Смекни!
smekni.com

Філасофія сярэднявечча (стр. 5 из 9)

Як самадастатковая субстанцыя бог вьшлючаны з фатальнага кола пераменаў. Актам свабоднай волі ён творыць свет. I матэрыя, і форма ствараюцца ім з нічога. Вось чаму адбітак ніштожасці заўважаецца на ўсіх рэчах.

У боскай субстанцыі адвеку змяшчаюцца ідэі, што служаць узорамі рэчаў, якія ствараюцца. Аўгусцін трымаецца думкі, што ўсе рэчы і падзеі былі створаны богам йдрнзуў выглядзе нейкага насення, змешчанага ў матэрыю. Нібы цяжарная маці, матэрыя выношвае ў сабе зародышы будучых рэчаў. Кожная з'ява натуральным шляхам, калі настае адпаведны час, развіваецца з зерня і займае сваё месца ў свеце.

Вялікую цікавасць выклікала ў Аўгусціна пытанне аб узаемнай дапасаванасці прыродных з'яваў і мэтазгоднасці рэчаіснасці. У новы час яно прыцягне ўвагу знакамітага Лейбніца, і толькі сёння, ў век камп'ютарных тэхналогіяў, будзе асэнсавана яго сапраўды бяздонная глыбіня. Сам Аўгусцін вырашаў гэтае пытанне згодна з прынятай парадыгмай так: гарманічная сувязь таго, што адбываецца ў прыродзе, абумоўлена ўзаемнай адпаведнасцю боскіх ідэяў, на падставе якіх створаны свет. Пастаноўка хрысціянскім філосафам такой значнай праблемы, хоць і засталася далёка не вырашанай ім самім, з'яўляецца вялікай яго заслугай.

Аўгусцін заўважыў, што ўладкаваны пэўным чынам свет мае свой рытм існавання» лкому падпарадкоўваюцца рух планетаў, змена сезонных цыклаў, подых жывой істоты і г.д. Таму гармонія прыродных з'яваў выражаецца лікам і мерай. Усё гэта ён лічыў бачнымі праявамі часу.

Аўгусцін зусім інакш вырашае праблему часу, чым ягоныя папярэднікі. Ёц адмаўляецца ад панаваўшага ўяўлення аб цыклічнасці часу. Цыклічнае тлумачэнне гэтага фенамену нічога не дае для ўразумення гісторыі падзеяў. Рэальны

час незваротны, таму гісторыя ніколі поўнасцю не паўтараецца, яна мае лінейны характар. Гэта выдатнае адкрыццё стварыла неабходныя ўмовы для асэнсавання адкрытасці быцця, унікальнасці кожнай падзеі і невычарпальнай разнастайнасці свету, які бесперапынна аднаўляецца.

Чалавек і грамадства. Творчасць Аўгусціна сённяшняму чытачу цікавая тым, што ён не проста разважаў аб боге, космасе і гісторыі прыроды, філосаф настойліва спрабаваў зразумець лёсавызначальныя, або на сучаснай мове экзістэнцыяльныя, праблемы: сутнасць чалавека, сэнс жыцця, стан шчасця, роля сумлення, мэта гісторыі і г.д.

Аўгусцін падкрэслівае высокую годнасць чалавека, які падобны богу. Але чалавек істота супярэчлівая. Ужо яго паходжанне з нішто тоіць пагрозу псавання і смерці ён цягнецца да небыцця. Але гэта адна магчымасць смерці. Толькі грэхападзенне, зразумелае як ганарлівасць і адыход ад бога, робіць такую магчымасць рэальнай.

Чалавек складаецца з цела і душы. Створаная Богам, як і цела, душа бессмяротная. Яна павінна клапаціцца аб целе. Адзінства душы і цела надае чалавеку асобы статус у сусветнай іерархіі. Ён змяшчае ў сабе ўсе магчымасці астатняга свету: здольнасць адчуваць, рухацца, мысліць. Алрача таго, ён умее карыстацца прыродаю. Распрацоўка гэтай выдатнай думкі знойдзе працяг на мяжы мінулага і сучаснага стагоддзяў ў творчасці некаторых расійскіх філосафаў.

