Смекни!
smekni.com

История развития телевидения в Беларуси (стр. 3 из 4)

4 кастрычніка 1962 года Мінская студыя ўключылася ў агульнасаюзную шотыднёвую перадачу “Эстафета навін”, а 23 кастрычніка быў упершыню паказаны на Маскву “Блакітны агеньчык”. Радыёрэлейныя лініі адкрылі дарогу тэлебачанню Беларусі не толькі на экраны Цэнтральнага тэлебачання, але і іншых краін Савецкага саюза.

У 1961 годзе тэлевізійная сетка СССР была злучана з сістэмай Інтэрбачання і Еўрабачання. Пачатак гэтаму супрацоўніцтву паклала трансляцыя тэлевізійнай перадачы пра сустрэчу ў Маскве першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына.

Першы выхад Беларускага тэлебачання на Інтэрбачанне адбыўся ў 1962 годзе. Хутка тэлецэнтры Мінска, Гомеля, Брэста і Віцебска таксама былі ўключаны ў тэлевізійную сетку Інтэрбачання. Гледачы Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі і іншых краін сацыялістычнай садружнасці ўбачылі такія перадачы, як “Беларукі балет”, канцэрты “Беларуская лірычная”, “Спявае Зіновій Бабій”, тэлефільмы “Тры волаты”, “Дваццаць мірных гадоў” і іншыя.

Трэба заўважыць, што праграмы з Мінска на фестывалях рэспублік, праводзімых Цэнтральным тэлебачаннем, атрымлівалі высокую ацэнку.

Значны ўплыў на якасць кінапрадукцыі Беларукага тэлебачання аказала стварэнне ў 1965 годзе Галоўнай рэдакцыі “Тэлефільм”, якая пачала вытворчасць дакументальных і мастацкіх фільмаў, а таксама канцэртных праграм для тыражу на студыях тэлебачання усіх саюзных рэспублік. Ужо з першых гадоў свайго існавання “Тэлефільм” добра зарэкамендаваў сябе як на міжрэспубліканскіх, так і на ўсесаюзных кпінафестывалях. Сярод лепшых былі адзначаны на гэтых аглядах “Чалавек нараджаецца для шчасця”, “Апавяданне пра зялёны дом”, “Запруда”.

Паняцце “тэлевізійны фільм” прыйшло да масавага гледача ў сярэдзіне 60-ых гадоў, калі на шэрагу кінастудый краіны былі створаны аб’яднанні тэлевізійных фільмаў, што было выклікана жыццёвай неабходнасцю пастаянна бачыць у праграме мастацкія і дакументальныя стужкі, якія, як сцвярджаюць сацыёлагі, з’яўляюцца адным з любімых відаў відовішча.

У ліку ўзнікшых у рэспубліцы аб’яднанняў і творчае аб’яднанне тэлефільмаў кінастудыіі “Беларусьфільм”, арганізаванае у 1966 годзе, і аб’яднанне “Тэлефільм” Беларускага тэлебачання Дзяржкамітэта СМ БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню, створанае ў 1967 годзе. Сёння ў іх творчым спісе дзесяткі паўметражных (у тым ліку і шматсерыйных) і кароткаметражных стужак, сярод якіх найбольш знаёмыя нам “Руіны страляюць” І. Чацверыкава; “Доўгія вёрсты вайны” А. Карпава; “Прыгоды Бураціна”, “Чырвоны Капялюшык”, “Зорны хлопчык” Л. Нечаева; “Крах” В. Карпілава і ішныя.

Станаўленне тэлекіно было нялёгкім. Тэлефільм паступова набываў сваю самастойнасць у русле адзінай цэласнай тэлевізійнай праграмы, у цесным яе кантакце з інфармацыйна-публіцыстычнай зонай. Тэлефільм, у адрозненне ад кінафільма, усе больш адчуваў сябе неад’емнай часткай тэлевізійнай праграмы з яе пэўнымі рысамі дня, тыдня, месяца, года, яе разгорнутасцю перад гледачамі ў цэлым па часе. У канцы 60-ых гадоў тэлефільм як новае адгалінаванне экраннага мастацтва набыў новыя магчымасці ў параўнанні з кінафільмам: унутраную арыентаванасць на формы дыялога з гледачом (адсюль нярэдкае ўвядзенне каментатара, асобы ад аўтара і г. д.), цыклічнасць, дзяленне на асобныя серыі.

Ігравы тэлефільм у Беларусі пачаў сваё існаванне з “малых форм” – мініяцюры, навелы і іншых. А вось у ліку першых на “Тэлефільме” Мінскай тэлестудыі былі пастаўлены навелы “Снежны конь” (1966) і “Зімні дуб”(1967) – своеасаблівыя тэлевершы з лірычным, паэтычным аўтарскім светаадчуваннем.

