Смекни!
smekni.com

Праваслаўная царква на Століншчыне ў 1920–1930-я гг. (стр. 4 из 4)

Плотніца.

Да прыхода адносіліся вёскі Плотніца, Беражцы, Асаўцы, Гальцы, Сіціцк, Варсынь, Асавая. Галоўная прыхадская Свята-Пакроўская царква знаходзілася ў Плотніцы. У 1934 г. царква была адрамантавана. У Беражцах існавала філіяльная царква. У Сіціцку і Гальцах былі капліцы. З 1921 г. настаяцелем прыхода быў Георгій Кебец, які скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Псальмістам з 1920 г. служыў Міхаіл Аналовіч. З 1933 г. дыяканам у Плотніцы служыў Георгій Юрашкевіч. У прыходзе дзейнічала 6 школ, у якіх у 1934 г. навучалася 876 вучняў. На тэрыторыі прыхода існавала рымска-каталіцкая парафія і касцёл у в. Асавая. Колькасць праваслаўных вернікаў у 1934 г. складала 5700 чалавек.

Рубель.

Да прыхода адносіліся вёскі рубель і Хотамель. У Рублі знаходзілася галоўная Свята-Міхайлаўская прыхадская царква. У вёсцы Хотамель была капліца Уздзвіжання Св. Крыжа. Настаяцелем прыхода быў Аляксандр Зазіркоўскі. У 1926 г. ён скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1924 г. працаваў Мікалай Пыжэвін. На тэрыторыі прыхода дзейнічалі 2 школы, у якіх у 1934 г. навучалася 700 вучняў. Колькасць вернікаў у 1934 г. склала 3876 чалавек.

Стахава.

Дадзены прыход складаўся толькі з адной вёскі Стахава. Галоўная прыхадская Свята-Пакроўская царква была пабудавана ў 1887 г. Настаяцелем прыхода з 1927 г. быў Уладзімір Верыноўскі, які ў 1913 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1913 г. псаломшчыкам у Стахаве працаваў Сцяпан Крычэўскі. На тэрыторыі прыхода дзейнічала адна школа, у якой у 1934 г. навучалася 400 вучняў. На тэрыторыі прыхода пражывала 2400 праваслаўных.

Заключэнне

На аснове прыведзеных фактаў, дакументаў і статыстыкі можна зрабіць вынік, што рэлігійнае жыццё на тэрыторыі Столінскага павета ў 1920 – 1930-я гг. было даволі бурным. Становішча праваслаўных на тэрыторыі павета, за выключэннем некаторых выпадкаў, было станоўчым. Як мы бачым адміністрацыйная структура і сетка праваслаўных цэркваў на тэрыторыі Століншчыны ў гэты перыяд павялічылася. Будаваліся новыя цэрквы і праводзіўся рамонт існуючых храмаў. Праваслаўная царква мела доступ да школьнай адукацыі. Ва ўсіх школах праваслаўныя святары выкладалі Закон Божы. Нягледзячы на спробы польскай адміністрацыі пашырыць польскую мову і ўвесці яе ў царкоўныя богаслужэнні праваслаўнае духавенства працягвала служыць богаслужэнні згодна з векавымі ўсходнеславянскімі традыцыямі. Многія праваслаўныя святары нягледзячы на “рускасць” Праваслаўнай царквы ішлі на супрацоўніцтва з польскай адміністрацыяй. Але гэтае супрацоўніцтва характарызавалася ў асноўным вырашэннем усялякіх бытавых праблем.

Міжканфесіянальных канфліктаў на тэрыторыі павета не было. А тыя канфлікты, што адбываліся, насілі даволі вузкі характар і мелі тыпічную гаспадарча-эканамічную афарбоўку, што з’яўляецца характэрным для любога грамадства.

Што тычыцца пытання аб экспансіі каталіцызму на тэрыторыі павета, то можна сказаць, што каталіцкі касцёл, як дзяржаўная рэлігія ІІ Рэчы Паспалітай, меў такіж статус і на тэрыторыі павета. Але па прычыне свайго невялікага пашырэння, ён не змог карэнным чынам паўплываць на рэлігійную сітуацыю ў павеце. У гэты перыяд назіралася спроба пашырэння пракаталіцкіх настрояў шляхам адраджэння уніяцтва. Праваслаўная царква ў параўнанні з царскім перыядам страціла свой уплыў у дзяржаўных органах, але яе ўплыў на насельніцтва не зменшыўся. Нават хуткае пашырэнне сярод праваслаўнага насельніцтва пратэстантызму не змагло паўплываць на традыцыйную рэлігійную абстаноўку ў павеце.

Можна зрабіць выснову што рэлігійная свабода ў гэты перыяд была. Аб гэтым сведчыць нават той факт, што нават некаторыя новыя пратэстанцкія абшчыны ў гэты перыяд змаглі абзавесціся сваімі храмамі. А перашкоды, што існавалі, былі нічым у параўнанні з тым, што давялося перанесці хрысціянам у наступныя дзесяцігоддзі.

