Смекни!
smekni.com

Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства (стр. 6 из 7)

Сведчаннем актыўных кантактаў полацкага князя Усяслава (1044— 1101) з духавенствам служыць яго ўвага да шанавання кананізаваных у 1072 г. братоў дзеда — князёў Барыса і Глеба. Не выпадкова такія імёны былі дадзены таксама сынам Усяслава. Гэта пралівае святло на сту­пень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на сувязь яго з царкоўным асяроддзем, якое з'явілася у Кіеве ініцыятарам шанавання святых Барыса і Глеба. Шаванне гэтых святых хутка атрымала распаўсюджанае у Полацкай зямлі, што відаць на прыкладзе помнікаў жывапісу ў Полацку (фрэскі святых Барыса і Глеба у Барысаглебскім (Бельчыцкім) манастыры) і прыкладнога мастацтва (віслая пячатка з выявай св. Глеба з археалагічных раскопак Мінска, бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.).

У Полацку у XII ст. існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, тры манастыры. Полацкая княжацкая сям'я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіаы манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 г.

Пісьмовыя крыніцы, даныя мовазнаўства і хрысціянскія рэаліі, знойдзеныя ва Усходняй Прыбалтыцы ары археалагічных даследаваннях, сведчаць аб пранікненні сюды хрысціянскай рэлігіі не пазней XII ст. У Кукенойсе жыў святар Сцяпан, давераная асоба полацкага князя. Верагодна, у гэтым немалая роля належала полацкай Сафіі, пабудаванай у 50-я гады XI ст. Не выключана, што сабор займаўся місіянерскай дзейнасцю, распаўсюджваючы хрысціянскую веру сярод суседняга балцкага насельніцтва. Асобныя літоўскія князі прынялі праваслаўе.

Аднак вера ў IІолацкай зямлі распаўсюджвалася павольна і панінна была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам. Язычніцкія вешчуны ў Полацку бы­лі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княжацкай дынастыі ІІасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. Летапіс прыпісвае Усяславу Полацкаму параджэнне ад "вяшчунства". Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару "Слова пра паход Ігаравы" краінай чараўнікоў.

Аб надта замаруджаным працэсе хрысціянізацыі ў сельскай мясцовасці сведчаць даныя раскопак курганных могільнікаў. У беларускіх землях пад уплывам хрысціянства ў канцы X ст. пачынаецца наступовая змена пахавальнага абраду. Побач з рытуальным спальваннем памерлага (крэмацыяй) з'явілася так званая інгумацыя, памерлага змяшчалі ў курган у выцягнутым палажэнні.

Да перамогі хрысціянскага светаразумеаня было яшчэ далека. У пахавальных абрадах крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых плямён яшчэ доўга захоўваліся язычніцкія элементы: выпальванне глебы напярэдадні збудавання на ей кургана, рытуальная ежа, якую амяшчалі ў курган, трызна, выцяпіутае ўздоўж цела палажэнне рук (у хрысціянскіх пахайаннях рукі складзены на жываце).

Царква не столькі выдаляла язычніцтва з пахавальнага абраду, колькі прыстасоўвала яго да новага рытуалу. У канцы X — пачатку XI ст. з'явіліся пахаванні ў падкурганных ямах, змянялася палажэнне рук нябожчыка ад выцягнутага ўздоўж цела да складзенага на жываце, змяншаўся па колькасці пахавальны інвентар, пакуль ён зусім не знік у пачатку XIII ст.

У Тураве ўсталяванне хрысціянства сунраваджалася крывавымі па-дзеямі. Відаць, не выпадкова тураўскае паданне апавядае аб каменных крыжах, якія прыплывалі ў горад на Прыпяці, калі вада у рацэ была чырвонай ад крыві.

