Смекни!
smekni.com

Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (стр. 5 из 5)

7) неадкладна распачаць арганізацыю сэмінарскіх курсаў для падрыхтоўкі беларусаў, кандыдатаў у духоўны сан, з вызначэньнем кіраўніком гэтых курсаў сьв. А. Н.;

8) неадкладна стварыць мітрапалітальную раду, якая павінна складацца з беларусаў духоўных і сьвецкіх, знаных нацыянальных працаўнікоў, у колькасьці ад 11 да 15 асоб, з мэтай правядзеньня справы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, згодна з патрэбамі беларускага народу;

9) даць мітрапалітальнай радзе магчымасьць прымаць удзел у апрацоўцы статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;

10) ужываць праваслаўныя імёны ў царкоўным справаводзтве ў мове выключна беларускай, а не царкоўна-славянскай; ц) вызначыць 6-ці месячны тэрмін усім духоўным, якія павінны здаць экзамен з беларускай мовы вусна і пісьмова перад адумысловай камісыей, зацьверджанай мітрапалітальнай управай.

Праз некалькі дзён — 8 чэрвеня 1942 г. мітрапаліту быў даручаны Ю. Саковічам праект рэгуляміну мітрапалітальнай рады, у якім гаварылася, што:

1) заданьнем мітрапалітальнай управы зьяўляецца ажыцьцяўленьне справы арганізацыі і кіраўніцтва Беларускай аўтакефальнай нацыянальнай Царквы падчас вайны аж да поўнага ўрэгуляваньня царкоўнага жыцьця ў непрамку будуючайся Новай Эўропы;

2) мітрапалітальная рада супрацоўнічае з праваслаўнай іерархіяй, упаўнаважанай да сваей працы;

3) мітрапалітальную раду зацьвярджае гонэральны камісар Беларусі з асоб духоўных і сьвец-кіх;

4) сядзібай мітрапалітальнай рады зьяўляецца Менск;

5) для кіраўніцтва сваей працай мітрапалітальная рада выбірае старшыню, сакратара і скарбніка;

6) мітрапалітальная рада вызначае камісыі са свайго складу для правядзеньня сваей працы на вонкі;

7) мата-р'яльныя сродкі мітрапалітальнай рады складаюцца:

а) са складак сяброў;

б) з датацыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы;

в) з дабравольных ахвяраў;

8) мітрапалітальная рада ліквідуецца пасьля поўнага ажыцьцяўленьня сваіх заданьняў.

Справу ліквідацыі праводзіць адумысловая ліквідацынная камісыя, а сродкі яе перадаюцца Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Дня 19 сакавіка 1942 г. Гэнэральны Камісар Беларусі прыслаў ліст мітр. Панцялейману, у якім пісалася: “Я лічу сябе змушаным з націскам зазначыць, што адбудова праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусі вяжацца маей умовай, што Праваслаўная Царква павінна ўжываць урадавы назоў “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Нацыянальная Царква". Выбар іншага назову не дазваляецца, так што далейшае ужываньне “Сьвятая Праваслаўная Царква", ня можа быць дазволенае”. Як відаць, кіраўнікі царквы на Беларусі, у ейным назове абміналі прыкметнікі: беларускі, аўтакефальны і нацыянальны. Мітрапаліт Панцялейман, са сваімі дараднікамі, знаходзіў неадпаведным ужываньне назову царквы, прапанаванага Гэнэральным Камісарам, у сувязі з чым вывязалася перапіска адносна афіцыйнага назову царквы. Астаточна Гэнэральны Камісарыят пагадзіўся на назоў: “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква”. Аднак, мітраполія ўжывала яго толькі пры перапісцы з Гэнэральным Камісарам, апушчаючы прыкметнік “аўтакефальная” пры сваей нутраной перапісцы.

Арх. Філафей і яп. Апанас выехалі ў Варшаву па свае прыватныя рэчы. У гэтым часе мітр. Панцялейман са сваім акружэньнем (прат. Я. Балай і інш.) улажыў новы плян кіраўніцтва Беларускай Царквой. Ён пастанавіў высьвяціць архім. Сьцяпана ў сан япіскапа Слуцкага, зрабіць яго сваім памочнікам, а арх. Філафея змусіць выехаць у далёкі Магілеў, а яп. Апанаса — у далёкі Віцебск. Так, мітр. Панцялейман хацеў стварыць кіраўніцтва мітралоліі з асоб інэртных нацыянальна, або настаўленых прорасейска. Калі арх. Філафей вярнуўся з Варшавы, то мітрапаліт катэгарычна зажадаў неадкладнага ягонага выезду ў Магілеў. Маючы свае пляны арх. Філафей не хацеў пакідаць цэнтральнага асяродзьдзя — Менску. У непаразумленьні між уладыкамі ўмяшаліся беларускія актывістыя, якія падтрымалі арх. Філафея, ня хочучы выезду яго з Менску, бо ён даваў надзею на праводжаньне беларускіх пастулятаў у царкоўнае жыцьцё.

