Смекни!
smekni.com

Бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству

Кантрольная работа

па курсу: Бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству

1. Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) бібліятэкі – гэта інфармацыйна-пошукавая сістэма у дакументнай ці/і электроннай формах, мэта якой аптымізаваць пошук краязнаўчай бібліяграфічнай і фактграфічнай інфармацыі, арыентацыю ў краязнаўчых інфармацыйных рэсурсах.

Функцыянальнае прызначэнне КДБА заключаецца ў тым, каб аператыўна і якасна забяспечыць доступ карыстальнікаўда бібліятэчнай, бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, прысвечанай рэгіену ці населенаму пункту. Краязнаўчая бібліяграфічная інфармацыя з’яўляецца галоўным элементам КДБА. З яе дапамогай забяспечваецца доступ карыстальнікаў да першасных краязнаўчых дакументаў, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі і існуюць у знешнім асяроддзі. Фактаграфічная інфармацыя ў ДБА дазваляе аператыўна забяспечваць паток разнастайных запытаў аб фактах і падзеях мясцовага жыцця.

КДБА ўяўляе сабой арганізаваную сукупнасць, складаецца з некалькіх асноўных устойлівых частак. Гэта:

1. Краязнаўчыя каталогі на любых носьбітах, картатэкі і БД. Зараз ствараюцца і выкарыстоўваюцца карткавыя і электронныя краязнаўчыя каталогі і БД розных відаў.

2. Фонд даведачных і бібліяграфічных краязнаўчых выданняў і іх электронныя версіі ці арыгінальныя электронныя дапаможнікі, фактаграфічныя БД, бібліяграфічныя БД.

3. Фонд неапублікаваных краязнаўчых дакументаў.

КДБА Лепельскай ЦРБ прадстаўлены карткавымі краязнаўчымі картатэкамі. Дапаможнікі з фонду ДБФ уключаюць выданні, прысвечаныя раену, гораду, а таксама вобласці.

КДБА размешчаны ў чытальнай зале бібліятэцы.

Краязнаўчы каталог раскрывае змест дакументаў у тэрытарыяльным аспекце. Поўна адлюстроўвае як фонды краязнаўчых дакументаў бібліятэкі, так і дакументы, прысвечаныя рэгіну, незалежна ад іх мовы, часу стварэння і месца захоўвання.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Лепельскай ЦРБ вядзецца краязнаўчая картатэка “г. Лепель і Лепельскі раен” з 1974 года. Храналагічны ахоп з 1957 года да цяперашняга часу.

Картатэка мае наступныя раздзелы:

- Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія

- Эканоміка краю

- Ахова здароўя. Медыцынскія ўстановы. Фізічная культура і спорт

- Рэлігійнае жыцце ў краі

- Культурнае будаўніцтва. Асвета. Друк.

- Мастацтва. Край у творах мастацтва

- Літаратурнае жыцце. Край у мастацкай літаратуры. Фальклор.

- Інфармаванне насельніцтва па ідэалагічных пытаннях

- Гісторыя. Этнаграфія. Археалогія краю

- Персаналіі

- Край у цэлым

- Мясцовыя органы ўлады і кіраванне іх дзейнасцю. Грамадскае жыцце карю

- Сельская гаспадарка

Аб’ем складае (на 01.01.2009) 5733 карткі.

У каратэцы адлюстроўваюцца кнігі, брашуры, артыкулы з перыядычных выданняў, кніг, зборнікаў, выяўленчыя выданні, картаграфічныя выданні, нотныя выданні на рускай і беларускай мовах.

Группоўка матэрыяла ў картатэцы – сістэматычная, алфавітны – карткі растаўлены ў адваротным храналагічным парадку.

На ліцавой старане карткі пішацца поўнае бібліяграфічнае апісанне дакумента; анатаванае аналітычнае апісанне артыкулаў з перыядычных выданняў. Класіфікацыйны індэкс ставіцца ў верхнім левым вуглу.

Адлюстраванне новых паступленняў ў картатэцы праводзіцца кожны тыдзень.

Тэматыка картатэкі універсальная.

Знешняе афармленне – усе яшчыкі картатэкі пранумераваны ў ніжнім правым вуглу. На этыкетках праз дэфіс паказаны індэксы дзяленняў і назваў рубрык у межах кожнага каталожнага яшчыка. Назвы выкананы на беларускай мове.

Унутранае афармленне – цэнтральныя раздзяляльнікі выкарыстоўваюцца для абазначэння раздзелаў першай ступені дзялення; левастароннія – для дзяленняў другой і трэцяй ступені; правастароннія – для дзяленняў чацвертай ступені і афармлення прадметных рубрык.

2. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве

Бібліятэчнае абслугоўванне ў краязнаўчай галіне ажыццяўляецца ў межах агульнай структуры абслугоўвання , яно грунтуецца на агульнабібліятэчных крыніцах, тэхналогіі, методыцы і арганізацыі абслугоўвання бібліятэкі.

Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве – сукупнасць узаемазвязаных і дапаўняючых адзін аднаго відаў дзейнасці і паслуг па задавальненні і развіцці краязнаўчых патрэб абанентаў бібліятэкі і, наогул, жыхароў края.

