Смекни!
smekni.com

Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў) (стр. 2 из 6)

Зiмку зрадзiць,

Сошку ладзiць.

(Мiерскi раен, 1972)

Адначасова з варыянтамi валачобных песень, у якiх на першае месца ставiлiся вясновыя днi, бытавала i значная частка iх, дзе ўпамiналася зiмовае свята Ражаство:

Свято Ражаство

Упярод пашло

Новы гадок

Павеў радок

(Лепльскi раен, 1976)

Гiсторыя змен у каляндары, звязаны з перанясеннем святкавання Новага года, не простая. Рэформы натыкалiся на супрацiўленне народа, якi даражыў традыцыямi мiнулага i не прымаў душой новаўвядзеннi. Адчуваецца, што мацнейшыя веснавыя i зiмовыя традыцыi, якiя пусцiлi глыбокiя каранi ў свядомасцi народа, не далi развiцца новай рэлiгiйнай абраднасцi ў сялянскiм побыце. Тая частка Беларусi. Што была ў федэратыўным саюзе з Польшай, у 1582 годзе перайшла на грыгарыянскi стыль. Нечаканы пераход прынес шмат блытанiны i нават гора.

9 студзеня 1584 года ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм выйшла спецыяльная грамата, што прадпiсвала адзначаць святы ў новым стылi. Прынцыпова доўга карысталася старым календаром унiяцтва. У 1596 годзе пачынальнiкi ўнii Iпацiй Пацей i Кiрыла Тарлецкi зрабiлi спробу пераводу на новы стыль, але яна была няўдалай. У сваю чаргу сiнод Рэчы Паспалiтай сваiмi актамi неаднаразова прадпiсваў меры пакарання тых, хто выкарыстоўваў стары стыль. А царскiя ўлады ў далучаных беларускiх землях устанаўлiвалi стары юлiянскi каляндар i жорстка распраўлялiся з унiятамi. Цяпер беларускiя ўнiяты прыстасоўваюць свой каляндар да сучаснага летазлiчэння (грыгарыянскага стылю), а ўкраiнскiя карытаюцца старым.

Унiяцкi каляндар добра захоўваецца ў беларускай вуснай народнай творчасцi. Ен адлюстрованы ў народных прыказках, паданнях, песнях. Больш таго, можна мераваць, што ўнiяцкае асяроддзе з яго талерантнасцю, сувязю з народам, роднай мовай магло творча i дзейсна спрыяць уXVI – XVII стагоддзях як з’яўленню новых вусных твораў, так i развiццю многiх жанраў фальклору. Асаблiва гэта адносiцца да “каляндарных” жанраў: прыказак, павер’яў, паданнях, валачобных песень i iнш.

Народная памяць любоўна зберагае як нядаўнiя, так i старажытныя вераваннi сваiх продкаў.

Яшчэ да рэвалюцыi неаднаразова ставiлася пытанне аб рэформе календара, бо ен не быў дастаткова дакладны, у параўнаннi з астранамiчным разыходзiўся на некалькi сутак. У 1918 годзе дэкрэтам Саўнаркома краiны перайшла на грыгарыянскi каляндар. Згодна дэкрэту, датаю, што iшла за 31 студзеня, у тым годзе стала не 1, а 14 лютага. Прысвяткi i святы народнага календара на Беларусi сярод праваслаўных замацавалiся па старым стылi, а сярод католiкаў – па новым. Таму афiцыйны грамадзянскi Новы год адзначаецца па новым – 31 снежня, а на большай тэрыторыi Беларусi Каляды – з 7 па 19 снежня.

Першыя звесткi аб календары знаходзяцца ў “Астрамiравым евангеллi” (1056 - 1057).

Лiчыцца, што першы беларускi каляндар выдадзены ў 1587 годзе, аб чым засведчылi вiленскiя беларускiя календары 20 – 30-ых гадоў нашага стагоддзя. Магчыма, маецца на ўвазе “Календаръ римски новы”, выпушчаны ў згаданым годзе Герасiмам Сматрыцкiм у Астрозе, цi што-небудзь iншае. Але, як вядома, яшчэ ў 1522 годзе ў беларусаў iснавала “Малая падарожная кнiжка” – каляндар, “выложенный из греческого на русский язык доктором Франциском с Полоцка”. У гэтым друкаваным усходнеславянскiм царкоўна-астранамiчным календары, разлiчанным на 1523 – 1543 гады, побач з грыгарыянскiм летазлiчэннем дадзена i юлiянскае. Змешчаны “Псалтыр”, “Часаслоў”, некалькi канонаў, “Шасцiдневец”, “Саборнiк”, куды ўвайшлi “Святцы” i “Пасхалiя”. У “Малой падарожнай кнiжцы” славуты Скарына для сваiх землякоў на роднай беларускай мове тлумачыў асновы пазнання летазлiчэння.

Хрысцiянскi каляндар адлюстрованы на многiх гравюрах скарынаўскiх выданняў.

Новы этап у гiсторыi беларускага народнага календара звязаны з падзвiжнiцкай дзейнасцю фалькларыстаў i этнографаў А. Багдановiча, I. Бермана, Е. Раманава,

Я. Чачата, Ф.Карскага, М. Нiкiфароўскага i iнш. Яны сабралi багаты матэрыял, якi адлюстроўвае шматграннае духоўнае жыцце беларускага народа ў прыказках, прыкметах, песнях, абрадах, паданнях, гульнях, святах.

Да рэвалюцыi Беларускiя календары з рознымi патрэбнымi звесткамi друкавалiся ў Варшаве, Кракаве, Маскве, Петраградзе, Бярэсцi, Вiльнi, Гомелi, Гродне, Магiлеве, Менску, Полацку i iнш. Аднак сталую традыцыю iх выпуска па сутнасцi сфармiравалi выдаўцы “Нашай нiвы”. Першы выйшаў на 1910 год у друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Аўтары iкнулiся, каб гэтыя невялiкiя кнiжачкi сталiся карыснымi i неабходнымi асноўнаму чытачу – селянiну. Каляндар падаваўся па месяцах у трох разделах: праваслаўным, рымска-каталiцкiм, грэка-каталiцкiм (унiяцкiм) i адпаведна на трох мовах – царкоўнаславянскай, польскай i беларускай. Ва ўнiяцкай частцы назвы свят i прысвяткаў траплялiся прастамоўныя, у канцы змяшчалi некаторыя прыказкi: Вялiкдзень (Пасха); Ражаство св. Iвана Хрысцiцеля (Рождество Iоанна Предтечи), i iнш. Хаця i каротка, але быў прадстаўлены яўрэйскi каляндар, што сведчыла аб дэмакратычнасцi i верацярпiмасцi ўкладальнiкаў.

У календары змешчаны розныя цiкавыя i карысныя матэрыялы – змены фаз Месяца, надвор’е, даты кiрмашоў на Беларусi i iнш. Акрамя таго, друкавалiся творы пiсьменнiкаў, фальклорныя матэрыялы, асвятлялiся палiтычныя i эканамiчныя пытаннi.

Прыблiзна па такому прынцыпу створаны наступныя выданнi: “Беларускi календар на 1917 год”, “Беларускi гаспадарчы календар на 1926 год”, “Беларускi гаспадарчы календар на 1930 год” i iнш.

На станаўленне і развіццё беларускай традыцыйнай абраднасці на працягу апошняга тысячагоддзя аказалі значны ўплыў розныя рэлігійныя веравучэнні, якія, умацоўваючы свае пазіцыі ў нашым краі, нярэдка імкнуліся абвергнуць спрадвечныя мясцовыя абрады, звычаі, вераванні і г. д., падмяняючы іх аналагічнымі новаўвядзеннямі ці падробкамі, якія грунтаваліся на ўласнай светапогляднай аснове. Але, як сведчыць гістарычная рэальнасць, народныя традыцыі нельга наўмысна ні выжыць, ні падмяніць, ні забараніць, акрамя тых выпадкаў, калі яны свядома губляюцца і адыходзяць у нябыт у этнічнай памяці, як аджыўшае і непатрэбнае звяно ў культурным укладзе жыцця. Яскравым сведчаннем таму ўпартая барацьба хрысціянства з язычніцтвам, што вялася на працягу цэлага тысяча-годдзя, але, відавочна, вынікі яе малазначныя, бо яна не змагла канчаткова зламаць рэлігійныя светапоглядныя пастулаты нашых далёкіх продкаў-язычнікаў, якія так і захаваліся ў свядомасці людзей да нашых часоў. У сённяшнім выглядзе і язычвіцтва, і хрысціянства хутчэй утвараюць цэласную аснову культурнага здабытку нацыі.

Хрьісціянства, павёўшы ўпартую барацьбу за знішчэнне язычвіцтва, выкарыстоўвала самыя розвыя метады для дасягнення сваёй мэты, ад забарон да актыўнай ідэалагічнай хрысціянізацыі народных мас. Ужо з самага пачатку ўвядзення вовай рэлігіі хрысціянскія прапаведвікі аб'явілі язычвіцтва паганскай верай, людзей, якія ўпарта адстойвалі і абаранялі веру ў сваіх дахрысціянскіх Багоў, называлі пагавцамі, нават Багоў язычнікаў перайменавалі ў ідалаў. У 1551 годзе ў шырока вядомай пастанове Стоглавага сабора язычніцкія звычаі і абрады былі асуджавы і ўвогуле забаронены.

Трэба зазначыць, што хрысціянскія прапаведнікі падобныя пастановы выконвалі даволі сумленна.

Правядзенне хрысціянскіх пастоў, калі не дазваляліся любыя ўвесяленні, гулянні, спяванні, прыпадае на дві правядзення мвогіх найбольш важвых язычніцкіх рытуальных дзён. Так, перадвелікодны сямітыднёвы пост сумяшчаецца з Гуканнем вясны, пятроўскі пост (з канца Траечнага тыдня да 12 ліпевя — дня апосталаў Пятра і Паўла) прыпадае на дві Купалля, а двухтыднёвы Успенскі (спажынны) пост супадае са Спасаўскімі святкамі.

Але наш народ цярпліва перажываў і падобныя асуджэнні сваёй рэлігіі, і забароны, прадаў - жаючы і захоўваючы традыцыі язычніцкіх часоў. Нават у XIX стагоддзі, калі, здавалася, хрысціянства ўжо даволі трывала “абжылося” на нашых землях як новая дзяржаўная рэлігія, тагачасны люд упарта прытрымліваўся шматлікіх рэлігійных свят і абрадаў, якія паходзяць з язычніцтва.

Як пацверджанне таму і сёння ў большасці традыцыйных абрадаў беларусаў мы знаходзім адлюстраванне як хрысціянскай, так і язычніцкай рэлігійных плыняў, зыходзячы з чаго нават ужыванне назваў многіх абрадаў і свят захавалася паралельнае: Каляды — Ражство Хрыстова, Грамніцы — Срэценне Божае, Зялёныя святкі — Тройца, Купалле — дзень ІванаХрысціцеля, Багач — Ражство Маці Божай і г. Д. Тут варта зазначыць, што прыналежнасць гэтых свят да розных рэлігій выразва характарызуе і працягласць іх па часе. Як вядома, у нашых продкаў-язычнікаў месцамі правядзення рытуалаў і набажэнстваў з маленнямі да Багоў і Добрых Духаў былі рошчы, гаі, узвышшы, рэкі, свяцілішчы, дзе рытуальныя святкаванні праводзіліся на працягу некалькіх дзён, а то і тыдняў. Прырода, адкрыты прастор, неабмежаваная колькасць удзельнікаў садзейнічалі таму. Хрысціянскія ж святы і абрады — гэта храмавыя цырымоніі, якія ў большасці сваёй разлічаны на аднадзённыя ўрачыстасці і маленні. Таму ў сённяшняй цесна пераплеценай канве язычніцкай і хрысціянскай духоўных плыняў заўсёды на час правядзення таго ці іншага язычніцкага свята прыпадае некалькі хрысціянскіх: Каляды і Ражство Хрыстова, Васілле, Вадохрышча; Гуканне вясны і Саракі, Вялікдзень, Дабравешчанне, Юр'е, Мікола; Зялёныя святкі і Тройца, Духаў дзень і г. д.

Паколькі на працягу многіх стагоддзяў у нашым краі не было адзінага і пастаяннага веравызнання, беларускі народ у большасці выпадкаў упарта прытрымліваўся спрадвечнай дзедаўскай веры часоў язычніцтва, якая хоць і забаранялася і крытыкавалася хрысціянствам і іншымі рэлігійнымі плынямі і дзяржаўнымі структурамі, але была адзіным, пастаянным і агульнавядомым на ўсёй тэрыторыі веравучэннем, якое трактавалася няпісанымі законамі продкаў, што бытавалі і перадаваліся з пакалення ў пакаленне, як самае сакральнае, і захавалася да нашых дзён у выглядзе традыцыйных рытуалаў, звычаяў, вераванняў і г. д.

Падобная сітуацыя даволі пераканаўча сведчыць пра тое, што спрадвечная традыцыйная аснова і ўсё, што на ёй створана, уяўляе сабой найболын устойлівае і актыўнае звяно ва ўкладзе жыцця чалавека.