Смекни!
smekni.com

Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе (стр. 3 из 6)

Статут можа прадугледжваць таксама ўдзел у кіраванні школай тых, хто па нейкіх прычынах пабаяўся вылучыць свае кандыдатуры, ці не набраў неабходнай колькасці галасоў. Па чарзе на працягу 1-2 месяцаў прадстаўнікі класаў, абраныя на класных сходах далучаюцца да працы Рады.

Выбарчая кампанія ў школе павінна быць мадэллю выбараў, па магчымасці максімальна набліжанай да рэаліяў сапраўднага дэмакратычнага грамадства. Яна пачынаецца са стварэння Радай школы выбарчай камісіі і прызначэння даты выбараў. Досвед большасці школ паказвае, што ва ўмовах школы дастаткова 2-3 тыдняў ад пачатку кампаніі да моманту выбараў.

Пачаткам кампаніі з’яўляецца Сход школы, на якім абмяркоўваецца справаздача Рады. Прадстаўнікі кіруючага органа даюць справаздачу па двух кірунках: як выконвалася праграма дзеянняў Рады і як кожны выканаў сваю выбарчую праграму. Дзеля таго, каб удзельнікі Сходу не проста слухалі справаздачы, а абмяркоўвалі іх, мэтазгодна перад Сходам правесці анкетаванне, вынікі якога і асноўныя праблемы, што высвеляцца ў час апытання, будуць асветлены на Сходзе.

Складаючы план правядзення агульнага Сходу, трэба мець на ўвазе асноўную яго мэту – стаць сітуацыяй, якая выхоўвае пачуццё далучанасці да жыцця школьнай супольнасці. Таму пры ўсёй важнасці справаздач, такі Сход становіцца повадам для абмеркавання жыцця ўсёй школы, стану дэмакратыі, забеспячэння правоў і свабод школьнікаў і настаўнікаў. Трэба выдзеліць час для любых пытанняў, якія хочуць задаць вучні. На такім Сходзе варта прадставіць усіх, хто ўпершыню бярэ ў ім удзел, – новых вучняў, новых настаўнікаў, вучняў класаў, якія цяпер становяцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі вышэйшага школьнага органа ўлады. На Сходзе варта прыняць наказы выбаршчыкаў новаму складу Рады. Па выніках Схода робіцца ацэнка дзейнасці Рады (дзейнічала здавальняюча ці нездавальняюча), а таксама прымаюцца рашэнні па іншых узнятых пытаннях.

Правядзенне Сходу дае ўдзельнікам досвед узаемаадносінаў меньшасці і большасці. Сапраўдная дэмакратыя падразумевае, што правы меньшасці не прыносяцца ў ахвяру большасці. Задача большасці – улічыць меркаванні і інтарэсы ўсіх, у тым ліку і тых, хто ў меньшасці. Зрабіць гэта можна па-рознаму. Напрыклад, выслухаць думкі ўсіх жадаючых, прапанаваць розныя варыянты вырашэння, а пасля галасавання зноў выслухаць аргументы тых, хто апынуўся ў меньшасці. Інакш кажучы, даць яшчэ адну спробу пераканаць прысутных у слушнасці ўласнай прапановы. І калі меньшасць патрабуе паўторнага галасавання – неабходна яго правесці.

Самы дзейсны спосаб прыняцця рашэння – галасаванне па кансенсусу, г. зн. галасаванне рашэння да таго часу, пакуль яго фармулёўка не задаволіцьувесь калектыў. Безумоўна, дамагчыся кансенсуса, асабліва ў вялікай школе, не лёгка, ёсць акрамя таго мноства пытанняў, па якіх яго дамагчыся нерэальна. Але паказаць і дарослым, і дзецям, што такі шлях магчымы і пажаданы – неабходна.

Цяжка пераацаніць ролю вядучага на сходзе. Напачатку, магчыма, ім павінен быць нехта з педагогаў, які карыстаецца даверам вучняў, чалавек з хуткай рэакцыяй на сітуацыю, які ведае дэмакратычныя працэдуры. Ён павінен даваць магчымасць выказваць розныя пункты гледжання, не спяшацца адстойваць уласны ці той, які яму даспадобы. Ён абавязаны ўвесь час трымаць у цэнтры ўвагі тэматыку пытання, не дазваляючы выступоўцам адхіляцца ад тэмы. Спатрэбяцца здольнасці сфармуляваць унесеныя прапановы зразумела для прысутных. Паступова можна перадаваць права весці сход вучням старэйшых класаў.

