Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
| Дзеці становяцца ў круг і выбяраюць гаспадара,які заходзіць у сярэдзіну кру-га.Карагод спявае песню: -Ой на гары мак, мак. На даліне так, так. Макі-макі, макавічкі, Залатыя галовачкі!Праспявалі і пытаюцца ў гаспадара: -Ці паспеў мак? -Толькі сею.Абышоў яго карагод з песняй і пытаеца: -Ці узышоў мак? -Толькі што ўзышоў! -Ці зацвіў мак? -Зацвіў! Потым зноў пытаецца: -Ці адцвіў мак? -Адцвіў! Пасля песні новае пытанне -Ці паспеў мак?Калі гаспадар скажа: ”Паспеў” усе зноў спяваюць песню: .............................. Будзем трэсці мак! | Дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга і ўцячы ад дзяцей, пасля слоу: “Будзем трэсцi мак!»;калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, ён выконвае заданні,якія яму называюць дзеці. | Сачыць за тым, каб дзецi не сутыкалiся адзiн з адным. |
Названне гульні: “Іванка”
Педагагічнае значэнне: развіваць трапнасць і дакладнасць рухаў,хуткасць рэакцыі
Iнвентар:
Месца правядзення: спартыўны зал
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
| На зямлі малююць круг 5-6 м-лес, а ў сярэдзіне круга -дом лесавіка (квадрат).У квадрат змяшчаюць Іванку (ляльку) і выбіраюць лесавіка. Астатнія ігракі – лебедзі. Лебедзі,залятаючы ў лес, спрабуюць забраць Іванку, а лесавік-злавіць лебедзя рукой, або дакрануцца да яго галінкай.Лебедзь, якому ўдаецца вынесці з лесу Іванку, становіцца лесавіком. Злоўленыя лебедзі выбываюць з гульні. | Лесавік не мае права выходзіць з лесу і ўвесь час стаяць каля дома, а лебедзь, схапіўшыІванку, перадаваць яго іншым. | Сачыць за тым, каб дзецi не штурхалi адзшн аднаго. |
Названне гульні: “Гарлачык”
Педагагічнае значэнне: выхоўваць бег, уменні дзейнічаць па сігналу,развіваць увагу.
Iнвентар:
Месца правядзення: спартыўны зал
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
34 | Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта “гарлачыкі”. Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца: -Колькі каштуе ”гарлачык”? -За “гарлачык гэты дай нам зусім крышку: Каб ніколі не хварэць- Маннай кашы лыжку.Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік-насустрач яму.Кожны імкнецца заняць свабоднае месца.Той,хто спазняецца, становіцца пакупніком. | Дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў: ”маннай кашы лыжку”, кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца. | Дзеці абавязкова павінны сядзець на кукішках.Хто спазняецца, той становіцца пакупніком. |
Названне гульні: “Спрытны верабей ”
Педагагічнае значэнне: развiваць бег з лоўляй і выкрутамі, выхоўваць спрыт.
Iнвентар: флажок
Мсца правядзення: спартыўная пляцоўка
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
ó | На зямлі малююць круг дыяметрам 2м.Каб яго можна было бачыць здалеку, усярэдзіну яго ставяць флажок.На адлег-ласці 10-15м ад круга дзеці строяцца ўшарэнгу.Па лічылцы: -Скакаў верабей па сцяне: Зламаў ножку-цяжка мне! Вераб’іха скача Ды па ножцы плача. Верабей,верабей, Не дзяўбі канапель: Ні маіх,ні сваіх, Ні суседзяў маіх! Адгукніся,верабей, Вылятай у круг хутчэй!-Дзеці выбіраюць вераб’я і разбягаюцца па пляцоўцы, а той,каму выпала быць ве-раб’ём ловіць іх.Каго верабей зловіць,той дапамагае яму лавіць астатніх дзя-цей.Тыя,каго ловяць,могуць адпачыць,калі схаваюцца у круг,але затрымлівацца там доуга нельга. | Дзеці не павінны, калі выбегуць з круга, зноў тут жа вяртацца назад: заставацца ў крузе можна не больш чым адну мінуту. | Дзеці павінны самі выбраць вераб’я. Калі хто-небудзь затрымаецца ў крузе, той становіцца вераб’ём. Сачыць за тым, каб дзецi не сутыкнулiся адзiн з адным. |
Названне гульні: “Фарбы”
Педагагічнае значэнне: развіваць бег з лоўляй і выкрутамі, развіваць памяць,кемлівасць
Iнвентар:
Месца правядзення: спартыўны зал
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
| Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку.Усе астатнія дзеці-фарбы.Дзеці згаворваюцца,хто якой фар-бай будзе..Кожны выбірае сабе колер. Фарбы і гаспадар прысядаюць на кукіш-кі і робяць выгляд,што засынаюць.Да фарбаў падыходзіць Несцерка,тупае на-гой і гаворыць:-Стук-стук! -Хто тут? -Несцерка! -Чыго прыйшоў? -Па фарбу? -Па якую? -Па сінююКалі такога колеру няма,гаспадар гаво-рыць: Пайдзі за сіненькі лясок, Знайдзі сіні чабаток Панасі,панасі! І нам прынясі!Потым зноў пытаецца.Калі фарба ёсць гаспадар гаворыць:-Ёсць такая,бяры яе!“Фарба” ўцякае, а Несцерка яе ловіць. | Дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца,злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае. | Дзеці абавязкова павінны выбраць сабе любы колер. Сачыць, каб не было двух аднолькавых колерау. Пасля некалькіхпаўтораў, выбяраеццадругі гаспадар і гульняпрацягваецца. |
