Смекни!
smekni.com

Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі (стр. 2 из 5)

Пра неабходнасць падрыхтоўкі комплекснага вучэбна-метадычнага забеспячэння гаворыцца ў «Канцэпцыі рэфармавання літаратурнай адукацыі». Увядзенне ў школьную практыку новых вучэбна-метадычных комплексаў было абумоўлена надзённай патрэбай абнаўлення зместу літаратурнай адукацыі, што знайшло адлюстраванне ў праекце «Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».

Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў, прызначэнне якіх бачыцца ўжо не толькі ў аптымізацыі навучання і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, фарміраванні практычных уменняў і навыкаў па той ці іншай прадметнай галіне, але і ў шырокім далучэнні ўсіх удзельнікаў вучэбнага працэсу да сучасных інфармацыйных і адукацыйных тэхналогій, галоўнай мэтай якога з'яўляецца павышэнне ўзроўню якасці адукацыі, у тым ліку – літаратурнай.

Распрацоўка і ўкараненне так званага інавацыйна-адукацыйнага прадукта, арыентаванага на фарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнцый, мае на ўвазе забеспячэнне вучэбнага працэсу «інавацыйнымі» вучэбна-метадычнымі комплексамі, адрознымі ад традыцыйных не столькі па форме, колькі па змесце.

Рэалізацыя асобасна арыентаванага, дыферэнцыраванага (профільнага) падыходу ў адукацыйнай практыцы, што абумовіла пераход да спецыялізацыі на заключнай ступені навучання, запатрабавала пашырэнне колькасці вучэбна-метадычных комплексаў, арыентаваных на розныя ўзроўні засваення прадмета, стварэнне варыятыўнага кампанента па беларускай літаратуры.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў ажыццяўляецца на аснове зацверджаных адукацыйных стандартаў па беларускай літаратуры, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя кіруючыя дакументы акрэсліваюць патрабаванні да структуры і аб'ёму зместу адукацыі.

«Канцэпцыя літаратурнай адукацыі» з'яўляецца адзінай навуковай асновай, якая спалучае ўсе асноўныя элементы цэласнай сістэмы сродкаў навучання.

Такім чынам, вучэбна-метадыны комплекс па прадмеце «Беларуская літаратура» можа быць акрэслены як сістэма сродкаў навучання, якая распрацавана на адзінай метадалагічнай аснове, складаецца з непарыўна спалучаных паміж сабой кампанентаў і накіравана на забеспячэнне максімальна эфесктыўнай дзейнасці педагога і школьнікаў, дасягнення дакладных адукацыйных мэт і задач [18; С.118].

Пры канструяванні вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры асаблівае значэнне мае тэарэтычна-канцэптуальнае бачанне структуры вучэбна-метадычных комплексаў, стварэнне мадэлі гатоўнасці да яе распрацоўкі, праектаванне і тэхналогія ўвасаблення кожнай з яго складовых частак-кампанентаў (змест, дыдактычны і метадычны аппарат).

Эфектыўнасць распрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў залежыць ад высокай кваліфікацыі (прафесійная кампетэнцыя) спецыяліста (аўтарскага калектыву), узроўню яго культуры (навукова-тэарэтычнай, духоўнай, эстэтычнай, педагагічнай, псіхалагічнай і інш.), якая дазваляе ўключыцца ў працэс творчай працы і дасягнуць зададзеных мэт, мяркуемых вынікаў.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца з улікам сучасных метадалагічных, дыдактычных і метадычных прынцыпаў. Канцэптуальная пабудова літаратурнага курса на кожным этапе ўяўляе сабой навукова-метадычную сістэму навучання і выхавання, якая рэалізуецца праз комплекс дыдактычных сродкаў: праграмна-метадычных, навучальных, вучэбна-метадычных і дапаможных.

Вучэбна-метадычны комплекс уключае методыку і адукацыйныя тэхналогіі, сродкі навучання для школьнікаў, дапаможныя дадатковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам і вучнямі для выканання пэўных задач, сродкі кантролю, аўдыёвізуальныя і мультымедыйныя сродкі навучання, абсталяванне.

Комплекс навучальных выданняў і дапаможных матэрыялаў ствараецца ў адпаведнасці з узроўнямі літаратурнага навучання (базавы, павышаны і паглыблены) і забяспечвае рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыі.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадмета «Беларуская літаратура» у агульнаадукацыйнай школе прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць: нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план, падручнік ці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя заданні, план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў, дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка», слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі (электроны дапаможнік, электроны даведнік, электронны практыкум), альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў.

