Смекни!
smekni.com

Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства (стр. 3 из 7)

Назавём некалькі багоў, якія шкодэяць чалавеку. Сярод іх найбольш вядомы Яшчур, які быў богам хвароб і эпідэмій. Яго імя да гэтага часу ўжываецца ў беларускай мове для абаэначэння інфекцыйнага захворвання жывёлы. Паландра была багіняй усялякай шкоды, гніення і заразнай трасцы.

Да нас дайшлі імёны некалькіх багоў-апекуноў. Ужо ўпамінаўся бог пастухоў, Волас-Вялес. Багіня Макоша называецца ў летапісах, але пра яе вядома няшмат. Думаюць, што яна была апякункай стрыжкі авечак і прадзення нітак. Ахоўнікам палёў быў бог Жыцень - бажаство восені, якога ўяўлялі у вобразе худога маленькага старога з суровым тварам, трыма вачыма і валасамі з кудзелі.

Аб асаблівасцях ніжзйшых багоў – Леля, Дзеванны і Сіма – нічога невядома, іх імёны сустракаюцца вельмі рэдка.

Пасля багоў міфічнай іерархіі некалькі слоў трэба сказаць пра ніжэйшых духаў, дэманаў і фей, чые імёны да гэтага часу су­стракаюцца ў беларускім фальклоры. Шматлікія духі па-рознаму ставяцца да людзей: адны з іх прыхільныя да чалавека, другія – бясшкодныя, трэція – злыя. Яны традыцыйна жывуць у беларускіх сялібах.

Хатнік быў дамашнім духам. Яго ўяўлялі як барадатага і доўгавалосага чалавечка у каптане, падпаясаным поясам. Ёнуставаў рана і пужаў пеўня да таго часу, пакуль ён не пачынаў кукарэкаць і будзіць гаспадара, каб той ішоў на работу. Хатнік жыў на печы або пад печчу.

Хлеўнік быў злосным духам, які мучыў ноччу жывёлу ў хлеве, асабліва коней, ездзячы на іх вярхом да знямогі. Ёнбаяўся сарок.

Чур, або Шчур, быў хатнім сямейным добразычлівым духам, які ахоўваў капцы і межы родавых зямельных уладанняў. Беларускае закліканне "Чур мяне?" – гэта зварот да Чура, каб ён абараніў ад нячыстай сілы. Назва Шчур паходзіць ад слова "прашчур" – далёкі продак. Ёсцьпадстава думаць, што Прашчур, або Чур – родавае бажаство, пачынальнік роду, які і пасля смерці ахоўвае свой род, сваю сям'ю. Яшчэ адзін дамашні добраэычлівы дух – Дамаст. Тэта добра знаёмая еўрапейцам жаночая міфічная істота – фея.

Дзедзя-Дзедка, дух агню, быў подобны на маленькага старэнькага чалавечка памерам з ногаць вялікага пальца. 3 ім звязана старая прымаўка: "Чырвоны дзедэя па жэрдачцы едэе". Дух Кон быў магутнай істотай, якая нагадвала фатаў у рымлян. Ён прадказваў будучыню ўсіх, нават багоў, а таму займаў ганаровае месца сярод міфічных істот. Лясун быў лясным духам, а Палясія ўшаноўвалася як апякунка вёскі.

Іншыя духі былі настроены менш добраэычліва да чалавека. Так, Кадук – злосны дух, які прыносіць няшчасці. Копса была магільным духам. Мара была злоснай істотай, яна заблытвала падоражнiкаў i турбавала сонных. Начнiцы – злосныя начныя чарцяняты. Злыднi – карлiкi, якiя прыносяуь усе няшчасцi. Чорт Перапалох – дух сполаху. Пра яго этнографы сабралi шмат замоў i заклiнанняў. Трасца-Чухна – дух гарачкi (хваробы), тады як Змора -- дэман, якi насылае на сонных людзей кашмары.

Вывучаючы беларускую мiфалагiчную спадчыну, можна з упэўненасцю сказаць, што яна далека не бедная. Больш таго, усе бажаствы, за выключэннем Перуна, былi ў асноўным мiрнымi, а таму беларускi Алiмп толькi адлюстроўваў характар беларускага народа. Аднак у продкаў беларусаў не было унiфiкаванай мiфалагiчнай сiстэмы, блiзкай да той, якую мы знаходзiм у скандынаўскай “Эддзе”, нямецкай “Песнi аб Нiбелунгах” або фiнскай “Калевале”. Беларуская мiфалогiя захавалася фрагментарна, яе пазнейшае развiцце пазбаўлена сiстэмнасцi. Такое здарылася таму, што адбылася эвалюцыя рэлiгiйных вераванняў людзей ад монатэiзму да адной з форм полiтэiзму i пазней сталася вынiкам моцнага ўпадку язычнiцтва пасля прыняцця хрысцiянства.

3. Народныя святкаваннi i абрады

У старажытнага насельніцтва Беларусі доўга захоўваўся сямейна-родавы культ шанаваня продкаў, звязаны з пахавальнымі звычаямі. ІІаводле этнаграфічных данных, у беларускіх сялян быў распаўсюджаны культ продкаў ("бацькоў"). Некалькі разоў у год адзначаліся памінальныя святы "Дзяды". Дсабліва ўрачыста адзначалася свята восенню. Да яго старанна рыхтаваліся – чысцілі і мылі жыллё, рыхтавалі абрадавую ежу. Перажыткам сямейна-родавага культу продкаў была вера у дамавіка — нябачнага заступніка сям'і.

