Варыянт 2
1. З прапанаванага ліку рэчываў выберыце кіслоты:
NaOH, SO2, HCl, Cu(OH)2, H3PO4, N2O5, HNO3, NaNO3.
2. Назавіце рэчывы, формулы якіх:
а)К2СО3; б) Fe(OH)2; в) K2O; г) H3PO4.
3. Закончыце ўраўненні хімічных рэакцый:
а)Zn + НС1→; б) H2SO4 + NaOH→; в) MgO+ CO2→.
Укажыце тып кожнай хімічнай рэакцыі.
4. З якімі з наступных рэчываў будзе рэагаваць гідраксід натрыю: HCl, Cu(OH)2, CaO, SO2, FeCl3? Назавіце прадукты рэакцый.
5. Пры дапамозе якіх хімічных рэакцый можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
CuSO4 → Cu(OH)2 → CuO→ Cu?
Самастойная работа 9
«Будова атамаў і сістэматызацыя элементаў»
Варыянт 1
1. Выпішыце знакі хімічных элементаў, якія адносяцца да шчолачных металаў: Na, F, He, Ca, Mg, Li, Be, Cl, Sr, Rb, I.
2. Закончыце фразу: «Атам — гэта...».
3. Складзіце электронную схему будовы атама вугляроду.
Або: складзіце формулы вышэйшых аксідаў элементаў, атамныя нумары якіх у перыядычнай сістэме 6 і 13.
4. Назавіце элемент які мае наступную электронную схему будовы атама: 2, 8, 2.. Якімі ўласцівасцямі ён валодае: металу або неметалу? Параўнайце яго актыўнасць з суседзямі па перыяду.
5. Кальцый масай 16 г растварылі ў вадзе, да раствору дадалі лішак салянай кіслаты. Вызначце масу солі, якая ўтварылася.
Варыянт 2
1. Выпішыце знакі хімічных элементаў, якія адносяцца да галагенаў: Na, F, He, Ca, Mg, Li, Be, Cl, Sr, Rb, I.
2. Закончыце фразу: «Уласцівасці хімічных элементаў, а таксама ўтвораных імі простых і складаных рэчываў знаходзяцца...».
3. Складзіце электронную схему будовы атама азоту. Або: складзіце формулы лятучых вадародных злучэнняў элементаў, парадкавыя нумары якіх у перыядычнай сістэме 15 і 17.
4. Назавіце элемент які мае наступную электронную схему будовы атама: 2, 8, 6. Якімі ўласцівасцямі ён валодае: металу або неметалу? Параўнайце яго актыўнасць з суседзямі па перыяду.
5. Магній масай 4,6 г растварылі ў салянай кіслаце. Да ўтворанай солі раствор гідраксіду калію да поўнага выпадзення асадку. Вызначце масу
асадку, які ўтварыўся.
Самастойная работа 1
«Растворы»
Варыянт 1
1. Выпішыце паняцці, якія вывучаюцца ў тэме «Растворы»:
а) суспензія; б) алатропія; в) канцэнтрацыя; г) перыядычнасць; д) пена.
2. Дапоўніце фразу: «Раствор — гэта...».
3. Вылічыце масавую долю нітрату натрый ў растворы масай 320 г, які змяшчае 160 г растворанага рэчыва.
4. Да раствору гідраксіду калій масай 220 г з яго масавай доляй 20 % хадалі 30 г вады. Вызначце масавую долю шчолачы ў атрыманым растворы.
5. Якую масу вады трэба дадаць да 250 г раствору сернай кіслаты з масазай доляй 50 %, каб атрымаць раствор з масавай доляй сернай кіслаты 25 %, неабходны для акумулятара?
Варыянт 2
1. Выпішыце паняцці, якія вывучаюцца ў тэме «Растворы»:
а) сумесь; б) эмульсія; в) металічнасць; г) растваральнасць; д) сублімацыя.
2. Дапоўніце фразу: «Масавая доля растваральнага рэчыва - гэта...».
3. Вылічыце масавую долю карбанату натрый ў растворы масай 250 г, які змяшчае 25 г растворанага рэчыва.
