Смекни!
smekni.com

Язычнiцтва на Беларусi (стр. 4 из 4)

У купальскую ноч дзяўчаты гадалі на вянках, каб да ведацца аб будучым замужжы. Раніцай 7 ліпеня моладзь купалася. Гэтаму надаваўся ачышчальны сэнс.

Купалле лічылася часам разгулу змрочных сіл: у гэтую ноч ведзьмы і ведзьмары імкнуцца зрабіць людзям розную шкоду. Па гэтай прычыне на Купалле звярталіся да засцерагальнай магіі: кідалі ў жыта галавешкі з агнём як сродак супраць нячыстай. сілы, утыкалі ў будынкі купальскія зёлкі, праганялі праз купальскае вогнішча статак.

Дзяды - свята, звязанае з ушанаваннем памёрлых продкаў. На працягу года Дзяды святкаваліся некалькі разоў: перад масленым тыднем, пасля Пасхі (Радаўніца), перад Троіцай (траецкія Дзяды), перад святам Пятра і Пеўла (пятроўскія Дзяды) і восенню другога лістапада (вялікія Дзяды, Асяніны). Зараз на Беларусі ў асноўным святкуюць толькі Радаўніцу, але раней найбольшае значэнне надавалася вялікім Дзядам.

У гэты дзень, другога лістапада, з ранку прыбіралася хата, гатаваліся ежа і пітво. Увечары каля святочнага стала збіралася ўся сям'я. Гаспадар пасля малітвы пайменна звяртаўся да ўсіх памёрлых продкаў, запрашаючы іх на вячэру. Абавязковай ежай была куцця. Для дзядоў ставілася асобная міска, куды клалася патрохі ад кожнай са страў. У час вячэры імкнуліся гаварыць толькі аб дзядах, іх добрых учынках і парадах. Пасля вячэры ўсе разам уставалі і развітваліся з дзядамі. Ежу, якая знаходзілася ў "дзядоўскай місцы" звычайна зранку аддавалі жабракам, бо лічылася, што так яна трапіць да памёрлых продкау.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Баршчэўскі Л. "Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму" / Л.Баршчэўскі, Мінск "Сэр-Віт" 2003

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

4. Лозка А."Беларускі народны каляндар" / А.Лозка Мінск "Полымя" 1993

5. Ляўкоў Э., "Маўклівыя сведкі мінуўшчыны" / Э.Ляўкоў, Мінск "Навука і тэхніка" 1992