Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовьі для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (заста-діся руіньі). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Сма-ленска. У XII - ХШ стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчьіцах, у XII ст. бьіў заснаваны манастыр.У ім было не менш за 4 мураваныя саборы. Адзін з іх меў двух-скатны дах, на грэбені якога была выстаўлена драўляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне ў мураванай архітэктуры традыцыйнага драўлянага дойлідства.
Значнай своеасаблівасцю адрозніваюцца манументальныя збудаванш Гродна. У старажьітнарускі перыяд у горадзе было ўжо некалькі цагляных храмаў і грамадзянскіх збудаванняў. Най-больш яскравай рысай пабудоў Гро-дна была маляўнічасць афарм-лення фасадаў устаўкамі з каля-ровых шліфаваных валуноў. У ХП ст. былі пабудаваны Барысаглебская (Каложская) царква на ўскраіне старажытнага Гродна, Крапасныя вежы, Ніжняя царква на тэры-торыі Гродзенскага дзядзінца, царква ў Ваўкавыску, якія стварылі яскравую і самабытную гродзенскую архітэктурную школу. Спалучэнне чырвонага фону цаглянай кладкі з умураванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі i паліраванымі камянямі надавала архітэктурным ансамблям Гродна маляўвічасць i непаўторнасць.
На тэрыторыі Беларусі вядома яшчэ адно збудаванне -царква ў Тураве, архітэктурныя формы і будаўнічая тэхніка якой дазваляюць датаваць яе сярэдзінай або другой паловай ХП ст. Рэшткі яе, выяўленыя пры раскопках на Тураўскім гарадзішчы, даюць падставу меркаваць, што гэта быў шасціслуповы трохапсідны храм, які меў хоры. Царква была збудавана з плінфы спосабам раўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэгльі).
У XIII ст. умовы для манументальнага будаўшцтва на тэрыторыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленнем Поладкай зямлі на ўдзелы i палітычным аслабленнем самога Поладка тут практычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці ХШ ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння - Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае 5 ярусаў з байніцамі на кожным з іх. Ёсць звесткі пра тое, што такія вежы былі ў Гродне, Тураве, Новагародку i, магчыма, у Полацку.
У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жываліс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшьі багатыя народныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ён быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай.і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.
Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вус-най народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, плачаў-галаліэнняў, загадак. Асобнае месца ў вуснай творчасці належыць былінам. Іх гістарьічныя сюжэты часта ідуцs ад рэальных падзей. Правобразам быліннага героя Вольгі Святаславіча стаў полацкі князь Усяслаў.
У былінах пра Усяслава народ даў тлумачэнне падзеям 1068 г., звязаным з паўстаннем кіеўскіх нізоў, якія вызвалілі з няволі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Русі. Былінная ацэнка Усяслава перагукаецца з той, якую яму дае аўтар "Слова пра паход Ігаравы". Лёс гордай Рагнеды, дачкі полацкага князя Рагвалода, таксама стаў сю-жэтам для шэрага паданняў, бьілін і г. д.
Новым этапам у старажытнарускай культуры стала 3'яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы i манастыроў групаваліся тады адука-ваныя людзі. Так было не толькі на Полаччьіне, але. і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.
Сталыя зносіны з Візантыяй узбагачалі старажытнарускую культуру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторьія словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёньі - Андрэй, Аляксандр, Георгій, Софія...На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.
Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі 3'яўляюцца і арьггінальныя творы, у тым ліку і першыя летапiсы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і' іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.
Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі РЛ манастыры. У іх (ці пры іх) існавалі школы, шсаліся і перапісваліся квігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летаіпісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава, Ефрасіння,
перапісвала кнігі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знахо-джання ў муніцыпальнай бібліятэцы г.Рэймса ў Германіі; служэбнік Валаама Худынскага (канец XII — пачатак XIII ст.); Аршанскае еван-гелле (XIII ст.) i некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тьім ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.
3 прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі трэба адзначыць: у Смаленску - Клімента Смаляціча, у Ту-раве - Кірылу Тураўскага, у Полацку - князёўну Прадславу-Ефрасінню.
Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Шсання можна было знайсці і кнігі айцоў царквьі (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслужэння, законы ўнутранага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычньіх аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэрыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару фаме. Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыдь пра накірунак думак Клімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прытрышгіваўся апопшяга пункту гледжання.
Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. -паходзіў з сям'i заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў мавахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святьіх. Гэта быў не столькі кабінетны вучоны, колькі выдатны царкоўньі аратар. Імя яго сустракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыя-ду. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства тато часу. Яго казанні і павучаыні створаны на асновах ві.зантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Златавуста (задоўга да Кірыльі жьіў выдатньі царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаўнай) царквы Іаан (каля 350 - 407), якога за красамоўства назвалі Златавустам). Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў XII ст. Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як алавядаюць паданні, яна сваёй прыгажосцю і розумам стаяла вышэй за ўсіх сваіх сучасніц. Жаніхі прасілі рукі князёўны, .але яна адмаўлялася ісці замуж. Бацькі .хацелі аддаць яе замуж прымусам. Дазнаўшыся пра гэта, яна цішком пакінула родную сям'ю i ўцякла ў жаночы манастыр, на чале якога стаяла яе цётка. Бацькі прасілі яе вярнуцца дадому. Прадслава ж засталася ў манастьіры і праз некаторьі час прыняла пострыг. Яшчэ ў доме бацькоў Прадслава любіла ў час адпачынку чытаць кнігі, што ў тыя часы было рэдкаіг з'явай у грамадстве. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла i працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійньім і культурньім цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Поладкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю (часткова захаваўся да нашых дзён).Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI — XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.