Смекни!
smekni.com

Вайна 1654-1667 года I Беларусь (стр. 1 из 3)

Мiнiстэрства адукацыi РБ

Установа адукацыi:

Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт

ТЭМА РЭФЕРАТА:

«ВАЙНА 1654-1667 ГОДА I БЕЛАРУСЬ ».

Выканаў:

студэнт Iкурса

эканамiчнага факультэта,

Навуковы кiраўнiк:

Дацэнт Кавалёва Н.М.

Брэст 2002г.

У першай палове XVII ст. на Беларусi паступова нарастала сацыяльная напружанасць. Незадаволе-

насць значнай часткi гараджан і сялянства сваво-

льствам “дзяржаўца”, цяжкім павіннасным рэжы-

мам, шырокім распаўсюджваннем адкупной сістэмы,

шматлікімі іншымі паборамі выяўлялася ў гэты пе-рыяд галоўным чынам у розных формах пасіўнага супраціўлення. Да іх адносіліся разнастыйныя скаргі, якія шырокім патокам падаваліся ў адрас дзяржаў-най адміністрацыі альбо царкоўнах улад.

Яшчэ адным напрамкам сацыяльнай барацьбы з’яў-

лялася супрацьстаянне бяднейшай часткі мяшчан з гарадскімі вярхамі.

Пераважнай формай пасіўнага супраціўлення феа-

далам і рэлігійнаму прыціску з’яўляліся ўцёкі. Паме-ры масавых адыходаў мяшчан і сялян у Рускую дзяржаву, дзе за Волгай адкрываліся бясконцыя не-асвоеныя яшчэ землі, прынялі да 1643 г. Такі харак-тар,что кароль Уладзіслав IV быў вымушаны патра-баваць ад адміністрацыі гарадоў і чыноўнікаў прыг-ранічных з Расіяй абласцей Беларусі тэрміновых мер па прадухіленню ўцёкаў.

Ў пачатку вясны 1648 г. Адбылося паўстанне на Ўкраіне. Вострая незадаволенасць сялянства, радаво-га казацтва, і гараджан Украіны палітыкай польскай Кароны, якая адкрыта палтрымлава свавольства і гвалт магнатаў і шляхты, каталіцкага кліра, паслужыла ас-ноўнай прычынай успыхнуўшага ў 1648 г. паўстан-ня, што ўзначаліў Багдан Хмяльніцкі. У рэшце рэшт разгарнулася крывавая ўкраінска-польская вайна.

-2-

Украіна была аддзелена ад ВКЛ адміністрацыйнай мяжой, якая, аднак, не магла ўстрымаць пажар вай-ны. Сацыяльная барацьба нарастала ў гарадскім ася-роддзі ВКЛ. Заможныя гараджане, купцы, рамеснікі былі зацікаўлены ў абмежаванні самаўпраўства маг-натаў. Моцным імпульсам да народнага руху ў Бе-ларусі ў сярэдзіне XVII ст. з’явілася вострая незда-воленасць насельніцтва ўзмацненнем каталіцкай экс-пансіі, якую праводзілі польскі епіскапат і каралеўс-кая ўлада Рэчы Паспалітай.

Да восені значная частка Беларусі была ахоплена баявымі дзеяннімі. Падаўленне паўстаняў пачалося з тэрыторыі Берасцейкага і Пінскага паветаў.

Да канца 1649 г. войскі Радзівіла размяшчаліся ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі.

Да вясны 1649 г. асноўныя ачагі паўстання на Бе-ларусі былі падаўлены.

У 1651 г. войскі ВКЛ перайшлі мяжу з Украінай. Першы раз у гісторыі Рэчы Паспалітай літоўская шляхта ўмяшалася ў ваенна-палітычны канфлікт на тэрыторыі Кароны. Гэтае ўмяшанне было выму- шанным, справакаваным агрэсіяй супраць ВКЛ.

Я. Радзівіл рашучымі дзеяннямі разбіў казацкія атрады на поўначы Ўкраіны і летам 1651 г. захапіў яе сталіцу – Кіеў.

18 верасня 1651 г. казацкае кіраўніцтва было вымушана падпісаць Белацаркоўскі мірны дагавор. Тэрыторыя аўтаномнай Украіны была змешчана толькі да памераў Кіеўскага ваяводства.

Вынікі гэтай вайны для Беларусі былі смутныя.

-3-

Загінула шмат людзей, вынішчана тэрыторыя цэ-лых паветаў і старостваў. Міжканфесійныя супярэч-насці абвастрыліся да смяротнай варожасці. Грамад-

ства панесла велізарныя страты.

-4-

Казацкае кіраўніцтва Ўкраіны не пагадзілася з умовамі міру. Б. Хмяльніцкі бесперапынна вёў пера-мовы з сумежнымі дзяржавамі, каб атрымаць дапа-могу супраць Рэчы Паспалітай. Яго саюзнікам быў крымскі хан Дэвлет Гірэй. Гетман спрабаваў уцяг-нуць у вайну з Рэччу Паспалітай Турцыю, Швецыю, Малдавію, але ў іх былі свае планы. Паступова зне-шнепалітычная арыентацыя казацкага кіраўніцтва ўсё больш скіроўвалася ў бок Масквы.