Аўгусцін бачыць, што жыццё людзей, іх справы прасякнуты мноствам рознанакіраваных пачуццяў любові і нянавісці, надзеі і расчаравання, віньі і збаўлення і г.д. Так ён сутыкаецца з фундаментальнай праблемай дабра і зла. У яе вырашэнні філосаф трымаецца антыманіхейскай пазіцыі. Зло не мае сваёй прычыны. Яно з'яўляецца там, дзе рэчы пазбаўлены паўнаты быцця. Абсалютнае зло гэта нішто. Што датычьпша маральнага зла, то ягоным пачаткам служыць недасканаласць чалавечага розуму і волі. Разбэшчанасць волі і няздольнасць розуму падпарадкаваць сабе скажоныя страсці вось шлях да злых учынкаў. Свабода волі адчыняе дзверы злу, але ж яна дазваляе і пазбегчы яго.

Аўгусцін уводзіць у філасофію паняцце любові, якую разумее як чалавечую праяву касмічнай сілы, што прыцягвае рэчы на іх натуральныя месцы. Нашы паводзіны абумоўлены тым, што мы любім. Як вядома, чалавека вылучаюць саваныя адносіны да таго, што яго вабіць, таму мы і адказваем за свае паводзіны. У выніку адбываецца дзіўная метамарфоза, і ўжо ад нас залежыць, каго любіць.

У тэорыі Аўгусціна любоў аказваецца цесна звязанай з воляй. АПошняя разглядаецца ім як усвядомленыя адносіны да ўласных прыхільнасцяў. Шчасця дасягае той, чые мэты адпавядаюць высокаму прызначэнню чалавека. Усё астатняе не больш як сродак дасягнення гэтых мэтаў.

Нельга не адзначыць адну сур'ёзную супярэчнасць, што змяшчае вучэнне Аўгусціна аб чалавеку. 3 аднаго боку, ён прызнае за кожным з людзей свабоду волі. Праўда, гэты філосаф разумее яе своеасабліва. Ён тлумачыць свабодную волю як суб'ектыўнае перажыванне людзьмі ўласнай незалежнасці і здольнасць іх дзейнічаць увогуле. Гэта, зразумела, не ўсё, але ўсётакі неабходныя і важныя складальныя свабоды волі. 3 другога боку, праводзіцца думка, што самастойна, без боскай на тое ласкі чалавек не можа ўратавацца ад цяжару памылковых учынкаў, якія яго робяць грахоўным. Бог адвольна выбірае для збаўлення асобных людзей. Атрымліваецца, што лёс кожнага загадзя прадвызначаны.

Адной з бясспрэчных вартасцяў тэорьгі Аўгусціна з'яўляецца вылучэнне ім не толькі індьтідуальнаасабовьіх якасцяў чалавека, але і яго сацыяльных характарыстык. Аўгусцін першым зірнуў на гісторьпо як на працэс супольнай дзейнасці людзей, адзначыў яе аб'ектыўнасць і заканамернасць. Вось чаму яго цалкам апраўдана лічаць заснавальнікам філасофіі гісторыі. Вялікая перавага аўгусцінаўскай канцэпцыі гістарычнага працэсу ў тым, што пры ўсёй унікальнасці сацыяльных падзеяў яна робіць гісторыю прадказальнай. Важна толькі памятаць аб рэлігійнай падставе ягонай тэорыі. Рэлігійны акцэнт заўважаецца ўжо на яе галоўным палажэнні аб разгортванні сацыяльных падзеяў у часе. Гісторыя тут выглядае, як страла, што ляціць, у яе ёсць пачатак, ёсць і канец. Пачатак гэта стварэнне першалюдзей, канец гэта Страшны суд. Сапраўдная незваротнасць гісторыі ўсведамляецца Аўгусцінам праз падзеі рэлігійнага падання.

Гэтага філосафа цікавіць не столькі храналогія гісторыі, колькі яе логіка. Ен лічыць, што гісторыя мае свой сэнс. Яе мэта паўсюднае ўсталяванне каштоўнасцяў хрысціянства. У межах здзяйснення галоўнай мэты кожная эпоха выкон

вае сваё назначэнне. Гісторыя ажыццяўляе выпрабавальную, выратавальную і збавіцельную місіі.

