Смекни!
smekni.com

Вайна 1654-1667 года I Беларусь (стр. 3 из 3)

Застаўшыся без хатняй жывёлы, хлеба, насення, сяляне ратаваліся ад галоднай смерці масавымі ўцё-камі ва Украіну і Расійскую дзяржаву. Рэзка скара-цілася насельніцтва гарадоў, абязлюдзелі шматлікія вёскі.

Гарады і мястэчкі цярпелі не толькі ад разбурэн-няў. Да крайняга збяднення даводзілі жыхароў пас-тоі войска і ваенныя паборы. У цэлым гарадское насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. зменшы-лася прыкладна на 55%. Прыйшло ў заняпад рамяс-тво.

Сотні кавалёў, кафляроў, разьбяроў, тысячы іншых

рамеснікаў, гвалтам адарванных ад сваёй зямлі, пра-цавалі цяпер у Расіі. У адной толькі Зборнай палаце

Крамля ў 1660 г. было 68 высокакваліфікаваных майстроў з Полацка і Віцебска. Затое ў самім Ві-

-17-

цебску пад канец вайны заставалася не больш за 70

усіх рамеснікаў. Наогул, развіццё рамеснай вытвор-часці на спустошанай Беларусі і стагоддзе не дасяг-нула даваеннага ўзроўню. Напрыклад, у пачатку XVII ст. у Магілёве было больш за 2 тысячы ра-меснікаў, у 1745 г. – толькі 95. У 1650 г. у Гародні працавала 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося толькі 12.

Гаспадарка ўсёй Беларусі апынулася ў катастра-фічным стане, а для яе аднаўлення не было людзей, амаль не засталося рабочай жывёлы. Пасля вайны не апрацоўвалася і паловы ад ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі.

Бязлюдныя вёскі і сялянскія палі зарасталі лесам і хмызняком. Яшчэ іў пачатку XVIII ст. пуставаў 41% валок у Берасцейскай і 71% у Гарадзенскай экано-міях.

Вайна быццам перайначыла ўсю Беларусь. Край добра развітай гаспадаркі, рамеснай вытворчасці, да-лёка вядомы вырабамі сваіх майстроў, зусім запус-цеў і стаў непрыкметнай ускраінай.

У гэтых умовах зямельныя ўладальнікі вырашылі пайсці на часовую ліквідацыю фальваркаў і перавод сялян з адпрацовачнай на грашовую рэнту. Масавы перавод сялян на чынш меў месца ў каралеўскіх уладаннях. У магнацкіх маёнтках працэс аднаўлення ішоў па-рознаму: у адных шляхам спагнання грашо-вай рэнты, у другіх – праз фальварак. Ва ўладаннях дробнай шляхты адраджэнне гаспадаркі часцей ішло праз фальварак.

-18-

Адраджэнне сельскай гаспадаркі мела свае асаблі-васці на ўсходзе Беларусі. На ўсходзе фальваркова-паншчынная сістэма ў XVII-XVIII стст. Не атрымала такога шырокага развіцця, як на захадзе. Таму тут адраджаўся, галоўным чынам, не фальварак, а разбу-ранная сялянская гаспадарка. Цяжкасці ў гэтым ака-заліся многа большымі, чым на захадзе, бо больш значнымі былі спусташенні. Да таго ж зямельны ўласнік тут не мог дапамагчы даведзеным да галечы сялянам насеннем, цяглавай сілай, паколькі ён сам трымаўся выкл.чна на сялянскай гаспадарцы. Феада-лі на ўсходзе Беларусі, улічваючы ўзнікшую сітуа-цыю, часова ішлі на ўступкі сялянам. Прадастаўлен-не льгот стварала пэўны стымул для вяртання сялян у ранейшыя валоданні і ў нейкія меры прыцягвала новых пасяленцаў. Гэты працэс стаў бачным ужо ў канцы 60-х гадоў. А з ростам колькасці вясковага насельніцтва адбывалася асваенне пустэчаў. Значная частка сялян брала пустуючую зямлю дадаткова да свайго асноўнага надзела. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада ўводзіла розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая па-літыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспа-даркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.

