Смекни!
smekni.com

Сельская гаспадарка Беларусі (стр. 9 из 14)

РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2007 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

ПАСПЯХОВЫ КІРАЎНІК — ЖАНЧЫНА

Сёння жанчына — гэта не толькі гаспадыня і маці. У прыгожай паловы чалавецтва ёсць магчымасць рэалізаваць сябе яшчэ і ў працы. Варта адзначыць, што многія жанчыны добра спраўляюцца з абавязкамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, установаў.

У гэтым артыкуле гаворка пойдзе пра паспяховага кіраўніка і вабную жанчыну Таццяну Аляксандраўну Грыцюк, дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Каапграмхарч”.

— Таццяна Аляксандраўна, а як даўно вы працуеце на пасадзе кіраўніка?

— Кіраўніком стала адносна нядаўна, а ў грамадскім харчаванні працую з 1979 года. Пачынала бухгалтарам. З 1981 года — намеснік галоўнага бухгалтара, пазней — галоўны бухгалтар. З 29 мая 2005 года — дырэктар.

— Ведаю, ваша аб’яднанне ўзнагароджана Ганаровымі граматамі райвыканкама і райспажыўтаварыства за добрасумленную працу і высокія паказчыкі…

— Так, папрацавалі мы шмат. У жніўні 2007 года магазін “Міраж” пачалі пераабсталёўваць пад магазін-кулінарыю з метадам самаабслугоўвання. Новае абсталяванне дазволіла рэалізоўваць тут замарожаныя паўфабрыкаты і рыбу метадам самаабслугоўвання. Названыя змены паўплывалі на павелічэнне ў “Міражы” тавараабароту. Замест ранейшых 147 мільёнаў за месяц ён вырас да больш чым 200 мільёнаў. Павялічылася рэалізацыя прадукцыі ўласнай вытворчасці, пашырыўся асартымент паўфабрыкатаў ахалоджаных і замарожаных, кулінарнай прадукцыі, салатаў, кандытарскіх вырабаў. Да густу пакупнікам прыйшліся навінкі: пірог з садавінай “Дзіва”, кекс “Дзіва”, торт “Фантазія”. Была набыта кававарачная машына для прыгатавання кавы і чаю. Цяпер наведвальнікі магазіна могуць з’есці толькі што прыгатаваны круасан, запіваючы яго кубачкам гарачага напою.

Паспяховы быў мінулы год і для грамадскага харчавання ў цэлым. Агульны тавараабарот склаў 108,9% замест 108% прагнозных, уласнай прадукцыі было рэалізавана на 109,5% (замест 108%).

Радуе пачатак 2008 года. За два месяцы тавараабарот ужо склаў 121,2% (замест 110%), рэалізацыя ўласнай прадукцыі — 114,7% (замест 108%).

— Падзяліцеся сакрэтам такіх поспехаў.

— Гэтаму спрыяе якасць выпускаемай прадукцыі, багаты асартымент. Да прыкладу, сваім пакупнікам мы прапануем шырокі асартымент тавараў, ён пастаянна адсочваецца, аднаўляецца, у чым вялікая заслуга намесніка дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Каапграмхарч” Ларысы Ільінічны Цвікевіч.

Выдатна працуюць повары сталовай “Жамчужына”. За два месяцы гэтага года ўжо на 79% вырас аб’ём рэалізацыі абедзеннай прадукцыі. Гэта — заслуга Галіны Іванаўны Ахрамовіч, повара 5 разраду, і Ганны Міхайлаўны Белавус, повара 6 разраду.

Пастаянна добрыя водгукі мы атрымліваем пра якасць абслугоўвання ў рэстаране “Ліпічанка”. Тут працуюць повары-майстры Ганна Уладзіміраўна Варган і Зінаіда Іосіфаўна Лагуцік, а таксама афіцыянткі-работніцы бара Наталля Леанідаўна Кець і Святлана Тадэвушаўна Гнаінская.