Названне гульнi: “Гаспадыня і кот”
Педагагiчнае значэнне: развіваць бег з лоўляй і выкрутамі, выхоўваць спрыт,вынослівасць
Iнвентар:
Месца правядзення: спартыўная пляцоўка
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
Дзеці выбіраюць маці,дачку і ката.Усеастатнія-збаночкі.Маці гаворыць: “Вось там,каля бярозкі,будзе склеп,а вось тут наш дом.Ідзіце усе ў дом!” Збаночкі прыйшлі і спыніліся. Маці кажа: “ Да-памажы мне збаночкі у склеп аднесці.” Маці бярэ двух дзяцей за рукі і ўсе ідуць да склепа. Так ходзяць,пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі.-“Ну,дачка,я на работу пайду,а ты дома сядзі ды паглядвай за катом,каб ён зба-ночкі не перакуліў”. I пайшла. Дачцэ сумна адной,яна і пайшла да сяброўкі.А кату гэтага і трэба,пайшоў да склепа і пачаў збаночкі перакульваць і кажа:-“У гэтым-смятанка!Угэтым малако!У гэтым масла!” Вярнуліся маці і дачка і пачалі лавіць ката прыгаворваючы:- “Не выкруцішся,кот!Пападзешся кот!” Злавілі яго,а кот просіцца:-Адпусціце мяне,я болей не буду!” Усе гавораць кату: -Патанцуй, тады адпусцім! Кот танцуе. –Выходзь кот ды памятай: Першы раз даруецца, другі забараняецца. І разбегліся. | Дзеці-збаночкі пачынаюць лавіць дзіця-ката толькі тады,калі іх аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым,калі дзеці сашчэпяць рукі вакол яго. | Сачыць за тым, каб здецi не сутыкалiся адзiн з адным. |
Названне гульні: “Казіны рог”
Педагагічнае значэнне: выхоўваць уменні адбіваць пусты драуляны шар, развіваць увагу, спрыт
Iнвентар: палка, драуляны шар
Месца правядзення: спартыўны зал
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
n | 2 каманды знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной. У кожнага ў руках палка. Адна з каманд кідае і коціць драўляны шар у бок процілеглай каманды, тыя адбіваюць яго назад ці ловяць на сваёй мяжы-рысе і вяртаюць першай камандзе.Калі шар пераляціць цераз мяжу-рысу, каманда, што ахоўвае яе, адыходзіць да таго месца,куды закаціўся шар.Тады пра яе гавораць: -Загані ў казіны рог! Каманда-пераможца атрымлівае ацэнку, і гульня працягваецца. | Шар дазваляецца каціць толькі па зямлі. | Сачыць, каб мяч кацiу толькi адзiн з каманды, побач з якiм адбудзецца мяч.Сачыць за тым, каб дзецi не бiлiся палкамi. |
Названне гульні: “Свінка”
Педагагічнае значэнне: выхоўваць уменнi у забіванні мяча ў цэль, развіваць спрыт,хуткасць
Iнвентар: мяч
Месца правядзення: спартыўны зал
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
| Выбіраецца вядучы. У цэнтры намаляванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач кладзецца мяч-свінка.Дзеці становяцца за лінію круга і прыгаворваюць: -Куба-куба-кубака,гонім свінку да хляўка!Пасля гэтых слоў вядучы палкай ці нагой адкідвае свінку як мага далей убок.Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нагамі і спрабуюць загнацьу хлявок. Вядучы перашкаджае ім і выкідвае свінку з круга. Калі удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы вядучы. | Дзеці не павінны кранаць мяч рукамі; вядучы не мае права выходзіць за межы круга. | Усе удзельнікі , акрамя вядучага, стаяць за кругам. Калі ўдаецца закінуць свінку ў круг, выбяраецца новы вядучы. |
Названне гульні: “Міхасік”
Педагагічнае значэнне: выхоўваць уменнi кроку беларускай полькі.
Iнвентар: лапці
Месца правядзення: спартыўны зал
Пастраенне | Змест | Правілы | АМУ |
| Выбяраецца вядучы.Дзеці становяцца ў круг каля лапцей. Вядучы гаворыць:“Ты, Міхасік, варон не страляй, лапаточкі абувай!”Пад музычнае суправаджэнне дзеці рухаюцца па крузе крокам беларускай полькі.Калі музыка спыняецца, усе хутка бягуць да лапцей і абуваюць іх. Той, хто застаўся без лапцей, выбывае з гульніДалей прымаецца пара лапцей і гульня працягваецца. Гэта паўтараецца пакуль застанецца адзін удзельнік. Ён пераможца. | Дзеці бягуць тады, калі спыняецца музыка. Пасля кожнага разу прымаецца адна пара лапцей. | Дзеці павінны рухацца толькі пад музыку. Хто застаўся без лапцей выбывае з гульні. |
Названне гульні: “Рэшата”