Па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпеня. Надьгходзіла ўрачыстае зімовае святкаванне, якое на працягу двух тыдняў (з 7 па 19 студзеня) ахонлівае некалькі свят і вядома ў народзе як Каляды. Абрады, гульні, песні нярэдка з дня ў дзень паўтараліся на працягу ўсіх Каляд.
Люты — месяц зімы, калі яна была у самай сіле. "ІІытаецца люты, ці добра ногі абуты", — гаварыла народная прыказка.
Сакавік — беларуская назва першага месяца вясны — паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару ён начынае цячы з дрэў. Спраўлялася Масленіца — свята заканчэння зімы. Апошні дзень масленічнага тыдня, дзень сустрэчы вясны (Гуканне вясны).
Красавік – другі месяц вясны. Беларуская назва паходзіць ад слова "красаваць", бо тады з'яўляюцца першыя краскі — кветкі. У старажытнай літаратуры сустракаецца найменне "кветень". Спраўлялася старадаўняе свята Камаедзіца, калiзаканчвалася спячка мядзведзя і ён выходзіў з бярлоі. Несумненна, свята бярэ пачатак ад язычніцкіх часоў і служыць пацвярджэннем, што ў дадзенай мясцовасці пакланяліся мядзведзю, каб задобрыць яго. На Камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы (адсюль і назва). Вытокі свята звязаны са старажытнай формай рэлігіі — татэмізмам.
Вялік дзень (рус. Пасха) – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Некалі ім адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім "рухомым" велікодным календары.
Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" аднавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля
пакрываецца зеленню. У пачатку траўня адзначаецца даўняе земляробчае свята першага выгану кароў – Юрый (Ягорый, Георгій). Юрый – апякун жывёлы і земляробства (у хрысціянскі перыяд замяніў Ярылу). У дзень Радаўніцы на могілках памінаюць памерлых.
Праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы. У поле выпраўляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы. Даяўчаты вадзілі вакол яго карагоды і спявалі абрадавыя песні.
Чэрвень — пачатак лета. Назва яго тлумачыцца з'яўлеішем чарвякоў, а таксама чырвовым колерам, які набываюпь некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару. У месяцы самы доўгі дзень года — 22 чэрвеня (працягваецца больш за 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Дзень летняга сонцастаяння продкі беларусаў здаўна адзначалі святам Кўпалля. У чэрвені асноўны занятак селяніна — нарыхтоўка сена. Людзі прыкмячалі: калі у Першы і другі дзень чэрвеня лье дождж — увесь месяц будзе сухі.
Назва месяца "ліпень" паходзіць ад слова "ліпа" — дрэва цвіце менавiта ў гэтую пару. Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя грыбы. У ноч з 6 на 7 ліпеня (па новым стылі) святкавалася Купалле — вельмі старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божастваў урадлівасці і росквіту зямлі. Яно пад рознымі назвамі вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Свята прымяркоўвалася да летняга сонцастаяіння. У паданнях расказвалася, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Пашыранай па купальскім свяце была варажба. Дзяўчаты і хлопцы загадвалі, што чакае іх у будучым. Купальскія вераванні і легенды ў Беларусі адлюстроўвалі міфалагічны бок светапогляду старажытнага чалавека. Многія з іх сведчаць аб паэычным успрыняцці ім свету.
Сучасная беларуская назва восьмага месяца года — жнівень, таксама як і старабеларуская "серпень", адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Дарэчы, назва “серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў. У мнгіх заходнееўрапейскіх мовах, а таксама ў рускай ужываецца назва месяца “аўгуст" (па імені рымскага імператара Аўгуста). У пачатку месяца заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца пшаніца, ячмень, авёс і інш. Спраўлялася адно са свят хлеба — трэці Спас. У старажытнай Беларусі шмат дзе спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Канец жніва і змена надвор'я адлюстраваны у прыказках: "Трэці Спас хлеба прыпас", "Кожная хата у жніўні багата".
Беларуская назва месяца "верасень" паходзіць ад слова "верас" расліна, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені. 22 верасня сонца праходзіць праз пункт вясенняга раўнадзенства, даўжыня дня і ночы становіцца алнолькавыя. Настае так званае бабіна лета — пачатак жаночых сельскагаснадарчых работ. Пачыналіся сялянскія вяселлі, спяваліся песні. Адзначалася Узвiжанне (звіжанне) — свята "закрывання" зямлі на зіму. У назіранні над прыродай значная доля адводзілася птушкам, якія забіралі з сабой лета. (“Узавіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла").
Кастрычнік — дзесяты месяц года. Стараславянская яго назва "лістапад”, уўкраінцаў — "жовтень". Ееларуская назва месяца паходзіць ад слова “кастрыца" (кастра): у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і канонлі, з якіх апдала шмат кастры.
Асноўнае свята ў кастрычніку — Пакровы. Сяляне стараліся закончыць палявыя работы, падрыхтавацца да зімы. Пакровы заўсёды чакалі, бо тады было меньш работы. Наступала пара асенніх вяселляў. У народзе казалі Пакрова – дзеўка гатова. Пакрова прайішіа — дзеўка замуж не пайшла".
Назва месяца "лістапад" тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў. У старажытнасці апошні месяц восені меў старабеларускую наз6ву "грудзень" (ад слова "груды" у значэнні "замёрзлая зямля"). У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо без лісця. Веска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ.