Выбарчая камісія абвяшчае пра пачатак вылучэння кандыдатур у новую Раду, нагадвае правілы вядзення выбарчай кампаніі, тлумачыць працэдуру выбараў. Правам вылучэння кандыдатаў карыстаюцца класныя калектывы, працоўныя калектывы педагогаў, аб’яднанні па інтарэсах, разнастайныя грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у школе. Вылучыць кандыдата можа любы прадстаўнік школьнай супольнасці, любы чалавек можа прапанавацць і сваю кандыдатуру. Камісія павінна атрымаць згоду кожнага, хто вылучаны, балатавацца ў Раду.

Школьнай супольнасці, разнастайным аб’яднанням забяспечваецца свабода агітацыі за сваіх кандыдатаў, магчымасць выкарыстоўваць любыя сродкі інфармацыі – улёткі, радыё, відэакліпы, плакаты, сустрэчы, мітынгі і г.д. Палажэнне пра выбары павінна забараніць у ходзе агітацыі абразу гонару і годнасці кандыдатаў. За захаваннем роўных правоў і магчымасцяў усіх кандыдатаў сочыць выбарчая камісія.

У выбарчы бюлетэнь уключаюцца ўсе вылучаныя кандыдаты ў алфавітным парадку з указаннем класа ці пасады. У дзень галасавання, атрымаўшы бюлетэнь кожны выбаршчык падкрэслівае не больш за тую колькасць прозвішчаў, якая была вызначана Палажэннем пра выбары ці школьным Статутам. Бюлетэнь, у якім не падкрэслена ніводнае прозвішча, з’яўляецца несапраўдным. Абранымі лічацца тыя, хто атрымаў адносную большасць галасоў пры выкананні вызначаных колькасных квотах і прапорцыях.

Важна забяспечыць аб’ектыўнасць пры падліку галасоў, выключыць усялякія падозранні на несправядлівасць і няроўнасць у ходзе кампаніі. Таму, напрыклад, калі прадстаўнік выбарчай камісіі ўводзіцца ў спіс кандыдатаў, то ён выводзіцца са складу камісіі. Карысна абмеркаваць таксама і іншыя нормы, якія будуць гарантаваць справядлівасць выбараў.

Далейшае развіццё самакіравання цягне за сабой разгортванне яго ў першасных калектывах-класах. Відавочна, што калі самакіраванне выкарыстоўваецца ў арганізацыі жыцця ўсёй школы, то яно павінна быць і ў класе. Праз удзел у агульнашкольных справах класны калектыў арганізуе ўласнае жыццё, выходзячы часам за межы класа, школы. Самакіраванне дапамагае ўсім вучням праявіць сябе ў жыццядзейнасці школы і класа, далучае іх да вырашэння арганізацыйных пытанняў агульнага жыцця, пашырае магчымасці прававой школьнай прасторы. Далучэнне да школьных мерапрыемстваў ці арганізацыя ўласнай справы дае вучням практыку планавання, правядзення, аналізу. Робіцца гэта, як правіла, разам з класным кіраўніком, які па меры сталення дзяцей і развіцця класнага калектыва ўсё больш прадастаўляе ім самастойнасці і пакідае сабе ролю дарадцы.

“У класным калектыве, – слушна зазначае Л.І. Новікава, – акрамя афіцыйна абраных актывістаў, заўсёды ёсць людзі, якія з’яўляюцца лідэрамі ў той ці іншай сферы дзейнасці. Гэта таксама актыў, з якім трэба раіцца, да думкі якога неабходна прыслухоўвацца. Яны могуць задаць тон у калектыўнай працы.

Калі ўздзеянне педагога, абранага актыву і нефармальных лідэраў адбываецца несінхронна, супярэчліва, тады і ў жыцці калектыва адбываюцца збоі”[9].

Навыкі самакіравання здабываюцца не адразу, і валодаць імі неабходна ўсім. Інакш замест дыктатуры педагогаў часам узнікае дыктатура вучняў – выбраных актывістаў.

Самакіраванне ў школе цесна звязана з псіхалагічнай службай у школе, важная задача якой – карэктаваць адносіны ў школьным калектыве, у асяроддзі педагогаў, вучняў, бацькоў. Там, дзе паводле дадзеных адпаведных апытанняў, назіраюцца збоі ва ўзаемаадносінах, узнікае неабходнасць у той ці іншай меры прыцягваць саміх школьнікаў да аналізу і да пошукаў шляхоў удасканалення стасункаў.