Жаночае шчасце

Кожны з нас прыходзіць ў гэты свет, каб выканаць сваё прадвызначэнне, пакінуць пасля сябе след. Якім ён будзе — залежыць ад нас. Нам дадзена права выбраць, як жыць і дзеля чаго, чаму служыць у жыцці. І ад гэтага выбару залежыць наша чалавечае шчасце.

Гераіня дадзенага аповяду Марыя Станіславаўна Максімовіч, урач-оталарынголаг, загадчыца Дзятлаўскай райпаліклінікі свой выбар зрабіла яшчэ ў дзяцінстве. Менавіта тады яна вырашыла прысвяціць сваё жыццё штодзённаму клопату пра здароўе іншых. “Штуршком” для гэтага стаў такі выпадак. “Калі я вучылася ў 8 класе, — успамінае Марыя Станіславаўна, — захварэла мая сястра. Паталогія была даволі сур’ёзная. Я была яшчэ дзіцём, нічым не магла ёй дапамагчы, не магла аблегчыць яе боль. Менавіта тады вырашыла, што ў будучым мне неабходна набыць прафесію, якая дазволіла б мне дапамагаць людзям перамагаць хваробу, вяртаць ім здароўе”.

Пасля заканчэння школы Марыя Станіславаўна паступіла ў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Закончыўшы яго ў 1993 годзе, па размеркаванню была накіравана на працу ў Дзятлаўскую раённую бальніцу па спецыяльнасці “оталарынголаг”.

— Я не расчаравалася ў сваім выбары, — зазначае мая субяседніца. — І калі б магчыма было павярнуць час назад, я зноўку абрала б прафесію медыка. У іншай справе сябе нават не ўяўляю. Атрымліваю задавальненне ад сваёй працы. Як доктар, адчуваю сябе шчаслівай тады, калі ў выніку лячэння пацыенту становіцца лепш, стан яго здароўя нармалізуецца.

Надзея ў задуменні крочыла па начному гораду. Якім дзіўным здаваўся ён напярэдадні навагодніх святаў! Бліскучымі агеньчыкамі гірлянд вабілі вітрыны магазінаў. На цэнтральнай плошчы рознакаляровымі ліхтарыкамі зіхацела прыгажуня ёлка. Святочныя, такія шчырыя і адкрытыя ўсмешкі запальваліся на тварах прахожых, якія віталі адзін аднаго пажаданнямі шчасця і дабрыні.

Надзея абыякава глядзела на гэтую святочную прыгажосць. Настрой у дзяўчыны быў зусім не навагодні. “Кожны год адно і тое ж, — міжволі думала яна, — усе з нецярпеннем чакаюць гэтае свята, рыхтуюцца да яго, вераць у тое, што ў жыцці ўсё зменіцца да лепшага. І нават спадзяюцца на нейкія прыемныя сюрпрызы, цуды, якія могуць адбыцца падчас Новага года…”

Аб падобных незвычайных гісторыях Надзея неднаразова чытала ў шматлікіх глянцавых журналах. Дзяўчына заўсёды ставілася да такіх гісторый скептычна. Лічыла, што гэта – толькі выдумкі, своеасаблівыя казкі для дарослых, у якіх няма і долі праўды.

Прытрымліваючыся такога песімістычнага погляду, Надзея ўсё ж такі іншым часам лавіла сябе на думцы, што дзесьці ў глыбіні душы яна таксама спадзяецца на нейкі цуд, незвычайную( і такую доўгачаканую сустрэчу). “Напэўна, у кожным з нас жыве рамантык, які верыць у самае лепшае, што можа быць у жыцці. А без веры і надзеі чалавек затухае, як тая свечка…”

Седзячы ў адзіноце ў пустой кватэры, Надзя ўспомніла, як у дзяцінстве яна верыла ў існаванне казачнага Дзеда Мароза, у тое, што ён можа выканаць любое жаданне – падарыць прыгожую ляльку, прыгожую сукенку… і нават папугая, які ўмее размаўляць. І дзіцячыя мары заўсёды здзяйсняліся. Мабыць, таму, што яна, тады яшчэ маленькая дзяўчынка, верыла ў дзівосы, верыла, што яны могуць быць у жыцці. А вось яе дарослае, такое зямное жаданне кахаць і быць каханай чамусьці не спяшалася спраўдзіцца… І гэты Новы год ёй зноў прыйдзецца сустракаць адной.