4. Да раствору натрый-хларыду масай 120 г з масавай доляй рэчыва 10 % дадалі 8 г солі. Вызначце масавую долю солі ў атрыманым растворы.
5. Якую масу вады трэба дадаць да 200 г раствору воцатнай кіслаты з масавай доляй 40 %, каб атрымаць неабходны раствор «сталовага воцату» з масазай доляй 9 %?
Самастойная работа 2
«Растворы»
Варыянт 1
1. Сярод прапанаваных іонаў выберыце катыёны: Na+, Сl-, SO42+, Ba2+, PO43-,NH4+, HCO3-.
2. Закончыце фразу: «Электралітычная дысацыяцыя - гэта...»,
або: «Асновы - гэта...».
3. Напішыце формулы рэчываў, у растворах якіх змяшчаюцца іоны:
а) Fe3+ і Сl-; б) Na+ і SO42+; в) Al3+ і SO42-; г) Ca2+ і NO3-.
4. Напішыце малекулярныя, поўныя і скарочаныя іонныя ўраўненні магчымых рэакцый паміж папарна зліваемымі растворамі: Na2CO3, KCl, HCl, Ca(OH)2.
5. Да 80 г раствору з масавай доляй хларыду жалеза(ІІ), роўнай 10 %, прыбавілі раствор гідраксіду натрый з масавай доляй, роўнай 5 %, да ўтварэння асадку. Вылічыце масу дабаўленага раствору шчолачы.
Варыянт 2
1. Сярод прапанаваных іонаў выберыце аніёны: K+, HSO4-, Ca2+, Br-, OH-, H+, CuOH+.
2. Закончыце фразу: Электраліты — гэта...»,
або: «Кіслоты — гэта...».
3. Напішыце формулы рэчываў, у растворах якіх змяшчаюцца іоны:
а) Zn2+ і NO3-; б) Al3+ і Сl-; в) Ca2+ і PO43-; г) K+ і CO32-.
4. Напішыце малекулярныя, поўныя і скарочаныя іонныя ўраўненні магчы
мых рэакцый паміж папарна зліваемымі растворамі: H2SO4; Na2SO4; KOH; BaCl2.
5. Вызначце масу раствору з масавай доляй HCl 15 %, неабходную для поўнай нейтралізацыі 100 г раствору калій-гідраксіду з масавай доляй шчолачы 10 %.
Самастойная работа 3
«Металы»
Варыянт 1
1. Выпішыце з наступнага пераліку металы A групп: Fe, К, Ba, Au, Pb, Cа, Zn, Al.
2. Дапоўніце фразу: «Якасным рэактывам на іоны Ba2+ з'яўляюцца...».
3. Закончыце ўраўненні магчымых рэакцый:
Сu + O2→; K+ H2O→; CO + Fe2O3→;
Аg + НС1→; А1 + С12→; Mg+ FeSO4→.
Zn+Н2SO4→;
4. Вылічыце масу алюмінію, неабходную для атрымання хрому масай 1 т з аксіду хрому(ІІІ) алюматэрмічным спосабам.
5. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні: кальцый → гідраксід кальцый → карбанат кальцый →вуглякіслы газ → → карбанат барыю. У акісляльна-аднаўленчай рэакцыі пакажыце працэсы акіслення і аднаўлення; для адной рэакцыі абмену складзіце ўраўненні ў поўным і скарочаным іонным выглядзе.
Варыянт 2
1. Выпішыце з наступнага пераліку металы B групп: Hg, Na, Ag, Mn, Al, Li, Cr, Mg.
2. Дапоўніце фразу: «Якасным рэактывам на іоны Ca2+ з'яўляюцца...».
3. Закончыце ўраўненні магчымых рэакцый:
Mg + H2SO4→; Al+ O2→; Cu + FeSO4→;
K + Cl2→; C+ Cr2O3→; Ag+ H2O→.
Ba + H2O → ;
4. Вызначце масу аксіду медзі (ІІ), якую неабходна ўзяць, каб у выніку аднаўлення вугляродам атрымаць медзь масай 100 г.
5. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступ-
ператварэнні: цынк → аксід цынку → нітрат цынку → сульфат цынку.
l . :.чльна-аднаўленчай рэакцыі пакажыце працэсы акіслення і аднаўлення;
в шдной рэакцыі абмену складзіце ўраўненні ў поўным і скарочаным іонным
.........BBa
Самастойная работа 4
«Неметалы»
Варыянт 1
1 Выпішыце формулы рэчываў, у састаў якіх уваходзяць неметалы IVA групы: K2SO4, SiO2, BaCO3, H2SO4, NaNO3, PbO2, Al(OH)3.
2. Якія простыя рэчывы ўтварае хімічны элемент вуглярод? Пералічыце іх фізічныя ўласцівасці.
3. З якімі з прапанаваных рэчываў уступіць у хімічную рэакцыю аміяк: HCl, Ba(OH)2, H2O, O2, С, Са3(РО4)2? Запішыце ўраўненні хімічных рэакцый.
4. Вызначце масу карбанату кальцыю, які ўтвараецца пры прапусканні вуглякіслага газу праз вапнавую ваду масай 230 г з масавай доляй рэчыва 10 %.
5. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
SiO2 → Si→ SiH4 → SiO2 → H2SiO3.
Варыянт 2
1. Выпішыце формулы рэчываў, у састаў якіх уваходзяць неметалы VA групы: KCl, P2O5, NaNO3, H2SiO3, Ba(OH)2, CH3COOH, As2O5.
2. Якія простыя рэчывы ўтварае хімічны элемент фосфар? Пералічыце іх фізічныя ўласцівасці.
3. З якімі з прапанаваных рэчываў уступіць у хімічную рэакцыю вуглякіслы газ: HCl, Na, Ba(OH)2, H2O, O2, С, Са3(РО4)2? Запішыце ўраўненні хімічных рэакцый.
4. Вызначце масу раствору азотнай кіслаты з масавай доляй 6 %, неабходную для растварэння 160 г аксіду медзі (ІІ).
5. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
P → PH3 → P2O5 → Na3PO4 → H3PO4 → Са3(РО4)2.
Самастойная работа 5
«Вуглярод і крэмній»
Варыянт 1
1. Выберыце формулы злучэнняў, у састаў якіх уваходзяць элементы, якія знаходзяцца ў адным перыядзе з вугляродам: H2S, Mg3(PO4)2, NH3, AlBr3, CaH2, НВг, Li2O, BF3.
2. Назавіце будаўнічыя матэрыялы на аснове злучэнняў крэмнія.
3. Напішыце ўраўненні хімічных рэакцый, якія характарызуюць уласцівасці аксіду вугляроду (IV).
4. Вызначце масу крэмніевай кіслаты, якая атрымаецца пры апрацоўцы сілікату натрыю
растворам сернай кіслаты масай 280 г з масавай доляй кіслаты 15 %.
5. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
вуглякіслы газ → карбанат кальцый → вуглякіслы газ → вуглярод → аксід вуглярод(II) → → жалеза.
Для адной акісляльна-аднаўленчай рэакцыі пакажыце працэсы акіслення і аднаўлення.
Варыянт 2
1. Выберыце формулы злучэнняў, у састаў якіх уваходзяць элементы, якія знаходзяцца ў адным перыядзе з крэмніем: H2S, Mg3(PO4)2, NH3, AlBr3, CaH2, HBr, Li2O, BF3.
2. Назавіце будаўнічыя матэрыялы на аснове злучэнняў вугляроду.
3. Напішыце ўраўненні хімічных рэакцый, якія характарызуюць уласцівасці
аксіду крэмнію(ІV).
4. Разлічыце, якую масу вапняку з масавай доляй карбанату кальцыю 80 % неабходна ўзяць для атрымання вуглякіслага газу хімічнай колькасць 80 моль.
5. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
крэмній → аксід крэмнію(ІV) → сілікат натрыю → крэмніевая кіслата → аксід крэмнію (ІV) → крэмній
Для адной акісляльна-аднауленчай рэакцыі пакажыце працэсы акіслення аднаўлення.
Самастойная работа 6
«Азот і фосфар»
Вырыянт 1
1. Якія з прыведзеных электронных схем адпавядаюць атаму азоту:
а) 2е8е1е; б) 2е; в) 2е5е; г) 2е6е; д) 2е8е6е; е) 2е8е5е?