У мясцовых паданнях Турава нагадвалася імя пакутніка Дыянісія, які прапаведваў тут пасля Тура і быў забіы язычнікамі з суседняга паселішча, названымі міхнаўцамі — жыхарамі в. Міхнанічы (цяпер у Калінкавіцкім раёне). На думку беларускага вучонага А. Мельнікава, Дыянісій быў адным з хрысціян-місіянераў, якія пацярпелі ад язычпікаў.

Паводле паведамлення летапісу, пасля прыняцця хрысціянства у Кіеве князьУладзімір Святаславіч накіраваў у Тураўскую зямлю прыёмнага сына Святаполка у якасці пасадніка, які абавязаны быў раснаўсюджваць новую веру. Згодна паданню, якое дайшло да нас, сам князь Уладзімір заснаваў пад Пiнскам Лешчынскі манастыр.

У старажытных летанісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў X-XI стст., аднак ёсць звесткі ў іншых крыніцах пра епіскапа Рэйнберна. Тураўскі князь Святаполк узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. 3 ей прыехаў калобжацкі епіскап Рэйнберн, які стаў раснаўсюджваць каталіцызм. Уладзімір арыштаваў Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памер у турме. У 1015 г. пасля смерці Уладзіміра княжыць у Кіеве пачынае Святаполк. У гэтым годзе адбылося забойства братоў князёў Барыса і Глеба, якія потым былі абвешчаньі першымі ўсходнеславянскімі святымі, аб чым ужо гаварылася. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.

Жонка князя Святаслава Ізяславіча Варнара заснавала ў Тураве Варварынскі манастыр, у якім жыла з дзецьмі пасля смерці князя. Епіскапская рэзiдэнцыяў Тураве знаходзілася пры мужчынскім манастыры. У дзядзінцы Турава пры археалагічных раскопках выяўлены рэшткі мураванага сабора XII ст.

Такім чынам, вынікае, што распаўсюджанне хрысціянства у старажытных землях Беларусі мела агульныя рысы з зацьвярджэннем новай веры у іншшых землях усходніх славян. Яно было прынята спачатку вярхамі і паступова распаўсюджвалася сярод іншых пластоў грамадства.

4.2 Дваяверства.

Разглядаючы пытанне аб распаўсюджанні хрысціянства ва ўсходніх славян, гісторыкі ў мінулым, як і цяпер, выкарыстоўваюць тэрмін "дваяверства". Яно праяўлялася ў тым, што частка людзсй, пасля таго як прыняла хрысціянства, працягвала пакланяцца язычнiцкiмбагам. 3 тым, што на Русі існаьала дваяверства, згаджаліся буйный гісторыкі праваслаўнай царквы. Аднак іншыя даследчыкі лічылі, што размова павінна ісці не пра ўстанаўлеіше дзвюх паралельных рэлігійных з'яў, а пра іх сiнкрэтызацыю. На іх думку, праз некаторы час пасля пранікнення хрысціянства на Русь паміж хрысціянствам і даўно існуючым тут язычніцтвам устанавілася пэўнае адзінства, прычым гэта адзінства было "не толькі знешнім, у сэнсе паралельнага існавання двух пачаткаў, але і ўнутраным у сэнсе іх узаемадзеяння і ўзапранікнення.

На Русі хрысціянства само засвоіла шэраг язычніцкіх уяўленняў і абрадаў. Ва ўсходнеславянскай вёсцы, якая захоўвала ў сацыяльнай структуры шмат сапраўдных архаізмаў, на працягу стагоддзяў закансерваваліся старажытныя, рэліктавыя элементы.

Царква вымушана была дапасоўваць нават свае святы і абрады да язычніцкага святочнага календара. Простыя людзі доўгі час заставаліся язычні­камі і язычніцкая па сваіх вытоках і аснове народная свядомасць выявілася ў вераваннях, звычаях, абрадах, вуснай народная паэзіі.

