Камусьці здаецца, што ўсё роўна гэта былі задворкі Еуропы. Візантыйскі імператар Аляксей Комнін думаў іначай. Таму, маючы вялікі выбар, і ўзяў шлюб з Усяслававай дачкою. Сваяцтва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў з домам Комнінаў мела, як мы ўбачым, далёкія палітычныя і культурныя вынікі.
Знайшлі ў Полацку нават ракавінку малюска каўры, радзіма якога Індыйскі акіян. Чулася на торжышчы і нямецкая гаворка. 3 Заходпяй Еўропы рамеснікі атрымлівалі свінец, медзь і волава. Першае месца ў полацкім імпарце колькі стагоддзяў займала соль, у экспарце—воск і футра.
Разлічваліся срэбнымі зліткамі — грыўнямі. Грыўня дзялілася на 20 нагатаў або 50 кунаў. Конь, напрыклад, каштаваў дзве-тры грыўні. ІІлацілі таксама вязкамі футравіны.
Гаворачы пра гандаль, трэба ўспомніць і пра шляхі, па якіх ездзілі купцы ды іншыя падарожнікі.
Галоўнымі дарогамі былі водныя. Паблізу горада па Дзвіне снавалі невялікія выдлубаныя чаўны-аднадрэўкі. Са стаўбура вячыстае ліпы тым самым спосабам можна было зрабіць лодку, куды змяшчалася некалькі коней з людзьмі. Ішлі па рацэ важка наладаваныя таварам пласкадонныя стругі. Паўсотні ваяроў з рыштункам падымала ладдзя (яны хадзілі над ветразем і на вёслах). Вялікія ладдзі з палубай і носам, аздобленым выразанай з дрэва звярынай ці птушынай галавой, зваліся насадамі. У сярэднявеччы на беларускіх рэках сустракаліся піраты, якіх называлі расколамі. (Ці не адтуль пайшло жаргоннае слаўцо «раскалоць»?)
Праз валокі, дзе гандлёвыя караваны пераходзілі з адной рачной сістэмы ў другую, судны перапраўляліся на катках і колах, а невялікія перавозілі на запрэжаных некалькімі коньмі калёсах або валакушах. Ездзілі па рэках і на санях, але тыя лёгка беглі адно на пачатку зімы, пакуль завірухі не перагароджвалі ледзяной дарогі сумётамі.
На высокіх берагах і прыбярэжных узлобках усцяж Дзвіны будавалі «глядзені», адкуль вартавы ўдзень і ўначы сачыў, цi не набліжаецца вораг. У выпадку небяспекі загараўся сігнальны агонь, які бачылі з суседняга дазору. Лан-цужок агнёў хутка дабяіаў да горада, і жыхары бралі ў рукі зброю. Адзін з такіх «глядзеняў» стаяў на ўзгорку каля вёскі ІІадкасцельцы, што ўвайіііла цяпер ў межы Наваполацка.
Ездзілі не толькі рэкамі. Сухаземныя шляхі вялі з Полацка ў Пскоў, Ноўгарад, Менск... Першымі дарожнымі знакамі былі засечкі на дрэвах, а ўзімку — высокія тычкi.
Малюючы тагачаснае жыццё, можна сказацi пра вечавыя сходы, што віравалі побач з Сафійскім саборам. По-лацкае веча было ў горадзе другой ўладай. Князь узначальваў войска, кіраваў дзяржавай, раздаваў васалам землі з гарадамі. Веча вырашала пытанні вайны і міру, слала пасольствы, вяршыла найвышэйшы суд, ацэньвала дзей-насць князя. Некалі Брачыслаў Ізяславіч прыняў на службу варажскую дружыну Эймунда толькі са згоды вечавога сходу, які пастанавіў даць князю грошы на разлік з наймітамі. Веча мела права запатрабаваць ад уладара адказу за прай граную бітву і нават за перамогу, калі тая каштавала занадта дорага.
Паступова полацкае веча набярэ такую сілу, што пачне само запрашаць князёў на пасад (праўда, абавязкова з роду Рагвалодавічаў) і пазбаўляць іх улады, выганяючы з горада. Пасля Усяслава дваяўладдзе прывяло да таго, што вялікія князі полацкія жылі ўжо не каля муроў Сафіі, а за Дзвіною, у Бельчыцах. Галоўнай асобаю ў дзядзінцы стаў епіскап. Ад яго імя, гэтаксама, як і ад імя князя, веча заключала дамовы, іхнімі пячаткамі змацоўваліся дзяржаўныядакументы. Лета нісы паведамляюць, іыто ўлада ў Полацку ў XII стагоддзі належала трыццаці «мужам», або «старцам». Па сутнасці, Полацкая зямля была феадальнай рэспублікай з выбарным манархам.
Лiтаратура
1. Уладзімір Арлоў. Таямніцы полацкай гісторыі. Мінск, Беларусь, 1994.
2. Алексеев Л.В. Полацкая земля. М., 1966.
3. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн. 1992.
4. Iгнатоускi У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн. 1992.