Дзяўчаты збіраліся на вячоркі, для чаго наймалі сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны ў якой-небудзь удавы або ўбеднай сям'і. Усе пралі кудзелю і шчыра спявалі. Прыходзілі і хлопцы, каб паглядзець на дзяўчат, паслухаць іх спевы. На працягу зімы дзяўчаты наладжвалі тры-чатыры вечарыны, для чаго запрашалі музыкаў. Вячоркі былі распаўсюджаны ва ўсіх усходніх славян яшчэ з часоў ранняга сярэднявечча і амаль да нашага часу.
Апошні месяц каляндарнага года атрымаў назау "снежань" ад слова "снег". Старабеларускае яго найменне — "прасінепь" у значэнні "прасвет у воблаках", старарускае — "студеный". У гэтым месяцы ёсць самы кароткі дзень года — 21 або 22 снежня (7—8 гадзін). У гэтую пару здаўна асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі ў хаце гарэла лучына, звычайна ў асобным месцы на лучніку. Жанчыны браліся ткаць кросны. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством,
У сялян з даўніх часоў быў добра развіты прагноз надвор'я, прадказанне надвор'я будучай вясны па зімовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў трапных прыказках і прымаўках: "Снежань зіму пачынае, а год канчае", "Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багагы".
У апошнія дні года заканчваўся тэрмін службы ў гаспадара. Ёнмусіў шукаць новых работнікаў. Слугі прасілі разлік і ішлі на святы.
Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных надзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой — Каляды, вясной – Вялікдзень, летам — Купалле, некаторыя іншыя святы, восенню — Дзяды, Пакровы.
Такім чынам, беларускі народны каляндар з'яўляецца адной з форм духоўнага жыцця беларусаў. Доўгія стагоддзі паэтычная творчасць народа бытавала толькі ў вуснай форме, перадаючыся з пакаленняўу пакаленне. Сістэма свят, абрадаў, гульняў, што замацаваны у побыце і народнай творчасці беларусаў, была арыенцірам пры выкананні сельскагаспадарчых работ і адпачынкаў у гадавым, сезонным, мясцовым цыклах.
Хрысціянства аказвала значнае ўздзеянне на каляндарныя абрады. У абрадавыя заклінанні, песні ўвайшлі імёны Хрыста, Багародзіцы, іншых святых. Адбываўся складаны сплаў дахрысціянскіх і хрысціянскіх элементаў. Да ХІХ ст., калі абрады сталі прадметам навуковага даследавання, многія з іх былі моцна трансфармаваны, страчаны ці захаваліся як рудыменты. У шэрагу выпадкаў яны ўспрымаюцца як святочнае забаўленне, якое ўключыла новыя элементы гульні і песні.
3.2 Абрадавая творчасць.
Старадаўнейшым пластом усходнеславянскай (старажытнарускай) культуры з'яўляецца вусная народная творчасць. Народная творчасць узнікла ў роданлемянным грамадстве.
Да старадаўніх відаў усходнеславянскага фальклору належыць каляндарна-абрадавая паэзія. Каляндарна-абрадавая творчасць цесна звязана з працай земляроба. Яна падзяляецца на зімовы, вясновы, летні і восеньскі цыклы. Найболын цікавымі ў зімовым цыкле з'яўляюцца калядныя песні. Яны захавалі амаль да нашага часу сляды магічнай функцыі — садзейнічаць ураджаю і дабрабыту ў сялянскай гаспадарцы.
Прызначэннем калядных песень як часткі каляднага абраду у старажытнасці былонаблізіць надыход сонечнага цяпла (ад Каляд "сонца ІІаварочваецца на лета") і забяспечыць багаты ўраджай у новым гаспадарчым годзе. Урадлівасць і багацце ў песнях падаюцца гіпербалізавана, а карціны прыроды набываюць часам касмічныя формы ("Ходзіць-паходзіць месяц па небу, кліча-пакліча зоры з сабою").
Асабліва багата прадстаўлена на беларускіх землях паэзія веснавога цыкла, цесна звязаная з абуджэннем прыроды, выхадам селяніна ў поле, выганам жывёлы.
Валачобныя песні — від веснавых песень, віншавална-велічальныя творы, з якімі хадзілі валачобнікі. У старажытнасці валачобны абрад меў аграрна-магічны сэнс, пазней ён набыў характар вясёлай забавы. У такім выглядзе ён бытуе ў некаторых вёсках і зараз. У аснове гэтых міфалагічных уяўленняў ляжыць вера ў магічную моц слова, калі шчодрым зычаннем можна наблізіць чаканае, мару да рэчаіснасці. Валачобпы гурт складаўся з запявалы, падпявальнікаў, музыкі (з музычным інструмептам) і інш. Большасць валачобных песень звернута да гаспадара сядзібы – ратая і сейбіта, галоўнай постаці ў земляробстве. "Жыта яго ядрыстае. Ядрыстае каласістае. К адной мяжы нахілілася — свайму гаспадару пакланілася". Тыповымі былі прыпевы: "Вясна красна на дварэ!", "Зялёны сад вішннёвы!", "Хай так будзе". Яны перадавалі радасць, светлы настрой, якім прасякнуты ўсе песні.