У склад вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення мэтазгодна ўключыць і метадычныя матэрыялы, якія б утрымлівалі рэкамендацыі па выкананні самастойнай працы для вучняў, а таксама цэлы комплекс матэрыялаў, што забяспечвалі б магчымасць вучнёўскага самакантролю і сістэматычнага кантролю настаўнікам за эфектыўнасцю засваення ведаў і фарміравання адпаведных уменняў і навыкаў. Вызначальнай асаблівасцю вучэбна-метадычных комплексаў па-ранейшаму з'яўляецца тое, што ўсе яго элементы (кампаненты) ствараюцца на падставе адзінага падыходу да структуравання і рэпрэзентацыі матэрыялу. Вучэбна-метадычны комплекс у акрэсленым вышэй складзе забяспечвае выкананне асноўных дыдактычных функцый.

Вызначальнымі, структураўтваральнымі складальнікамі якасці вучэбна-метадычнага комплексу з'яўляюцца:

- якасць зместу вучэбнага матэрыялу;

- якасць метадычнай арганізацыі вучэбна-метадычнага комплексу;

- комплекснасць, змястоўна-структурная цэласнасць вучэбна-метадычнага комплексу;

- эфектыўнасць выкарыстання вучэбна-метадычнага комплексу ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Важнейшай праблемай пры стварэнні вучэбна-метадычна компексу застаецца праблема зместу вучэбнага матэрыялу. Якасць зместу вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай літаратуры ацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам (сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры). Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладання матэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэнне матывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэнне таксама ўзроўневасць вучэбнага матэрыялу. Ступень рэалізацыі гэтага крытэрыю ацэньваецца паводле наяўнасці і дакладнага размежавання вучэбнага матэрыялу, прызначанага для базавага, павышанага і паглыбленага ўзроўняў вывучэння беларускай літаратуры.

Бясспрэчна, цэнтральнае месца ў вучэбна-метадычным комплексе новага пакалення будзе займаць падручнік (вучэбны дапаможнік). Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.


ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў

2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук

Праліска А.В. зазначае, што дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук - «сапраўдны падарунак настаўнікам беларускай мовы і літаратуры» [17; С.54].

Названая кніга – не першы дапаможнік такога тыпу гэтага аўтара, якім многія настаўнікі карыстаюцца ў сваёй працы. Так, вельмі карыснымі і патрэбнымі з’яўляюцца кнігі В.Я. Ляшук – “Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе”, “Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе”, а таксама аналагічныя, прысвечаныя Івану Мележу, Адаму Міцкевічу, Кандрату Крапіве. Апошняя напісана ў сааўтарстве.

Дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук заслугоўвае асаблівай увагі. Асоба Максіма Багдановіча надзвычай велічная і ў той самы час трагічная. Жыццё аўтара “Вянка” можна параўнаць хіба толькі са знічкай: так ярка свяціла, але хутка згасла. Менавіта таму, думаецца, творчасць Максіма Багдановіча была, ёсць і будзе крыніцай даследавання і вывучэння.

Вера Якаўлеўна Ляшук – адна з тых знаўцаў літаратуры, хто тонка і дакладна зразумеў чулую, паэтычную душу Максіма Багдановіча. Чытаючы старонкі кнігі, дзе разглядаюцца біяграфія і творы паэта, падаецца, што яна глыбока перажывала кожны момант яго жыцця: ці то светлы, ці то сумны. Але ж адна справа разумець самому, зусі іншае – данесці гэтае і ўспрыманне, і адчуванне да чытача.

Вучэбны матэрыял у дапаможніку пададзены па-майстэрску. Ён дакладна выкладаецца, даступны , на высокім навукова-метадычным узроўні.

На сёння жыццё і творчасць Максіма Багдановіча вывучаецца ў 11-гадовай школе, пачынаючы з V па Х клас. Вучні за гэты час разглядаюць творы, розныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Гэта пейзажная лірыка на першых этапах навучання літаратуры ў школе ў творы філасофскага гучання ў Х класе. У кнізе даюцца рэкамендацыі па вывучэнні тэм, прысвечаных Максіму Багдановічу. Да таго ж распрацаваны розныя віды заняткаў: урокі-гутаркі, урокі самастойнага даследавання, урокі з элементамі французскай майстэрні, урок-мантаж, урок завочнай экскурсіі, дальтан-план і іншыя. У старэйшых класах настаўнікам прапанавана распрацоўка сістэмы ўрокаў па вывучэнні тэмы, прысвечанай паэту, а таксама паказана адна з яе магчымых метадычных інтэрпрэтацый. Вера Якаўлеўна прапануе свае варыянты падачы вучэбнага матэрыялу, але не навязвае іх настаўніку, не стрымлівае яго пошукі, а, наадварот, іх актывізуе.