Паміма вялізных вынішчэньняў усяго нацыянальна-беларускага, як балынавікамі, так і палякамі, уцалеўшая беларуская інтэлігэнцыя распачала саматужную арганізацыйную дзейнасьць па ўсіх га-радох і мястэчках Беларусі. Усюды арганізаваліся нацыянальныя актывы, якія аланоўвалі кіраўніцтва на мясцох. У Менску так сама існаваў нацыянальны беларускі актыў, які распачаў ахоплізаньне паасобных дзялянак жыцьця: гарадзкую управу, гарадзкую паліцыю, Менскую акруговую ўправу, выдавецтва, школьную спразу і інш. Асаблівая увага была зьвернена на дзьве самастойныя арганізацыі цэнтралістычнага характару: на Беларускую Народную Самапомач і на Беларускую Праваслаўную Царкву, у якіх былі магчымасьці праводзіць шырокую легальную беларускую працу.
Менскі беларускі нацыянальны актыў ня быў увесь уняты ў форму арганізацыі і ня быў аднадумны па ўсіх насоўваючыхся пы-таньнях беларускай справы. Арганізаваную форму дзейнасьці разгор-твалі наступныя асобы: нач. паліцыі Ю. Саковіч, д-р Янка Станкевіч, рэдактар Антон Адамовіч, інж. Іван Касяк, судзьдзя Аркадзі Арэхва, сьв. Мікалай Лапіцкі, сьв. Н. П. і інш. Гэта група, ў сваей балыныні, ішла да стварэньня нелегальнай партыі Беларускіх Нацыяналістых. Да гэтай групы даходзілі пражываючыя на правінцыі: Усевалад Родзька і Міхась Рагуля — працуючыя ў Віцебску, Рыгор Зыбайла — працуючы ў Слоніме, інж. Гінько — працуючы ў Глыбокім і іншыя. Асабняком трымаліся: кс. Вінцук Гадлеўскі, д-р Іван Ермачэнка, старшыня Вацлаў Іваноўскі, радактар Уладыслаў Казлоўскі. Увесь беларускі актыў сталіцы і акругаў задзіночыўся пазьней ці то ў Цэнтральнай Радзе Беларускай Народнай Самапомачы, ці ў кіраўніцтве акруговых аддзелаў Беларускай Народнай Самапомачы (БНС). На справы праваслаўнай царквы ў Менску зьвярнулі ўвагу сьвятары: М. Лапіцкі, Н. П, I. Кушнер, А. Коўш, нач. паліцыі Ю. Саковіч, інж. I. Касяк, судзьдзя А. Арэхва, судзьдзя Л. Галяк, а на правінцыі
— іншыя сябры. Гэты актыў дзеіў у напрамку беларусізацыі царквы і арганізацыі яе ў самастоўную аўтакефальную Беларускую Праваслаўную Царкву. Па прыезьдзе ўладыкаў у Менск беларускі актыў недкладна навязаў з імі лучнасьць.
Мітрапаліт Панцялейман быў ведамы беларускаму грамадзтву, як стойкі расейскі патрыёт, які за сваю вернасьць Маскоўскай патрыярхіі быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі, а пазьней за гэта — фаварызаваны балыпавіцкімі ўладамі. Адначасна было ведама аб про-сталінейнасьці і шчырасьці характару мітрапаліта. Прыпушчалася, што мітрапаліт ня будзе перашкаджаць беларускаму напрамку ў арганізаванай царкве, а як галава царквы ён будзе пільнаваць яе з кананічнага боку. Усю царкоўна-адміністрацыйную працу меў выконваць япіскап беларус, як памоцнік мітрапаліта. На памочніка мітрапаліта намячаўся яп. Філафей, што на пачатку адказвала поглядам самога яп. Філафея. Для навязаньня непасрэднага кантакту з яп. Філафеям, беларускі актыў арганізаваў вячэру на кватэры Касякоў.
На гэту вячэру былі запрошаныя: яп. Філафей, старшыня гораду Іваноўскі, радактар Казлоўскі і інш. асобы з актыву. Асноўны абмен думак іншоў у напрамку пажаданьняў, скіраваных да ўладыкі, каб кіраўніцтва царквы праводзіла беларусізацыю ў царкоўным жыцьці. Яп. Філафей запэўняў, што ён разам з беларускім грамадзтвам будзе працаваць на царкоўнай ніве для агульнай беларускай справы.
