Установа адукацыі
,,Стахаўская сярэдняя школа’’
Курсавая работа
Праваслаўная царква на Століншчыне ў 1920 – 1930-я гг.
Карповіч Аляксандр Валерыянавіч
Брэст 2008
Змест
Уводзіны
Глава І. Агульная характарытыка становішча праваслаўнай царквы на Століншчыне ў 1920 – 1930-х гг.
Глава ІІ. Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі
Уводзіны
Здаўна на тэрыторыі Століншчыны мірна ўжываліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, культур і рэлігій. Але ж у розныя гістарычныя перыяды рэлігійная абстаноўка ў краі мянялася. У Х – ХІ ст. тут распаўсюдзілася хрысціянства ўсходняга абраду (праваслаўе). У ХVI - ХVIІ ст. на гэтых землях узнікаюць першыя каталіцкія парафіі. З прыняццем царкоўнай уніі 1596 г. большасць праваслаўных прыходаў сталі уніяцкімі, такая сітуацыя захоўвалася да 1839 г. – году скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі. Тады ўсе уніяцкія прыходы сталі праваслаўнымі. Пасяля падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага рэпрэсіі з боку царскага ўрада зведаў каталіцкі касцёл на Беларусі. Многія каталіцкія храмы былі перададзены праваслаўным. Змены ў рэлігійнай сітуацыі канца ХІХ – пачатку ХХ стст. на тэрыторыі Століншчыны былі нязначнымі.
Цікавым перыядам у гісторыі Століншчыны сталі 20 – 30-я гг. ХХ ст. калі рэлігійнае жыццё на гэтых землях развівалася ва ўмовах вельмі жорстскага супрацьстаяння заходняй ліберальна-дэмакратычнай і усходняй таталітарна-атэістычнай сістэмаў. Геаграфічнае знаходжанне Століншчыны садзейнічала ўплыву абодвух гэтых сістэм на жыццё нашых продкаў, у тым ліку і на духоўнае (рэлігійнае) жыццё.
Афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй міжваеннай Польшчы з’яўлялася каталіцтва, якое ўсебакова падтрымлівалася польскімі ўладамі. У 20 – 30-х гг. ХХ ст. на тэрыторыі Столінскага павета пачало адраджацца уніяцтва. У гэты час назіраецца з’яўленне і распаўсюджванне на Століншчыне новых хрысціянскіх накірункаў: баптызму, пяцідзесятніцтва, адвентызму. Але па ранейшаму важную ролю ў духоўным жыцці Століншчыны працягвала адыгрываць праваслаўная царква, да якой належала большасць насельніцтва. Менавіта становішча і развіццё праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета з’яўляецца тэмай дадзенага даследавання.
Мэтамі даследавання з’яўляюцца наступныя:
1) разглядзець, якім было рэлігійнае жыццё жыццё Століншчыны ў вывучаемы перыяд;
2) паказаць у якіх умовах развівалася праваслаўная царква на тэрыторыі Століншчыны ў 1920 – 30-я гг.;
3) вызначыць, якімі былі адносіны польскіх уладаў да праваслаўнай царквы;
4) прасачыць, як адносілася праваслаўнае духавенства і вернікі да Польшчы і іншых канфесій.
Дадзенае праблема з’яўляецца мала вывучанай. Літаратуры па дадзенаму пытанню вельмі мала. Вывучаючы творы айчынных і замежных аўтараў, а таксама архіўныя дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці мы паспрабуем адказаць на пастаўленыя пытанні.
Дадзеная праца складаецца з уводзін, двух глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц і дадаткаў.
У першай главе даецца агульная характарыстыка становішча праваслаўнай царквы ў Столінскім павеце ў 1920 – 1930-х гг. Другая глава прысвечана апісанню арганізацыйнай структуры праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета ў вывучаемы перыяд.
Глава І. Агульная характарытыка становішча праваслаўнай царквы на Століншчыне ў 1920 – 1930-х гг.
