Смекни!
smekni.com

Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах (стр. 3 из 4)

У практыцы вывучэння фразеалагізмаў пашыраным з'яўляецца прыём супастаўлення і параўнання. Ён рэалізуецца часцей у такіх адносінах: а) фразеалагізм – слова; б) фразеалагізм – словазлучэнне, сплучэнне слоў, сказ; в) фразеалагізм – фразеалагізм. Такі прыём дапамагае выявіць паняційнае і граматычнае значэнні, знешнюю структуру, унутрысістэмныя сувязі фразеалагізмаў.

Узбагачэнню фразеалагічнага запасу садзейнічае прыём групоўкі, заснаваны на аб'яднанні ўстойлівых зваротаў па якой-небудзь прымеце. Можна арганізаваць тэматычную падборку фразеалагізмаў (са значэннем прадметнасці, часу, месца, дзеяння), утварыць сінанімічны рад фразеалагізмаў, падабраць фразеалагізмы, у структуру якіх уваходзіць адно і тое ж слова, напрыклад, галава, рука ці нага.


ГЛАВА 2. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы

У практычнай частцы нашага даследавання ўвага была накіравана на падручнікі беларускай мовы і літаратуры для 4 класа. У прыватнасці, былі прааналізаваны падручнікі: Валынец Т.М. Беларуская мова: падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рускай мовай навучання. У 2 ч. – Мн., Нац інстытут адукацыі, - 2008; Клышка А. Літаратурные чытанне: падручнік для 4-га класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, - 2008. – 128 с.

Паколькі работа па фразеалогіі прыпадае ў асноўным на ўрокі, прысвечаныя нефразеалагічным тэмам, пры разглядзе тэкстаў, заданняў і пытанняў да іх, змешчаных у падручніках звярталася ўвага на магчымасць выкарыстаць дадзеныя матэрыяла для засваення звестак пра фразеалагічныя адзінкі.

Семантычныя нормы ўжывання фразеалагізма становяцца даступнымі і зразумелымі тады, калі яны ілюструюцца кантэкстам. Ізаляваныя фразеалагізмы могуць даць скажонае ці няправільнае ўяўленне аб сваім значэнні. Таму пажадана каб любая, нават самая элементарная работа з фразеалагізмам суправаджаляся паказам яго выкарыстання ў сказе. Менавіта з гэтай прычыны карысным будзе такі метад працы, як разгляд фразеалагізма – яго функцыі, сэнсу ў тэксце.

Так, напрыклад, чытаючы матэрыял падручніка па беларускай літаратуры з вучнямі, настаўнік можа звяртаць увагу на фразеалагізмы, што трапляюцца ў тых ці іншых творах.

Самым багатым на фразеалагічны матэрыял з’яўляецца раздзел падручніка “З рога ўсяго многа”. Так, у аднайменнай казцы, размешчанай на старонках 29-33 падручніка сустракаюцца наступныя фразеалагічныя адзінкі:

- З таго часу пачалі дзед з бабай жыць – гора не ведаць;

- Прыехаў да дзеда, убачыў, якую яду есць звычайны мужык, разгарэліся ў пана вочы;

- Пайшоў дзед да пана, а ў таго аж сталы ад яды ломяцца;

- З панам спрэчкі кароткія;

- Аддай маёнтак бедным людзям, а сам з гасцямі ўцякай куды вочы глядзяць.

Насычаная фразеалагізмамі і наступная казка разгледжанага раздзела (“Сцізорык зламаўся”). Так, знаходзім у ёй наступныя фразеалагічныя адзінкі, прыдатныя для разгляду і вывучэння на ўроку чытання:

- От так і не дасць слова вымавіць;

- Бачыць аканом, што доўга пана няма, а тут у двары бяда на бядзе едзе ды бядою паганяе;

- З выгляду так сабе, затое на язык бойкі: за словам у кішэню не лезе.

- Згарэлі, пане, начыста згарэлі, быццам хто языком злізаў;

- Увесь, пане; чыста, гладка, хоць рэпу сей.