Хрысціянста, якое сфарміравалася ў працэсе хрысціянізацыі ўсходніх сла­вян і Кіеўскай Русі, не магло вьіцесніць нават з самасвядомасці людзей старажытныя язычтцкія вераванні. Таму элементы старажытнаславянскага складу жыцця і жывёлагадоўчага культу ўвайшлі ў хрысціянскі царкоўны каляндар.

У XI — XIII стст. працягвалі функцыяніраваць язычніцкія свяцілішчы. Гэту з'яву больш прымальна лічыць дваяверствам у славян.

4.3 Унутраная структура царквы.

Царква у перыяд сярэднявечча — гэта арганізацыя духавенства і веруючых, якая дзейнічае на аснове хрысціянскага веравучэння і культу. Для яе характэрны наяўнасць цэнтралізаванага кіравання на чале з іерархіяй духавенства і падзел прыналежных да царквы на прафесійньіх дзеячаў культу і радавых веруючых (у хрысціянстве – клір і міране).

На чале царквы на Русі стаяў мітрапаліт, які назначаўся канстанцінопальскім патрыярхам. Усходнеславянская царква была часткай візантыйскай грэка-праваслаўнай царквы.

Паволле правіл візантыйскай царквы, царкоўная структура павінна была адпавядаць структуры свецкай улады. Ужо ў канцы X — пачатку XI ст. ва Усходняй Еўроне пачалі стварацца царкоўныя акругі — епархіі (епіскапіі). У XII ст. з утварэннем новых самастойных княстваў колькасць епархій павялічвалася. Усяго да сярэдзіны XIII ст. было 16 епархій, вялікіх па плошчы.

Важна высветліць, калі пачалі стварацца епархіі на беларускіх землях. Гісторыкі праваслаўнай царквы на аснове ўскосных даных і параўнання звестак пісьмовых крыніц выказваюць меркаванні, што, напэўна, у 992 г. бы­ла створана Полацкая епархія.

У другой пісьмовай крыніцы непасрэдна гаворыцца пра заснаванне ў Тураве кафедры вялікім князем Уладзімірам у 1005 г. Дакумент уяўляе сабой своеасаблівую ўстаноўчую грамату Тураускай епархіі, дадзенай на імя Уладзіміра з пералікам гарадоў, якія ўваходзілі у гэту епархію. У грамаце названы першы епіскап Фама, сказана пра крыніцы матэрыялнага забеспячэння, пералічана шмат гарадоў, сярод якіх Пінск, Наваградак, Гародня, Берасце, Ваўкавыск, Слуцк, Копысь і інш.

3 утварэннем новых епархій (епіскапій) узмацняўся ўплыў мясцовых князёў на царкву, аслаблялася ўлада кіеўскага мітрапаліта, князі настойліва дамагаліся назначэння пажаданых ім кандытатаў на епіскапства ў сваіх землях і нярэдка мелі ў гэтым поспех. У Іпацьеўскім летапісе сустракаюцца паведамленні наступнага характару: мітрапаліт "постави Мину Полотьску" (1105), "поставиша епископа Козму" (1143). У 1183 г. мітрапаліт "посла" ў Полацк грэка Ніколу замест памерлага Дыянісія. Адсюль вынікае, што ў Полацк епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. Мяркуемая кандыдатура ўзгаднялася зполацкім князем, а затым, верагодна, павінна была быць ухвалена полацкім вечам.

У Тураве ў XII ст. былі праваслаўныя епіскапы грэк Ігнацій (1137), Іакім (пастаўлены ў 1144 г.), Кірыл (каля 1169 г.), Лаўрэнцій (названы ў летапісе пад 1182 г.). 3 іх найбольш вядомы Кірыл Тураўскі.

Усходнеславянская царква кіравалася канонамi (правіламі і пастановамі) візантыйскай царквы. Зборнік гэтых пастаноў, так званы Намаканон, які атрымаў назву "Кормчай кнігі", стаў асноўным статутам царкоунага кіравання ва ўсходніх славян. Крыніцамі канонаў былі балгарскія і сербскія пераклады візантыйскага Намаканона.