Праваслаўе на тэрыторыі Століншчыны мела даволі сталую гісторыю і з’яўлялася самай вялікай па колькасці вернікаў канфесіяй. З уключэннем Століншчыны ў склад ІІ Рэчы Паспалітай тутэйшыя праваслаўныя абшчыны сталі часткай Польскай праваслаўнай царквы і ўваходзілі ў Палескую епархію з цэнтрам у Пінску. Сам жа павет падзяляўся на два благачынні (дэканаты): Столінскі і Давыд-Гарадоцкі. У Столінскае благачынне ўваходзіла 16 прыходаў (парафій), у Давыд-Гарадоцкае – 9 прыходаў. Трэба адзначыць, што большасць прыходаў акрамя галоўнай прыходскай царквы, дзе пастаянна знаходзіўся настаяцель, мелі па 1-2 філіяльныя царквы ці каплічкі у суседніх вёсках. Праваслаўная царква і духавенства традыцыйна выконвала сярод мясцовага насельніцтва выхаваўчую функцыю, як і ў царскія часы. Праваслаўныя святары выкладалі рэлігію ў школах на тэрыторыі свайго прыхода. А там, дзе пражывала значная частка каталіцкага ці ўнніяцкага насельніцтва, гэтую функцыю яны выконвалі разам з каталіцкім ці уніяцкім духавенствам. Так, Мечыслаў Каржэневіч у сваёй кнізе „Chcialem żyć!” ўспамінае, што падчас свайго навучання ў пачатковай школе в. Дубай “па серадам рэлігію прыходзіў выкладаць ксёндз, а ў пятніцу для праваслаўных рэлігію выкладаў бацюшка”[1].
Каб убачыць, якой была перавага праваслаўнай царквы, які ўплыў яна мела на мясцовае насельніцтва, можна звярнуцца да канфесійнай статыстыкі 1920 - 1930-х гг. (дадатак №1)
Штат праваслаўнага духавенства на тэрыторыі павета быў больш пастаянным, чым у каталіцкіх прыходах. У розныя часы ў 1920 – 1930-я гг. тут працавалі святары: протаіерэй Леў Радзялоўскі (Столін), протаіерэй Аляксандр Бялаеў і а. Міхаіл Шалковіч (Давыд-Гарадок), а. М. Нікіцюк (Гарадная), а. М. Мігай (Аздамічы), а. Ян Рэзановіч (Рубель), а. Ю. Радзялоўскі (Альманы), а. Д. Перапечын (Радчыцк), а. В. Якубовіч (Дубай), а. В. Рубановіч (Церабяжоў) і інш.[2] (дадатак №2)
Акрамя святара пры царкве быў псаломшчык. Вельмі многа было зроблена для пашырэння харавога спеву. Даволі вялікія хоры меліся ў Альшанах (36 чалавек), Аздамічах (29 чалавек), Рублі (25 чалавек) і інш. У некаторых прыходах былі створаны брацтвы ці “кружки ревнителей православия”, а менавіта ў Аздамічах (70 чалавек), Альшанах (10 чалавек)[3].
