Смекни!
smekni.com

Самостоятельные работы по Химии (стр. 2 из 2)

2. Ахарактарызуйце значэнне фосфару ў прыродзе, жыцці чалавека і жывых арганізмаў.

3. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія характарызуюць уласцівасці аміяку.

4. Фосфар масай 77,5 г спалілі ў кіслародзе. Утвораны аксід прапусцілі праз раствор гідраксіду кальцыю. Вылічыце масу ўтворанага асадку.

5. Напішыце ўраўненні хімічных реакцый адпаведна схеме ператварэнняў:
N2 →НNO3 → NO2.

B ы р ы я н т 2

1. Якія з прыведзеных электронных схем адпавядаюць атаму фосфару:
а) 2е8е1е; б) 2е; в) 2е5е; г) 2е6е; д) 2е8е6е; е) 2е8е5е?

2. Ахарактарызуйце значэнне азоту ў прыродзе, жыцці чалавека і жывых арганізмаў.

3. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія характарызуюць уласцівасці азотнай кіслаты.

4. Фасфін (PH3) масай 68 г акіслілі ў кіслародзе. У выніку рэакцыі ўтварыўся аксід фосфару(V), які выкарысталі для атрымання фосфарнай кіслаты. Вызначце масу кіслаты, якая ўтварылася ў выніку хімічнай рэакцыі.

5. Напішыце ўраўненні хімічных реакцый адпаведна схеме ператварэнняў:
NH3 → HNO3 →NH4NO3.


Самастойная работа 7
«Вуглевадароды»

Варыянт 1

Выпішыце формулы вуглевадародаў з пераліку рэчываў: C2H4, C2H6O, C6H6, C12H22O11, CH3Cl, CH3COOH, CH4.
2. Дапоўніце фразу: «Ізамеры — гэта...».
3. Дапішыце ўраўненні практычна ажыццявімых рэакцый:
а) С2Н62→; в) С2Н6 + С12→;

б) CH4→; г) CH2=CH2+ Вг2→.

4. Складзіце малекулярную і структурныя формулы алкану, які ўтрымлівае чатыры вугляродныя атамы. Назавіце рэчывы.

5. Пры полімерызацыі прапену ўтварыўся палімер з адноснай малекулярнай масай 32 000. Вылічыце колькасць малекул манамеру, які ўдзельнічаў ва ўтварэнні палімеру.

Варыянт 2

1. Выпішыце арганічныя злучэнні з пераліку рэчываў: пясок, цукар, вада, спірт, воцатная кіслата, вугальная кіслата, тлушчы.

2. Дапоўніце фразу: «Гамолагі — гэта...».

3. Дапішыце ўраўненні практычна ажыццявімых рэакцый:
а) С2Н6 + Вг2→; в) C2H6 + Н20→;

б) СН4 + О2→; г) CH2=CH2 + H2→.

4. Складзіце малекулярную і структурныя формулы алкену, які ўтрымлівае чагыры вугляродныя атамы. Назавіце рэчывы.

5. Пры ўзаемадзеянні прапена з хлорнай вадой утварылася рэчыва хімічнай
колькасцю 10 моль. Вызначце масу прапену, які ўступіў у дадзеную хімічную рэакцыю.

Самастойная работа 8
«Кісларод- і азотзмяшчальныя арганічныя злучэнні»

Варыянт 1

1. Якія з рэчываў адносяцца да класу амінаў:
а) CH3NH2; б) C3H7OH; в) C6H5NH2; г) CH3COOH; д) (CH3)2NH?

2. Ахарактарызуйце будову і ўласцівасці крухмалу.

3. Якія з рэчываў: C2H4, CH3COOH, C6H5NH2 будуць рэагаваць з: а) магніем;
б) гідраксідам натрыю; в) салянай кіслатой; г) вугляродам? Напішыце ўраўненні
ічных рэакцый.

4. У працэсе спіртавога браджэння глюкозы ўтварылася 92 г спірту. Вызначце масу этылату натрыю, якую можна атрымаць пры ўзаемадзеянні дадзенай масы спірта з натрыем.

5. Якія з наступных рэчываў могуць рэагаваць паміж сабой: этанол, гідраксід натрыю, анілін, саляная кіслата, воцатная кіслата? Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый. Назавіце прадукты.

Варыянт 2

1. Якія з прапанаваных рэчываў адносяцца да аднаатамных спіртоў:
а) CH3-OH; б) C6H6; в) CH2(OH)-CH2(OH); г) CH3COOH; д) (CH3)2NH?

2. Ахарактарызуйце будову і ўласцівасці цэлюлозы.

3. Якія з рэчываў: CH3-CH3, C2H5OH, CH3NH2 будуць рэагаваць з: а) натрыем; б) салянай кіслатой; в) гідраксідам натрыю; г) вадой? Напішыце ўраўненні хімічных рэакцый.

4. Якую масу аніліну можна апрацаваць раствор салянай кіслаты масай 150 г з масавай доляй HCl 15 %?

5. Якія з наступных рэчываў могуць рэагаваць паміж сабой: метыламін, бромавадародная кіслата, воцатная кіслата, метанол, гідраксід калію? Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый. Назавіце прадукты.

Практычная работа
«Рашэнне разліковых задач»

Варыянт 1

1. Устанавіце адпаведнасць:

1) хімічная колькасць рэчыва; а) 44 г/моль;

2) масавая доля растворанага рэчыва; б) п;

3) маса рэчыва; в) NH3;

4) лік Авагадра; г) ω;

5) формула аміяку; д) т;

6) малярная маса вуглякіслага газу; е) 6,02 • 1023.

2. Для прыгатавання сіропу ўзялі 1000 г вады і 250 г цукрозы. Вызначце масавую долю цукрозы ў атрыманым растворы.

3. Пры апрацоўцы алюмінію растворам сернай кіслаты массай 320 г з масавай доляй кіслаты 10 % утварылася соль. Вызначце яе масу.

4. Да сумесі аксіду кальцыю і гідраксіду кальцыю масай 10,8 г дадалі ваду,
маса сумесі павялічылася на 1,8 г. Вызначце масавую долю аксіду кальцыю ў сумесі.

Варыянт 2

1. Устанавіце адпаведнасць:

1) масавая доля элемента ў злучэнні; а) H2CO3;

2) формула вугальнай кіслаты; б) V;

3) хімічная колькасць рэчыва; в) ρ;

4) аб'ем рэчыва; г) ω;

5) шчыльнасць; д) 17 г/моль;

6) малярная маса аміяку; е) п.

2. Для атрымання расолу ўзялі 200 г вады і 10 г спажыўнай солі. Вызначыце масавую долю солі ў атрыманым растворы.

3. Пры ўзаемадзеянні хларыду жалеза(ІІІ) з растворам гідраксіду калія масай 280 г з масавай долей шчолачы 15 % утварыўся асадак. Вызначце масу асадку.

4. Сплаў цынку і медзі масай 8 г апрацавалі салянай кіслатой, пры гэтым выдзяліўся вадарод масай 0,08 г. Вызначце масавую долю металаў ў сплаве.