З мэтай прыцягнення вучняў да актыўнага ўдзелу ў самакіраванні абіраюць розныя шляхі: пастаяннае пашырэнне сферы дзейнасці школьных калектываў; пастаяннае пашырэнне правоў і абавязкаў органаў самакіравання; паступовае пашырэнне сувязей з іншымі калектывамі; змяненне спосабаў прыцягнення вучняў да выканання арганізатарскіх функцыяў; змяненне характару ўзаемаадносінаў у калектыве; змяненне пазіцыі педагогаў у арганізацыі дзейнасці калектыва і інш.

Адна з істотных умоваў развіцця самакіравання, як паказвае аналіз практыкі, фармаванне традыцыяў. Яны ўпарадкоўваюць, цэментуюць жыццё калектыва, яго членаў. Дапамагчы стварыць такія традыцыі калектыву – задача педагога.

Самакіраванню як працэсу ўласціва дынаміка і этапы развіцця. Вядомы беларускі даследчык праблемы самакіравання У.Т. Кабуш вызначае іх наступным чынам:

Табліца 1

Першы этап

Другі этап

Трэці этап

Характа-рыстыка этапаў Адсутнасць актыва, агульных мэтаў, інтарэсу да дзейнасці ў калектыве Сфармаванасць актыва, зацікаўленасць вучняў у справах калектыва Наяўнасць уласнага меркавання, пастаяннай змены актыва ў ворганах самакіравання
Функцыя самакі-равання Выканаўчая Арганізатарская Кіруючая
Змест функцыі Атрыманне задання, вызначэнне рэжыма выканання, экспертная ацэнка, самакантроль і інш. Вызначэнне мэты і засваенне задач, забеспячэнне працы (умовы, сродкі), размеркаванне абавязкаў, аператыўнае кіраўніцтва, падвядзенне вынікаў Ацэнка, аналіз, прыняццё рашэння, арганізацыя планавання, кантроль, рэгуляцыя
Тэндэнцыя развіцця самакі-равання Метад Форма Прынцып
Элементы сістэмы вучнёўскага самакі-равання Заданне, даручэнне, расстаноўка, узаемакантроль, інш. Вучнёўскі камітэт, камісіі, штабы, інш. Калектыўнае планаванне, правядзенне, аналіз справы
Сосабы прыця-гнення вучняў да самакі-равання Прызначэнне адказных асобаў Выбарнасць актыва дэмакратычным шляхам Удзел кожнага ў арганізацыі справаў
Пазіцыя педагога Настаўнік Кансультант Партнёр
Характар дзейнасці педагога Паведамляе вучням пры значнасць самакіравання; фармуе станоўчыя матывы ў вучняў да дзейнасці ў самакіраванні; выпрацоўвае ў іх навыкі самастойнай працы Перадае вучням арганізацыйны досвед, паказвае прыклад удзелу ў грамадскай працы, выступае носьбітам традыцыяў, якія склаліся ў самакіраванні школы Супрацоўніцтва нароўных пры выкананні агульных задачаў[10]

“Выхаванне ажыццяўляецца не мерапрыемствамі, — лічыць Л.П. Кляменцеў, — а ладам жыцця, педагог павінен выступаць у ролі арганізатара працэса ўзаемаадносінаў дзяцей, у якім яны жывуць, вучацца, развіваюць лідэрскія здольнасці ў структуры вучнёўскага самакіравання. Выхаваўчы поспех у гэтай працы вызначаецца па ўзроўню самастойных дзеянняў і ўзаемадзеянняў вучняў, па іх уменні уздзейнічаць адзін на аднога, пераконваць, запальваць натхненнем да карыснай справы”[11]. У працэсе зносінаў вучні адчуваюць, суперажываюць і рэгулююць свае паводзіны з улікам рэакцыі людзей навокал. Вучні практычна пераконваюцца, што канфлікты ў зносінах узінкаюць у выніку адмоўных эмоцыяў, нізкага ўзроўню культуры зносінаў, грубасці і аўтарытарнасці ў працэсе зносінаў. Такім чынам мадыфікуюцца ўзаемаадносіны ў побыце, працэсе вучобы, працы, адпачынка. Люстэркам поспеха вучня становіцца не столькі поспех у вучобе, колькі сукупнасць яго практычнай дзейнасці. Уздзеянне на вучня адбываецца ў ходзе актыўнага ўключэння ў жыццё калектыва і пераўтварэння навакольнай рэчаіснасці. Змяняючы гэтую рэчаіснасць, вучань змяняе сябе, удасканальвае грамадскую свядомасць і свае паводзіны.