Смекни!
smekni.com

Культура Беларусі ў канцы ХIХ ст. (стр. 2 из 2)

Тэатр і музыка. Тэатральная і музычная культура другой паловы XIX ст. характарызавалася народнасцю і гуманізмам, ідэйным і эмацыянальным багаццем, вывучэннем чалавечых характараў і гІстарычнай праўды. На Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Узнікненне беларускага прафесійнага тэатра звязана з дзейнасцю пісьменніка, драматурга і тэатральнага дзеяча В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884). Яшчэ ў 50-х гг. у сваім маёнтку Люцынка ён арганізаваў дамашні тэатр. У 1852 г. на мінскай сцэне яго тэатр паставіў нершую беларускую оперу "Сельская ідылія". Пасля паўстання 1863-1864 гг. ім былі напісаны вадэвіль "Пінская шляхта" (1866), камедыя "Залёты" (1870). Драматычныя творы пісалі на беларускай мове таксама А. Вярыга-Дарэўскі (1816-1884), У. Сыракомля (1823-1862), Ш.Ядвігін і інш.

На развіццё беларускай культуры і тэатральяага мастацтва вялікую ролю аказала тэатральнае мастацтва рускага, украінскага і польскага народаў. У перыяд 70-90-х гг, мінскім гледачам былі паказаны лепшыя творы рускай і сусветнай класІкі. У гарадах Беларусі гастралявалі вядомыя майстры рускай сцэны М. Савіна, У. Давыдаў, А. Южын, К. Варламаў і інш. У канцы ХIХ ст. у Беларусь на гастролі прыязджалі вядомыя выканаўцы - спевакі Л. Собінаў, М. Фігнер, А. Мазіні, Ф. Шаляпін, піяністы і кампазітары С. Рахманінаў, А. Скрабін, А. Зілоці і іншыя.

У 1890 г. у Мінску быў адкрыты пастаянны гарадскі тэатр. 3 1898 па 1906 гг. у Мінску дзейнічала "Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў". Яно складалася з чатырох секцый: літаратурнай, драматычнай, мастацкай і музычнай.

Вялікае значэнне набыла ў той час дзейнасць музычных таварыстваў. Яны наладжвалі публІчныя канцэрты і музычныя вечары, лекцыі аб жыцці і творчасці вядомых кампазітараў і выканаўцаў, адкрывалі музычныя навучальныя ўстановы і бібліятэкі.

У канцы ХІХ ст. у тэатральным жыцці адбыліся значныя перамены. З'явіўся тэатр з рэалістычнай драматургіяй і рэжысурай, адпаведнай ігрой акцёраў. У тэатральны свет увайшлі новыя школы К. Станіслаўскага, В. Меерхольда.

Тэатральнае жыццё на Беларусі было даволі разнастайным. На гастролях тут знаходзіліся лепшыя тэатральныя калектывы, дзейнічалі тэатральныя таварыствы, прафесійныя і аматарскія трупы. Драматычныя гурткі існавалі ў Брэсце, Бабруйску, Барысаве, Быхаве, Горках, Лідзе, Навагрудку, Слоніме, Слуцку, Вілейцы, Полацку, Рагачове, Клімавічах.

Даволі разнастайным на Беларусі было музычнае жыццё. На гастролях у беларускіх гарадах выступалі оперныя трупы, музычныя ансамблі, харавыя калектывы, вакалісты. Дзейнічалі музычна-драматычныя гурткі, аркестры, хоры, якія выступалі з канцэртамі ў дваранскіх маёнтках, саслоўных клубах, народных дамах.

Выяўленчае мастацтва і архітэктура. У выяўленчым мастацтве ў другой палове XIX ст. ішоў пошук нацыянальнай і самабытнай прыгажосці сваёй краіны, сваіх людзей. Рэалізм усталёўваўся ў мастацтве, ён пераадольваў супраціўленне афіцыйнага напрамку з уласцівым яму культам класіцызму, перавагай біблейскай і міфалагічнай тэматыкі. У гэты час сусветна вядомымі мастакамі сталі I. Рэпін, В. Сяроў, В. Васняцоў, М. Несцераў і многія іншыя. Дзейнічалі аўтарытэтныя школы жывапісу ў Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Кіеве, Адэсе, дзе можна было атрымаць вышэйшуюадукацыю.У 1866 г. I. Трутнеў стварыў Віленскую школу малявання. Навучанне было бясплатнае. Сярод выкладчыкаў былі П. Ромер, I. Чамаданаў, I. Трутнеў, Б. Бальзукевіч і інш. Школа падрыхтавала некалькі пакаленняў беларускіх і літоўскіх ма-стакоу, скульптараў, настаўнікаў рысавання.

У другой палове XIX ст. сярод творчай інтэлігенцыі абуджаецца цікавасць да гісторыі, жыцця і побыту беларускага народа. Майстрам бытавых і гістарычных кампазіцый называлі К. Альхімовіча (1840-1916). Ён ствараў карціны на тэмы беларускай, літоўскай і польскай гісторыі: "Пахаванне Гедзі-міна", "Пасля бітвы", "Смерць Глінскага ў турме". Пад уплывам ссылкі за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг. ён напісаў творы "Смерць у выгнанні", "Пахаванне на Урале", "На этапе". У карцінах на бытавыя тэмы: "Жніво", "Парабкава хата", і «Наём работнікаў” ён паказаў быт, цяжкую працу сялян. Мастак напісаў серыю карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча і 12 кардонаў-ілюстрацый да паэмы "Пан Тадэвуш".

Гістарычная тэматыка адлюстравана ў творах Д. Баркоўскага (1850-1905) "Мыта на Беларусі", "Бітва пад Чуднавам". Ён вядомы як аўтар жанрава-бытавых карцін "Каля вадапою", "Хворая жонка" і інш.

На гістарычную тэматыку пісалі мастакі Я. Манюшка "Атака кавалерыі", "Шлюб Зігфрыда", Ф. Дмахоўскі "Прысяга князя", М. Андрыёлі.

Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Ю. Сілівановіч (1830-1918), творчасць якога развівалася ў пераходны перыяд ад класіцызму да рэалізму. Яго карціны "Дзеці на двары", "У школу", "Стары пастух" прасякнуты цеплынёй і любоўю да простага народа. Мастак прымаў удзел у стварэнні мазаічнага пано "Тайная вячэра" для Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Распісваў храмы на Беларусі. Атрымаў званне акадэміка.

У другой палове XIX ст. назіраецца ўздым пейзажнага жывапісу. Важным фактарам, які абумовіў з'яўленне кагорты майстроў эмацыянальнага пейзажа, была іх вучоба ў рускіх мастакоў. Так, ... Творчасць выдатных Рускіх жывапісцаў наклала адбітак на ўсю далейшую дзейнасць беларускіх пейзажыстаў. Яны не цураліся і дасягненняў французскіх імпрэсіяністаў, якія прынеслі ў жывапіс святло і паветра, і творчасці польскіх мастакоў, якая адзначалася высокай культурай колеравага вырашэння, падкрэсленай дэ-макратычнасцю і лаканізмам кампазіцыйнай пабудовы.

Краявіды 60-90-х гадоў услаўлялі прыгажосць і багацце беларускай зямлі. Акадэмічны пейзаж ужо згубіў сваю ўрачыстасць і строгасць. Ён стаў удзелам адных салонных пейзажыстаў. Аднак устойлівасць акадэмічных традыцый тлу-мачалася яшчэ і тым, што многія беларускія жывапісцы па свайму сацыяльнаму паходжанню належалі да шляхты.

Вострую сацыяльную афарбоўку атрымаў пейзаж у 80-90-х гг. XIX ст. Мастакі часцей пачалі паказваць "неўладкаванасць" жыцця. Найболыл вядомым пейзажыстам таго часу з'яўляецца А.Г. Гараўскі (1833-1900). Яго карціны прасякнуты жыццёвай праўдай, глыбокай народнасцю, услаўляюць прыгажосць роднага краю ("Вечар у Мінскай губерні", "На радзіме", "Балота", "Рака Бярэзіна" і інш.). За карціну "Від у Пскоўскай губерні" атрымаў залаты медаль. У створаных ім партрэтах ("Жанчына ў жоўтым", "Аўтапартрэт", "Партрэт жывапісца Бруні", "Партрэт кампазітара Глінкі", "Жаночы партрэт" і інш.) галоўная ўвага сканцэнтравана не на знешніх аксесуарах і кампазіцыі, а на паказе светаадчування сваіх герояў.

Партрэтны жывапіс прадстаўлялі мастакі Б. Русецкі, А. Ромер, Э. Паўловіч, Р. Слізень, Л. Пігулеўскі і інш. У жанры партрэта працавалі таксама прадстаўнікі іншых відаў і жанраў жывапісу. Напрыклад, шмат цікавьгх парт-рэтаў стварылі Н. Сілівановіч, пейзажыст А. Гараўскі, майстар бытавой і гістарычнай кампазіцыі К. Альхімовіч. Мастакі імкнуліся перадаць знешнія рысы, псіхалогію свайго героя, іх сацыяльную прыналежнасць, такім чы-нам стваралі партрэты-біяграфіі. У гэты час з'явіўся новы вобраз працаўніка.

Значны след амаль ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва пакінуў А. Ромер (1832-1897). Ён быў мастаком, графікам, скульптарам і мастацтвазнаўцам, стварыў шмат гравюр, партрэтаў (бацькі, маці, жонкі, аўтапартрэт, партрэт сялянскай дзяўчынкі, паўстанца 1863 г.) і кампазіцый, у якіх паказаў жыццё і быт беларускага народа.

Найбольш вядомыя работы Б. Русецкага (1824-1913) "Аўтапартрэт", "Жаночы партрэт", партрэт Навасільцава, Бібікава, Карповіча.

У беларускай графіцы самым прыкметным майстрам быў М. Андрыёлі (1836-1893). У сваіх работах ён адлюстроўваў жыццё і побыт беларускага і літоўскага народаў, іх гістарычнае мінулае. Найбольш вядомыя яго графічныя творы: "Смерць Кейстута", "Сутычка ліцвінаў з крыжаносцамі", "Хрышчэнне язычнікаў", "Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў". М. Андрыёлі - аўтар ілюстрацый да кніг А. Міцкеві-ча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, У. Шэкспіра.

Графік і жывапісец Ф. Дмахоўскі (1858-?) пісаў кампазіцыі на гістарычныя тэмы і пейзажы ("Прысяга князя", "Лясная глуш"). Аўтар серыі малюнкаў гербаў беларускіх гара-доў для "Гербоўніка літоўскага". Вядома яго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў, гістарычных асоб, дзеячаў культуры.

Адбываліся прыкметныя змены ў архітэктуры Беларусі. Вялікіх поспехаў дасягнула будаўнічая тэхніка, пачалі выкарыстоўвацца новыя будаўнічыя матэрыялы (бетон, жалеза), а таксама шматпралётныя канструкцыі.. Галоўнае значэнне набывае грамадзянскае будаўніцтва. Аднак прамысловыя будынкі, чыгуначныя вакзалы, тэатры, шматпавярховыя даходныя дамы яшчэ не мелі сваіх архітэктурна-стылявых традыцый.

Да канца XIX ст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, спалучэнне разнастайных стылявых элементаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр'ераў: готыкі, барока, класіцызму і псеўдарускага стыляў. Звычайна банкі і вучэбныя ўстановы афармлялі пад класіцызм, тэатры - пад барока, касцёлы - у стылі неаготыкі, праваслаўныя храмы - у візантыйскім, ці псеўдарускім стылі. Прыкладамі выкарыстання псеўдарускага стылю з'яўляецца капліца князёў Паскевічаў у Гомелі (1870-1889), Васкрасенскі сабор у Барысаве (1874, зодчы П. Мяркулаў), цэрквы ў Браславе, Нарачы; посткласічных формаў - гімназія ў Вілейцы, дом дваранскага сходу ў Слуцку. Для псеўдарускага стылю характэрны традыцыйнае пяцікупалле, высокія шатровыя званіцы, цыбулепадобныя галоўкі, багаты дэкор у выгля-дзе какошнікаў.

Грамадзянскія будынкі ў гарадах і вёсках ствараліся ў традыцыйным духу беларускай архітэктуры. Будаваліся яны з дрэва. Вокны, ганак, карнізы і франтоны дамоў часта ўпрыгожваліся драўлянай разьбой.

Такім чынам, развіццё культурнага працэсу на Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст. азнаменавалася значнымі поспехамі і дасягненнямі ў розных галінах матэрыяльнай і духоўнай культуры.


Спіс крыніц і літаратуры

1. Асветнiкi зямлi беларускай X - XX стст. Мн., 2001.

2. Гiсторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987 – 1995. Т. 1-6.

3. Дробаў Л.Н. Графiка Беларусi XIX – пачатку XX стагоддзя. Мн., 2000.

4. Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX – начала XX века. Мн., 1974.

5. Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Мн., 1981.

6. Лойка А.А. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Дакастрычнiцкi перыяд. Ч.1. Мн., 1980.

7. Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва: У 4 т. Мн., 1984-1987. Т. 1-4.