У казцы “Залаты збан” (старонкі 43-48) знойдзены наступныя фразеалагізмы:

- Усе, ад малога да сівога, баяліся цара;

- Ні ўдзень, ні ўночы з маёй галавы не выходзіць залаты збан;

- З таго часу ў той краіне ніхто пальцам не смее крануць старых, усешануюць іх сівізну і мудрасць.

Зрэдку сустракаюцца фразеалагізмы ў іншых раздзелах падручніка. У творы “Крыўда” (стар. 60-63) можна звярнуць увагу вучняў на фразеалагізм толькіяго і бачылі (Мурза ўзяў у зубы сумку, зняў лапы з грошай, і толькі яго бачылі ў магазіне); на старонцы 65 у творы “Браты-артысты” сустракаем фразеалагізм адлягло ад сэрца (У мяне адлягло ад сэрца: калі забяром ягнятак у хату, то яны не замёрзнуць) [1; С.65].

Знаёмства вучняў з фразеалагізмам недзе за дваццатым полем варта ажыццявіць у ходзе чытання твора “Зайчаняткі” (Бо, можа, якраз яе дзяцей недзе за дваццатым полем корміць у гэтую самую хвіліну нейкая іншая шэрая матка).

Верш А.Лойкі “Жарабяткі” (стар. 86) дае магчымасць пазнаёміцца з сэнсам і асаблівасцямі ўжывання фразеалагізма смыляць пяткі:

Быццам бы

Смыляць ім пяткі,

Скачуць,

Скачуць жарабяткі!

Апавяданне “Маленькія салдаты” ( стар. 99 – 102) прыдатнае для вывучэння фразеалагізма прапускаць міма вушэй: (Колю здалося, што сябар міма вушэй прапускае ягоныя словы).

У ходзе знаёмства вучняў з апавяданнем А.Васілевіч “Пажар” (стар. 81) настаўніку варта звярнуць увагу вучняў на такія фразеалагічныя адзінкі, што сустракаюцца ў тэксце:

- Грышка клопат пра вогнішча бярэ на сябе;

- А агонь разышоўся не на жарт;

- Некаму прыходзіць думка пакараць “вужоў” так, каб дзесятаму заказалі.

З фразеалагізмам як скрозь зямлю праваліўся вучні могуць пазнаёміцца, чытаючы апавяданне “Сэрца чалавека” (стар.113 – 117): “Але Боя нідзе не было – як скрозь зямлю праваліўся”.

Вядома, што паралельна з устойлівымі спалучэннямі слоў у беларускай мове існуюць паралельна ідэнтычныя па форме свабодныя спалучэнні слоў. Дзеля таго, каб навучыцца адрозніваць фразеалагізмы ад аналагічных словазлучэнняў вучням таксама можа дапамагчы матэрыял падручніка.

Карыснай будзе такая праца над тэкстам, калі словазлучэнне (свабоднае спалучэнне слоў) параўноўваецца з аналагічным па форме фразеалагічным словазлучэннем.

- Маленькія дзеці валяцца з ног (стар.102) – параўн. валіцца з ног (у значэнні вельмі моцна стаміцца);

- Мінулі хмары (стар. 112) – параўн. мінула хмара (у значэнні адступіла трывожная, небяспечная сітуацыя);

- Алесь неўзабаве ўбачыў крайнюю хату – параўн. – хата з краю (у знач. быць ні пры чым).

Анадагічную работу можна выконваць і на ўроках беларускай мовы ў 4-ым класе. Так, практыкаванні падручніка беларускай мовы ўтрымліваюць наступныя свабодныя словазлучэнні, якія можна параўаць і супаставіць з фразеалагічнымі словазлучэннямі:

- Два браты ў ваду глядзяць, а разам не сыходзяцца – параўн. як у вадуглядзець (у значэнні прадбачыць якую-небудзь сітуацыю, тое ці іншае здарэнне) – стар. 42, практ. №68.

- Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног – параўн. без ног (у значэнні вельмі моцна стаміцца) – стар. 51, практ. №82.

- Колькі зор на небе, як блішчаць яны – параўн. як зор на небе (у значэнні вельмі многа) – стар. 51, практ. 82.

- Вось найшла навальніца і паваліла дрэва – параўн. найшла навальніца (у значэнні цяжкая небяспечная гадзіна, непрыемнасці) – стар. 52, практ. № 84).

Мастацкія карціны выкарыстоўваюцца для развіцця мовы. Абапіраючыся на змест карціны, вучні могуць выконваць наступныя віды работ: запаўняць фразеалагізмамі тэкст, складзены па карціне настаўнікам; пісаць сачыненне па карціне з выкарыстаннем фразеалагізмаў.

З мэтай развіцця ведаў і ўменняў вучняў у галіне фразеалогіі на ўроках беларускай мовы можна выкарыстоўваць практыкаванні, якія маюць заданні “апісаць малюнкі”. Такім чынам, настаўнік можа прапанаваць вучням пры апісанні карыстацца фразеалагізмамі. Так, напрыклад, у ходзе працы над практыкаваннем № 48 на стар. 28 настаўнік можа прапанаваць вучням выкарыстаць такія ўстойлівыя словазлучэнні: блакітная мара, выбіцца ў людзі, слухае, раскрыўшы рот [1; С.28].

Малюнак на стар. 50, практ. 81 можна прапанаваць апісаць, выкарыстоўваючы такія фразеалагізмы: пабег з усіх ног, ні жывы ні мёртвы, праваліцца скрозь зямлю, заварыць кашу, ні слыху ні дыху.

Неабходна, каб школьнікі вучыліся прымяняць атрыманыя веды на практыцы, актыўна і правільна ўжывалі фразеалагізмы ў сваім маўленні. Дасягнуць гэтага можна, выконваючы творчыя работы, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца складанне сказаў, напісанне пераказаў і сачыненняў.

Прыдумванне сказаў з фразеалагізмамі лічыцца простай формай творчай работы. Але яно патрабуе значнага напружання думкі, самакантролю за тым, каб у сказе не парушаліся логіка-семантычныя і граматычныя сувязі, была вытрымана стылістычная аднароднасць.

Вучням прапануецца (практ. 94, стар. 61) скласці вуснае апавяданне, разгледзеўшы малюнак. Такое заданне можна дапоўніць і фразеалагічнай працай, прапанаваўшы вучням выкарыстаць у сваім апавяданні наступныя фразеалагізмы: гульма гуляе, збіраюцца гады ў рады, душа ў душу, ад шчырага сэрца, гладзіць па галоўцы.

Да творчых можна аднесці працу над практыкаваннем № 128, што змешчана на старонцы 79. Заданне (“складзіце сказы, дзейнікам у якіх будуць назоўнікі”) настаўнік ускладняе, прапанаваўшы ўвесці ў сказы і фразеалагічныя адзінкі. Для такого задання можна прапанаваць шэраг фразеалагічных адзінак з рознай семантыкай і стылістычнай афарбаванасцю, дзеля таго, каб вучні вучыліся самастойна адбіраць адпаведныя моўнай сітуацыі фраземы: праваліцца скрозь зямлю, малоць лухту, на сёмым небе, залатыя рукі, мераць вокам, галава на плячах, носам к носу, і смех і грэх, не паверыць сваім вушам, аж пыл курэў, як перад богам, важная птушка, курам на смех, хоць гвалт крычы.

Сустракаюцца ў падручніку і практыкаванні, заданне якіх непасрэдна накіравана на фразеалагічную працу. Так, на стар. 67, у практыкаванні 106 (верш “Сапраўдны сябра”) сустракаем словы “сябры яны – проста вадой не разліць”. Заданне ж для гэтага практыкавання - растлумачыць выраз “вадой не разліць”[1; С.67].

Дапамагае развіваць веды па пытаннях фразеалогіі праца над практыкаваннямі, мэтай якіх з’яўляецца: дапоўніць сказы аднароднымі членамі. Так, працуючы над дадзеным практыкаваннем, акрамя прапанаваных у канцы практыкавання слоў можна выкарыстаць для дапаўнення сказаў і фразеалагізмы: выбегчы хутка – як Піліп з канапель; калаціцца ад страху – як асінавы ліст.