Смекни!
smekni.com

Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта (стр. 3 из 3)

Структуру электроннага паслання ў сістэме INTERNET выглядае наступным чынам:

From: UserName <user@adonis.iasnet.ru>

Date:2, November 1998 14:25

To: user1@adonis.iasnet.ru

Cc: user2@adonis.iasnet.ru

Bcc: user3@adonis.iasnet.ru

Subject: Hello

Першы радок паведамляе адрас і імя адправіцеля. Радок, што пачынаецца з Date, утрымлівае дату і час (калі пасланне было адаслана). Далей зазначаецца адрас атрымальніка. У радку, які пачынаецца з Сс указваецца адрас, якому адсылаецца копія пісьма. У наступным радку ўказваецца адрас карыстальніка, якому адпраўляецца нябачная для адрасата копія ліста. Такіх радкоў можа быць некалькі або ня быць ніводнага. У наступным радку зазначаецца змест ліста, яго загаловак. У перадапошнім радку зазначаецца індэфікатар паслання, яго ўнікальны нумар. Калі гэты ліст адпраўлены ў адказ на нейкае іншае пасланне, то нумар гэтага зыходнага ліста зазначаецца на апошнім радку. Для першапачатковых, ініцыятыўных лістоў гэты радок адсутнічае.

Аднак дакладны парадак радкоў “шапкі” ліста можа змяняцца ад сістэмы да сістэмы. Акрамя таго, у яе могуць дабаўляцца дадатковыя радкі, напрыклад Importance-важнасць

паслання. Зазначаны ў прыкладзе склад “шапкі” з’яўляецца абавязковым, паколькі ўсе яго кампаненты маюць вялікае значэнне для правільнай дастаўкі ліста.