Надзін сумны роздум перарваў тэлефонны званок.

НОСЬБІТЫ ВЯДОМЫХ КІНАПРОЗВІШЧАЎ ЖЫВУЦЬ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

Яго вялікасць кіно завітала на беларускую зямлю ў 1898 годзе – першыя кінасеансы адбыліся ў Віцебску. Беларусам тады прадэманстравалі і яшчэ даволі працяглы час паказвалі потым замежныя фільмы. Уласная вытворчасць сфарміравалася пазней і прайшла такі ж шлях, як і кінаматограф іншых краін, — ад кіно нямога да гукавога. Важная падзея ў развіцці айчыннага кінамастацтва далучаецца снежнем 1924 года – згодна Пастановы Савета Народных Камісараў БССР было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно), якое атрымала права на манаполію кінапракату на Беларусі. З наступнага, 1925 года, можна сказаць, і пачалося на беларускай зямлі развіццё кінавытворчасці – сталі здымаць кінахроніку, неўзабаве з’явіўся і першы мастацкі фільм (“Лясная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча). Работы айчынных рэжысёраў і акцёраў паступова атрымалі вядомасць не толькі ў былым СССР, але і за яго межамі.

ТАК СЛУЖАЦЬ НАШЫ ЗЕМЛЯКІ

Аляксандр Леанідавіч Дубека праходзіць службу ў Віцебску. Ён – дрэсіроўшчык групы спецыялістаў-кінолагаў трэцяй асобнай патрульнай роты вайсковай часці 5524. Падчас праходжання службы ён праявіў сябе граматным, дысцыплінаваным, адказным ваеннаслужачым. Выдатна вывучыў асноўныя пастановы агульнавайскавых статутаў, статут службова-баявой дзейнасці ўнутраных войскаў, Законы Рэспублікі Беларусь “Аб міліцыі”, “Аб унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь”. Ён правільна выкарыстоўвае атрыманыя веды на практыцы, выконвае абавязкі патрульнага па ахове грамадскага парадку са сваёй службовай сабакай. Акрамя таго, заўсёды сочыць за замацаванай зброяй і спецыяльнымі сродкамі.

А вось вытрымкі з Падзячнага пісьма бацькам Сямёна Міхайлавіча Луні. “Рады паведаміць, што ваш сын выконвае свой абавязак перад Радзімай добрасумленна. З першых дзён службы ён праяўляў выключную зацікаўленасць у вывучэнні ваеннай спецыяльнасці. Сямён карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у таварышаў па службе і камандавання часці”. Трэба дадаць, што Сямён служыць у пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь у горадзе Полацку.

Сяргей Генадзьевіч Якшэвіч служыць у Мінскім батальёне аховы і абслугоўвання камандавання ВПС і войскаў СПА вадзіцелем-кранаўшчыком роты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. На працягу ўсёй службы ён вылучаецца выдатным выкананнем сваіх службовых абавязкаў і асабістай дысцыплінаванасцю, за што неаднаразова заахвочваўся камандаваннем часці.

Карыстаецца аўтарытэтам сярод ваеннаслужачых, камандзіраў механік-вадзіцель вайсковай часці 20170 горада Слоніма Іван Міхайлавіч Шостак. Ён якасна выконвае пастаўленыя задачы, сочыць за выкананнем воінскай дысцыпліны.

Згадзіцеся, прыемна чуць добрыя водгукі пра нашых землякоў. У сваю чаргу камандаванне не забывае ўзнагароджваць салдат пазачарговымі звальненнямі.

Ганна ЛЯХ.

ДЗІВАК

Заўсёды ёсць людзі, якія нас здзіўляюць. І не толькі незвычайнымі ўчынкамі. Часам — празмернай адкрытасцю душы, нейкай дзіцячай наіўнасцю, шчырасцю. Такіх людзей часцей за ўсё ўспрымаюць як дзівакоў, якія не “упісваюцца” ў паўсядзённыя нормы жыцця.