Тэлесерыялы – былі цікавымі з пункту гледжання сюжэтнай арганізацыі і прынцыпаў злучэння асобных серый у адзінае мастацкае цэлае. Першая ластаўка ў стварэнні арыгінальнага дакументальна-ігравога відовішча быў у 1967 годзе тэлевізійны фільм - спектакль “Крах”. У 1971 годзе з’явілася “Уся каралеўская раць”, пазней – “Вашынгтонскі карэспандэнт”.

Экранізацыі. У тэлевізійным кіно займаюць значнае месца. Першая экранізацыя была у 1970 годзе (Я. Купала “За шчасцем, за сонцам”). Пазней былі экранізіраваны многія творы беларускіх аўтараў: Я. Купала “Гусляр”, “Паўлінка”; В. Быкаў “Жураўліны крык”, “Воўчая зграя”, “Пастка”, “Альпійская балада”; В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”; М. Гусоўскі “Песня пра зубра”; І. Мележ “Людзі на балоце” і іншыя.

Дакументальныя фільмы. Станаўленне прыходзіца на 60-ыя гады і адбылося яно на базе інфармацыйна-публіцыстычных праграм эфірнага тэлебачання. З аб’яднаннем арганізацыі “Тэлефільм” сістэматычна пачынаюць стварацца тэлевізійнныя дакументальныя стужкі, як поунаметражныя, так і кароткаметражныя. Першы дакументальны фільм выйшаў у 1945 годзе (“Гнашы дзеці”).

Шмат фільмаў гэтага жанру было пра Вялікую айчынную вайну (“Дзеці Брэсцкай крэпасці”, “Хлапчукі, хлапчукі”, “Поле боя – поле жыцця”, “Салдаты Перамогі”), аб касманаўтах і навуковых праблемах...Дарэчы, у 1980 годзе на экранах з’явіўся дакументальны фільм “Эстафета”. Фільм быў аб вучоных-фізіках нашага роднага Беларускага Дзяржаўнага універсітэта.

Музычныя тэлефільмы. Хутка пасля з’яўлення тэлебачання ў нашай краіне стала зразумела, што музыка маешматлікія формы “існавання” на экране, а таксама добрыя магчымасці для стварэння настроя гледачоў, афарбоўкі тэлепраграмы, кінавобраза і г. д. Тут можна выдзеліць такія жанры, як тэлефільм-канцэрт, телеперадача-канцэрт, фільм-канцэрт, музычна-забаўляльна перадача і інш. Гледачы мелі магчымасць знаёміцца з такімі музыкальнымі перадачамі і фільмамі, як

“Песні Ігара Лучанка”, “Верасы”, “Харошкі”, “Свята на Палессе” і іншымі.

Дзіцячыя фільмы. У пасляваенныя гады разгарнулася работа па стварэнню кінастужак для дзяцей на кінастудыі “Беларусьфільм”. “Дзеці партызана” - першы фільм, які быў прадстаўлены увазе маленькіх гледачоў у 1954 годзе. Потым з’явіліся “Міколка-паравоз”, “вуліца малодшага сына”, “Увага! У горадзе – чараўнік!” і іншыя.

Мастацкія фільмы. Самыя першыя ў гэтым жанры – “Новы дом” (1947); “Канстанцін Заслонаў” (1949). Да нашых дзён дайшлі такія мастацкія стужкі, як “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Хто смяецца апошнім”, “Палесская легенда”, “Наперадзе – круты паварот” і іншыя.

Якая ж была тэматыка ў беларускага тэлебачання?

Па першае, гэта ваенна-патрыятычная тэма. З экрана тэлевізара пастаянна гучалі расказы пра гады барацьбы з фашызмам, выступалі удзельнікі баёў, былыя партызаны, салдаты і афіцэры, падпольшчыкі.

Тэма сельскай гаспадаркі і яе выдатных працаўнікоў на той час таксама была вельмі актуальнай. “Стаханаўцы” і актывісты, ударнікі і трактарысты – “вось тыя, кім па сапраўднаму павінна ганарыцца наша грамадства!”, - данасілася з блакітнага экрана савецкага чалавека.

Па-трэцяе (і як я казала ўжо раней), эканамічная тэма. Магутныя” савецкія прадпрыемствы апярэджваюць час! Нас буржуям не дагнаць! У перадачах, напрыклад, на прамысловыя тэмы вялікая ўвага надавалася сацыялістычнаму спаборніцтву на прабпрыемствах рэспублікі, праблемам навукова тэхнічнага прагрэсу, рацыяналізатарству і вынаходніцтву. Гэтыя пытанні былі галоўнымі ў перадачах “Дзённік пяцігодкі”, “Рабочы клуб”, “Наватар”, “Будаўнік”.

