэістычнай па сваей сутнасці? Пры дэталёвым вывучэнні ўсіх наяўных доказаў мы прыходзім да высновы, што прымітыўная рэлігія ўсіх славян была у асноўным монатэістычнай. Некаторыя гісторыкі, закранаючы пытанне славянскай міфалогіі, ахвотна прымаюць гэтую выснову, хоць неабходна адзначыць, што большасць з іх прытрымліваецца супрацьлеглай думкі. Так, тыя, хто энаёмы з славянскай міфалогіяй, памятаюць сведчанні Пракопія Кесарыйскага (VI ст. н. э.) пра вераванні ранніх славян. Пракопій сцвярджае, што сярод сваіх багоў славяне лічылі адзіным уладаром Усявышняга Госпада, якому усе астатнія былі абавязаны сваім паходжаннем. Падобныя сведчанні былі і ў Гольманда ў яго "Славянскай хроніцы", складзенай каля 1167—1168 гг. У ей сярод славянскіх багоў вылучаецца адзін найбольш магутны, царства якога знаходзілася на небе, які кіраваў менш значнымі божаствамі. Вядома, пазней былі спробы ўзяць пад сумненне праўдзівасць такіх паведамленняў, паколькі іх аўтары з'яўляліся хрысціянамі і таму іх погляды былі тэндэнцыйныя. Варта ўзяць пад увагу, што у лужыцкіх сербаў існавала міфічная істота, вядомая як Прабог, а ў памеранскіх і палабскіх славян – вярхоўнае бажаство, называемае Трыглаў.
У беларускім фальклоры можна знайсці легенды і паданні, верагодна, дахрысціянскага паходжання. Так, сярод паданняў, сабраных М.Федароўскім, ёсць некалькі, якія прыпісваюць стварэнне Сусвету істоце без імені, але названага "Бог багоў". Іншыя легенды, магчыма, нават больш старажытныя, расказваюць пра роэныя дэеянні гэтага бажаства, якое абходзіць увесь свет, прыняўшы аблічча старога. Заслугоўвае ўвагі тое, што гэтыя паданні не гавораць нічога пра ўласнае імя Бога за выключэннем асобных выпадкаў, калі яго наэываюць Белбогам. Усе тэта магло навесці на думку, што старажытныя беларусы мелі у асноўным монатэістычныя погляды, і, гаворачы пра Вярхоўнага Бога, яны не адчувалі асаблівай патрэбы у тым, каб аддзяліць яго ад іншых міфічных iстот. Нават у больш познія часы, калі іншыя міфалагічныя істоты ўвайшлі у народную рэлігію, ідэя Вярхоўнага Бажаства захавалася.
Можна спытаць, хто быў галоўным богам беларускіх плямён у той перыяд, калі развівалася міфалогія. Некаторыя вучоныя памылкова думалі, што ім быў Пярун, хоць цяпер тэта палажэнне абвяргаецца. На самай справе беларускія плямёны ўшаноўвалі як вышэйшае бажаство Белбога, якога яшчэ называлiБялун, або Бог неба. Паколькі ён лічыўся прабацькам усіх іншых багоў, дык быў больш вядомы як Дзед.
Некаторыя аўтары, такія як В.Нерынг, абвяргалі вялікую значнасць Белбога у славянскай міфалогіі, а А.Брукнер сумняваўся не толькі ў існаванні Белбога, але і Чарнабога. Але іх погляды маюць адзін вельмі істотны слабы бок. У сваіх працах ніякіх дадатковых звестак па беларускай міфалогіі яны не прыводэяць.