Здаючы сабе справу, што мітрапаліт ня зьменіць свайго становішча бяз націску звонку, група беларусоў напісала мэмарандум Гэнэральнаму Камісару, у якім прасіла не дапусьціць да выезду арх. Філафея з Менску, а так сама падавала аргумэнты супроць сучаснай дзейнасьці мітрапаліта, ідучай у разрэз з беларускай нацыянальнай праблемай. Гэты мэмарандум быў заініцыяваны праз Мэнгэля, аканома архірэйскага дому і асабістага прыяцеля арх. Філафея, запрошанага апошнім для працы ў Менску. Мэмарандум быў пададзены ў Гэнэральны Камісарыят дэлегацыей у складзе 10 асобаў, якую прыняў заступнік Гэнэральнага Камісара, абяцаючы задаволіць пажаданьні дэлегацыі.

Дня 15 траўня 1942 г. кіраўнік палітычнага аддзелу Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі, Юрда, запрасіў да сябе мітр. Панцялеймана і арх. Філафея і запытаў мітрапаліта аб прычынах невысьвячэньня да гэтай пары архім. Сьцяпана і — няпрыбыцьця на Беларусь яп. Веніяміна. Мітрапаліт адказаў, што зараз няма патрэбы высьвячаць архім. Сьцяпана, а прыезд яп. Веніяміна на Беларусь залежыць не ад яго, а ад самога яп. Веніяміна. Тады Юрда зажадаў катэгарычна, каб у нядзелю таго-ж месяца адбылося высьвячэньне архім. Сьцяпана. Мітрапаліт сказаў, што ў такім кароткім часе ён не мае магчымасьці нават паведаміць кандыдата аб прыбыцьці. Юрда адказаў, што ўраднікі Гэнэральнага Камісарыяту дапамогуць прыбыць архім. Сьцяпану на час у Менск, а мітрапаліт мае даканаць хіратоніі. У наступны дзень немцы прывязьлі ў Менск архім. Сьцяпана і мітр. Панцялейман з арх. Філафеям высьвяцілі яго ў сан япіскапа Смаленскага і Бранскага, згодна з пастановай сабору япіскапаў.

Дня 1 чэрвеня 1942 г. мітр. Панцялейман і арх. Філафей былі запрошаныя ў Гэнэральны Камісарыят Беларусі, гдзе іх прыняў заступнік Гэнэральнага Камісара ў асысьце кіраўніка рэлігійных спраў і перакладчыка. Заступнік камісара паведаміў, што Гэнэральны Камісар Кубэ дзякуе мітр. Панцялейману за працу, выкананую ім пры арганізацыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы. Дзеля таго, што мітрапаліт ня можа спраўляцца з царкоўнымі справамі па прычыне свайго веку, яму належыць адпачыць ад працы, а кіраўніцтва царквой ён павінен перадаць свайму заступніку арх. Філафею. Калі мітрапаліт запытаў, чаму зроблены такі загад, то заступнік камісара паўтарыў сказанае ім папярэдня, дадаючы, што на месца жыхарства мітрапаліта вызначаны былы манастыр у Лядах, куды мітрапаліт павінен выехаць заўтра раніцай. Пасьля гэтых словаў заступнік камісара працягнуў мітрапаліту руку для разьвітаньня.

Ляды знаходзяцца ў Смалявіцкім раёне Ўсходняй Беларусі. Вярнуўшыся з візыты мітрапаліт папрасіў арх. Філафея наведаць Гэнэральны Камісарыят і прасіць перамяніць прызначанае месца жыхарства ў Лядах на Жыровіцы. Арх. Філафей, а за ім і мітрапаліт, наведалі Гэнэральны Камісарыят, але без памыснага скутку. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя арх. Філафея наступны дэкрэт: “Дзеля свайго выезду з Менску на ўвесь час маей адсутнасьці даручаю Вам усе справы Беларускай Праваслаўнай Мітраполіі. 1 чэр-веня 1942 г., Менск". Наступна арх. Філафей з саборным духавенствам адслужыў малебен ад'яжджаючаму мітрапаліту і ў кароткім слове выказаў свой горкі жаль па поваду выезду мітрапаліта. У вадказ мітрапаліт з вялікім узрушаньнем зьвярнуўся да народу, прысутнага на малебене, закончыўшы: “перадаю вас усіх пакрову Царыцы Нябеснай".

На наступны дзень ураднікі СД адвезьлі самаходам мітрапаліта ў Ляды. Тутэйшы манастыр быў перароблены бальшавікамі для іншых патрэб. У памяшчэньні былога манастырскага будынку мітрапаліт заняў адзін пакой, разам са сваім келейнікам, іерадыяканам Юліянам Троцкім. Мэбляў тут ня было і некаторыя рэчы былі прывезеныя з Менску. Пры манастыры захавалася велічная царква, у якой мітрапаліт пачаў багаслужэньні, на якія прыходзіў народ з бліжэйшых вёсак.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Довгялло Д. Н. – К истории православной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.

4. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

5. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. - Нью-Йорк, 1956. - 191с.

6. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.

7. Шиленок, Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии / Д. Шиленок. - М., 2006. - 216 с.

8. Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917-1967: у 2 т. / Л.У. Маракоў. - Мінск: Беларускі Экзархат, 2007. - Т. 2. - 656 с.