У славян мела раснаўсюджанне язычніцкае ўяўленне аб "нячыстых ня-божчыках", г.зн. тых, хто памер ненатуральнай, гвалтоўнай ці заўчаснай смерцю. Лічылася, што небяспеку ўяўляе не дух ці душа нябожчыка, а ён сам. Нябожчыкі могуць уставаць з магіл і, валодаючы чарадзейнай сілай, напІадацы на жывых людзей. Гэткія забабоны ляглі ў аснову апайядання ў "Аповесці аб мінулых часах" пра незвычайны цуд у Полацку. "У год 6600 (1092). Незьычайны цуд быў у Полацку. У наваджэнні д'ябальскім сярод начы быў тупат, стагнала апоўначы, гойсалі як людзі д'яблы на вуліцы. Калі хто-небудзь выходзіў з дому, жадаючы паглядзець, дык яго адразу нябачна паражалі д'яблы. I ад таго (людзі) паміралі, і не адважваліся яны выходзіць з дамоў. Затым жа пачалі (д'яблы) днём з'яўляцца на конях, але не бачна іх саміх, а (былі) 6ачны капыты коней і так паражалі яны людзей у Полацку і яго вобласці. Таму і гаварылі людзі: "Мерцвякі (навье) б'юць палачан". Гэта перыгода пачалася з (горада) Друцка". Тут Полацкая зямля прадстаўлена як краіна, якую мала закранулі хрысціянскія пропаведзі. Таму у ей і з'явіліся злыя духі. Верагодна, прычынай для апавядання з'явілася эпідэмія (мор).

Існуе паданне, паводле якога у старажытныя часы каля так званага Валовага возера, якое размяшчаецца у двух кіламетрах на ўсход ад Полацкага гарадзішча, знаходзілася капішча Перуна і Бабы-ягі. Гэта паданне доўга захоўвалася ў памяці старажылаў Полацка.

Добра вядома, што славяне да прыняцця хрысціянства пакланяліся абагаўлёнай імі прыродзе: гарам, камяням, крыніцам, азёрам, рэкам, кустам, дрэвам, гаям, а таксама звярам і птушкам, нарэшце агню, зоркам, месяцу і сонцу.

Месцы, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называюцца свяцілішчамі або капішчамі. Наяўнасць свяцілішчаў у раннім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі пацверджана археалагічнымі даследаваннямі. Размяшчаліся свяцілішчы на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот.

Значнае месца ў паданнях і вераваннях беларусаў займаў камень, аб чым сведчаць шматлікія прыклады. Камяням, якія размешчаны у рэчышчы і ўяўлялі небяспеку пры плаванні на лодках, рабілі ахвярапрынашэннi Так, на р. Віліі ёсць група камянёў, якія назьваюць "ІІрывiтальня". Праязджаючы на лодках міма камянёў, людзі кідалі у ваду хлеб з соллю і выкрыквалі: "Вітаю цябе хлебам-соллю, хлеб-соль прымі і мяне прапусці". Такі звычай вядомы і на Заходняй Дзвіне.

У старажытным Полацку нанат сярод прадстаўнiкоў княжацкай дынастыі пасля прыняцця хрысціянства шанаваліся язьічніцкія вешчуны. "Аповесць аб мінулых часах" прыпісвае Усяславу Полацкаму нараджэнне ад чараўніцтва. Сучаснікі надзялялі Усяслава звышнатуральнымі якасцямі.

3.1 Народны каляндар.

Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. Па сваім паходжанні і складзе яны з'яўляюцца полістадыяльнымі, таму ў іх прасочваюцца напластаванні розных эпох ад самых архаічных да Новага часу. Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца, расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да XX ст. Каляндараня абраднасць ва ўсходніх славян мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцьіяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які заалежаў у першую чаргу ад ураджаю.

У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. 3 пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў, Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, ка­лі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.

Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе – сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі "пасля поўні", як гааарылі у народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20 -21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21 -22 снежня).

Гісторыя змен у календары, асабліва тых, якія звязаны а перанясеннем святкавання Новага года, няпростая. 3 прыняццем хрысціянства славяне прынялі юліянскае летазлічэнне па візантыйскім ўзоры. Аднак Новы год пачыналі не з 1 верасня, як у Візантыі, і не з 1 студзеня, як у Рыме, а вясной – 1 сакавіка.

Абрад здабывання "жывога" агню (паводле даных этнаграфіі)

У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Для абазначэння другога месяца зімы (рускі "январь") у старабеларускай пісьменнасці выкарыстоўвалася назва "стычень". У гісторыі славян часам ён лічыўся і першым і пятым месяцам года.

Аднак у асноўным беларускія назвы месяцаў, якія за імі замацаваліся, адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці сезонаў года. Беларуская назва "студаень" сведчыць пра яго характар: значыць, гэты месяц сцюдзёны, калі на зямлю прыходзяць халады. За студзень дзень павялічваецца на паўтары гадзіны.