Смекни!
smekni.com

Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта

Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта

Камедыя «Пінская шляхта» пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краі-не наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душы-лася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіў-ных сіл, была толькі тым і занята, што адсоч-вала любыя павевы бунтарства з мэтай назаў-сёды вытравіць у людзей дух непакорнасці.
Гэты час прыйшоўся на руку царскім пры-слугачам, чыноўніцтву і асабліва тым, хто пры-вык з усяго на свеце рабіць грошы, не звярта-ючы ўвагу на тое, сумленным ці несумленным шляхам гэтыя грошы зароблены.
Менавіта гэта — бессаромныя паводзіны цар-скай судовай бюракратыі — імкнуўся паказаць у сваім творы В. Дунін-Марцінкевіч.
Царскі суд і законнасць паўстаюць перад намі ў вобразе станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна, якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі паміж двума шляхцічамі. Першае, што адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з Кручковым, — яго не-адольная цяга да чужой кішэні. Яшчэ не па-чаўшы «разбірацельства», Кручкоў ужо загадвае шляхце несці хабар: «Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе». За час, што цягнулася «разбірацельства», Кручкоў выцяг-нуў са сваіх падсудных усё, што толькі мог. За-гады даваць хабар гучалі з яго вуснаў часцей, чым якія іншыя словы.Кручкоў — чалавек хітры. Акрамя таго, ён доб-ра ведае псіхалогію сваіх кліентаў — Пратасавіц-кага, Цюхай-Ліпскага і падобных да іх шлях-цічаў. Яны гатовы будуць аддаць усё, што маюць, абы толькі не быць бітымі лазой. Але і гэта для іх не самая страшная абраза. Самае аб-разлівае, лічаць Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі,— быць бітымі не на дыване, як таго заслуго-ўваюць сапраўдныя шляхцічы, а на голай зямлі.
Нахабства — вось яшчэ адна з асноўных рыс Кручкова. Карыстаючыся цемнатой, забітас-цю, абмежаванасцю і запалоханасцю мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу, аб-салютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не заўважыць: «Па ўказу всеміласцівейшай гасу-дарыні Елісаветы Пятроўны 49 апрэля 1893- га года і всеміласцівейшай Екацерыны Вялі-кай ад 23 сенцябра 1903-га года».
Паводзіны станавога прыстава — пародыя на царскае правасуддзе. Менавіта такія людзі — хабарнікі, злодзеі, хітруны — вяршылі пра-васуддзе. Гэта моцна хвалявала В. Дуніна-Мар-цінкевіча, і як пратэст была напісана камедыя «Пінская шляхта».