Аўгусцін пераканаўча сцвярджае, што ў ідэале грамадства павінна служыць людзям думка захоўвае высокую актуальнасць па сённяшні дзень. Такое грамадства будуецца на аснове наладжвання паміж людзьмі духоўных сувязяў. Але рэальнае грамадства часта скажае сваю аснову: адносіны ў ім ладзяцца не на агульнай справе, а знешнім чынам. Раздзёртыя эгаізмам і варожасцю сям'я, грамадзянская супольнасць і дзяржава цягнуцца да інтэграцыі. Гарманічнае супольнае жыццё можна стварыць толькі на падставе міру, які павінен стаць найвышэйшым ідэалам грамадства.

Развагі Аўгусціна аб перавазе царквы над дзяржавай, якая трымаецца свецкіх формаў улады ў грамадстве, некаторымі ідэолагамі былі вытлумачаны аднабакова ў духе "чыстай" тэакратыі.

Пазнанне і вера. Разважаючы аб сутнасці бога, прыроды і чалавека, Аўгусцін задумваецца, як жа ўсё гэта дадзена людзям? Так ён сутыкаецца з праблемай пазнання і веры. Аўгусцін добра разумее вялікае значэнне веры ў жыцці людзей. Ён вылучае такія яе тыпы, як давер, упэўненасць, прыхільнасць і верагоднасць. Давер філосаф проціпастаўляе не пазнанню, а разуменню. Вера існуе раней разумення, лічыць Аўгусцін, але яна ніжэй за яго. Вучань спачатку проста давярае словам настаўніка і толькі потым пачынае разумець іх сэнс. Вера патрэбна, каб разумець. Рэлігійная вера, з яго пункту гледжання, таксама не супрацьразумная, але яна скірава* на на бога.

Вера разглядаецца Аўгусцінам япгчэ і ў якасці асобных момантаў пазнання, калі яна выступае ў форме прыхільнасці, верагоднасці і ўпэўненасці. У працэсе пазнання вера апраўдваецца ведамі і ператвараецца з сляпой у відушчую.

Задачу пазнання філосаф бачыць найперш у выяўленні з'яваў матэрыяльнага свету. Спасціжэнне рэчаў магчьгмае, дзякуючы адноснай тоеснасці аб'екта і суб'екта. Аўгусцін распрацоўвае тэорьпо ўпадабнення. Пазнавальны вобраз выражае нешта знешняе, але ў асобнай форме: душа ідэалізуе пачуццёвыя рэчы і тым самым узвьшіае іх да сябе. А каб спасцігнуць патойбочны духоўны свет, душа сама павінна ўзвысіцца, хаця яна ніколі не можа ахапіць ўсю паўнату найвьппэйшага.

Аўгусцін адрознівае пачуццевае і рацыянальнае пазнанне, падкрэсліваючы, што яны звязаны паміж сабою, але функцыі ў іх розныя. Пачуцці толькі фіксуюць уздзеянне рэчаў. Прычым чалавек актыўна ўдзельнічае ў пазнавальным працэсе. Адчуванне аказваецца пэўнай рэакцыяй душы на ўздзеянне рэчы. Пачуцці, такім чынам, выступаюць у якасці веснікаў аб знешнім свеце. Розум выконвае іншую функцыю: ён ажыццяўляе лагічны аналіз пачуццёвых дадзеных супастаўляе іх, ацэньвае і робіць высновы. У выніку мы атрымліваем веды аб саміх прадметах.

Хрысціянскі філосаф далускаў таксама, што розум у сілу падабенства здольны ўступаць у прамы кантакт з духоўнымі з'явамі і спасцігаць іх сутнасць. Тут відавочна даніна філосафа містычнай традыцыі рэлігійнага мыслення.

Творчасць бліскучага мысліцеля Аўгусцша Аўрэля заняла бачнае месца ў развшці еўрапейскай сярэднявечнай філасофіі. Г.Р.Маёраў бычыць місію Аўгусціна ў такой трактоўцы платанізму, пгто той стаў карысным для царкоўнай ідэалогіі1. I гэта сапраўды так. Але справа не толькі ў гэтым. Аўгусцін распрацаваў новую канцэпцыю бачання свету, якая закранае асноўныя блокі прадметнага поля філасофіі: бьгццё, чалавечы лёс, пазнанне. Істотньгм яго дасягненнем з'яўляюцца 1) спецыяльны аналіз унутранага свету чалавека і вылучэнне сэнсавызначальных элементаў ягонага існавання; 2) сцвярджэнне актыўнай ролі чалавека ў пазнанні свету; 3) ідэя развіцця грамадства.