Перамовы, якія ставілі мэтай удзел Расіі ў бараць-бе на баку Хмяльніцкага з Рэччу Паспалітай,вяліся з 1649 г. У перапісцы казацкага гетмана з царскім урадам падкрэслівалася, што не толькі казакі, але і насельніцтва Беларусі будзе аказваць рускай арміі падтрымку ў ходзе ваенных дзеянняў. Аднак на пра-цягу 1649-1651 гг. урад цара Аляксея Міхайлавіча хоць і заяўляў аб гатоўнасці аказаць дапамогу ўкра-інскім казакам, але не мог рашыцца на адкрытае ва-еннае ўмяшанне ва Украіне і ВКЛ.

Аднаўленне ваенных дзенняў у 1653 г. і настойлі-выя просьбы ўкраінскага гетмана аб дапамозе пад-штурхнулі маскоўскія ўлады да падрыхтоўкі вайны з Рэччу Паспалітай. Пытанне аб вайне было фактычна вырашана царскім урадам ужо ў лютым-сакавіку 1653 г. Улетку гэтага года з боку Росіі паступіла

прапанова спыніць ва Ўкраіне і Беларусі ваенныя дзеянні і аднавіць Збораўскае перамір’е. Аднак сойм Рэчы Паспалітай пакінуў яго без увагі.

Урад Расіі вырашаў выкарыстаць зручны момант

для перавагі ва Усходняй Еўропе. 1 кастрычніка

-5-

1653 г. у Маскве рашэннем Земскага сабора была абвешчана вайна Рэчы Паспалітай.

Уключэнне ў свой склад Украіны дазваляла Расіі з дапамогай казакоў вырашаць праблему агрэсіўнага Крымскага ханства, якое сваімі мтогоднімі набегамі непакоіла Расію на працягу некалькіх стагоддзяў. Ін-

шымі словамі, тэрытарыяльныя набыткі, у тым ліку на Беларусі адыгрывалі галоўную ролю ў рашэнні Расіі аб’явіць вайну Рэчы Паспалітай.

Урашэнні Земскага сабора прычынай вайны назы-валіся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разуменне Маск-вой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасці-гадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыя яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапа-могу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступе-ні паніжала магчымую рызыку.

Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разу-мелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія ўніверсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя

гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.

Стратэгічныя планы рускага камандвання прадуг-леджвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агуль-най колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзенных

-6-

у тры арміі. Асноўныя сілы пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага і князя М. Цёмкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў. Паўночнае крыло рускіх войск пад камандваннем ваяводы Б. Шара-мецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск. Нарэшце, паўднёва-заходняя група ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць у паўднёва-за-ходніх паветах Беларусі. Агульная задума рускага камандвання заключалася ў заняцці важных стратэ-гічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай аба-оне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі.

У планах рускага камандвання, задумах Б. Хмяль-

ніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага каманд-вання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты. Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.

У ліпені 1654 г. руская армія ўступіла на тэрыто-рыю Беларусі, у хуткім часе заняла ўсё Полацкае ваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоувалася аблога Смаленска. Быў абложаны Віцебск.

Маскоўскі урад разглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнай апорай расійскіх феа-

Далаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўс-кія ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок.

-7-

Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту і зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.

Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копысцю, Дуброўнай, Оршай, Магілёвым, Глыбокім і Віцебскам.

Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смаленска.

У выніку перамоў Смаленскі ваявода Ф. Абуховіч згадзіўся на здачу горада. Пазней ён і шэраг іншых кіраўнікоў абароны адшукваліся па загаду сойма па абвінавачванню ў здрадніцтве. 23 верасня адбылося ўрачыстае ўступленне царскай світы і рускіх войск у Смаленск.

Інакшым было становішча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе дзейнічалі казацкія атрады І. Залатарэнкі. Па плану яны былі павінны ўзаемадзей-нічаць з рускімі войскамі. Прычынай слабай узаема-сувязі казакоў з рускімі войскамі было імкненне ка-зацкіх старшынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украінай беларускіх землях.

Прадстаунікі казакоў угаворвалі гараджан здацца не на імя рускага цара, а на імя казацкага гетмана і ў выпадку нязгоды разаралі дашчэнту навакольныя вёскі. Б. Хмяльніцкі паслаў на Беларусь вялікую коль-

касць казацкіх сіл. У хуткім часе ў лагеры Залата-рэнкі паўсталі супярэчнасці, казакі пачалі пакідаць свае атрады. У канцы кастрычніка 1654 г. на Бела-

русі з 20 тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс.

-8-

Тым не менш к канцу 1654 г. казакі авалодалі Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такім чынам, пад кантролем царскіх войскаў знаходзілася тэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй і паўднёва-ўсходняй Бе-ларусі. Поспехі аускай арміі і казакоў, а таксама мэтанакіраваная прапаганда з боку Масквы прывялі да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымі воласцямі пачалі падаваць заявы з просьбай прыняць іх у рускае падданства. Пры гэтым шляхта праяўля-ла асцярожнасць, прасіла пацвердзіць яе правы і прывілеі. Маскоўскі ўрад ахвотна даваў такія пацвер-джэнні.

Шырокі рэзананс у гэты перыяд атрымала дзей-насць магілёўскага шляхціча В. Паклонскага. У чэр-вені 1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфарміраваць палкі з прадстаўні-коў беларускай шляхты. Цар вельмі прыхільна ад-нёсся да ідэі арганізацыі з ліку мясцовага дваранст-ва воінскага кантынгенту і запэўніў Паклонскага, што захавае яму і яго прыхільнікам былыя правы і “маёмасці”. Паклонскі быў прызначаны ў палкоўнікі і стаў на чале палкоў, якія фарміраваліся. У хуткім часе з ліку шляхты, гараджан і сялян узніклі палкі ў Чавускім, Навабыхаўскім, Магілёўскім і іншых па-ветах.