Смекни!
smekni.com

Вобразы кахання ў беларускім арнаменце (стр. 5 из 6)

2.2.2 Маці – Аранта як вобраз Багіні

Арыгінальнае спалучэнне язычных вераванняў і хрысціянскай сімволікі праследжваецца на вышываным абразку «Маці-Радзіцельніца» ўМагілёўскім манастыры Уваскрэсення Хрыста. Вышыла яго манашка паводле заказу жонкі прадвадзіцеля дваранства Гартынскага. Тая замольвала вялікі грэх: сілаю прымусіла дачку пайсці замуж за нялюба гора дачка ўтапілася, стала русалкаю няшчасная маці ахвяравала ў манастыр дарагі абраз, на якім адлюстравана маці ў выглядзе Аранты з узнятымі рукамі, на ўзроўні жывата – дзіця;

Вобраз Аранты – Маці-Багіні з узнятымі рукамі – добра вядомы ў хрысціянскім мастацтве. У тканых вышываных вырабах народных майстрых ён досыць умоўны, схематызаваны, але таксама па-свойму ўрачысты і манументальны (малюнак 2.2.2.1) [7, с.157].

2.2.3 Маці і дзіця як вобразўвасаблення любові, дабрыні прыгажосці

Найвышэйшае ўвасабленне любові, дабрыні і прыгажосці – маці і дзіця, якія натхнялі майстроў і мастакоў усіх часоў і народаў.

Аснову сімвала Маці складае зорка, што абазначае чалавека. Гэты вобраз прыўзняты, узвялічаны, дзякуючы яркаму, пышнаму вянку-гірляндзе вакол зоркі. У сукупнасці ўтвараецца светлы вобраз мацярынства. Сакавіты, урачысты каларыт узмацняе гэтае адчуванне .

Даволі вядомы сімвал дзіцяці. У гэтым ручніку увасабляецца любоў, любоў маці да немаўлятка. Нямала клопатаў прыносяць дзеці, але ж не менш і радасці, шчасця. Дзеці робяць наша жыццё шчаслівым (малюнак 2.2.3.1).

Адзначаюць яшчэ сімвалы Берагіні, дзіцяці і абярэга (малюнак 2.2.3.3 ) [7, с.161].

2.2.4Родная Маці як сімвал вялікай і бескарыслівай любові

Матыў зоркі змешчанай у падобную зорку большага памеру, а потым – у васьмівугольную фігуру называюць сімвалам роднай Маці, што ўвасабляе самую вялікую і бескарыслівую любоў, якая толькі можа быць на свеце.

Зорка ў зорцы – гэта любоў маці да дзяцей, памножаная на любоў дзяцей да маці. Гэта любоў у квадраце. На гэтай любові трымаецца жыццё на зямлі(малюнак 2.2.4.1) [7, с.153].

2.2.5Вобрызы любві да Бацькаўшчыні

Асобнае месца займаюць вобразы любві да Бацькаўшчыні:

1) Вобраз рэчкі

Любоў да сваей Бацькаўшчыны звязваецца з любоўю да нечага канкрэтнага: лесу, рэчкі, поля. Гэтыя паняцці абазначаюцца вельмі характэрным матывам.

Нашы продкі сяліліся пераважна на берагах рэк, карміліся з іх, рэкі былі для іх дарогамі. Матыў ракі часта гучыць у песнях, легендах, казках, сустракаецца і ў народным мастацкім ткацтве, найчасцей на посцілках. Мае ён выгляд папярочных палос, якія нагадваюць рабізну на вадзе.

Значна пазней такі старажытны і просты дэкор дапоўніўся дарожкамі яркага стрэлападобнага арнаменту – як хвалі на вадзе ад свежага ветру (малюнак 2.2.5.1 ) [7, с.164] .

2) Вобраз прыроды Беларусі

Адзінства з прыродай, любоў да яе выявілася і ў вышыўцы і ў ткацтве. На посцілках, ручніках, дарожках і іншых вырабах вышыты і кветкі, і травы, і жывёлы, і птушкі. Вырабы апошніх дзесяцігоддзяў характарызуе дэкаратыўнасць, якая часам пераходзіць у натуралізм. Асабліва гэта выяўляецца ў посцілках з расліннымі матывамі. Асабліва папулярныя матывы ружы (малюнак 2.2.5.2) [7, с.166] .