Аднак, ход жыцьця праваслаўнай царквы на Беларусі ішоў у даўнейшым расейскім налрамку і нічога не зьмянялася ў беларускім духу. Прыбыўшыя ў Менск уладыкі не рабілі ніякага распараджэньня аб увядзеньні беларускай мовы ў пропаведзь і царкоўнае справа-водзтаа. Мітрапаліт сам прапаведваў парасейску і памінаў падчас багаслужэньняў Маскоўскага мітрапаліта Сяргея. Мітрапаліт высьвячаў многіх сьвятароў з расейцаў, здаўна зьвязаных з царкоўным жыцьцём, хаця не маючых духоўнай асьветы, і абсаджваў імі прыходы на Беларусі.
Прадстаўнікі беларускага актыву наведвалі мітр. Панцялеймана і яп. Філафея, стараючыся даведацца аб цяжкасьцях і перашкодах у беларусізацыйнай працы, як і аб чарговых мерапрыемствах уладыкаў па гэтай справе. Мітрапаліт заўсёды зводзіў гутарку на пабочныя справы, цьвердзячы, што ў сучаснасьці хопіць для духавенства вы-конваць трэбы і адпраўляць багаслужэньні. Уладыка ўважаў за патрэбнае затрымаць расейскую мову ў царкоўным жыцьці для гарадоў і мястэчак, бо ён уважаў, што гарадзкое насельніцтва ведае толькі расейскую мову. Для вясковых прыходаў мітрапаліт пагаджаўся ўвесьці беларускую мову, але на гэта патрэбен даўжзйшы час, і то пасьля заканчэньня вайны.
Яп. Філафей, пры спатканьнях з беларускім актывам цьвердзіў, што ён хацеў-бы працаваць у беларускім напрамку ў царкве, аднак ён зьяўляецца толькі вікарным і нічога ня можа зрабіць бяз згоды мітрапаліта.
Тады актыў распачаў больш сыстэматычнае ўзьдзейнічаньне на менскіх уладыкаў. У гэтым пляне быў пададзены мітр. Панцялейману мэмарандум, у якім высоўваліся наступныя пастуляты:
1) паведаміць увесь беларускі народ праз адчытаньне ў цэрквах аб радасным факце арганізацыі Беларускай аўтакефальнай нацыянальнай Праваслаўнай Царквы;
2) вызначыць кіраўніком тымчасовай мітрапалітальнай управы ў Менску яп. Філафея;
3) запрасіць да працы ў мітрапалітальнай управе наступных знаных беларускаму грамадзянству сьвятароў з вышэйшай багаслоўскай асьветай: Н. П., М. Лапіцкага, I. Кушнера, А. Н., а на сакратара — Аўгена Асіповіча; запрасіць на япіскапскія кафэдры — архім. Апанаса Мартоса, япіскапа Веніяміна Навіцкага, прат. Сымона Сеўбу і абсадзіць імі япіскапскія кафэдры на Беларусі;
4) запрасіць да япіскапскіx кансысторыяў сьвятароў беларусаў з вышэйшай багаслоўскай асьветай;
5) абсадзіць усе благачыньні беларусамі;
6) арганізаваць пры кожным прыходзе царкоўны камітэт;
7) арганізаваць неадкладна духоўную сэмінарыю ў Менску;
8) вызначыць камісыю дзеля апрацаваньня статуту Беларускай Аўтакефальнай Царквы;
9) вызначыць тымчасовую экзаменацыйную камісыю для спраўджаньня кваліфікацыяў кандыдатаў на сьвятароў і псаломшчыкаў. Агулам гэты мэмарандум меў 17 пунктаў. Мітр. Панцялейман і яп. Філафей не далі ходу атрыманаму мэмарандуму.
Не атрымліваючы ніякага водгуку ад уладыкаў у напрамку беларусізацыі царквы, група менскага актыву пастанавіла зацікавіць шырэйшае кола беларускай грамадзкасьці недастатковай дзейнасьцяй у галіне царкоўнага жыцьця. Па ініцыятыве актыву была арганізаваная нарада ў канцы сьнежня 1941 г., з удзелам мітрапаліта, яп. Філафея, прат. Я. Балая, сьв. М. Лапіцкага, сьз. I. Кушнера, д-ра I. Ермачэнкі, інж. I. Касяка, нач. пал. Ю. Саковіча, суд. А. Арэхвы і інш. На нарадзе выказваліся погляды аб необходнасьці прыдаваць адбудоўванай праваслаўнай царкве беларускі характар, духавенства павінна прапаведваць пабеларуску і ўзгадоўваць сваіх прыхаджанаў у праваслаўным беларускім духу. Уладыкі паведамлялі аб цяжкасьцях для такой працы ў бягучы ваенны час. Мітрапаліт зазначыў, што ў сучаснасьці асноўнай справай для духавенства зьяўляецца выконваньне трэбаў.
