Смекни!
smekni.com

Паліалітычны жывапіс Паўднёвая Урала (стр. 2 из 2)

А зараз я прапаную проста палюбавацца некаторымі малюнкамі гэтай пячоры -сапраўднымі шэдэўрамі старажытнага мастацтва:

- конь Руміна, размешчаны на ўсходняй сцяне Зала Малюнкаў

- трызубец у Зале Знакаў

- конь у Зале Хаоса

Вось такая яна, Капава пячора.Увогуле можна сказаць без боязні: малюнкі гэтай пячоры – своеасаблівы ўзор выканання малюнкаў старажытнага чалавека. Можа гэта і пакажыцца смешным, але я лічу, што малюнкі гэтай пячоры такі ж узор для першабытных мастакоў, як для нас, сучасных людзей, Мона Ліза знакамітага Леанарда.

Ігнацеўская пячора ( пячора Ямазы-Таш )

Ігнацеўская пячора ідзе другой ў маёй невялічкай працы.Так, яна менш знакамітая за Капаву, але, паверце мне, там не менш усялякага захапляючага і цікавага з таго перыяду, які мы завём першабытным. Ну, пачну.

Крыху апісання самой пячоры

Ігнацеўская пячора знаходзіцца на беразе маляўнічай ракі Сім і вядома большасці людзей па легендзе аб жыцці ў ёй старца (ёсць меркаванне-гэта Мікалай ІІ), але для навукаўцаў і ведаючых людей- гэта вельмі цікавае поле даследвання разнастайных прыкладаў першабытнай творчасці.

У 1980 г. група археолагаў зрабіла тут сенсацыйную знаходку: у дальняй частке пячоры на сценах і столі былі знойдзены малюнкі першабытных людзей. З гэтага часу пачалося дасканалае вывучэнне гэтага прыроднага аб’екту.

Трэба зазначыць, што ў розны час яе вывучалі такія выдатныя вучоныя, як П.С.Палас, С.І. Рудэнка, С.Н. Бібікаў, О.Н. Бандер.

Галоўныя каштоўнасці пячоры

У 1980 г. групай даследчыкаў былі вынайдзены насценныя роспісы, якія складаліся з 50 груп і адзіночных роспісаў, якія былі намаляваны чорнай і чырвонай фарбай. Трэба адзначыць, што кожная вынайдзенная з цемры стагоддзяў група малюнкаў нясе сваю асобую сэнсавую нагрузку, кожнае мае свій адзіны непаўторны сэнс, які яшчэ павінны разгадаць нашы навукоўцы; пры чым на некаторыя групы малюнкаў ужо знойдзены адказы. Так, некаторыя групы малюнкаў гавораць нам аб тым, што Ігнацеўская пячора з’яўлялася своеасаблівым свяцілішчам-храм для прабывалых у гэтых мясцінах старажытных людзей. Можна сказаць, што "мастакі", якія "тварылі" ў гэтай пячоре, не вызначыліся фантазіяй : на сценах былі намаляваны тыповыя плейстацэнавыя жывёліны: маманты, коні і некалькі антрапаморфных істот. Але гэта сапраўдныя, адначасова таямнічыя шэдэўры. Паспрабую іх апісаць.

Трэба адзначыць, што амаль усе малюнкі знаходзяцца ў Дальнім і Вялікім залах.Вельмі цікава тое, што на адной сцяне знаходзяцца шэдэўры чырвонага колеру, якія паказваюць фігуры жывёлін і жанчыны; на другой чорнай фарбай намаляваны ўсялякія геаметрычныя фігуры, маманты, коні і - ўвага - тур і вярблюд. Вельмі шмат малюнкаў знакавага характара. Узрост гэтых малюнкаў - прыкладна 15 тыс.гадоў.

Канкрэтна я, колькі не ўглядаўся ў малюнак, не змог паняць: што тут канкрэтна намалявана: чалавек або жывёліна. Толькі ў адным я быў на 100 адсоткаў упэўнены : першапачаткова гэта быў высокаякасны малюнак, які сведчыць аб высокім узроўню майстэрства старажытнах мастакоў.

Гэта малюнак плану Ігнацеўскай пячоры, які паказвае месцазнаходжанне розных малюнкаў-шэдэўраў першабытнага мастацтва.

Напэўна адной з галоўных каштоўнаўсцяў пячоры з’яўляюцца касмаганічныя фігуры і знакавыя тэксты гэтай цікавай пячоры. На мой погляд, гэта найцікавейшы прыклад калі не геніяльнасці, то наяўнасці вялікага інтэлекту і фантазіі ў першабытных мастакоў.Бо гэтыя малюнкі мелі практычнае значэнне: яны служылі своеасаблівым календаром, па якому людзі вызначалі леталічэнне. Усе малюнкі размяшчаліся ў строгай паслядоўнасці, так як кожны малюнак атаясамляў пэўную пару года. Я не ўпэўнен, што зараз пакажу іх у дакладнай паслядоўнасці, але тэм не менш пачнём:

запіс месяца летняга календара

фігурныя знакі парныя і адзіночныя

запісы эпохі луннага календара


запіс сінадычнага месяца і трох факультатыўных знакаў

дракон, які глытае сонца

фінал слічэння асенняга астранамічнага сезону


а вось гэта даволі пікантная выява жанчыны .

Вучоныя лічуць, што па менструяцыям або цяжарнасці жанчыны таксама лічылі месяцы. Гэта вельмі цікавы факт, які мяне больш за ўсё ўразіў.

Напэўна, усё. Што я хацеў сказаць у сваёй невялічкай працы пра гэты два дзіўныя аб’екты уральскай прыроды- пячоры Шульган- Таш і Ямазы-Таш.Яшчэ раэ не палянюся адзначыць, што паліалітычны жывапіс увогуле- гэта такая старонка гісторыі чалавецтва, якую нельга забываць і якой чалавецтва павінна ганарыцца.


Выкарыстаная ў напісанні працы літаратура

1. "Наскальные рисунки Евразии " Отв. Редактор Р.С. Василевский

2. Матэрыялы не паказанай прэзентацыі, якія былі сабраны з розных навуковых сайтаў