У кожным прыходзе святар пільна сачыў за маральным станам сваёй паствы, вялася статыстыка наведвання цэркваў, колькасці ўдзеленых шлюбаў, хрышчэнняў і г. д. У сярэднім у прыходах адбывалася ад 100 да 200 хрышчэнняў, каля 50 шлюбаў у год. Што тычыцца наведвання царквы, то па статыстыцы на 1933 г. у час пасхальных святаў у Рублі на богаслужэнні было каля 2000 чал., у Рухчы – 1000 чал., у Жадэні – 3000 чал., у Велуні – 1000 чал., у Рэчыцы – 850 чал. і г. д.[4] Лічбы сведчаць аб тым, як былі прывязаны жыхары павета да царквы. Але ж трэба адзначыць, што не ўсюды назіралася такая сітуацыя. Так, настаяцель Аздаміцкага прыходу а. М. Катульскі ў справаздачы ў Пінскую кансісторыю за 1934 г. піша: “В деревнях Лутки, Коротичи, Толмачево есть много тех, которые потеряли всякую связь с церковью и вообще не имеют отношения к церковной жизни. Повлиять на них трудно. Их нельзя зазвать в церковь и на мысль собрания.”[5]
У рэлігійна-маральным плане называюць свае прыходы дрэннымі а. Ян Шпакоўскі з Дубянца і а.Мікалай Юніцкевіч з Веляміч. Першы - па прычыне таго, што на тэрыторыі яго прыхода з’явілася многа баптыстаў, другі - з-за таго, што ў Альпені, дзе знаходзілася філіяльная праваслаўная царква, палова вёскі перайшла ва ўніяцтва. Прычыны такога разгортвання падзей відавочныя: мала ўдзялялася ўвагі з боку праваслаўнага духавенства для прыхажан, асабліва ў філіяльных цэрквах. З-за значнай аддаленасці многіх вёсак насельніцтва не магло ці проста не хацела наведваць царкву.
Акрамя духоўнага жыцця, праваслаўнае духавенства прымала ўдзел і ў сацыяльным, і ў палітычным, і ў эканамічным жыцці павета. Праваслаўная царква, дарэчы, як і каталіцкая, з’яўлялася буйным землеўласнікам на тэрыторыі павета. Да кожнага прыхода належылі значныя зямельныя надзелы. Так, Радчыцкі прыход меў 116 дзес. зямлі, Столінскі – 103 дзес., Церабяжоўскі – 153 дзес., Высоцкі – 183 дзес. і г. д.[6] Адна частка гэтых зямель апрацоўвалася клірам, другую частку арандавалі прыхажане.
Па-рознаму адносіліся праваслаўныя святары да польскіх уладаў. Частка духавенства, асабліва больш старэйшага ўзросту, была прарускай арыентацыі і лічыла існуючую сістэму пагрозлівай для “спрадвечна рускіх зямель”. Сапраўдным ідэалам дзяржаўнага ладу яны лічылі расійскае самадзяржаўе, калі праваслаўе з’яўлялася састаўной часткай афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі. У той жа час у ІІ Рэчы Паспалітай праваслаўе страціла свой уплыў на палітычнае і грамадскае жыццё, а польскія ўлады ўсяляк стараюцца паменшыць яго ўплыў на насельніцтва. Такія думкі прасочваюцца ў “Звароце” царкоўнага будаўнічага камітэта г. Століна і протаіерэя Льва Радзялоўскага ад 27.10.1929 г.:
«Дорогие братья и сестры во Христе.
Сейчас мы живем в Польше, оторванные от нашей Матери России.
Место Столин находится в Польше и является поветовым городом, но мы утратили нашу святыню, отстроенную нашими трудами и пожертвованиями. В настоящий момент можно сказать, что мы живем без церкви. В отдалении от города есть маленькая церковь на кладбище, которая в праздники не вмещает и 10-й части верующих. Это означает прихильность до веры наших отцов и прадедов, православной веры.
В настоящий момент очень трудно отстроить церковь, которая бы напоминала нам бывшую ранее. Мысль эта давно возникла, но не хватает денег с одной стороны и с другой стороны, препятствия, которые нам создает польское правительство, по причине возвращения нас всех в католицизм, не дает нам начать эту работу. Жизнь православных в Польше обтяжена большими налогами, что не позволяет выделять средства на строительство церкви. Обращаю свои молитвы и просьбы к вам, братья и сестры по вере, помогите в нашем святом деле – восстановлении церкви в Столине, Полесской епархии, Полесского воеводства (в Польше). Все ваши пожертвования будут приняты с большой благодарностью. Господь Бог поблагословит труд восстанавливающих Его дом.»[7]
Была і другая частка духавенства, якая лаяльна адносілася да Польшчы і той палітыкі, якую праводзілі польскія ўлады на Крэсах. Вельмі добра гэта бачна ў лісце парваслаўнага святара а. Яна Якубовіча да столінскага павятовага старасты: