Смекни!
smekni.com

Сучасныя беларускія пісьменнікі (стр. 6 из 7)

2.7 ВОЛЬГА ІПАТАВА

(нар. у 1945 г.)

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.

2.8 РАІСА БАРАВІКОВА

(нар. у 1947 г.)

Асоба Р. Баравіковай, чалавечы воблік пісьменніцы. Жыццёвы і творчы шлях. Вучоба ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (1971) і станаўленне творчай індывідуальнасці паэтэсы. Самабытнасць таленту. Творчыя дасягненні, уганараванне Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1994).

Гарманічнасць паэтычнага свету, створанага Р. Баравіковай. Энергія пачуцця. Лірызм і настраёвасць як аснова аўтарскага выяўлення. Рамантычны характар паэтычнага светаадчування. Свет летуценняў, спадзяванняў, надзей. “Сонечнасць” ранняй паэзіі. Прастора ў вершах паэтэсы. Топасы радзімы і іх вобразна-паэтычнае ўвасабленне (“Наша вёска”, “Прыводзяць шляхі-дарогі...”, інш.). Архетыповы вобраз саду (“Мне сёння прыснілася хата...”, “Мазурка”, “Восеньскі сад”, “Рамантычная дзяўчына шукае шчасце”, інш.). Каляровая гама твораў. Сузіральнасць пейзажнай лірыкі. Прырода як крыніца эстэтычных уражанняў і перажыванняў. Паэтыка пейзажу (адухаўленне, маляўнічасць эпітэтаў і метафар, яркасць параўнанняў, мастацкіх дэталяў, інш.).

Біяграфізм інтымнай лірыкі, яе псіхалагічная заглыбленасць. Шчырасць, даверлівасць, спавядальнасць інтанацый, эмацыянальная ўсхваляванасць твораў. Глыбіня інтуітыўна-пачуццёвага светаадчування і светапазнання.

Інтымная лірыка ў кнігах “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992), “Сад на капялюшыку каханай” (1998). Парадаксальнасць і адметнасць жаночага мыслення (“Да вобраза сучаснай жанчыны”, “Любіць жанчына слыхам...”, “А на душы і светла, і шчымліва...”, “Казаў мудрэц: яно — і нараканне...”, інш.). Роздум пра прыроду кахання. Духоўная прыгажосць і годнасць лірычнай гераіні паэтэсы. Багацце пачуццёвага зместу ў вершах пра каханне (пяшчота, сум, туга, крыўда, шкадаванне, расчараванне, інш.). Складанасць і драматызм любоўных перажыванняў. Матывы душэўнай гаркоты і болю (“Адплывуць за пясчаную выспу...”, “Зачэпіцца сонца за снежную горку...”, “Заместа слоў пачаўся снегапад...”, “Шыпшына пры даліне”, інш.). Свет кахання і прырода. Лірыка Р. Баравіковай у нацыянальным і славянскім літаратурным кантэксце (К. Буйло, Е. Лось, Я. Янішчыц, Г. Ахматава, М. Цвятаева, Л. Кастэнка, В. Шымборская і інш.). Экспрэсіўнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.

Музыка ў паэтычным свеце Р. Баравіковай (нізка вершаў “Музыка”, інш.). Рытміка-музычная інструментоўка радка, майстэрства гукапісу.

Філасофская рэфлексія, медытатыўны роздум ў лірыцы паэтэсы. Ускладненасць пачуццяў, спасціжэнне сутнасці жыцця, чалавечага шчасця, зямнога існавання (“Жыццё, жыццё,— начэй і дзён паток!..”, “Пахілы клён убор зялёны скіне...”, “Здзіўляемся загадцы Баальбека...”, “Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай...”, інш.). Раз’яднанасць мары і явы, прага суладдзя, красы і гармоніі.

Гісторыка-культуралагічная аснова паэтычнага мыслення Р. Баравіковай. Зварот да вобразаў мінулага ў творах “Партрэт жонкі Станіслава Ксаверыя Прушынскага ХVІІІ стагоддзя”, “Кастусь Каліноўскі”, “Саламея”, “Барбара Радзівіл”, інш. Драматургічнае майстэрства ў паэме “Барбара Радзівіл” (1992). Жанрава-стылёвая адметнасць твора, сюжэтны дынамізм. Рамантычная паэтызацыя і ўслаўленне кахання. Псіхалагічнае выяўленне характару гераіні, яе ўнутранага свету. Лёс і жыццёвыя калізіі Барбары Радзівіл ў трактоўцы Р. Баравіковай і А. Дударава (“Чорная панна Нясвіжа”). П’еса “Пятля часу” (1996): праблемная скіраванасць, жанравыя і сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.

Проза Р. Баравіковай. Аповесць “Кватарантка” (1980): асэнсаванне праблем свайго часу, жаночых лёсаў. Наватарства кнігі “Вячэра манекенаў” (2002). Асаблівасці псіхалагічнай фантастыкі Р. Баравіковай.

Творы для дзяцей “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра Міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-квыш” (1996).

Перакладчыцкая дзейнасць.

2.9 АЛЕСЬ ЖУК

(нар. у 1947 г.)

Беларускі пісьменнік, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі Беларусі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992).

У 1965 паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва", сакратаром праўлення СП БССР, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Полымя", галоўным рэдактарам часопісаў "Нёман" і "Беларусь".

Выдаваецца з сяр. 1960-х, але пісаць пачаў у школьныя гады. Апавяданні "Сок манга", "Завулак", "Водсветы зорак", "Белы месяц", "Мужчыны", напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу "Асеннія халады" (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з'явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі "Паляванне на старых азёрах" (1975), "Зоркі над палігонам" (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм "Палігон" 1983), "Не забывай мяне" (1978), "Па саннай дарозе" (1979), "Паўстанак вяртання" (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы "Паляванне на Апошняга Жураўля", па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Я. Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці "Чорны павой" (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць "Праклятая любоў", што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні "Душа над чыстым полем" і "Партызан", а таксама "Сны пра маму".

А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.

2.10 АНАТОЛЬ СЫС

(1959 – 2005гг.)

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі і Ціхана Сысоў.

Падчас навучання ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У 1977 г. ён паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсытэта імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы працаваў у Веткаўскай раённай газеце «За бальшавіцкія тэмпы». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Мінск, дзе працаваў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачанні. Пасля выхаду другой кнігі ў 1989 годзе — «Пан лес» — Сыс з-за хваробы на страўнік звольніўся з працы і жыў на пенсію.