Пра ленінскую тэму таксама не трэба забывацца. Для гледачоў праводзіліся незабыўныя чытанні-лекцыі пра Леніна, яго тэорыю сацыялістычнай рэвалюцыі, кіруючую ролю рабочага класа ў будаўніцтве сацыялізма і камунізма і яшчэ пра шмат чаго іншага, што сёння нам здаецца абсурдным, незразумелым і нецікавым. Але...Час быў такі, нічога не паробіш.

Тэма будаўніцтва і цыкл праграм “Тэлеаб’ектыў на сельскай будоўлі”, “Вёска ў рыштаваннях новабудоўляў”. Праводзіліся, напрыклад, спецыяльныя выязныя рэйды-агляды новабудоўляў Салігорска, Гомеля, Гродна. У іх таксама ўдзельнічалі і прадстаўнікі будаўнічых арганізацый. Затымі матэрыялы рэйду ішлі ў праграму “Будаўнік”.

Акрамя таго, асвятляліся асноўныя падзеі з жыцця гораду, паездкі палітычных дзеячаў за мяжу, навіны культуры, навукі і мастацтва і іншыя падзеі.

Юнацтву, якое “абдумвае жыццё”, быў прапанаваны цыкл “Людзі ленінскай гвардыі” – пра жыццё, поўнае барацьбы і трывог Н. К. Крупскай, М. І Калініна, А. В. Луначарскага, А. Ф. Мяснікова і іншых гістарычных асоб.

Пазней, пасля гарбачоўскай “рэформы” жалезная заслона прыадкрыецца і усім нам стане зразумела, што ў савецкі перыяд існавання нашай краіны Беларускае тэлебачанне, ды і ўвогуле ўсе савецкія СМІ праводзілі “вялікую” работу прапаганды ідэй марксізма-ленінізма, камуністычнай партыі і савецкай улады. Што чалавек, будучы марыянеткай сацыялізму, “замбіраваўся” і прапітваўся на працягу жыцця яго ідэямі, думкамі і памкненнямі. Тыя ж СМІ вучылі чалавека ненавідзець сабе падобных – так званых ворагаў народа – тых хто не дагадзіў уладзе, пагарджаць імі. Ненавідзець і кідаць каменне ў белых варон... Чаму так адбывалася?

Сёння мы да канца не змаглі перажыць шок ад гарбачоўскай перабудовы. БССР цяпер Рэспубліка Беларусь, але грамадства ж наша не змянілася. “Ах, вярнуць бы савецкі час!”, “Ах, як добра жылося нам тады!”, кажуць бабулькі, а дзядок з палачкай лае ў тралейбусе “валасатага” панка з завушніцай у носе і называе яго: “Фашыст!”... Людская псіхіка лёгка зламалася. А да канца “дабіваюць” яе тыя ж сродкі масавай інфармацыі, якія гадкоў 10 назад спявалі “гімн” іншаму гаспадару. З экранаў тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, газет, часопісаў, журналаў, Інтэрнета на нас навалілася вельмі шмат чаго цікавага і забароненага, жорсткага і ілжывага, заманлівага і абяцаючага выдатны рэзультат без асаблівых намаганняў. Рэклама “душыць” гледача сваімі 15% -нымі гадавымі; жанчынамі, якія схудзелі за 3 дні іх і тым, якая цудоўная скура ў іх на твары? А мо б вы хацелі набыць залаты унітаз? У нас гэта танней на 50 у.е.!!! Усё той, што мы бачым на нашым экране (і чуем) – самая сапраўдная ломка псіхікі былога савецкага чалавека, які ніколі не карыстаўся мылам “DOVE”, не чысціў зубы пастай “COLGATE”, не мыў валасы шампунем “ELSEVE”... Гэта “ломка” прыводзіць да агрэссіі, як моўнай, так і фізічнай. Я кажу: “Добры дзень,шаноўная!”, а ў адказ чую: “Добры”. Я ж табе жадаю добрага дня, а ты мне што адказваеш? Проста канстатуеш, што дзень – добры. Дзякуй! А як мы паводзім сябе ў грамадскім транспарце, на рабоце, на якой небудзь “тусоўцы”? У грамадскім транспарце іншым часам можна ўявіць сябе не простым пасажырам, а героем вострасюжэтнага баявіка з элементамі бойкі! Дзякуй, што вучыцца розным прыёмам і ўсялякай “нецэнзурнай” жэстыкуляцыі не трэба: кожны вечар амерыканскія баявыя “курсы” завуць нас да блакітнага экрана.