Спіс выкарыстаных крыніц

1.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 763.

2. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 680.

3.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 682.

4.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 733.

5.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1.. Спр. 834.

6.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 885.

7.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 2926.

8.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 954.

9.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 955

10. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1199.

11.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1200.

12.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1201.

13.ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 2926..

14. ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.

15. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003.

16. Рэлігія і царква на Беларусі: Энц. даведнік: рэд. Пашкоў Г. П.і інш. – Мн.: БелЭнц., 2001.

17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т./ Беларуская энцыклапедыя. - Мн.: Бел. энц. імя П. Броўкі, 1993 – 1998.

18. JakimowiczR. Dawidgródek. Pińsk. 1939.

19. Mike Korżeniewicz. Chcialem żyć.-Canada.2002.

Дадаткі

Дадатак №1.

Назва прыхода Лічба праваслаўных вернікаў на Вернікі іншых канфесій на тэр. прыходаў на 1931/1934 гг. Заўвагі
1925 г. 1931/ 1934 г. каталікі унія-ты яўрэі пра-тэстан-ты
1. Высоцк 3200 3647 71 1021 4 У апошніх 5 калонках дадзеныяпадаюццана 1931 г.
2. Вайткевічы 2915 110 35 98 85
3. Велунь 3166 3825 40 106 45
4. Азёры 1400 2030 25 101
5. Бухлічы 1200 1757 45 3
6. Удрыцк 3068 101 61 43
7. Церабяжоў 4400 4546 93 165 3
8. Альманы 2086 19
9. Струга 3500 2890 17 31 66
10. Столін 5000 4879 1000
11. Старое-Сяло 2225 2742 26 60 6
12. Радчыцк 5900 6701 30 154 84
13. Гарадная 3200 2842 16 407 700 35
14. Дубай-Зарэчны 1995 37 67 3
15. Белавуша 4300 4520 51 188 193
16. Бярозава 4080 4415
17. Дубянец 3457 50 18 45
18. Давыд-Гарадок 9000 10052 148 3 7274 4 У апошніх 5 калонках дадзеныяпадаюццана 1934 г.
19. Аздамічы 4700 4450 129 92 99 33
20. Велямічы 3100 3222 35 127 87 106
21. Плотніца 4900 5704 244 240
22. Рубель 3636 3876 25 313 13
23. Стахава 3100 2447 105
24. Альшаны 3200 5751 94 115 175
25. Лядзец 3900 4477 32 105

(—) – данныя невядомыя ці такой групы насельніцтва не пражывала на тэрыторыі павета.

(ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 2926.; ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.)

Дадатак №2

Спіс праваслаўных святароў якія працавалі ў Столінскім павеце.

№ п/п Прозвішча і імя Пасада Назва прыхода
1. Шалковіч Міхаіл Дэкан і настаяцель Давід-Гарадок
2. Радзялоўскі Леон Дэкан і настаяцель Столін
3. Шыпрукевіч Грыгорый настаяцель Азёры
4. Лобан Фоцій настаяцель Вайткевічы
5. Радзялоўскі Юрый настаяцель Струга
6. Крышчук Аляксей настаяцель Гарадная
7. Радзялоўскі Мікалай настаяцель Удрыцк
8. Стэцюк Фёдар настаяцель Велунь
9. Розановіч Іван настаяцель Рубель
10. Шпаковскі Іван настаяцель Дубянец
11. Корзун Грыгорый настаяцель Лядзец
12. Розановіч Пётр настаяцель Бярозава
13. Мацкевіч Анатоль настаяцель Белавуша
14. Шастаковіч Міхаіл настаяцель Старое-Сяло
15. Мігай Мікалай настаяцель Аздамічы
16. Юначкевіч Мікалай настаяцель Велямічы
17. Кебец Грыгорый настаяцель Плотніца
18. Каржэноўскі Сцяпан настаяцель Альшаны
19. Рубановіч Вісарыён настаяцель Церабяжоў
20. Шэмяціла Якуб настаяцель Радчыцк
21. Перхаровіч Філарэт настаяцель Высоцк
22. Вернікоўскі Уладзімір настаяцель Стахава
23. Зубковіч Аляксандр настаяцель Дубай-Зарэчны
24. Грабёнка Міхаіл настаяцель Бухлічы
25. Кротас Еўсцігней настаяцель Альманы
26. Райна Казьма настаяцель Давід-Гарадок

ДАБВ. Фонд 2003, Вопіс 2, Справа 955, Ліст 37.

Дадатак №3

Дадатак №4


[1]Mike Korżeniewicz. Chcialem żyć.-Canada.2002. str.31.

[2]ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 955.

[3]ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.

[4]ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 680.

[5]ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 2926..

[6]ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.

[7]ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1199.

[8]ДАБВ. Ф 2003. Воп. 2. Спр. 144

[9]ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1049.

[10]ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 2929.