Адраджэнне фальваркавай гаспадаркі патрабавала ад феадалаў значных грашовых укладанняў. Ва ўмо-вах пасляваеннага спусташэння нават магнаты не заўсёды мелі дастаткова сродкаў. Таму з 60-70-х га-доў XVII ст. шырокае распаўсюджванне атрымлівае

-19-

арэнда і аддача ў залог феадальных маёнткаў. Аран-

датарамі былі шляхцічы, радзей купцы. Пераважала кароткатэрміновая арэнда на 1-3 гады. У гэтым вы-падку арандатарамі імкнуліся як мага хутчэй выціс-нуць з маёнтка пабольш грошай. Гаспадарку яны вя-лі па-грабежніцку, даводзілі сялян да галечы. Ва ўмовах узмацнення феадальнага прыгнёту адраджэн-не сельскай гаспадаркі зацягнуліся на дзесяцігоддзі.

Свавольства феадалаў і падатковы цяжар адмоўна ўплывалі на адраджэнне гарадоў і мястэчак. У адмі-ністрацыйныя і судовыя ўстановы паступалі шматлі-кія скаргі на абрабаванне феадаламі купецкіх абозаў, рабаўніцтва і бясчынствы на рынках і ў час рэзных з’ездаў шляхты. Феадалы рабілі ў сваіх валоданнях мытні. Незаконныя і завышаныя пошліны браліся на дзяржаўных мытнях. Гараджане пакутвалі ад праз-мерных падаткаў.

Адраджэнне гарадоў тармазіліся таксама наяўнасцю ў іх зямельнай уласнасці феадалаў, асабліва ўладан-няў – юрыдык. Яны выкарыстоўвалі цяжкае стано-вішча гарадоў для захопу новых гарадскіх зямель і распаўсюджвання сваёй улады на іх насельніцтва. Гэта суправаджалася павелічэннем феадальных павін-насцей.

Але нават і ў такіх неспрыяльных умовах паступо-ва адраджаліся гарады і мястэчкі. Гэтаму працэсу садзейнічала далейшае развіццё таварна-грашовых адносін, павелічэнне ролі плацяжоў у феадальных па-віннасцях сялянства, пашырэнне работ з грашовай аплатай у памесных гаспадарках. Улады Рэчы Пас-

-20-

палітай вымушаны былі спецыяльнымі пастановамі ў

другой палове XVII ст. вызваліць ад уплаты дзяржаўных падаткаў на некалькі гадоў Магілёў, Ашмяны, Оршу, Бярэсце, Гародню, Віцебск, Полацк і некаторыя іншыя. Паступовае ўмацаванне вярхоў-най улады і не мясцовых органаў вяло да некато-рага змяшчэння феадальнага свавольства ў краіне, да паляпшэння ўмоў унутранага і знешняга гандлю. Хут-чэй за іншыя аднаўляліся Магілёў, Віцебск, Менск, Нясвіж, Наваградак. Ажыўленне гарадоў праявілася найперш у павелічэнні колькасці насельніцтва. Але большасць гарадоу і мястэчак амаль да сярэдзіны XVIII ст. усё яшчэ заставалася ў глыбокім заняпадзе.

Цаной неймаверных высілкаў беларускі народ ад-будоўваў гаспадарку. Але беларуская культура трапі-ла на доўгі час у крызіс.

Пазбаўленыя сваёй эліты, вышэйшых станаў, мяш-чанства, беларусы сталі народам з няпоўнай сацы-яльнай структурай грамадства, ператварыліся ў на-род сялянскі. А разбурэнне механізму перадачы ін-фармацыі наступным пакаленням азначала падрыў асновы нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

-21-

ЗМЕСТ:

1. Уводзіны ............................................................... 2-4

2. Асноўныя падзеі ў вайне ................................. 5-15

3. Вынікі вайны ..................................................... 16-21

-1-

Літаратура:

1. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый: у 2х ч. //П.Крэнь, М. Коўкель, С.В. Марозава і інш. Мн.; РІВШ БДУ, 2000

2. Костомаров Н. И. Богдан Хмельницкий: Материа-лы исследования. – М.: Чарли, 1994 (шифр б. 63.3. (0)51)

3. Прыбытка Г. Некаторыя аспекты палітыкі Паўла Сапегі ў Брэсце (1655-1656) //Радавод. – 1998- №2

4. Станиславский А. Л. Гражданская война в России XVIIв. Казачество на переломе истории.–М:Мысль, 1990

5. Тарасаў К. Памяць аб легендах. – Мн., 1991

6. Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 //Беларус. Гіст. час. – 1993 - №1,2