Мітрапалітальную ўправу ў Менску наведваў прат. Аляксандра Коўш, прабываючы на прыходзе ў Плешчаніцы. Ён высоўваў патрэбу неадкладнай беларусізацыі царквы і гостра дамагаўся адсуненьня прат. Я. Балая ад кіраўніцтва ў царкве, як ведамага расейскага царкоўнага дзеяча з Віленскай епархіі. У хуткім часе прат. Коўш быў арыштаваны і пасаджаны ў менскую турму. Адзін беларускі сьвятар наведаў СД з прозьбай аб высьвятленьні прычыны арышту і з захадамі аб звальненьні арыштаванага. Нямецкі ўраднік СД паказаў сьвятару акты НКВД, нібы паходзячыя з Вільні, на аснове якіх прат. Коўш абвінавачваўся, як бальшавіцкі працаўнік. У Прыбалтыцы і Вільні дзеіў у гэту пару савецкі экзарх Сяргей са сваім расейскім актывам; беларускі сьвятар даводзіў фальшывасьць паказаных актаў і правакацыйнасьць усей справы абвінавачаньня прат. Каўша, як працу савецка-расейскіх рук, вынішчаючых беларусоў. Аднак, стараньні засталіся бяз выніку і прат. Коўш быў расстраляны немцамі. Сьмерць прат. Каўша кідала сьвятло на ікоцны супраціў беларусізацыі царквы праз расейскія дзейнікі.
Прат. А. Коўш быў чаловым беларускім праваслаўным сьвятаром і быў шырака ведамы за сваю ахвярную і нястомную дзейнасьць за беларусізацыю праваслаўнай царквы ў Польшчы. На працягу 25 год ён стойка змагаўся супроць расейскага засільля ў Віленскай епархіі і зрабіў шмат карыснага для адраджэньня беларускага нецыянальнага характару праваслаўнай царквы на Беларусі. Пасяліўшыся ў Вільні прат. А. Коўш быў настаўнікам рэлігіі ў Віленскай Беларускай Гімназіі і кіраўніком інтэрнату гэтай-жа гімназіі. Стараньнямі яго была адбудаваная Пятніцкая царква ў Вільні і арганізаваная, як беларуская гімназыяльная царква. Адначасна прат. Коўш рэдагаваў беларускі царкоўны часапіс “Беларуская Зарніца", у якім прапагаваў адбудову Беларускай Праваслаўнай Царквы, як аўтакефальнай, згодна з беларускай гістарычнай традыцыей. За сваю рэлігійна-нацыянальную дзейнасьць прат. Коўш быў жорстка прасьледваны расейскім кіраўніцтвам Віленскай епархіі аж да забароны ў сьвяшчэннаслужэньні некалькі разоў. Пазбаўлены прыходу прат. Коўш на працягу некалькіх год вёў няроўную барацьбу. Нарэшце расейцы перамаглі і прат. Коўш быў змушаны выехаць з Вільні на глухі сельскі прыход у Ласіцу, Пастаўскага павету, ды спыніць сваю шырокую дзейнасьць за беларусізацыю царквы. Варожасьць расейцаў да прат. А. Каўша была такой вялікай, што яны ўсякімі сродкамі стараліся яго зьнішчыць.
Станавілася ясным, што мітр. Панцялейман ня будзе дапушчаць да беларусізацыі царквы, а будзе стабілізаваць яе ў былым расейскім напрамку. Яп. Філафей у гутарках з паасобнымі прадстаўнікамі актыву высьвятляў, што пры ачоліваньні царквы праз мітр. Панцялеймана ён ня можа нічога зрабіць у напрамку беларусізацыі яе. Выглядала, што пры адсуненьні мітр. Панцялеймана ад кіраўніцтва і ўзгалаўленьні царквы праз яп. Філафея, справа беларусізацыі царквы пойдзе хутка наперад. Дзеля гэтага ў Гэнэральны Камісарыят быў пададзены мэмарандум праз сяброў актыву, у якім: