Смекни!
smekni.com

Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi (стр. 2 из 7)

Студзеньскі (1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі пад лозунгам "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Асабісты прыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А. Крыніцкі, украінец М. Гамарнік. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кіруючых кадраў добра валодалі беларускай мовай.

Моцным імпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР тэрыторый, населеных беларусамі.

Адначасова важным напрамкам беларусізацыі стала так званая «карэнізацыя» – вылучэнне на адказныя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікалася неабходнасцю ва ўстараненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай) нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія і інш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога – 40 %.

Гэтае становішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо наліч-валася 53, яўрэяў – 40, 5, палякаў – 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2, 5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў – кіраўнікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %. Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК (старшыня А. Чарвякоў).

Палітыка беларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства. Не толькі беларусы, а практычна ўсе нацыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы, выкарысталі прадастаўленыя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) урадам БССР магчымасці для ўтварэння нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыянальныя аддзелы ў Акадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, друку. Цэнтрам навуковай думкі ў 1920 г. з’яўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У. Ігнатоўскім. Упершыню для студэнтаў сталі распрацоўвацца падручнікі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтвазнаўстве, эканоміцы.

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасобіліся ў развіцці асветы, краязнаўства, літаратуры, тэатра, кіно, у пашырэнні сферы выкарыстання і павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме творчай самадзейнасці беларускага народа. Нягледзячы на пераважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусы ўжо не з’яўляліся сялянскай нацыяй: яны прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мясцовых структурах. Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкавалася асноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэнтральныя і мясцовыя выданні. І, галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ў пасёлку і горадзе.

Характэрна, што афіцыйна беларусізацыі ніхто не скасоўваў, тым не менш, многія з тых, хто ўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыя-налдэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну.

У мэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтва БССР: замест А. Крыніцкага першым сакратаром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей. Практычная частка яе ўскладалася на старшыню ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ў Мінску была сфабрыкавана "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая арганізацыя" – "Саюз вызвалення Беларусі». Пасля яшчэ дзвюх хваль рэпрэсій былі фізічна знішчаны больш за 100 навукоўцаў (у тым ліку 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў. Існавала пагроза арышту і славутых песня-роў Я. Коласа і Я. Купалу.

У сістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-х гг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўную сістэму выкладання.

Нягледзячы на згортванне беларусізацыі і знішчэнне нацыя-нальнай інтэлігенцыі, наступствы гэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.

3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры

Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе партыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама савецкіх органаў. Пасля з’яўлення ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя аб’яднанні мусілі зарэгістравацца ў НКУС. Рэгістрацыі падлягала нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.

Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел). Найважнейшай яго задачай з’яўлялася недапушчэнне распаўсюджання ва ўсіх відах і жанрах літаратуры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшавікоў і Савецкай улады. У разгар барацьбы з царквой у друк не прапускаліся мастацкія творы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі.

Тэатральнае мастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19 лістапада 1926 г. п’еса Я. Купалы «Тутэйшыя» адразу ж пасля прэм’еры была выключана Галоўлітам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай улады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як «польскі шпіён» асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.

Неўзабаве пры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура – Галоўная рэпертуарная камісія. У адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях» было прынята рашэнне ўзмацніць прысутнасць на беларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і ў першую чаргу рускай. Неўзабаве з’явіліся перакладзеныя на беларускую мову «Мяцеж» Дз. Фур-манава, «Разлом» Б. Лаўранёва, «Браненосец 14–69» У. Іванова).

З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыялізму, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класававыхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы», але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.

У 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», «Рэвалюцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі», суполкі «Прамень» патрабавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлі мастацтва». Так, высокую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка «Другі з’езд РСДРП» і «Вызваленне БССР ад белапалякаў», а таксама карціна Ак-сельрода «Начальнік палітаддзела МТС».

У той самы час творы М. Філіповіча, А. Грубэ, Я. Мініна, А. Астаповіча і інш., якія пасвойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І з’езда мастакоў Беларусі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб’яднанняў засталося толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэннем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.

З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўласных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б «Аб стварэннi аўтаномнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараў Аргкамітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых аб’яднаннях, тут таксама знаходзіліся «ворагі народа», «двурушнікі» і г. д. Так, Міколу Равенскага за супрацоўніцтва з „нацдэмам» У. Дубоўкам выключылі з Саюза і звольнілі з кансерваторыі.

Такім чынам, замест самастойных творчых аб’яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў Па сутнасці, усе яны ператварыліся ў дзяржаўныя структуры. Ідэалагічным прызначэннем такіх крэатур з’яўлялася выкараненне нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насельніцтва мастацкімі сродкамі, праз метад сацыялістычнага рэалізму.

Азначаныя саюзы падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і асабістай бяспекі. Індывідуальная творчасць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзякуючы саюзам, усе віды мастацтва з’яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахоплены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праблематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.

4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы

Усталяваная бальшавікамі дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала знішчэнне варожых ім арганізацый і ідэалогій, у тым ліку – царквы і рэлігіі. У аснове такой палітыкі знаходзілася левацкае ўяўленне аб царкве як контррэвалюцыйнай сіле і рэлігіі як «опіуму для народа». Тая палітыка знаходзілася ў рэчышчы задач сацыялістычнага будаўніцтва, абапіралася на ўсю моц дзяржаўнага апарату і здзяйснялася ў трох узаемаабумоўленых напрамках – эканамічным, агітацыйна-прапагандысцкім, аператыўна-адміністрацыйным і рэпрэсіўным.

У мэтах падрыву эканамічнай базы цэркваў, паводле дэкрэта аб зямлі ад 26 кастрычніка 1917 г. і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г., яны пазбаўляліся зямельнай і іншай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. У адпаведнасці з дэкрэтам аб дзяржаў-ным шлюбе і метрыкацыі ад 18 снежня 1917 г., у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 23 студзеня 1918 г. СНК выдаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», яшчэ раз пацвердзіўшы пераход зямель і нерухомасці да дзяржавы. Пасля пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе» парэшткі Е. Полацкай, А. Неўскага, С. Раданежскага, С. Сароўскага і інш. пераста-лі быць аб’ектамі пакланення веруючых і крыніцамі даходаў царквы.