Развіцце бібліятэчнага абслугоўвання ідзе па шляху прадстаўлення роўных магчымасцей усім абанентам, якія карыстаюцца краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэк з улікам дынамікі іх краязнаўчых патрэб, інтарэсаў і запытаў.

Сістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання ўключае наступныя асноўныя састаўныя часткі:

- дзейнасць па папулярызацыі і выдачы краязнаўчых дакументаў і іх копій;

- дапамога абанентам у выбары краязнаўчых дакументаў і іх выкарыстанні;

- прадстаўленне краязнаўчага фонда;

- шматаспектнае раскрыцце яго складу і структуры;

- даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;

- бібліятэчнае інфармаванне;

Асаблівасць бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве заключаецца ў наборы арганізацыйных мерапрыемстваў і канкрэтных паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Галоўнай задачай бібліятэкі з’яўляецца стварэнне неабмежаваных магчымасцей для сваіх карыстальнікаў у выбары і выкарыстанні краязнаўчых дакументаў, сабраных у фондзе, прадаставіць бібліяграфічную інфармацыю аб існуючых краязнаўчых дакументах.

Лепельская ЦРБ ставіць перад сабой такія задачы, як:

1) задавальненне агульнакультурных, адукацыйных краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў;

2) асветніцкая дзейнасць у галіне краязнаўства;

3) далучэнне кожнага жыхара края, усяго кантынгента абанентаў да чытання краязнаўчай літаратуры;

4) распаўсюджанне краязнаўчых ведаў у працоўнай, грамадскай, аматарскай і сямейнай сферы дзейнасці.

Бібліятэка прыцягвае насельніцтва тым, што збірае ў фонды разнастайныя краязнаўчыя дакументы; прадстаўляе магчымасць атрымаць інфармацыю аб іх; комплексна абсугоўвае па краязнаўстве; карыстальнік мае магчымасць удзельнічаць у краязнаўчых масавых мерапрыемствах. Гэтыя абставіны актуалізіруюць праблему тэарэтыка-метадалагічнага абгрунтавання і пашырэння сродкаў, форм і відаў паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў Лепельская ЦРБ ажыццяўляе:

- праз выдачу краязнаўчых дакументаў;

- сродкамі раскрыцця краязнаўчага фонду у сістэме картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў;

- сродкамі правядзення масавых мерапрыемстваў, лекцый кансультацый, выкананне даведак краязнаўчага характара, ажыццяўлення інфармавання насельніцтва края аб новых краязнаўчых дакументах і тых, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі;

- сродкамі зносін карыстальнікаў і бібліятэкараў.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыя праводзяцца шматлікія масавыя мерапрыемства. Гэта і экскурсіі, лекцыі, кансультацыі, “гадзіны пытанняў і адказаў” у якіх прымаюць удзел і дапамагаюць у арганізацыі правядзення мясцовыя краязнаўцы (Януш І.Я., ШушкевічА.А) , дырэктар Лепельскага краязнаўчага музея (Стэльмах А.У.), настаўнікі гісторыі.

Вялікую папулярнасць набыла такая форма работы як арт-выстава, на якой прадстаўляюцца работы мясцовых дзеячаў мастацтва. На ўсе работы складаецца бібліяграфічны спіс прадстаўленых работ. Па заканчэнні выставы карыстальнікам прадстаўляецца магчымасць набыць творы мастацтва.

Летам каля бібліятэкі адкрываецца “Летняе кафэ”, дзе можна азнаеміцца з навінкамі краязнаўчай літаратуры, якая паступіла ў бібліятэку.

У чытальная зале дзейнічае пастаянная кніжная выстава “Лепельшчына: гісторыя і сучаснасць”, дзе прадстаўлены краязнаўчыя дакументы па самым актуальным тэмам.

Бібліятэкарамі чытальнай залы ажыццяўляецца, як масавае, так і індывідуальнае інфармаванне па краязнаўстве. У асноўным карыстальнікамі краязнаўчай інфармацыі з’яўляюцца кіраўнікі мясцовых аргнізацый, настаўнікі.

Нядаўна створаны ў бібліятэцы мультымедыйны цэнтр таксама аказвае значны ўплыў на абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыяй. Праз мультымедыяпрэзентацыі, слайд-шоу, караткаметражныя фільмы адлюстроўваецца інфармацыя краязнаўчага характару. У асноўным гэта звесткі пра горад Лепель, прадпрыемствы, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада, вядомых жыхароў, Бярэзінскі біясферны запаведнік і шмат іншых.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу выпускае буклеты, метадычныя распрацоўкі краязнаўчага характару.

Бібліятэка цесна супрацоўнічае і з сродкамі масавай інфармацыі. Праз аб’явы ў мясцовай газеце, на радые карыстальнікі даведваюццца аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, навінках літаратуры. Каля бібліятэкі знаходзіцца рэкламны стэнд, дзе размяшчаюцца анонсы правядзення культурных мерапрыемстваў. Таксама рэкламу размяшчаюць і на вокнах самой бібліятэкі. краязнаўчы бібліяграфічны бібліятэка даведачны

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”