3) Вобразы птушак

Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народнай мастацкай творчасці былі птушкі. Так, голуб і галубка сімвалізавалі каханне (глядзіце вышэй воразы голуба і галубкі), зязюля — жанчыну-ўдаву (глядзіце вышэй воразы зязюлі), салавей — песняра кахання, сокал — вобраз каханага, арол — героя. А пра жаваранака кажуць, што ен спявае пра любоў. Зразумела, што гэтыя вобразы часта сустракаюцца ў тканых і вышываных вырабах.

На старажытных вышываных ручніках птушкі стылізаваныя,напрыклад вобраз жаваранка ( малюнак 2.2.5.3). Гэта водгук старажытнай сімволікі сілуэтаў птушак, подых яшчэ язычніцкіх звычаяў ахвярапрынашэння.калі яны маюць досыць канкрэтнае сімвалічнае прызначэнне: падарунак каханаму, ахвяра-абярэг франтавіку і інш.

Гэта яркае пацвярджэнне спалучэння і старажытнай сімвалічнай, і сучаснай дэкаратыўнай ролі любімых у народнай творчасці вобразаў птушак [7, с.168].

2.2.6Тэматыка кахання ў вобразах беларускіх святаў (Купалле і вяселле)

Адно з найстаражытных і любімых у народзе святаў – Купалле. Гэта свята вяршыні лета, росквіту прыроды, выяўлення яе магутных жыццёвых сіл. Гэтая жыццёвасць, жыццярадаснасць, весялосць панавала і ў купальскую ноч з яе вогнішчамі, варажбой, скокамі, музыкай.

У народнай мастацкай творчасці вельмі любімы і пашыраны вобраз Купалінкі, якая ўяўляецца ці маладой вясёлай дзяўчынай, ці жанчынай з дзецьмі Гэты паэтычны вобраз част сустракаецца ў народным мастацкіі ткацтве і вышыўцы (малюнак 2.2.6.1).

Купалінка часта паказана ў танцы (малюнак 2.2.6.2).

Дзяўчаты плялі вянкі для гадання дзяўчына кідала свой вянок у агонь, ітой з хлопцаў, хто яе кахаў і хацеў ажаніцца, стараўся выхапіць вянок з агню. Мог і добра апячыся пры гэтым, але ж выхопліваў, дэманструючь моцнае кахання. Такім чынам вянок таксама можа быць сімвалам кахання (малюнак 2.2.6.3).

На Купалле рабілі карагоды, якія малі таксама чароўны магічны сэнс [7, с.168].

Наступным святам, якое змяшчае шмат вобразаў кахання, з’яўляецца традыцыйнае вяселле – прыгожае, шматпланавае дзейства, якое складаецца з некалькіх этапаў, уключае самыя разнастайныя абрады, песні, жарты, пажаданні.

Абавязковымі атрыбутамі вясельнай абраднасці былі тканыя і вышываныя вырабы. Яны складалі асноўную частку пасагу, былі падарункамі, дапаўнялі і суправаджалі розныя рытуалы і абрады.

На Гродзеншчыне і Беласточчыне ткалі вельмі прыгожыя, так званыя двухасноўныя дываны на падарункі. На іх можна бачыць амаль усё вяс-ельнае дзейства. Жанчына з коньмі ў правым кутку дывана – маці нявесты або Параскева-Пятніца. Дзве фігуры пасярэдзіне, якія трымаюцца за рукі, – маладыя. Пеўні збоку, якія здаюцца несувымерна вялікімі, – ахвяра Богу, каб той даў маладым шчасце. Далей стаяць нявесціны дружкі і, нарэшце, козы як сімвал заможнасці, багацця, плоднасці. Па ўсіх чатырох кутках сіметрычна размешчаны стылізаваныя дрэвы – Святыя Дрэвы, якія павінны забяспечыць даўгалецце і шчасце. Амаль усё поле запоўнена разеткамі – гэта абярэгі (малюнак 2.2.6.5).

Вянчанне важны этап вяселля, і ў беларускім арнаменце таксама есць вобразы прызначанныя гэтаму абраду, напрыклад, вобраз «маладыя вянчаюцца» (малюнак 2.2.6.6). Дзе паказаны вобразы жаніха і нявесты.

Калі жадаюць маладым кахання – ручнік аздабляецца сілуэтамі галубка [7, с.169].

2.2.7Песня як вобраз выражэння кахання

У песнях часта апісваюць і выражаюць моцныя пачуціці ў тым ліку любоў або каханне:

Дзе і калі нараджаецца каханне?

Часам – у танцы, у карагодзе. Гляне дзяўчына на хлопца – і закахаецца. А потым ужо дома свае пачуцці выяўляе ў вышываных ці тканых узорах. Вось так і з'яўляюцца на ручніку голуб і галубка.

Бывае, каханне да свайго Леля нараджаецца ў марах, уранку ці ўвечары. А ўжо потым, на гулянцы ці на вячорках, замацоўваецца ў танцах і песнях.

А вось так выглядае ўзор любоўнай песні (малюнак 2.2.7.1) [7, с.170].

2.2.8Элементы любві і кахання ў вобразах чалавека

1) Дзяўчына - бярозка, дзяўчына – рабіна.

Абагульнены вобраз чалавека ў народнай мастацкай творчасці нярэдка атрымліваў больш канкрэтнае ўвасабленне –дзяўчыны, жанчыны, хлопца, мужчыны, дзіцяці.

Вобраз дзяўчыны параўноўваецца ў народных песнях з бярозкай, з рабінай, з калінай, з зязюляй і г.д. Напрыклад, бярозка – прыгожае, стройнае, белае дрэва звязваецца з лірычным, пяшчотны вобразам дзяўчыны.

З рабінаю звязваюцца жаночыя вобразы, лес якіх пазначаны адценнем трагізму. Рабіна прыгожая заўсёды – і вясною ў белей квецені, як нявесте ў вясельным уборы, і восенню ў чырвані гронак, што выклікае вобраз сталай жанчыны.

Куст каліны найчасцей увасабляе вобраз русалкі, але нярэдка гэта абагульнены сімвал мараў пра каханне і шчасце або трагічнага лесу (малюнак 2.2.8.1) [7, с.162].

2) Вобраз мужчыны і жанчыны

Толькі людзей прырода надзяліла найвялікшым пачуццём кахання. I гэты прыродны дар нашы продкі заўсёды шанавалі, ставіліся да яго зусім не так, як многія сёння. Адносіны мужчыны і жанчыны заўсёды акружаліся арэолам святасці, лічыліся асноваю трывалай, здаровай сям'і.

Сэнс песен, што суправаджалі выпечку каравая, і фігурныя аздобы на ім нярэдка мелі эратычную афарбоўку, але ўсё гэта мела здаровы, разумны сэнс – захаванне чысціні роду, стварэнне здаровай сям'і. Гэты ж сэнс укладваўся і ў абрад першай шлюбнай ночы (малюнак 2.2.8.2).

Такой жа святасцю і маральнай чысцінёй прасякнуты ўзоры, якія абазначаюць адносіны мужчыны і жанчыны. Выгляд і кампазіцыя гэтых узораў розныя, і ўсе яны, маюць розныя значэнні (малюнак 2.2.8.3).

Такім чынам, можна адзначыць, што ў беларускім народным арнаменце існуюць вобразы кахання, якія ў асноўным паказваюць адносіны паміж дзвума асобамі ці пачуцце кахання. Вобразы кахання маюць розную трактоўку, напрыклад, вобразы паказваюць няшчаснае каханне, ці узаемнае і г.д.

У асобную группу можна аднесці вобразы любві, якія паказваюць любоў чалавека да прыроды, да радзімы, да маці і г.д.

Гэтыя вобразы можна аб’яднаць у адну вялікую группу, бо ўсе яны абазначаюць моцныя пачуцці, пачуцці любві ці кахання [7, с.164].

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У выніку праведзенай навукова-даследчай работы дасягнуты мэты, былі выкананы асноўныя задачы. На аснове напрацаванагаматэрыялу можна зрабіць наступныя вынікі:

1) Арнаментальныя матывы рускага арнаменту і украінскага маюць некаторае падабенства з беларускім народным арнаментам;

2) Для рускай вышыўкі найбольш характэрны матывы геаметрычнага і расліннага арнамента, размешчанага ў выглядзе прамых палос, якія падкрэсліваюць бок адзення. У маляўнічых арнаментах, якія ўпрыгожвалі ручнікі, вышываліся малюнкі фантастычных звяроў, птушак, раслін.